• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    — А што з ліпкі за карысць? На ёй жа нічога не расце, — растлумачыў Валерык.
    — Гэта праўда, што на ёй нічога не расце, — згадзіўся дзед. I, крыху падумаўшы, дадаў: — Калі так, то бяжы ў хату і прынясі сякеру.
    Валерык стрымгалоў памчаўся з саду. Толькі бялявая галава замільгала ў густым зялёным бульбоўніку. Неўзабаве ён вярнуўся.
    — На, дзед, секані яе пад самы корань, — сказаў хлопчык, падаючы вострую сякеру.
    — Спачатку, Валерык, давай крыху пасядзім і адпачнём. А то я нахадзіўся, ногі забалелі. А ссячы ліпку мы паспеем. Яна ж без ног і нікуды ад нас не ўцячэ. Толькі дзе ж нам сесці? — спытаў дзед, пазіраючы на ўнука.
    Валерык паглядзеў навокал і жвава адказаў:
    — А вось тут, у цяньку пад ліпкай!
    Яны селі пад дрэвам.
    — Ну, як? — спытаў дзед, памаўчаўшы. — Добра ў халадку, га?
    — Добра! — адказаў Валерык.
    — То-та ж, — ухмыльнуўся дзед, вымаючы з кішэні люльку. — Нябось каб пасадзіў цябе на сонцы, ты гэтак не сказаў бы... А якое паветра?
    Валерык пацягнуў носам.
    — А што гэта так пахне, дзядуля?
    — Хіба ты не ведаеш?
    Дзед устаў, нагнуў ніжнюю галінку ліпы і, сарваўшы некалькі жаўтавата-белых кветачак, падаў іх унуку.
    — На, панюхай.
    — Ой, як салодка пахнуць! — усклікнуў здзіўлены Валерык.
    — Гэта ты правільна сказаў, — згадзіўся дзед. — У ліпавых кветках ёсць салодкі, як цукар, сок. 3 яго пчолы і робяць мёд.
    — Той, што бабуля падавала да бліноў?
    — Во-во, той самы. Бачыў, які ён светлы і салодкі? Гэтым мёдам лечаць хворых.
    Валерык недаверліва глянуў на дзеда:
    — А хіба мёд — лякарства?
    — Яшчэ якое лякарства! — адказаў дзед. — Памятаю, я быў малы, вось як ты цяпер, і ў мяне моцна балела горла. Дык мяне толькі мёдам і вылечыла маці. I наогул мёд вельмі карысны. Асабліва свежы, толькі што выняты з вулля... А вазьмі ты, — гаварыў далей дзед, — ліпавы цвет. Гэта ж ад кашлю — першае лякарства. Таму людзі яго збіраюць і сушаць. I чай, завараны ліпавым цветам, надта смачны.
    Валерык слухаў дзеда так, нібы той расказваў цікавую казку. А калі стары змоўк, хлопчык тузануў яго за рукаў і пачаў прасіць, каб ён яшчэ што-небудзь расказаў пра ліпку.
    Дзед выняў з роту люльку, правёў рукой па барадзе і ціха прамовіў:
    — Што ж табе, унучак, яшчэ расказаць? Хіба тое, што калісьці з кары маладых ліп рабілі кошыкі, сявенькі, плялі лапці...
    — А што такое лапці? — пацікавіўся Валерык.
    — Абутак такі. Даўней яго людзі ад беднасці насілі... I яшчэ скажу табе, Валерык, што ліпу паважаюць не толькі ў вёсцы, але і ў
    горадзе. Нядаўна я быў у Мінску. Дык там ліпамі абсаджаны цэлыя вуліцы. Вельмі прыгожа глядзець!
    Дзед дакурыў люльку і рашуча прамовіў:
    — Ну, адпачылі мы з табою, цяпер можна і за работу брацца. Давай сякеру, звалім гэтую паганую ліпку.
    — Дзедка, не трэба яе сячы! — усклікнуў Валерык.
    — Чаму?
    — Шкада, — прашаптаў хлопчык. — Ты столькі добрага расказаў пра яе.
    — Вось як! — прыжмурыўся дзед і ўсміхнуўся. — Мне, унучак, таксама шкада. Я ж калісьці сваімі рукамі яе пасадзіў...
    У гэты час дыхнуў ветрык. Ліпка весела зашумела, зашапацела лісцем. Валерык паглядзеў на дрэва, потым на дзеда і сур’ёзна спытаў:
    — Дзядуля, а чаго яна шуміць?
    — Радуецца, што мы яе не ссеклі, — гэтак жа сур’ёзна адказаў дзед.
    — А хіба яна разумее?
    — Добрае, унучак, усе разумеюць...
    Андрэй Хадановіч
    ХТО ЖЫВЕ НА ДНЕ РАКІ?
    Акуні і шчупакі, Краснапёрка, ёрш і карп.
    (Хто спаймае — мае скарб!)
    Есць вугры і ёсць ляшчы,
    I падводныя карчы, I прабітыя мячы. (Ціха, Таня, не пішчы!)
    Камяні, пясок і мул, I бляшанка ад «Red bull», Бо не ўсе яшчэ на свеце Прыбіраюць сваё смецце!
    Есць русалка й вадзянік, Што ў астатніх месцах знік. Быў калісьці нават цмок, Але выжыць тут не змог.
    Есць маленькія манеткі 3 кашалька вунь той брунеткі, Што прыедзе зноў сюды.
    Есць вартаўнікі вады — Ратавальнік з вадалазам, Каб не патанулі разам Усе тыя, хто дарэмна Лічыць, што тануць прыемна!
    Насыь Хомчанка
    ДЗЯДОЎНІК
    У маім двары расце куст дзядоўніку. Яго яшчэ называюць лопухам, калючнікам.
    Летам, калі дзядоўнік зялёны і цвіце малінавымі кветкамі, да яго не падступішся — уколе.
    — Пакуль расту і цвіту, не чапайце мяне! — строга папярэджвае ён усіх, натапырыўшы калючкі.
    Увосень дзядоўнік робіцца шэрым, непрыгожым. I куды дзяюцца яго сіла і адвага! На ім выраслі і паспелі калючыя шарыкі-дзяды. I цяпер дзядоўнік ужо сам просіць, каб за яго чапляліся:
    — Калі ласка, не абмінайце мяне.
    I хто не абміне, таму дзядоўнік свае шэрыя шарыкі-дзяды дорыць.
    Сабака прабяжыць, зачэпіцца — і ўвесь бок у дзядах. Свіння ў куст залезе — таксама начапляе на сябе дзядоў.
    Сам я не раз чапляўся за дзядоўнік, калоўся, выскрабаў калючкі з адзення. Збіраўся нават выкапаць той куст. Навошта яму, нікому не патрэбнаму пустазеллю, расці тут,
    у двары!
    Аднойчы ранняй зімой, калі багата наваліла снегу, я выйшаў на двор і ўбачыў, што куст дзядоўніку стаў нейкі рухліва-стракаты, нібыта расцвіў яркімі кветкамі, пераважна чырвонымі. Толькі тыя кветкі былі жывыя, пырхалі і шчабяталі.
    Гэта шчыглы і снегіры абляпілі куст. Карміліся семечкамі дзядоўніку, вылушчвалі з тых калючых шарыкаў.
    Карміцеся, шчыглы і снегіры: для птушак цяжкая пара наступіла — доўгая зіма. А мой дзядоўнік няхай вас хоць трохі ды выручыць.
    ^асіль Шырко
    ДЗІЎНЫ кот
    Усе вы, канешне, ведаеце, што я, мажліва, адзіны фермер у Беларусі, які зёлкі ад немачы і скрухі вырошчвае, а не толькі збожжа і бульбу. Цуд-зелле — жэньшэнь, рамонкі, васількі, галаўню... Можа, тысячам людзей вярнулі здароўе мае травы. Адзін святаяннік ад тысячы хвароб памагае. У народзе кажуць: «Як без мукі нельга хлеб спячы, так без яго хваробу вылечыць...»
    Нават звяры і хатнія жывёлы травамі лечацца. Відаць, і вы бачылі, як сабака шчаўе есць, а кот нейкія карэньчыкі жуе. Значыць, патрабуе арганізм. Я сам ніколі не лячыўся таблеткамі і ўколамі, усё настоі з траў піў, можа, і жыву таму так доўга. Яшчэ і сёння на печы не сяджу...
    He так даўно мяне на злёт выклікалі, каб распавёў, як мы травы вырошчваем.
    Трэба дык трэба. Адзеўся я, гэта, чыста. Ордэны і медалі пачапіў... Іду па райцэнтры, вітрыны разглядаю... He спяшаю: ёсць вольны час. Дай, думаю, у кніжны заскочу: можа, новае што з’явілася.
    Іду, бачу, нейкі кот за мной увязаўся: сам чорны, шыя белая. Куды я — туды ён. Я
    прыбавіў ходу — не адстае, прысеў на лаўку ў скверыку — побач прыпыніўся. Ці не памроілася, думаю. Сто гадоў жыву, а ніколі не чуў, каб каты за чалавекам бегалі. Заплюшчыў вочы, расплюшчыў: сядзіць, аблізваецца. Трэба ратавацца, рашыў. Ці не смерць за табой, Манюкін, ходзіць. Падняўся я з лаўкі і — бягом. Людзі аглядваюцца, пальцам каля скроні круцяць: маўляў, звіхнуўся стары з розуму. A я тым часам сігануў за нейкі вугал, адтуль у вулачку забег, а там да кніжнага паджгаў. Аглянуўся: быццам адстаў мой кот. Выцер гэта я ўзмакрэлы лоб хусцінкай і ў магазін зайшоў. Купіў мемуары партызана, пагутарыў з прадаўцамі і назад пайшоў.
    Толькі высунуўся за парог — кот мой тут як тут. Пазірае ў вочы і хвастом махае. Дакарае, відаць, за ўцёкі.
    — I чаго ты хочаш? — пытаю. — Булкі ў мяне няма, скварку з сабой не браў — у сталовай паабедаю. Ідзі сваёй дарогай, а я сваёй.
    Глянуў на гадзіннік — пара.
    — Ну, будзь здароў, — кажу.
    На злёце мне грамату ўручылі, каштоўны падарунак.
    — Жадаем, — кажуць, — яшчэ сто гадоў жыць і маладзець.
    — Рад бы, — гавару, — спадарочкі. Ды ці не смерць па пятах за мной ходзіць?
    Ну, і расказаў пра таго ката. Усе ў рогат:
    — Жартаўнік, дзед.
    — Ага, — кажу, — жартаўнік. А вы ў акно паглядзіце. Можа, кот той і зараз сядзіць, чакае.
    Усе да акна тут.
    — I праўда, — кажуць, — сядзіць...
    Бачу, прыціхлі, не да смеху. Тут мне аграном шклянку вады паднёс... Здзіўлена так на мяне глянуў:
    — Ты не піў, дзядуля, валяр’янкі?
    Я, вядома, пакрыўдзіўся:
    — Сэрца ў мяне, малады чалавек, як гадзіннік...
    — А на ток не заходзіў, дзе корань сушыцца?
    — Быў, вядома. Недагледзь — мігам корань перасушаць ці сырым упакуюць.
    Усе абступілі нас, слухаюць: цікава, куды гэта аграном хіліць.
    — Пакажыце, дзеду, боты, — просіць. Чаму не паказаць. Глянуў ён ды як зарагоча.
    — Пылок валяр’янавы прыстаў, — кажа, — добра, што за вамі адзін кот увязаўся, а не дзесяць.
    Тут і палеглі ўсе ад смеху... Кот валяр’янку ўчуў, таму і хадзіў па пятах. Надта ўжо любяць яе каты. I як гэта я, стары дурань, сам не здагадаўся? Вось як, убрыкні вас качкі, бывае.
    Мікола Янчанка
    ЯБЛЫЧАК
    Ідзе па вуліцы хлопчык.
    А я следам іду.
    Хлопчык подскакам, подбегам.
    Я таксама хутчэй пайшоў.
    Хлопчык спявае сваю на хаду складзеную песеньку:
    На галіне — грушкі, Заспявалі птушкі — Нам спяваюць, Нас вітаюць Птушкі-весялушкі.
    I першым маім жаданнем было падхапіць гэтую песеньку, якая так адпавядала майму ранішняму настрою. Аднак перадумаў Людзі скажуць: «Вось дзівак. А яшчэ дарослы чалавек».
    А хлопчык спявае. Падскоквае. I не толькі спявае ды падскоквае...
    Жанчына кошыкі на рынак на калёсіках вязе. Дапамагу, думаю.
    А хлопчык ужо ўплёўся ў ручкі і так піхае калёсікі, што гаспадыня адстае.
    Вось і паварот на рынак.
    — Дзякую, дзетка! — гаворыць жанчына. — 3 горачкі калёсікі самі скоцяцца. А за работу
    вось табе, — яна адхінула на кошыку хусцінку і падала хлопчыку залацісты яблычак.
    Хлопчык хацеў пакаштаваць яго, ды, відаць, парашыў болей пацешыцца. I прыпусціў далей, падкідваючы і ловячы на хаду залацісты яблычак.
    Але раптам спыніўся: малы плача на ўсю вуліцу. У сад не хоча ісці. Маці не ведае, што з ім рабіць.
    А хлопчык да малога:
    — Паглядзі-ка, што ў мяне. He бачыш?
    Малы перастаў плакаць, выцер вочы.
    — Цяпер бачыш? Яблычак! Ды які яблычак! Залацісты! На! Бяжы хутчэй у сад ды сябрам пакажы.
    I куды слёзы дзеліся! Малы ўперадзе маці ў сад пабег.
    I зноў подскакам, подбегам, са сваёй песенькай ідзе па вуліцы хлопчык.
    Змест
    Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек вучэннем
    Э. Агняцвет. Грамацеі	 3
    Параска і падказка 	 4
    Свята кнігі	 5
    Я. Бяганская. Цяжкая задача	 7
    А.	Вольскг. Непералётны вырай	 9
    М. Гіль. Першы настаўнік	 10
    А. Дзеружынскі. Балбатуха Міла 	 14
    М. Дукса. Скарга кнігі	 17
    Хітры дзённік	 18
    Я. Купала. Юрачка	 19
    В.	Лукша. Тэлефон 	 21
    А.	Масла. Як з’явіўся апостраф	 23
    М. Пазнякоў. Мая бібліятэка	 27