Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1
Выдавец: Народная асвета
Памер: 264с.
Мінск 2018
Жывуць чомгі парамі. Вясной пасярэдзіне плывучага гнязда, на подсцілцы з балотнай травы, самка адкладае тры ці чатыры яйкі.
Калі чомга ў выпадку неабходнасці пакідае хоць на кароткі час гняздо па сваіх патрэбах, яна заўсёды маскіруе яйкі, накрываючы іх зверху сцябламі трысця. Вада часам залівае яйкі, але гэта ім не шкодзіць. Спачатку яйкі чомгі маюць белы колер, але праз некалькі дзён, з прычыны таго, што ляжаць на гнілых раслінах, яны робяцца бурымі і, нарэшце, цёмна-зеленавата-карычневымі. Чомгі, самец і самка, сядзяць на яйках па чарзе. Пазней, калі птушаняты выведуцца і падрастуць, бацька пакіне сям’ю і будзе трымацца асобна.
Ногі ў чомгі настолькі адсунуты назад, што яна амаль не ходзіць і на зямлі можа стаяць, толькі абапіраючыся на кароткі хвост. Каб рухацца па зямлі, чомга павінна паўзці, прыпадаючы грудзьмі і абапіраючыся на крылы. Узняцца з зямлі ў паветра чомга не можа. Яна ўзлятае толькі з вады — спачатку шпарка плыве, лопаючы крыламі і высунуўшыся напалову з вады, потым, узяўшы разгон, адрываецца ад вадзяной паверхні.
Затое плавае і нырае чомга надзвычай добра, шпарка і спрытна.
3 выраю чомгі вяртаюцца ў красавіку і жывуць на радзіме да лістапада. Кормяцца яны дробнай рыбай, вадзянымі насякомымі, рачкамі, жабкамі, апалонікамі. Восенню, перад адлётам, чомгі збіраюцца ў чароды.
Некалькі дзён правёў я на лясным плёсе, заўсёды на тым самым месцы каля дуплаватай вярбы. Адсюль добра было наглядаць за ўсім люстрам вадаёма, але ўбачыць яшчэ раз чомгу мне не ўдалося.
Чомга сустракаецца часта на рэках і азёрах Палесся, а гагары, блізкія сваякі чомгі, вядуцца на Князь-возеры і на Прыпяці.
м іхась Даніленка
ЖУРКА
I
Бацька прынёс Толіку маладога жураўліка з перабітым крылом.
— Хутка халады пачнуцца. Акалее, загіне, — сказаў ён. — А мы яго выхадзім...
Калі Толік падыходзіў да птушкі, яна злосна шыпела, раскрывала дзюбу — спрабавала дзеўбануць хлопчыка. He прывык Журка, каб яго рукамі гладзілі.
Толік са старога рэшата зрабіў птушцы ў сенцах гняздо. Два разы прывёў яго сюды нанач. А на трэцюю ноч Журка сам знайшоў сваё гняздо, доўга тупаў у ім, уладкоўваўся, каб ямчэй спалася, — і заціх.
— Заснуў, — радасна паведаміў Толік бацьку, як толькі той вярнуўся з лесу з чарговага абходу.
II
Крыло ў Журкі зажыло. Цяпер ён асмялеў — смешна дыбаў па пакоях, і нават сабака Шарык баяўся вострай Журкавай дзюбы.
А Толіка Журка пачаў слухацца. Нават пасябраваў з ім. Мусіць, таму, што хлопчык яго карміў, бавіў свой час з ім.
...Доўга цягнулася зіма з завеямі і снегам. Але вось і вясна нарэшце прыйшла. Зазвінеў у высокім небе жаўрук, заспявалі свае песні берасцянкі, падала голас чорная жаўна.
— Хутка Журка паляціць ад нас, — сказаў аднойчы бацька Толіку. — Бачыш, як неспакойна ён па двары паходжвае.
I праўда. Журка трывожна мераў двор і ўсё прыслухоўваўся да птушыных галасоў, што даносіліся з вышыні.
III
Аднойчы, калі высока ў блакітным небе плыў шнурочак жураўлёў і адтуль даносіліся іхнія галасы — быццам нехта трубіў на срэбраных трубах, — Журка падскочьгў раз, другі, узмахнуў крыламі. Ен падымаўся ўсё вышэй і вышэй — даганяў тых жураўлёў, што вярнуліся з заморскіх краін да сябе дадому.
— Бывай, Журка, — памахаў яму рукой Толік.
Авяр ’ян Дзеружынскі
АЗБУКА ІІТУШАК
Вось вам азбука
I птушак, Любых змалку Весялушак.
Арол
Арол
Адолеў
Буры сілу, Ляцеў Асілак Быстракрылы.
Акінуў позіркам Прасторы, I на гняздо, Агледзеў
Лес наўкольны, Горы.
На дуб высокі Цар птушак Прыляцеў здалёку.
Бусел, Буська, Бацянок, Белы-белы Кафтанок. Басаногі ён, Без ботаў, Ходзіць,
Вараняці Птушку-матку Кліча, кліча ў сваю хатку. Вечарэе, Вецер зябкі, Птах галодны, Зябнуць лапкі.
А варона ўсё Вароніць — Дзіцяняці
— Дзе была ты, Гуска?
— На балоце Грузкім, Там хадзіла я, Гуляла,
Бродзіць Па балотах.
Жабкі
Бусліка Баяцца:
У чарот
Бягуць хавацца.
Варона
He пакорміць. Вечарам, Нарэшце, Матка Успомніла
Пра варанятка...
Накарміла, Спаць паклала, Калыханку Варкавала.
Гуска
Траўку
Гэткую шчыпала, Нашую, Гусіную, 3 мяккай Сэрцавінаю.
Драч
Горла
Драў На лузе Драч: Драчанят няма, Хоць плач...
Драчанятак Драч чакаў, Доўга-доўга Іх гукаў.
Драчаняткі, Як пачулі, I прыбеглі Да татулі.
Елавік-крыжадзюб
Шышку крыжадзюб Дзяўбаў, Зерні Елкі
Даставаў.
Зерні Елавік
Дастаў Сваёй моцнай Дзюбкай, Ежу
Дзеткам раздаваў: — Ешце, Крыжадзюбкі!..
Журавель
Журавель, Жураўка, Жораў Mae ціхі, Добры нораў. На балотах Жураўліных Ен збірае Журавіны... У трубу —
Жаленку — Трубіць, Танцаваць Жураўка любіць. Жураўліха 3 ім ласкава, Скача Жыва, Скача Жвава.
Яшчэ свеціць Зорка, Зараніца Ранкам, А пяе ўжо Звонка Ранняя Заранка.
Заранка
I чуваць Выразна Срэбны Звон-званок, Быццам Звоняць Нівы, Травы, Гай-лясок.
Івалга
Ілі-цілі,
Ілі-цілі, —
Івалга
ГІяе над рэчкай.
Лес шуміць Лісцём вясновым
I ўкрывае Ім гняздзечка.
Каня
Каня Канькае, Кігіча: — Кігі, Кігі, — Дожджык Кліча, — Кігі, Кігі, — Хоча піць... Над азёрамі
ляціць,
Ловіць Кропелькі-дажджынкі, Як празрыстыя Расінкі.
I ўсё Кружыць, I ўсё Кружыць, Канькае, Кігіча, Тужыць.
Ластаўка
Золак Ледзь-ледзь Дрэў вяршыні Кранае, Ластаўка — Ласкаўка Лугам Лятае.
Ранкам
I днём Напявае, Шчабеча I заціхае У хацінцы Пад вечар.
Мухалоўка
Мухалоўка Мух лавіла, Мохам, Мурагом Хадзіла, Трохі Прытамілася, Хвілю Прыпынілася.
Села, Пасядзела, Хутка паляцела У ціхі гай, Дзе траўка, Мяккая
Мураўка, Многа-многа
Мушак
I сябровак-птушак.
Нырок-свірок
На возеры
Нырок Нырае, Нічога ён
He заўважае.
Наважыўся
На бераг плыць, А тут як тут Ліса бяжыць...
Нырок-свірок Перапужаўся, Нырнуу — I ў хвалях ён Схаваўся.
Ox, прыгожы качар!
Arap, Arap — Тундровы птах, Ox, і прыгожы Качар ён!
Між купін, Ля ракі ў кустах Расце,
Гадуецца здавён.
Парушыць цішу Звер —
Спалох, Трывожны, часты Сэрца ўдар, Самотны крык: — Or, ог, Ох, ох!.. —
У мох хаваецца Агар.
Пустальгу Пугач Пужаў, Пускаў ёй Пыл
у вочы.
Пугач
Ён
Птушцы Толькі
Пагражаў, Сам нішчыў Мышак ноччу.
Рабчык
Золак ззяў, Было ранютка. Рабчык бег
Па лесе хутка, — Захварэла
Рабка —
Рабак-дзетак Матка.
Рабчык
Дзятліка спаткаў, Пра бяду сваю сказаў: — Доктар, Рабцы
Рады дай.
— He бядуй,
Мой родны, знай, Вазьмі лекі —
Есць якраз — Рабка вылечыцца ўраз.
Салоўка
Свішча
Салоўка
Майскаю ночкай, Ранкам і днём Спявае,
Слых
Салаўіхі
У веснім садочку Песціць, Суцешна ласкае.
Турухтан
Турухтан — кулік Такуе, Як палянку Аблюбуе, Тут і ладзіць Такавішча, Ток —
Вясновае ігрышча.
Турухтан — Туп, туп, — Тупоча, Запрасіць На танцы хоча Прыгажуню Турухтанку, Што выходзіць На палянку.
Удод
Удод
Яго жытло
тут,
Убор
У дупле,
Расквеціў свой
Магутнай
У колер белы,
Стогадовай
хвоі,
У ружовы,
Укрыцца
Угледзеў раз,
можна
Упадабаў
Заўсягды
На ўсё жыццё
I жыць паціху,
Лясок сасновы.
У спакоі.
Фіфі
— Фіфі, Фіфі, Фіфі, — Ля рэчкі Пеў птах
Бялява-шэры, — Я ў весні час Тут звіў гняздзечка, He трэба Лепш кватэры.
Хрустан
Хрустан — Харошы Сем’янін, Жыць добра Самцы-птушцы з ім.
Сам ён
Хатку
Хутка робіць, Сам ён
Хрустанят выводзіць.
Цецярук
Цецярук
Вечар
Цецерука
Цёмны
Цешыць
Ноч прыводзіць,
Сябра-дзівака:
Цецярук жа
— Я цябе
He прыходзіць,
3 тваёй
He заве
Цяцерай
На вячэру
Запрашаю
I ні сябра,
На вячэру.
Hi цяцеру.
Чомга
Чуйная Чомга
Чула Подых вясны, 3 выраю Прыляцела У край свой Азёрны, лясны.
3 пругкіх Чаротаў Чомга Домік-гняздо спляла, Ён, нібы Човен, Гайдаўся, Возерам
Птушка плыла.
Шыпун-лебедзь
Шыпун Плыве, Шыпун Шыпіць, Рака Шырокая
Шуміць.
Плывуць
За лебедзем Крылатым Яго малыя Шыпуняты.
Эму
Эму — страус Эх, вялізны, Эх, і быстры, Як алень, Прабягае Многа-многа Кіламетраў Кожны дзень.
Эму ведаюць I дзеці — Пісьманосец Добры ён, Эму
У вёсках афрыканскіх Свой, Любімы паштальён.
Юрок
Юрок вясною Гаманлівы, Рухавы, Спрытны і Юрлівы.
— Юць, Юць, Юць,
Юць!.. —
Чуваць з сасонкі Яго вясёлы Голас звонкі.
Ястраб
Сонечны дзень Ясны-ясны, Робіць кругі У небе Ястраб.
Яркае сонца Палае, Ястраб Здабычы шукае... Мерае Неба абшары, Кружыць, Знікае пад хмары.
Уладзімір Дубоўка
ШАНУЙЦЕ ЎСЁ ЖЫВОЕ
Як толькі я сябе старэйшыя людзі — нас, малых, шанаваць нас:
помню, бацькі мае і суседзі — прывучалі усё жывое, што вакол
— He тапчы травіцы, хадзі сцежачкай. Трава вырасце. Яе скосяць — будзе сена кароўкам, каню...
— He чапай, не ламай малога дубочка або сасонкі. 3 іх вырастаюць вялікія дрэвы, яны пойдуць на хату або на шафу...
— Асцярожна рві яблыкі — не паламай, не адвіхні галінку. Дрэва будзе хварэць, на паламаным суку не будзе яблыкаў...
— Праз жыта нацянькі не хадзі. Калі патопчаш яго, будзе менш хлеба...
Як толькі я сябе помню, штодня даводзілася пачуць нешта новае і цікавае:
— Гэта зёлка — дзівасіл. Калі выкапаць і высушыць яго карэнне — будзе зелле ад болю ў грудзях.
— Гэтая прыгожая красачка — васілёк. Калі яе высушыць — будзе зелле ад хваробы вачэй.
3 маленства расло ў мяне замілаванне да прыроды. Нават крапіву я не збіваў кіем. Яна ж расце таксама на карысць чалавеку.
Любіў я, заўважыўшы ў лесе прыгожую кветку-зёлку, выкапаць яе з зямлі і прынесці ў агарод, бо ведаў, што кожная зёлка мае нешта сваё добрае і патрэбнае людзям.
Марян Дукса
СЯБРЫ
Сябры
Сябруюць —
Ніколі не скажуць «не дам». Усё яны дзеляць Заўжды папалам: Суніцы, чарніцы, Банан, вінаград, Пячэнне, халву, Апельсін, шакалад.
Адзін будзе грэцкі арэх, Як на грэх, — Пароўну падзеляць I грэцкі арэх!
Сябры яны — Проста вадой не разліць.
I сталі нарэшце Сабаку дзяліць. А як ты падзеліш, Калі ён адзін, Яго не разрэжаш, Нібы апельсін.
Рашылі:
Пабудзе ў адным будане,
А потым, праз дзень, У другі зазірне.
Вось так падзялілі Сабаку сябры, I той не крыўдуе — Мяняе двары.
I будзе ён бегаць Вось так і далей — Прыемна сябрам, I яму весялей.
Кастусь Жук
ЗЯМНЫЯ ЛЕКАРЫ
На Зямлі
Багата спраў (Кожны ведае вучоны!)
У падлескаў і дубраў, У бароў вечназялёных.
Лекары яны для нас, Для зямных абшараў, нетраў: Ачышчаюць пра запас Глебу, бруднае паветра.
У лясоў такі закон: Памагаць людскому роду, Каб гусцеў, чысцеў азон, Стала болей кіслароду.
Мы ж —
He ўсе да іх з дабром: Высякаем іх і нішчым;
Стала ў птушак