Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1
Выдавец: Народная асвета
Памер: 264с.
Мінск 2018
Камбайнер тармазнуў машыну, выскачыў з кабіны. Разам з дзецьмі ён знайшоў у жыце маленькае, кволае зайчаня. Яно не ўцякала: ці то вельмі напалохалася рокату і шуму, ці то не ўмела хутка бегаць. Дзядзька ўзяў за вушы русачка і перадаў Васю Вясёлкіну:
— Прымайце знаходку. Падкарміце, падгадуйце і абавязкова выпусціце ў лес.
Дзеці помнілі наказ Юні-Юні, што кожнае дзіця мае права на здароўе і жыццё, таму хорам адказалі:
— Мы так і зробім, дзядзечка!
Стракозы весела праляцелі над галовамі спагадлівых вандроўнікаў. Конікі ў травяным іржышчы пусціліся ў скокі. Сінія васількі ў жыце лагодна заківалі галоўкамі. А дзеці заспявалі новую песню:
Сонца светлае, як мама, У высокім небе стала, Каб з шляхоў прасторных, вольных Прывітаць наш край азёрны.
ЧЫРВОНАЯ КНІГА
Магутны лясны асілак Зубр задумаў цікавае падарожжа па Беларусі. Даўней яго продкі, равеснікі мамантаў, жылі паўсюдна. Цяпер зубры насяляюць ці не адну толькі Белавежскую пушчу. Хто ж яшчэ са старажылаў жыве ў лясных нетрах рэспублікі?
Ішоў, ішоў Зубр і спаткаў Бурага Мядзведзя. Сумную навіну паведаміў яму лясны сябар:
— Сто гадоў назад прывольна жылося нашаму брату ў Беларусі. Гулялі ў дрымучых лясах, па мохавых балотах. Цяпер знаходзім прытулак у Бярэзінскім запаведніку. Там высякаць старыя лясы забаронена.
Задумаўся Зубр. Страсянуў паджарай грывай. Сказаў:
— Пойдзем разам, можа, яшчэ каго спаткаем.
Ідуць яны ды прыгадваюць даўнейшых лясных насельнікаў. На Палессі трапляўся Дзікі Кот. Каля Брагіна і Пінска вадзіліся рукакрылыя жывёлы — Гіганцкая Вячэрніца і Вялікая Начніца.
Пачуў іх размову Барсук, папрасіўся ў кампанію. Растлумачыў:
— Усе, каго вы ўспаміналі, як і мы з вамі, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
— Што за кніга? — спытаў Зубр.
— У яе запісваюць рэдкіх жывёл, птушак, рыб, расліны.
— А ты адкуль ведаеш? — зацікавіўся Буры Мядзведзь.
— Падслухаў у паляўнічых. Яны гаварылі, што на нас цяпер строга забаронена паляванне. Нас усе берагчы павінны.
Яшчэ болып здзівіліся лясныя жыхары. Выйшлі да Прыпяці, пачалі знаёміцца з мясцовым запаведнікам. Пачулі трубнае курлыканне шэрага жураўля. Барсук-усёвед разгадаў трывожныя крыкі:
— Жораў расказвае, што іх сем’яў усё менш застаецца на балотах, бо і балот меншае.
На сваю адзіноту паскардзіліся Чырвоны Каршун, Чорны Бусел, Беркут, Белая Курапатка, Лебедзь-шыпун, Трохпальцы Дзяцел.
Пайшлі сябры далей. Трапілі ў край блакітных азёр, на Віцебшчыну. Прылеглі
адпачыць. Матылькі лятаюць, конікі стракочуць. I сярод насякомых убачылі насельнікаў Чырвонай кнігі. Гэта былі з прыгожай афарбоўкай матылькі — Чорны Апалон, Махаон, Адмірал. А на старым дубе сядзеў жук-алень — самы буйны жук у Беларусі. Вясёлы сонечны зайчык трапятаўся на яго чорна-матавым целе. Рогі вялікія, як у сапраўднага аленя.
Раптам з вады паказалася вялікая галава з маленькімі вачамі і доўгімі вусамі. Звяры спалохана падхапіліся, а «галава» кажа:
— He бойцеся, я — Азёрны Com. Mae браты водзяцца ў рэках. Мялеюць рэкі, няўтульна становіцца ў іх. Вось і мы трапілі ў Чырвоную кнігу.
— А яшчэ якіх рыб ахоўвае чалавек? — спытаў Зубр.
Com пакруціў вусамі, падумаў і адказаў:
— Прыгажуню сцерлядзь, якая водзіцца ў Дняпры, Прыпяці, Сожы, Бярэзіне. А яшчэ ручаёвую стронгу з Нёмана, еўрапейскую рапушку з Заходняй Дзвіны, звычайнага харыўса з Віліі, рыбца з Заходняга Буга...
— Слухай, Com, — папрасіў Буры Мядзведзь, — на паверхні твайго возера растуць гарлачыкі, белыя і жоўтыя. Падплыві, нарві букет, мы падорым добрым людзям, якія беражліва ахоўваюць нас.
— He магу выканаць тваю просьбу.
— Чаму? — здзівіўся нават Барсук-усёвед.
— Таму што і гарлачыкі занесены ў Чырвоную кнігу. А разам з імі і некаторыя іншыя расліны, — адказаў Сом і на развітанне шумна пляснуў хвастом па вадзе.
Задумаліся звяры. Можа, і сярод тых раслін, якія яны ядуць, па якіх ходзяць, ёсць рэдкія? Іх жа берагчы трэба!
Уладзімір Мазго
ЛАЙДАК I ШПАК
Вось дык дзіва: Шпак шчабеча Ясю
Мовай чалавечай.
Ты не вывучыў Урокаў, Бо да вечара Галёкаў.
На дварышчы Ясь-лайдак Вераб’ёў Ганяў усмак.
А калі ў руках Рагатка, Хіба ўспомніш Аб занятках...
— Будзеш ты Мяне вучыць?! — Ясь разгневана Крычыць.
I кідаецца Наўпрост Ухапіць шпака За хвост.
Ды не зловіць Аніяк, Бо мудрэйшы, Мабыць, шпак.
Можа, ёсць Такія Ясі I ў тваім, Мой дружа, Класе?..
Георгій Марчук
ДОБРАЕ СЭРЦА
Здарылася бяда. Маленькае варанятка ўпершыню ўскараскалася на край гнязда, але нечакана наляцеў парывісты вецер, і птушаня не ўтрымалася, звалілася ўніз. Падаючы, пабіла лапку і параніла крыльца. Перапалохаўшыся, забылася нават паклікаць на дапамогу сваю маму-варону, якая шукала корм побач, у двары дзевяціпавярховага дома. Кульгаючы на правую лапку, варанятка схавалася ў траве. I тут заўважыла, што з дзіцячага садка да яго кіруецца чорна-белы кот. Варанятка скеміла: трэба ўцякаць ад гэтага ліха. Дрыжучы ад страху, зашылася ў густы куст і вырашыла чакаць сваю маму.
Два хлапчукі, якія кідаліся камячкамі зямлі, заўважылі варанятка. Адшукалі дубчыкі і пачалі праганяць птушаня з куста. Але яно трымалася мужна і не пакінула свайго часовага сховішча. Хлапчукам надакучыла палохаць варанятка, і яны ўцяклі. Тут яго і знайшла маці-варона. Пакарміла, строга загадала не вылазіць з куста, а сама села на дрэва і ўсю ноч не заплюшчыла вачэй, пільнуючы варанятка.
Раніцай нейкі дзядзька вывеў на прагулку свайго сабаку. Сабака гойсаў па пляцоўцы без павадка і на ўсіх брахаў. Варанятка стаілася, але гаспадар сабакі заўважыў яго, пачаў цкаваць: «Хапай яго, Пірат! Кусай!» Да сына адразу ж прыляцела маці-варона. Яна бараніла яго з апошніх сіл. У доме насупраць каля акна сядзела бабулька, да слёз перажывала за варанятка і яго маці-варону. Але дапамагчы не магла: яна была вельмі старэнькая і ўжо не выходзіла на вуліцу. Бабулька слабенькай рукой стукала па шыбе алоўкам, спадзеючыся хоць так суняць раз’юшанага сабаку. Тады варанятка вырашыла само дапамагчы маці. Выбралася з куста, узмахнула крыльцамі і — дзіва! — узляцела на самую нізкую галінку бярозы. Імгненна побач з ім апынулася і стомленая маці-варона. Злы сабака ўжо не мог да іх дацягнуцца, а толькі хрыпла, з пенай на іклах, брахаў унізе. Варанятка моцна трымалася лапкамі за галінку.
— Патрывай яшчэ, сынок, — прасіла маці. — Набярэшся сілы, і мы ўзляцім вышэй...
Другую ноч варанятка спала ўжо побач з мамай, тулячыся да яе цёплага крыла. Раніцай з дома насупраць выбег хлопчык. Убачыў іх, пачаў цэліць з рагаткі. Маці-варона гучна каркала, нібы сарамаціла хлопчыка. Але ён
не зважаў на яе крык, выбіраў для рагаткі буйнейшыя каменьчыкі. Адзін каменьчык балюча даў па лапцы, і варанятка рызыкнула ўзляцець. Ура-а! Атрымалася! Вецер падхапіў яго, і яны разам з мамай узляцелі высокавысока, на самы дах дома. Варанятка села на краёчак і глянула ўніз. Адсюль, зверху, дзядзькі і цёткі, сабака, хлопчык з рагаткай здаваліся ўжо не такімі вялікімі і страшнымі.
Да іх падляцеў дзядуля — стары аднавокі крумкач. Ён прынёс у дзюбе камень і сказаў варанятку:
— Вазьмі камень і кінь на сваіх крыўдзіцеляў. Яны некалі мне, малому, вока выбілі. I цябе ледзьве не загубілі.
Варанятка ўзяло камень у дзюбу і наважылася кінуць. Потым паглядзела на маці. Тая маўчала. Тады варанятка адклала камень убок і сказала:
— He, не магу кінуць. Мне іх шкада. Яны не ўмеюць лятаць, як мы.
— Яны злосныя і жорсткія, — даводзіў дзядуля-крумкач.
— Можа, зробяцца дабрэйшымі, — адказала варанятка. — Няхай жывуць!
Маці абняла варанятка крылом і ласкава сказала:
— Ты будзеш шчаслівым, сынок, таму што ў цябе добрае сэрца.
ЯК АГАПКА МАЛЬВЫ ЎРАТАВАЛА
Быў май. Дзесяцігадовая кірпатая, з доўгай густой касой дзяўчынка Агапка гасцявала ў сваіх дзядулі і бабулі. Агапкавы бацькі — смелыя і шчырыя людзі. Яны працавалі выратавальнікамі і таму накіраваліся ў далёкую краіну Грэцыю, каб гасіць лясныя пажары. Агапка любіла вёску і ёй там было цікава. A яшчэ ва ўтульным доме бабулі і дзядулі была печка, у якой бабуля рабіла смачныя бліны і варыла прасяную кашу. А яшчэ бабуля навучыла Агапку даіць казу Марфу.
Часцяком да іх увечары прыходзіў суседскі кот Фокус, каб пачаставацца малаком. У Фокуса была гаспадыня — адзінокая старая, якая чытала газету, трымаючы ў руках вялізную лупу. Яны не мелі ні каровы, ні казы, ні качак, ні гусей. Кот меў здольнасць дэманстраваць розныя фокусы, таму і мянушку яму далі — Фокус. Скокне, здаралася, на вакно, а праз імгненне вылезе ўжо праз комін на страху. Ці вытыркне праз шчыліну ў плоце свой шыкоўны хвост і пачынае ім круціць, палохаць галубоў ды вераб’ёў Меў Фокус адну незвычайную мару: трапіць у той горад, дзе жыве Агапка. Ен жа далей за сваю вёску нідзе не быў. Нават на другі канец аднойадзінай вуліцы не хадзіў — баяўся. Там жыў пануры і заўсёды ўсім незадаволены былы
вартаўнік малочнай фермы Піліп Барабанадуля. У двары ягонага дома бегаў на длінным ланцугу гэткі ж злосны, як і гаспадар, сабака Пірат. Барабанадуля нават не вітаўся з Агапкавымі бабуляй і дзядулем, калі ехаў на ровары паўз іхні дом. Ен майстраваў клеткі для птушак, прылады розныя, каб лавіць мышэй ці птушак, і вазіў іх на кірмаш — прадаваў. Ен быў малы, заўсёды насіў чорны капялюш. Востры нос, як у каршуна, дзюба ды густыя чорныя вусы рабілі яго яшчэ больш панурым і насцярожаным. «Мне не зманіш. Старога вераб’я на мякіне не ашукаеш. Я вас усіх добра ведаю», — заўсёды казаў ён адно і тое, калі сустракаў людзей. Ен і Пірата свайго амаль не карміў, каб той быў зусім злосны.
Агапкаў дзядуля быў мастаком. Ен маляваў гэткія прыгожыя кветкі, што проста дзіва. Усе нібыта жывыя — і півоні, і гладыёлусы, і браткі, і лілеі. Проста вачэй не адвесці ад яго карцін, прыгажосць такая. He было на дзядулевых карцінах толькі адной кветкі — мальвы. Адна на ўсю вёску мальва расла як раз пад плотам Барабанадулі. Ды вось гора, не мог дзядуля выправіцца ў такі далёкі шлях: цяжкая хвароба не дазваляла. 3 цяжкасцю ён соваўся па хаце ды часам у цёплы сонечны дзень выходзіў на падворак, каб пакарміць з
рукі куры. Агапка ведала, што дзядуля хоча намаляваць мальву, бо кветка гэта была для яго дарагая — яе вельмі любіла яго мама.
Прачула аднойчы Агапка — кот Фокус цішком паведаміў — што Барабанадуля намерыўся новы плот вакол сваёй сядзібы майстраваць і ўжо прывёз першую партыю жалезабетонных слупоў. Агапка адважылася, наблізілася да Піліпавай сядзібы. Пірат гучна забрахаў на ўсю ваколіцу, пагрозліва выставіў іклы, тузаў ланцуг, скакаў ля плота. Агапка змеціла, што жалезабетонны слуп амаль прыціснуў мальву, якая добра расла, выкінула ўжо зялёныя лісцікі.