• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    Ну што ж, няхай сабе рукавічка, няхай сабе калінавая...
    Галіна Васілеўская
    ЯК КОТ ГРЫБЫ ЗБІРАЎ
    (быль)
    Кузю мне падарыла сяброўка. У коціка быў белы галыптучак і белыя лапкі. Сам жа акуратны і надзіва сімпатычны. He ведала сяброўка, што ён яшчэ і вельмі кемлівы.
    Калі коцік падрос, то спаў толькі ў маім пакоі, на маім ложку. Калі ён уладкоўваўся на маіх нагах, яны адразу ж пераставалі балець.
    Потым я заўважыла, што Кузя ўвесь час за мной назірае. Нібы нечаму вучыцца ў мяне. Першы раз я гэта заўважыла, калі ён самастойна адчыніў дзверы ў мой пакой. Я пайшла да сябе і механічна зачыніла дзверы. Чую, Кузя за дзвярыма стаў мяўкаць. Потым падскочыў і пярэднімі лапамі павіс на дзвярной ручцы. Дзверы адчыніліся. Кузя ўвайшоў і спакойна лёг на мае ногі.
    У маім пакоі ля ложка стаіць таршэр. Ад лямпачак звісае шнурок. Пацягну яго ўніз — лямпачкі запальваюцца. Пацягну другі раз — гаснуць. Аднойчы ўдзень кот сеў на табурэт, на якім стаіць хатні тэлефон, і дзвюма
    пярэднімі лапамі стау шморгаць за шнурок. Запаліць святло, потым пагасіць. Запаліць — пагасіць. Такая гульня яму вельмі падабалася.
    Летам мы жылі на дачы ля самага лесу. Кузя сядзеў побач і глядзеў, што я раблю. Нават нюхаў тыя грыбы, якія я клала ў міску. Потым пайшоў за мной у лес. Абагнаў і патрусіў наперадзе. Калі бачыў грыб — садзіўся ля яго і клікаў мяне. Мяўкаў. Чакаў, каб падышла і зрэзала грыб. Так было некалькі разоў. Потым, відаць, яму надакучыла чакаць мяне, і Кузя пачаў сам выцягваць грыбы з зямлі і ў зубах несці мне ў кошык. Hi разу не памыліўся, не сарваў паганца. Прыносіў толькі такія, якія збірала я.
    Былі ў Кузі і любімыя грыбы — падасінавікі. Калі ён бачыў здалёк чырвоны капялюш, то куляй імчаўся туды, асцярожна браў у зубы ножку грыба, выцягваў з зямлі і нёс мне.
    Потым Кузя знайшоў у лесе невялічкую палянку, на якой густа раслі тоўсценькія лісічкі. Насіць па адной не стаў. Прыбег да мяне, схапіў за калашыну і пацягнуў за сабой. Я ледзь паспявала за катом. Між дрэў убачыла шмат лісічак. Нарэзала цэлы кошык.
    А аднойчы ў лесе прапаў мой Кузя. Клікала, клікала — цішыня ў адказ. Пачала ўсур’ёз хвалявацца. Іду міма старой, вялізнай, разла-
    пістай елкі і раптам бачу: высоўваецца з-пад яе знаёмы чорны пушысты хвост, задраны кверху. Я спынілася, чакаю, што гэта кот мой цягне задам. Аказваецца, вялізны-вялізны баравік. Чысценькі, ніводнай чарвіначкі. Такога прыгажуна я за жыццё сваё не бачыла.
    Хваліла коціка, а ён сядзеў такі задаволены, нібы разумеў, які цуд выцягнуў з-пад елкі.
    Афтур Вольскі
    СВОЙ ЗАЯЦ У ЛЕСЕ
    Сярожава мама — артыстка. Звычайна, збіраючыся на выязны спектакль, яна адводзіць Сярожу да бабулі. Але на гэты раз бабуля была вельмі занятая, і мама вырашыла ўзяць хлопчыка з сабой.
    Сярожа быў шчаслівы. Нарэшце ён даведаецца, што гэта за таямнічы выяздны спектакль, які так часта адбірае ў яго маму.
    На самай справе нічога таямнічага не было.
    Спачатку ехалі ў маленькім аўтобусе. У ім змясціліся не толькі ўсе артысты, але і вялікі магнітафон і баян у чорным футарале. Верхам на футарале сядзеў малады артыст, якога звалі Сашам.
    —	Трасе там, ззаду, — сказаў ён і перасеў на футарал.
    —	I нічога не трасе, — тут жа адгукнулася старэйшая з усіх прысутных артыстка Ксана Мікалаеўна. — Вадзіцель у нас цудоўны...
    Па голасе Ксаны Мікалаеўны Сярожу здалося, што яна гаворыць не зусім шчыра. Проста падхвальвае вадзіцеля, каб той больш акуратна вёў машыну. Бо якраз пайшоў ліпучы
    снег. «Дворнікі» ледзь паспявалі ачышчаць пярэдняе шкло. А колы то раптам коўзаліся з боку у бок, то падскоквалі на выбоінах.
    Вось і ўсё. Нічога цікавага. За ўсю дарогу.
    Грузавая машына з дэкарацыямі і ўсім, што неабходна для спектакля, выехала з горада раней. Да прыезду артыстаў сцэна ў калгасным клубе была падрыхтавана. Сцэна маленькая, зусім не такая, як у тэатры. I дэкарацыі таксама не такія. Нейкія шэрыя, пашарпаныя...
    Але гледачы былі, відаць, задаволены. 3 залы даносіліся то дружны рогат, то воклічы, то воплескі...
    Выбіраліся з калгаса, калі ўжо зусім сцямнела.
    Аўтобус ехаў яшчэ павольней, бо крыху прымарозіла і дарога была коўзкая.
    Сярожа сядзеў побач з вадзіцелем і глядзеў, як паўзе пад колы пабялелая стужка асфальту, выхапленая з цемры фарамі. Спачатку гэта было цікава. Сярожа ўяўляў, што ён сам сядзіць за рулём на шафёрскім месцы. Потым яму гэта надакучыла. Вельмі ўжо ўсё было аднастайна. Хлопчыка пацягнула ў сон. Ен з усіх сіл стараўся не паддацца спакусе. Яму хацелася выглядаць гэткім жа сталым і сур’ёзным, як шафёр. Але галава яго ўсё часцей хілілася на грудзі.
    Спалі, ківаючыся з боку ў бок, многія з артыстаў. Нават Саша пакінуў сваё наседжанае месца і перайшоў на задняе сядзенне. Бо з футарала, заснуўшы, і ўпасці можна. Толькі Ксана Мікалаеўна па-ранейшаму пільна ўглядалася ў дарогу. Відаць, баялася, каб не здарылася чаго па такой цемрадзі і наледзі. Яна бясконца турбавала нейкімі пытаннямі сваю маладую суседку. Каб самой не заснуць. Але тая неўзабаве адкінула галаву на спінку сядзення і перастала адказваць.
    Нарэшце сон агарнуў і Сярожу.
    Прахапіўся ён ад раптоўнага крыку.
    — Заяц! Заяц! — крычала прарэзлівым голасам Ксана Мікалаеўна. — Заяц на дарозе!..
    I Сярожа сапраўды ўбачыў зайца. Ен ляцеў як дух перад самай машынай. У яркім святле фар мільгаў яго кароценькі белы хвосцік...
    Сон як рукой зняло.
    Артыст Саша кінуўся з задняга сядзення наперад.
    — Хутчэй! Хутчэй! — крычаў ён шафёру. — Душы яго!..
    — Ой, ой, перакулімся!.. — лямантавала Ксана Мікалаеўна.
    Але шафёр паслухаўся Сашу. Ен націснуў на педаль газу і ніжэй схіліўся да руля. Твар яго зрабіўся суровы, нават жорсткі. У вачах з’явілася нешта драпежнае. Сярожу здалося,
    што ён падобны зараз на каршуна, які высачыў бездапаможную здабычу.
    Заяц то сціскаўся ў шэры камяк, то выпростваўся, як адпушчаная спружына.
    Сярожа паспеў разглядзець доўгія вушы, шчыльна прыціснутыя да спіны, каб не перашкаджалі бегчы. Але аўтобус ляцеў так хутка, што здавалася, быццам заяц робіць фізічныя практыкаванні на месцы. Потым адлегласць між ім і аўтобусам пачала хутка скарачацца. Шэсць метраў... пяць... чатыры...
    «Чаму ён не збочыць з дарогі? — падумаў Сярожа. — Там жа кусты... ратунак...»
    А зайцу цемра за межамі святла ад фар здавалася, напэўна, чорнай сцяной. I ён праставаў далей, па асветленай паласе, як па вузкім калідоры. Амаль пад самымі коламі...
    — Давай, давай! — не сунімаўся Саша. — Левым яго, левым!..
    — Перакулімся! — вішчала Ксана Мікалаеўна.
    Драпежным птахам учапіўся ў рулявое кола шафёр...
    I Сярожу стала невыносна шкада гэтую бяскрыўдную шэранькую істоту, на якую няўмольна насоўвалася металічнае страшыдла з вогненнымі вачыма, а столькі дарослых і дужых людзей праглі яе пагібелі...
    Заяц зрабіў апошняе намаганне і кінуўся да правай, схаванай у цемры, абочыны.
    — Правым! Правым колам!.. — гучна камандаваў Саша.
    Шафёр крутнуў руль у правы бок. I тут абурэнне несправядлівасцю захліснула Сярожу.
    — He трэба! — крыкнуў ён на ўвесь голас. — He трэба!
    I ўчапіўся абедзвюма рукамі ў дужую руку шафёра.
    Машына тузанулася і стала. Зрабілася так ціха, што Сярожа адчуў нават, як гучна б’ецца яго ўласнае сэрца.
    Шафёр запаліў святло ў салоне. Сярожа ўбачыў, што ўсе запытальна глядзяць на яго.
    Потым артыст Саша падышоў да хлопчыка, ускалмаціў яму далонню валасы і з нейкім вінаватым выглядам падаўся на зад-
    няе сядзенне.
    А шафёр паклаў сваю дужую руку на Сярожавы плечы, зусім як роўнаму, і сказаў:
    — Малайчына, Сярожа!
    Вочы ў яго былі вельмі добрыя, зусім не такія, як некалькі хвілін назад.
    — Што здарылася?.. Што здарылася? — толькі цяпер канчаткова прачнулася маладая артыстка Святлана.
    — Ледзь не перакуліліся, — не магла супакоіцца Ксана Мікалаеўна, — ледзь не загінулі...
    — Хіба ў гэтым справа? — дакорліва паглядзеў на яе шафёр і зноў павярнуўся да Сярожы. — Ну, брат, лічы, што ёсць у цябе цяпер свой заяц у лесе...
    Кіталь Вольскі
    ЛЁС ДУНКАНА ( скарочана )
    Хто такі Дункан?
    Загадзя мушу папярэдзіць, што Дункан — леапард.
    На зямлі жыве акрамя нас і побач з намі даволі вялікая колькасць розных істот, у першую чаргу — звяроў і птушак, якія знаходзяцца з намі ў рознабаковых, часам складаных і супярэчлівых узаемаадносінах. Мы мала іх ведаем, а некаторыя зусім не ведаюць. Маюць аб іх вельмі цьмянае, a то і няправільнае ўяўленне.
    Чалавек, жадае ён ці не жадае, ведае ці не ведае, арганічна і непарыўна звязаны з прыродай — з лясамі, палямі, гарамі, стэпамі і пустынямі, з морамі, рэкамі і балотамі, звярамі, птушкамі і рыбамі. Ен не можа без іх існаваць, як не можа існаваць без паветра, вады і ежы, без святла і цяпла. Чалавек — усяго толькі частка прыроды, частка навакольнага асяроддзя. I як ён уплывае сваёю дзейнасцю, самім фактам свайго існавання на прыроду, так і прырода ўплывае на яго.
    Жыццё, здароўе, самаадчуванне і настрой чалавека залежаць і ад змен надвор’я, атмасфернага ціску, ад тэмпературы паветра і вады, ад ураджаю ці недароду тых ці іншых раслін, ад наяўнасці ці адсутнасці некаторых звяроў і птушак, ад вялікага мноства розных, часам не вядомых і не зразумелых прычын, звязаных са з’явамі прыроды. Чым болып мы будзем цікавіцца імі, тым лепш для нас. I ў першую чаргу гэта датычыцца нашых узаемаадносін з усё яшчэ таямнічым светам звяроў і птушак, які нас акружае з маленства.
    Вось у мяне і з’явілася жаданне напісаць пра жыццё леапарда Дункана, які існаваў у сапраўднасці і якога не забылі яшчэ і да гэтых дзён.
    Сіротка
    У заапарку горада Гродна самка леапарда нарадзіла трох малых. Гэта ўсхвалявала і ўзрадавала ўсіх работнікаў заапарка. Толькі сама парадзіха аднеслася да падзеі з дзіўнай абыякавасцю. Спачатку яна ляжала з малымі, сагравала іх цеплынёю свайго цела і карміла малаком, але неўзабаве раптам паднялася і адышла ў другі бок клеткі. Адбылося гэта ўначы. Калі работнікі заапарка з’явіліся раніцай на работу і падышлі да клеткі, то ўбачылі, што двое малых ужо за-
    гінулі. Трэцяе, крыху буйнейшае за іншых, было яшчэ жывое.
    Сляпое і бездапаможнае леапардзяня калацілася ўсім целам ад холаду і тоненька, ледзь чутна папісквала, як хворае кацяня, тыцкаючыся носікам у падлогу, але маці не звяртала на яго ніякай увагі. Яна не хацела нават і глядзець на сваё дзіця. Матчын інстынкт, як гэта часта бывае ў дзікага звера ў няволі, пакінуў яе. Зрэдку, праўда, падыходзіла яна, паглядала на сына з яўнай непрыхільнасцю, а потым падштурхвала носам, як нейкую непатрэбную рэч, адсоўвала ўбок, пазяхала і адыходзіла з абыякавым выглядам.