• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    Пад крылом
    Болей лядаў, папялішчаў.
    Хто ж пасадзіць новы лес Ці хаця б адну лясіну?
    Цяжка дыхае прагрэс Нам у спіну, лесу ў спіну...
    ВйШ/Ь Жуковіч
    СЛУХАЙ РОДНУЮ ПРЫРОДУ
    У любую пару года, у пагоду, непагоду слухай родную прыроду — ты пачуеш галасы таямнічае красы.
    3 лесам, з нівай залатою размаўляе ветравей, сонца-сонейка — з зямлёю, з цішынёю — салавей,
    з небам — рэкі і азёры, хваля — з ніцаю вярбой... Як і што яны гавораць, слухай, сябра любы мой.
    Якуб Колас
    САВОСЬ-РАСПУСНІК
    * * *
    Вось што, дзеткі, мае краскі: Што хадзіць за многа міль? Можа, лепей замест казкі Расказаць вам адну быль? Згодны?
    Добра.
    Ну дык вось:
    Зваўся хлопчык наш Савось. Ой, і быў жа ён дураслівы! У сад лазіў па грушы, па слівы, Дзіркі ў градах рабіў — Моркву вырваць любіў, I маку ён скручваў галоўкі, — Ну, на гэта быў страх які лоўкі! А рукі ў яго не мыты, А сам ён сярдзіты, Такі задзірака, Такі забіяка, Буян, Грубіян.
    Зачэпіць старога, Пакрыўдзіць малога, —
    Такі ўжо нягоднік, Ды гэтакі шкоднік! Бегаў загуменнямі, Кідаўся каменнямі, Пападаў у шыбы, — Хоць гані з сялібы! Меў на зло смякалку, — Зніме з вежы галку, I такі гарачкі, Няхай яго качкі!
    * * *
    У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток, Выхаванец Паўла-дзеда, Такі слаўны пестунок! Hoc чарнявы, Хвост бялявы, Задзірасценькі;
    Кіпцік-шчыпчык Заграбасценькі; Лапкі-драпкі Машастовыя, А шарсціначкі Шаўковыя;
    Губкі, зубкі Адмысловыя; Вусы-русы Патырчастыя;
    Тая спінка, Як націнка, Выгінастая. Вушкі-слушкі He мыляюцца, Вочкі ў ночку Запаляюцца.
    Ну, такі каток харошы, Як драпянка за тры грошы! Хадзіў коцік пад масток, Лавіў рыбку за хвасток, Потым дзеду ён на печы Казкі-байкі варкаваў.
    Белым хвосцікам дарэчы Тахты спевам адбіваў.
    Коцік з дзедам жыў у згодзе, He сварыліся за печ.
    Быў раз коцік на паходзе — На мышэй падняў ён меч! Шоў каток з паходу, Разагнаўшы мышак, I сеў на калоду Пад стрэшку ў зацішак.
    Грэе сабе спінку, Мордачку і лапкі. Зірк — Савось з будынку Выскачыў без шапкі!
    За Савосем — Рудзька. — Кусі ката, цюцька! —
    Коцік бедны ўвесь жахнуўся, Ды на шчасце быў тут плот, А пры плоце дуб, — і кот Толькі фыркнуў, мільгануўся I на дубе апынуўся.
    Сеў каток На дубок, Кажа забіякам: — Эх, Савось, шалапай! Ты мяне не чапай
    I не цкуй сабакам! — He ўдалося Савосю Катка падкусіць
    I прыйшлося Антося На помач прасіць.
    * * ❖
    Вось Савось I Антось Сталіся дружакі. Каля клуні стаяць, На ліхое таяць. Закідаюць знакі, Як злавіць ім катка I аддаць з малатка Рудзьку на расправу. Падшывальцы
    I іх розум дурны Выдумаў забаву!
    A па тэй нарадзе Саўка торбу крадзе, Анцік — хлеб сабаку. А каток на печы Сеў, як той старэчы, Яму і не ў знаку.
    Эх, пярэсценькі каток! Сцеражыся ты, браток! He хадзі ты па надворку, He хадзі гуляць на горку — Там бяда цябе чакае, Сам не ведаеш якая. Асцярожненька хадзі, За Савосем ты глядзі, Бо Савось замысліў штось, Нездарма з ім і Антось.
    Затаіўся у кутку
    Наш Савось і катку Замаўляе зубы Для кацінай згубы: «Ах ты, коцічак мой! Які файны ты, ой! Што за спіначка!
    Ну, карціначка!
    Ідзі, коцік, да мяне, He пакрыўджу цябе, не! А якія вочкі!
    Бачаць сярод ночкі.
    А якія лапкі!
    Ды як яны цапкі!
    Ах ты, мой каточак, Чорненькі насочак! Ідзі ж, коцік, да мяне: He пакрыўджу цябе, не».
    Яўкнуў коцік, выгнуў спінку, Хвост падняў, як корбу, Але ў тую жа хвілінку — Шусь каток у торбу!
    I катка панеслі ў поле.
    А там чыста — ні кусточка, Hi хваінкі, ні дубочка, Адны межачкі ды ролі.
    Няма дзе катку схавацца: Чуць сінее лес далёкі, I сяло за тры валокі, — Як катку там ратавацца?
    Плача ў торбе коцік, плача: — Мяў, мне душна! Мяў, мне цесна! Б’ецца сэрцайка балесна, Бо мне грозіць смерць, няйнача!
    Кот бурчыць і гурчыць, Лапамі дзярэцца, А Савось хоць бы што — Цешыцца, смяецца.
    — Ну, спыніся, Антось, Падзяржы сабаку: Толькі выпушчу ката, Цкуй тады ў атаку. — Адышоўся Савось, Анцік прытаіўся, I тут коціку астрог Раптам адчыніўся.
    3 торбы выскачыў, прысеў — Трэба ж разглядзецца.
    Зірк — там Рудзька! Што рабіць? Дзе яму падзецца?
    — Цкуй! Пускай! — крычыць Савось. — Кусі ката, Рудзька!..
    Ша! Чаго ж так закрычаў Наш Савось нялюдска?
    Глянуў Анцік — вось дзівота! Вось дзе ліха, вось бяда!
    Што зрабіла ім дурота I што сталася з ката!
    Вось папаліся дзе змоўцы — Проста шкода малышоў:
    На Савосевай галоўцы Коцік схованку знайшоў! Лямантуе бедны Саўка, Ашалелы, чуць жывы: Кот упіўся, ну, як п’яўка, I не знімеш з галавы!
    Запусціў кіпцюр у скуру
    Аж да самае касці.
    Скача Саўка з таго дуру Ды крычыць: «Пусці! Пусці!» Рудзька круціцца навокал, Брэша, цапае катка.
    Ай, Савоська, ты мой сокал! Справа дрэнна і брыдка! Ой, нагараваліся, Ой, бяды набраліся Хлопцы з тым катом! 3 поля як вярталіся, Людзі з іх смяяліся, Ды дружна, гуртом.
    Шоў Антось уперадзе, Рудзьку вёў на прывязі, Пазіраў уніз, А Савось наводшыбе, На галоўцы з коцікам, Шэпчучы: «Кіс-кіс!»
    АДКУЛЬ УЗЯЎСЯ МЯДЗВЕДЗЬ
    Беларускае народнае паданне
    Ці ведаеце вы, адкуль узяўся мядзведзь?
    Мядзведзь перш быў такі самы мужык, як і ўсе мы, гарапашнікі.
    Даўно тое здарылася. Людзей тады было мала. Гэта цяпер так народу намножылася, што ледзь зямля іх падымае. А даўней людзі жылі сям-там па лесе, лавілі звера, птушак, а ў азёрах ды рэках — рыбу. Улетку збіралі ягады або капалі карэнне, рабілі запасы на зіму. Болып за ўсё запасалі арэхаў і мёду. Пчол тады было багата. Яны самі вадзіліся ў дуплах і ў земляных норах. Па лесе і цяпер яшчэ ёсць пчолы ў дуплах. Дык вось людзі і шукалі такіх пчол, і хто першы знаходзіў, таго і былі тыя пчолы. Ён абвязваў дрэва, на якім вяліся пчолы, лічылася, што гэтыя пчолы яго, а таму ніхто не меў права іх чапаць.
    Але жыў сярод людзей адзін гультаяваты мужык. Яму не хацелася самому шукаць пчол, дык ён ухітрыўся выдзіраць чужыя. Толькі цяжка яму было ўзлазіць на дрэва. I пачаў ён шукаць ведзьмара.
    За сямю лясамі ды за сямю балатамі меўся такі вядзьмар. Вось і пайшоў гультаяваты мужык да яго. Ідзе ён ды ідзе лясамі, бачыць —
    ліпа абвязана; думае — пчолы. Падышоў бліжэй, зірнуў, аж дупло зусім нізка, а ў дупле — мёд. Выдраў гультай пчол і пайшоў далей. Бачыць — другое дрэва абвязана. Выдраў ён і тут пчол. Сыты і задаволены падыходзіць гультаяваты мужык да зямлянкі ведзьмара. Таго якраз не здарылася дома. Глядзіць мужык, аж тут пры самай зямлянцы ў дрэве пчолы. Давай гэта ён і тых пчол выдзіраць.
    Але тут вядзьмар з’явіўся. Зірнуў на чужога чалавека і кажа:
    — Раз пагаліўся на чужое, дык з гэтае пары і ты, і твае дзеці, і ўсё тваё кодла будзеце толькі пчол драць!
    Абярнуў вядзьмар таго гультаяватага мужыка ў мядзведзя.
    Дык вось адкуль узяўся мядзведзь.
    Уладзімір Ліпскі
    ДАБРАДЗЕН ДЛЯ УСІХ ДЗЯЦЕН (аповесць-казка )
    Юні-Юні клапоціцца пра здароўе
    Летам, здаецца, спяваюць усе: птушкі і пчолы, дрэвы і травы, сонца і кветкі. Якое наўкол хараство!
    Такой парой Вася Вясёлкін заўсёды збірае сваіх сяброў у дачным пасёлку Зялёная Гара. Адтуль амаль кожны дзень яны вандруюць па наваколлі, адпачываюць і робяць для сябе адкрыцці.
    Тым днём у дарогу з юнымі краязнаўцамі адправіўся і Юні-Юні. 3 чыстага неба шчодра ліліся сонечныя прамені. Нават гуллівы ветрык прылёг на лугавінах, каб пагрэцца і паслухаць спевы лета.
    Спявалі і дзеці. Запяваламі ў іх былі Вася Вясёлкін і Юні-Юні. А хлопчык Толік весяліў усіх сваёй дудачкай:
    Слухаць дудку прыляталі Матылёчкі і жучкі.
    А мы песню ім спявалі
    Пад бярозай ля ракі...
    Першы прыпынак вандроўнікі-краязнаўцы зрабілі каля невялікага азярца, зарослага чаротам, асакой, раскай. На мелкаводдзі Надзейка агледзела цэлую «хмарку» жабіных дзяцей — апалонікаў. Дзеці прыгаршчамі выцягвалі іх з вады і кідалі ў пустое вядзерца.
    I раптам з вадзяной травы пачуўся хрыплы голас:
    — К-ква-к-ква, што р-робіце?.. Э-эх, ква-ква — дзятва!..
    Перакладчыкам жабінай мовы выступіў Юні-Юні:
    — Ведайце, сябры, гаспадыня азярца Зялёная Жаба нагадвае вам, што яе дзеці маюць права на жыццё і ахову здароўя.
    — Праўда, давайце не чапаць жабіных дзетак, — пагадзіўся Вася Вясёлкін. — Яны вырастуць і будуць карыснымі для прыроды, праспяваюць для нас сваю песню-квакалку.
    Хлопчыкі і дзяўчынкі выпусцілі ў ваду чорных апалонікаў. А яны, у знак падзякі, павілялі ім доўгімі хвосцікамі.
    У Зялёнай Дуброве вандроўнікаў чакаў сюрпрыз. Яны знайшлі сярод кустоў птушаня. Яно хавалася ў траве. А калі дзеці прыкмецілі яго і пачалі лавіць, то шэры пухнацік нават паспрабаваў уцекчы. Бег, куляўся, узлятаў. Толік дагнаў птушаня. Яно затрымцела ў яго руках. Калі ўсе падбеглі да лаўца,
    то згледзелі, што ў птушаняці паскубенае і падзюбанае правае крыльца.
    — Нейкі злыдзень пасягнуў на здароўе і жыццё гэтага птушынага дзіцяткі, — з сумам зазначыў Юні-Юні. — Птушачцы трэба тэрмінова дапамагчы.
    — Мо хуткую машыну з Мінска выклічам? — прапанаваў Дзяніс.
    — Ты што, хуткая ратуе толькі людзей, — патлумачыў Вася Вясёлкін. — Давайце самі станем медыкамі-выратавальнікамі для параненага.
    У дарожнай аптэчцы вандроўнікі знайшлі вату, бінт, ёд, пластыр. Пачалі прыгадваць: каму, хто і як лячыў ранкі. Вася Вясёлкін узяўся лекаваць птушаня. Прамыў акрываўленае крыльца, працёр яго ваткай, апрацаваў ранкі ёдам. Увесь гэты час птушаня сядзела, заплюшчыўшы вочкі.
    — О, яно пазірае на нас! — радасна ўсклікнуў Толік.
    — Будзе жыць! — запэўніў Вася Вясёлкін.
    — Павінна жыць, бо мы змагаліся за гэта, абаранілі яго права быць здаровым і мець медыцынскае абслугоўванне, — падсумаваў Юні-Юні і скіраваў свае ласкавыя, гаючыя промнікі на параненую птушачку.
    Дзеці агледзелі наўкол усе арэхавыя кусты і знайшлі на адным з іх гняздо. Туды і падсадзілі параненага пацыента.
    Тым днём сябры Васі Вясёлкіна трапілі ў сасновы лес. Знайшлі там цэлую паляну чарніц і ўдосталь наеліся сакавітых, лекавых ягад. У кожнага ад іх рот стаў чырвона-сінім, а рукі — чарнічнымі. Смяяліся адзін з аднаго, весяліліся. А гэта і ёсць прыкметы добрага здароўя.
    Пад канец лета, калі на жытнёвае поле выйшаў камбайн, зялёнагорцы з Васем Вясёлкіным кінуліся паназіраць за ўборачнай машынай. Бегалі па ржышчы, прыветна махалі рукамі механізатару. Ды раптам з высокага жыта, перад самым матавілам камбайна, сігануў Русы Зай. Доўгія вушы ляжалі на яго спіне, а лапы ледзь краналіся зямлі. Заяц, здаецца, не бег, а крывой маланкай ляцеў па полі.