• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    тцы на зямлі, палажыу на выцягнутыя лапы галаву і пазірае на нас спадылба. Клічам снедаць — не ідзе.
    — Што, страціў сумку з грашыма? — жартуем. I суцяшаем: — He перажывай, з кожным можа стацца бяда... Пара рублёў — грошы невялікія.
    I пачалі мы гадаць, што магло з ім здарыцца ў дарозе.
    — Можа, з сабакамі недзе сцяўся, — казалі
    адны.
    — А можа, злыя людзі адабралі сумку і грошы, — казалі другія.
    Пасля снедання Ціхан Піліпавіч пайшоў сам у магазін да прадаўца. Той шчыра расказаў, як было. Узяў ён ад сабакі сумку, выняў грошы і падаў яму пустую. Хацеў паглядзець, што будзе рабіць Мурза. Сабака зірнуў у сумку і не ўзяў. Тады прадавец пачаў адпускаць іншых пакупнікоў, а Мурза цярпліва пастаяў яшчэ некалькі хвілін і, пакрыўджаны, пайшоў з крамы.
    Вярнуўся брыгадзір з сумкаю і паказаў Мурзу пакупкі. Як віхор, усхапіўся сабака, завіляў хвастом ад радасці і кінуўся лашчыцца да гаспадара.
    Назаўтра зноў паслалі Мурзу ў краму. На гэты раз ён ведаў, што рабіць. Прадавец дастаў грошы з сумкі, палажыў на прылавак,
    а сам пачау чытаць загпску, што прадаваць на іх. Тут Мурза адразу палажыў на грошы абедзве лапы.
    Прадавец хацеў пералічыць грошы, але Мурза завурчэў. Гэта азначала: «Кладзі ў сумку пакупкі, возьмеш плату».
    I колькі разоў ні спрабаваў прадавец узяць грошы, Мурза не даваў.
    Людзі, што былі ў краме, абступілі, глядзяць, чым усё гэта скончыцца.
    — Ну што, калі ты такі недаверлівы, давай з рук у лапы абмяняемся, — засмяяўся прадавец і падаў сумку з пакупкамі.
    Мурза спакойна ўзяў у зубы сумку, зняў лапы з грошай, і толькі яго бачылі ў магазіне.
    ЭКЗАМЕН
    Аднае нядзелі ўвосень Юрка ўпрасіўся з’ездзіць з татам на кірмаш. Дзесяцігадоваму хлопчыку не толькі хацелася паглядзець раённы гарадок: ён спадзяваўся прыдбаць к зіме новую шапку.
    Шмат чаго купіць наказала жонка Данілу: бочку для капусты, бо ў ранейшай падгнілі клёпкі, і ацынкаваныя начоўкі, як у суседкі, і круп, і селядцоў, і цукру, і ўсякай іншай драбязы, нават духмянага перцу.
    Каб не забыцца чаго, Даніла папрасіў сына запісаць усё на кавалачку паперы.
    Пакуль бацька хадзіў па рынку ды бегаў па магазінах, Юрка сядзеў на возе і падлічваў, што куплена.
    — Паглядзі, сынок, ці ўсё мы купілі з табою, што прасіла мама, — вяртаючыся да воза з пакупкамі, спытаў Даніла.
    — Усё. Засталося толькі шапку мне купіць.
    — Шапку? А колькі ж мы грошай маем на гэта? — пачаў падлічваць рэшту бацька. Назбіралася каля трох рублёў. — За гэтыя грошы зімовай шапкі не купім, сынок. Прыйдзецца тваю пакупку адкласці на другі раз.
    Юрка скрывіўся, унурыўся. А ён жа так спадзяваўся на абноўку! Нават сябруку свайму пахваліўся. I шкада, шкада стала Данілу сына, і ён ласкава папракнуў:
    — А чаму ж ты, Юрачка, не нагадаў мне, калі прыехалі? Мы чаго-небудзь не купілі б і выштукавалі б табе шапку.
    Усё ж, каб парадаваць сына, Даніла пайшоў між людзей шукаць знаёмых, спадзеючыся разжыцца на грошы. Але не лёгка ў каго пазычыць на кірмашы. Чаго было ехаць за блізкі свет, каб пазычаць іншым грошы?
    Так і паехаў Юрка без шапкі дахаты. Праўда, вяртаўся ён з надзеяй на бацькаву ласку. Хлапчук ведаў, што тата не кідае слоў на вецер. Сказаў — значыць, зробіць.
    Едуць яны паціху, гамоняць: то бацька расказвае што-небудзь сыну, то сын — бацьку. Раптам конь натапырыў вушы, спыніўся і ўтаропіўся ў альховы куст.
    Даніла здагадаўся, што там нешта ёсць. Чулы слых каня нешта ўлавіў. Даніла перадаў сыну ў рукі лейцы, а сам, асцярожна ступаючы, пайшоў да куста.
    Неўзабаве ён вярнуўся, трымаючы нешта загорнутае ў ватоўку.
    — Ну вось табе, сынок, і шапка знайшлася. Ды не абы-якая: бабровая. Некалі толькі вялікія паны мелі іх, а цяпер Юрась, сын калгасніка, будзе насіць, — падыходзячы да воза, гаварыў Даніла.
    Ен расхінуў ватоўку і паказаў сыну галоўку маленькага чорненькага звярка з бліскучай шэрсцю і разумнымі вочкамі.
    — Ой, тата, ён жа плача! — ускрыкнуў Юра, убачыўшы бабранятка.
    — Кожнаму жывому стварэнню жыць хочацца... А шапка з яго, сынок, будзе хвацкая. Папросім дзядзьку Саўку пашыць хораша.
    Хлапчук аж сцяўся ўвесь ад бацькавых слоў.
    — Тата, вы яго заб’яце?
    — Але, прыйдзецца.
    — He хачу гэтакай шапкі! Няхай жыве... — I буйныя, як у бабраняткі, слёзы пырснулі з хлопчыкавых вачэй.
    — Што ж, выпусцім, — адказаў на сынаву просьбу Даніла. — А з шапкай як?
    — I ў старой пахаджу зіму. Яна яшчэ цэлая.
    — Тады аднясі яго ў ручай. Бабры тут недалёка, у азярку, жывуць. Гэты свавольнік адлучыўся, відаць, ад бацькоў і вылез на бераг.
    Юрка ўвішна саскочыў з воза, выхапіў з рук бацькі звярка, прыціснуўшы адною рукою ватоўку да грудзей, а другою гладзячы бабранятка, памчаў да азярка.
    Бацька цёплымі вачамі задуменна пазіраў сыну ўслед.
    Вярнуўся Юра ўсхваляваны.
    — Каб ты толькі бачыў, тата, як ён порстка запляскаў хвастом па вадзе, калі я выпусціў яго!
    — Гэта ён так падзякаваў нам... Ну што ж, сынок, я рад за цябе: вытрымаў ты экзамен.
    — Які экзамен? — здзівіўся Юра.
    — Я хацеў праверыць, якім ты расцеш у мяне. Той, хто любіць прыроду, хто шкадуе ўсё жывое на свеце, ніколі не зробіць благога чалавеку.
    Яфаслаў Пархута
    I ЗАЯЦ СТАЎ ЗАЙЦАМ...
    Заяц даўней быў не такі, як цяпер. Hi вачэй тых, ні ног, ні вушэй. Адна назва! Пацурбалак нейкі. I ўсякі, хто хацеў, кпіў з яго:
    — Торба з мясам, а не звер!
    Надакучыла Зайцу цярпець, набраўся смеласці і сказаў аднойчы:
    — Пушчуся па свеце і набуду ногі хуткія, вушы чуткія, вочы відушчыя.
    I пусціўся.
    Коціцца Заяц, коціцца, аж бачыць: Філін на суку сядзіць, вочы вылупіў, дзівуецца: што гэта за стварэнне з’явілася ў ягоным лесе? А Заяц:
    — Філін-Філін, мо ёсць у цябе вочы запасныя? Прадай!
    — Прадаць не прадам, а так дам, — адказаў Філін. — Бяры, калі хочаш!
    Узяў Заяц у Філіна запасныя вочы і адразу павесялеў: свет перад ім адкрыўся!.. Падзякаваў і пакаціўся далей.
    Коціцца, коціцца, аж бачыць: на балоцейку Кабылка пасецца, а вакол яе дзіцятка-жарабятка падбрыквае. Ногі лёгкія, імклівыя. Узрадаваўся Заяц, кажа:
    — Кабылка, мо ёсць у вас ногі запасныя? Прадайце!
    — Прадаць не прадам, — адказала Кабылка, — а так дам. Выбірай, якія даспадобы.
    Падабраў сабе Заяц ногі па густу і не пакаціўся далей, а пабег. Бяжыць, бяжыць, аж бачыць: стаіць пасярод дарогі Асёл, вушамі трасе. «Вось бы мне такія!» — падумаў Заяц і папрасіў:
    — Паважаны Асёл! У цябе лішніх вушэй няма? Прадай, калі ласка!
    — А хоць і за так бяры! — адказаў Асёл. — У мяне іх цэлая вязанка.
    Выбраў Заяц вушы, бяжыць дарогаю і нарадавацца не можа: «Усё, здаецца, прыдбаў — вочы відушчыя, ногі хуткія, вушы чуткія. Ніякі драпежнік цяпер не страшны! Калі б яшчэ хвост набыць талковы — прыгажэйшага звера не знойдзеш!»
    Думае гэтак Заяц, думае, бяжыць сабе памаленьку, бяжыць, аж бачыць: да хвойкі шыльда прыбіта, а на ёй напісана: «Продаж хвастоў». Заяц ледзь не падскочыў ад радасці. Маўляў, пашчасціла! Ды ніжэй на шыльдзе дробнымі літарамі было накрэмзана: «Хвасты прададзены. Пайшоў спаць. Барсук».
    Засмуціўся Заяц, хацеў далей бегчы самы фасоністы хвост шукаць, але ноч на зямлю апусцілася, і ён падаўся дадому. Выбраўся на
    дарогу, дзе стаяў Асёл, перабег балоцейка, дзе пасвілася Кабылка, мінуў бор, дзе сядзеў Філін, і толькі апынуўся на сваёй дзялянцы, — з-за вываратня як выскачыць Воўк ды як схопіць яго ўпоперак тулава!
    — Ай-я-яй! — закрычаў Заяц і стаў вырывацца. Вырываўся, вырываўся і вырваўся. Кінуўся прэч, цераз дзесяць кустоў сігае, і адна толькі думка ў галаве круціцца: добра, што з кароткім хвастом па лесе бег, а то б не вылузнуўся... А ўслед яму чулася:
    — Другім разам мацней трымаць буду!..
    Але Заяц не такі дурны, каб яшчэ раз трапляць у лапы воўчыя. Па сённяшні дзень па лесе бегае. Праўда, пра доўгі ды фасоністы хвост і думаць перастаў.
    ЛЕСАВІЧОК
    (урыўкі)
    Казка пятая. Шалястунчыкі
    У суседняй пушчы жылі Мядзведзь з Мядзведзіхай. У іх быў сынок-пестунок, якога Мішкам звалі. Здаецца, нічога сабе пестунок. а вечна хадзіў пануры. Сонца свеціць, аблачыны бягуць па небе, ветрык у лістоце гуляе, а ён крывіцца. Птахі пяюць, матылі пырхаюць, пчолы над кветкамі шчыруюць,
    а ён крывіцца. Усё Мішку не так, усё не гэтак.
    Але найболей не любіў ён заданні дамашнія рабіць. Два словы, як кажуць, звязаць ленаваўся. Вернецца, бывала, з лясное школы, за стол у сваім берлагу сядзе, а не чытаецца яму, не пішацца.
    Аднойчы сядзеў вось гэтак Мішка за сталом, сядзеў і раптам заснуў. I прысніўся яму незвычайны сон. Быццам ва ўсім, што з ім адбываецца, вінаватыя шалястунчыкі — вясёлыя чалавечкі, што пад лісцем на дрэвах жывуць. Быццам яны знарок гушкаюцца на галінках, шалясцяць, думаць яму перашкаджаюць. He вытрымаў Мішка, выскачыў з берлагу, узабраўся на дуб, што паблізу стаяў, і давай страсаць шалястунчыкаў, давай страсаць. Шалястунчыкі напалохаліся і на лістках, як на парашуціках, паспускаліся на зямлю ды ў суседнюю дуброву перабеглі.
    Вярнуўся Мішка ў бярлог, зноў сеў за дамашняе заданне. Але яшчэ болыпая лянота апанавала ім. Наўкол была такая цішыня! Прыціхлі птахі, ветрык стаіўся, матылі зніклі, пчолы перасталі шчыраваць — усе нібы чакаюць, што ў Мішкі на гэты раз атрымаецца.
    А ў яго і на гэты раз нічога не атрымалася.
    Задумаўся Мішка: як жа далей быць? A праз хвіліну ўсё ж здагадаўся, што да чаго: не шалястунчыкі вінаваты, а ён сам! Кінуўся ў дуброву, закрычаў шалястунчыкам:
    — Даруйце! Я быў несправядлівы да вас. Назад перасяляйцеся! Крыўдзіць не буду болей.
    Шалястунчыкі адказалі:
    — Калі ты пакінеш яшчэ і крывіцца, панурыцца ды ленавацца, тады вернемся. А так і не ўпрошвай нават!..
    ...Мішка ад нечаканасці прачнуўся.
    Назаўтра нібы і не ён вяртаўся з лясной школы. Сонца свяціла, аблачынкі беглі па небе, ветрык у лістоце гуляў, а Мішка ўсміхаўся ім. Пчолы над кветкамі шчыравалі, матылі пырхалі, птахі спявалі, і Мішка таксама стараўся песеньку запець. Усё яму даспадобы было, усё сэрцу міла!
    I ў той дзень быццам цуд адбыўся: дамашняе заданне ўпершыню выканаў лёгка і хутка.
    Мішка ўзрадаваўся, сказаў сам сабе:
    — Шалястунчыкі дапамаглі!
    Казка сёмая. Пацерка
    Сарока знайшла на дарозе пацерку. Прыгожую — як ранішняя расінка. I сонца ў ёй бачылася, і аблокі, і нават кожнае сарочына пёрка.
    Ухапіла Сарока пацерку і паляцела да ракі — сяброўкам хваліцца. Сяброўкі ўбачылі знаходку — замітусіліся: