Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1
Выдавец: Народная асвета
Памер: 264с.
Мінск 2018
Што рабіць? Як ратаваць малога?
Яму пагражала пагібель. Леапардзяня амаль зусім скалела і нерухома ляжала на падлозе.
I тут яго ўзяла на рукі экскурсаводка заапарка і занесла да сябе на кватэру.
Вельмі гэта была складаная справа гадаваць на гарадской кватэры леапарда! Дункана, так назвалі леапардзяня, кармілі спачатку каровіным малаком, разбаўленым гатаванай вадой, цукрам і вітамінамі. Потым зменшылі колькасць вады і пачалі дадаваць у малако сырое яйка і цёртую сырую пячонку.
Праз тыдзень у Дункана прарэзаліся вочы, спачатку адно, а потым і другое. Ен пачаў
глядзець на белы свет, але погляд яго быў яшчэ пазбаўлены сэнсу. Дункан недарэчна ўглядаўся ў прадметы. Хадзіў па падлозе слаба, няўпэўнена. Часта хістаўся, траціў раўнавагу і падаў.
Праз месяц пасля нараджэння леапардзяня зрабілася «зубастым»: у яго прарэзаліся ўсе зубы і іклы, верхнія і ніжнія. Дзень пры дні сіротка рос і папраўляўся.
Дункан выжыў, вырас і з малой бездапаможнай істоты ператварыўся ў маладога, прыгожага і спрытнага звера.
Гульні на двары
На двары з’яўленне Дункана кожны раз шумна і радасна сустракалі дзеці. Весела ганяўся ён за Мішам і яго сябрамі. Гуляючы з імі, спрытна ўзлазіў на дрэвы і саскокваў адтуль на зямлю, бегаў за дзецьмі ўсюды, як сабака. Кідаўся за хлапчукамі, а тыя з крыкам і смехам уцякалі ад яго ў розныя бакі. Часам ён збіваў іх з ног, валіў на зямлю, і яны былі гэтым вельмі задаволены. Ніхто ніколі не быў паранены ці падрапаны, бо Дункан хапаў іх мяккімі лапамі. У час гульні і забаў ён не пускаў у ход кіпцюры і зубы. To адзін, то другі з хлапчукоў падкідваў сваю шапку ўгару, а Дункан высока падскокваў і лавіў шапку лапамі ў паветры.
Любіў Дункан гуляць і ў мяч. Хлапчукі падбівалі футбольны мяч нагамі, а Дункан гнаўся за ім і хапаў лапамі з-пад самых ног у заўзятых футбалістаў. Асцярожна і далікатна гуляў ён з дзяўчынкамі, падштурхоўваючы маленькі каляровы мячык носам.
У такіх гульнях час праходзіў непрыкметна і для дзяцей і для Дункана.
Дзеці, мабыць, здаваліся Дункану яго родзічамі, такімі ж малымі леапардамі. Толькі, можа, крыху нязграбнымі, не вельмі спрытнымі і дужымі, не вельмі шпаркімі ў руху. Але Дункан любіў дзяцей, як і дзеці — яго. Ен быў агульнапрызнаным любімцам усіх хлапчукоў і дзяўчынак двара, а двор гэты — вялікі, бо аб’ядноўваў некалькі шматкватэрных дамоў па вуліцы Міра.
Сутычка з грозным веліканам
У суседнім доме жыў у прафесара вялізны і страшэнны, чорны дацкі дог, вельмі дужы і вельмі люты. На двары ён трымаў сябе — як гаспадар. Нікому спуску не даваў. Усе яго баяліся: і сабакі, і людзі. Адзін толькі Дункан, тады яшчэ зусім невялікі, не спалохаўся.
Калі дог пры першай сустрэчы кінуўся на яго. Дункан не ўцёк, не саступіў з дарогі. Ен застаўся стаяць на месцы, толькі зашыпеў прыгнуўся, зморшчыў нос і выскаліў у знак перасцярогі вострыя белыя іклы.
Грозны велікан з разгону падляцеў да дзёрзкага смельчака. Ен прывык да хуткіх і бліскучых, маланкавых перамог, але на гэты раз пралічыўся. У наступную хвіліну дог уцякаў з крывавымі ранамі на грудзях, на баку і на спіне. Ен жаласна скавытаў, забыўшыся на ўсю сваю сілу і на свой аўтарытэт. Дог хацеў зараз толькі аднаго — каб найхутчэй апынуцца на знаёмай надзейнай лесвіцы і схавацца там на пляцоўцы другога паверха. А Дункан застаўся на месцы. Ен стаяў з абыякавым выглядам, быццам абсалютна нічога тут не здарылася.
3 таго моманту малады леапард пачаў лічыць сабак сваімі ворагамі.
Пасля памятнай сутычкі грозны дог стараўся ніколі не трапляць на вочы Дункану. Ен заўсёды абмінаў леапарда, далёка яго абыходзіў.
Становішча дога на двары моцна і непапраўна пахіснулася.
ЧОМГА
У лясніцтве
Быў ясны жнівеньскі вечар, калі я падышоў да будынка лясніцтва ў вёсцы Белы Лясок.
Да пярэдняй сцяны дома, з абодвух бакоў высокага ганка, былі прыхілены ў некалькі
радоу веласшеды — верная адзнака таго, што ў доме адбываецца сход.
Я сеў на лаўку пад вязам.
На ганак выйшла з дзвярэй некалькі чалавек. He спыняючы ажыўленай гутаркі, яны пачалі разбіраць веласіпеды ці, як тут кажуць звычайна, ровары. За імі высыпала з дому яшчэ чалавек пятнаццаць.
Сход, відаць, скончыўся. Людзі разыходзіліся і раз’язджаліся ў розныя бакі.
Крыху пачакаўшы, я ўвайшоў у хату. У пракураным, задымленым памяшканні нікога ўжо не было.
Я заглянуў у бакавы пакойчык, дзе змяшчалася канцылярыя. Першае, што кінулася ў вочы, была невялікая, дзіўнага выгляду птушка, велічынёю, можа, крыху болыная за качку. Яна стаяла на падлозе каля зачыненага акна, выцягнуўшыся на ўвесь рост, і нагадвала сваёй паставай пінгвіна.
У птушкі была невялікая галава на доўгай, гнуткай шыі. На галаве тырчалі ззаду пучкі пер’я, нібы чорныя рожкі ці вушкі, а вакол шыі тапырыўся старамодны каўнер залацістарыжага колеру з цёмна-карычневай, амаль чорнай аблямоўкай. Шчокі, шыя і ўся ніжняя частка тулава былі бліскуча-белыя, з цёмна-ржавымі і зеленаватымі паскамі па баках. Спіна ў птушкі бурая.
Асабліва характэрнымі былі лапы. Пляскатыя, цёмна-зеленаватага колеру, яны не мелі плавальных перапонак, якія мы прывыклі бачыць на лапах гуся ці качкі. Шырокія пальцы птушкі, кожны паасобку, былі нібы абшыты скуранымі шматкамі. Такіх лап, такога каўняра і такіх рожкаў няма ні ў адной іншай птушкі. Перада мной была паганка, ці, як яшчэ называюць яе, чомга.
Сваякоў чомгі — гагар — мне даводзілася бачыць у свой час на Карэльскім перашыйку. Я не раз наглядаў летнім ранкам, як гулялі гагары пасля ўсходу сонца на роўнай вадзяной гладзі. Яны ганяліся адна за адной па возеры, пакідаючы пасля сябе серабрыстую дарожку, а потым плылі чародкай, выставіўшы з вады галовы, як перыскоп падводнай лодкі. Гульні гагар на возеры Хэпо-Ярві надоўга засталіся ў маёй памяці.
Я разглядаў незвычайную птушку з усіх бакоў, а яна з пагрозай раскрывала сваю невялікую, тонкую і вострую на канцы дзюбу і кожны раз моўчкі паварочвала галаву ў той бок, з якога я набліжаўся. Тулава яе пры гэтым заставалася нерухомым. Птушка не змяняла сваёй паставы і не рухалася з месца.
Супрацоўнікі лясніцтва сказалі мне, што чомгу злавілі на балоце і што заўтра яе аднясуць у заалагічны музей запаведніка.
На жаль, чалавека, які злавіў гэтую цікавую птушку, тут не было, і я не мог пагаварыць з ім падрабязна. Між тым мне вельмі хацелася хутчэй убачыць паганку на волі.
Распытаўшы людзей пра мясцовасць, дзе была злоўлена чомга, я на другі дзень рушыў туды адзін.
На лясным возеры
Наперадзе бліснула між кустоў вада.
Па вузкай, ледзь прыкметнай сцежцы сярод высокіх духмяных траў я выйшаў да невялікага ляснога возера, нізкія берагі якога густа зараслі лазняком, вольхаю, трысцём і асакою.
Уласна кажучы, гэта было не возера, a лясная рэчка, якая разлілася па балоцістай нізіне, утварыўшы тут невялікую, але даволі глыбокую затоку, акаймаваную з бакоў непраходнымі зараснікамі.
Цёмным колерам сваёй вады ў рамцы асакі і трысця глухі лясны вадаём нагадваў вядомую карціну Васняцова. I камень тут каля вады нібы той самы, на якім сядзела ў журботным задуменні Аленка.
Я выбраў сабе зручны назіральны пункт ля раскідзістай дуплаватай вярбы і сяджу ў засені, наглядаю за вадзяным люстрам перад сабой.
Стары лес высокай і цёмнай сцяной абступіў возера. Па чыстым сінім небе павольна плывуць рэдкія белыя воблачкі. Свежае і вільготнае паветра насычана гаркаватым пахам лазы і балотных зёлак.
У маленькіх затоках між асакі паверхня вады пакрыта зялёнай раскай. Крыху далей, дзе вады болын, зіхацяць на сонцы шырокія, круглыя, нібы наглянцаваныя лісты. Белыя гарлачыкі — русалчыны кветкі, апаэтызаваныя народнай фантазіяй, раскрыліся насустрач сонцу.
На адным з лістоў сядзіць нерухома зялёная жаба. Пукатыя вочы яе абведзены залацістым абадком. Над вадою лятаюць стракозы. Яны таксама час ад часу садзяцца на бліскучыя цвёрдыя лісты гарлачыкаў.
У ціхай і цёплай вадзе кіпіць жыццё. Гэта — своеадменны, своеасаблівы свет. Плаваюць залацістыя карасікі. Слізгаюць па паверхні вадамеры. Усплывае, вяслуючы заднімі ножкамі, сур’ёзны вадзяны жук-плывунец.
Сонца пачынае прыпякаць.
Я гляджу на цёмную, але чыстую ваду, і мне ўспамінаюцца словы Мапасана: «Ваду я люблю нястрымна: люблю мора, хоць яно занадта вялікае, неспакойнае, непакорнае, люблю рэкі, яны прыгожыя, але толькі яны імчацца міма, яны цякуць, уцякаюць, і асабліва
люблю я балоты, дзе трапеча невядомае нам жыццё падводных істот. Балота — гэта асобны свет на зямлі, тут сваё быццё, тут свае аселыя і вандроўныя насельнікі, свае галасы і шолахі, а галоўнае — свая таямніца... Магчыма, таямніца светабудовы! Хіба не ў застойнай, ціністай вадзе, не ў вільготнай зямлі, якая не прасыхае ад сонечнай спякоты, заварушыўся, затрапятаўся і ўбачыў свет першы зародак жыцця?»
Пачуўся лёгкі, невыразны плёскат. Ледзь улоўны шолах трысця перапыніў мае думкі. Па цёмнай вадзе павольна, амаль непрыкметна плыве невялікі круглы астравок — куча зламаных сцяблоў трысця.
Гэта — гняздо чомгі.
Сама чомга стаіць пасярэдзіне свайго плывучага астраўка, як капітан на палубе карабля. У яе тая самая пастава, у якой злоўленая чомга стаяла на падлозе ў доме лясніцтва.
Лёгкі ветрык падганяе астравок, які падпарадкуецца яго павевам. Павольна пасоўваецца ён па роўнай, крыху пасярэбранай гладзі.
Вось плывучы астравок прыткнуўся да сцяны чароту і спыніў свой рух. Чомга саслізнула з гнязда і знікла пад вадой. Птушаняты ў яе ўжо выраслі, і цяпер яна карыстаецца гняздом, напэўна, толькі як месцам для адпачынку.
На другі дзень я зноў убачыў гняздо чомгі, але на гэты раз без гаспадыні. На астраўку знаходзіўся другі пасажыр. Гэта быў вялізны пацук. Ён сядзеў на сцяблах, з якіх было складзена гняздо, паглядаў навокал нахабным позіркам і самаздаволена чысціў пярэднімі лапамі вусы.
Мяне гэта не здзівіла. Я чуў і раней, што вадзяны пацук выводзіць часам дзяцей у гняздзе чомгі. А можа, ён проста вылез з вады, каб таксама адпачыць на плывучым востраве?
Дзіўная птушка
Чомга — птушка своеасаблівая не толькі з выгляду. Сваімі дзіўнымі звычкамі яна адрозніваецца ад усіх іншых птушак.
Мне расказвалі ў лясніцтве, што калі чомга плавае па вадзе, малыя дзеці яе сядзяць на спіне ў маткі. У выпадку небяспекі чомга нырае ў ваду разам з імі. Кажуць таксама, што разам з малымі на спіне чомга ўзлятае, калі трэба, у паветра. Такім чынам яна пераносіць сваіх птушанят з месца на месца не толькі водным, але і паветраным шляхам. Спіна маткі ператвараецца для іх з вадаплаўнага судна ў самалёт.