• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 1

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 264с.
    Мінск 2018
    39.86 МБ
    — Ах, якая цудоўная пацерка! — закрычалі яны. — Якая зіхатлівая! Давай падзелім. Каб кожнай было хоць па драбочку.
    I пачалі валтузіцца, адна ў адной адбіраць пацерку, каб адшчыкнуць сабе паболей. Валтузіліся, валтузіліся, пакуль не ўкацілі пацерку ў раку. А тады паселі на вярбе, пазіраюць у вірок, на дне якога паблісквала пацерка, і бядуюць: як дастаць яе?
    А тут якраз па рачным дне Рак сунецца. Сарокі да яго:
    — Зрабі добрую справу, дастань нашу пацерку. Вунь яна, сярод каменьчыкаў зіхаціць!
    Вырачыў Рак вочы, пакруціў вусамі, заўважыў пацерку, а ўзяць не можа. Работа ж тонкая, ювелірная! А ў яго кляшчоткі, як лапаты.
    — Сваіх клопатаў хапае! — узлаваўся Рак і пасунуўся далей. А тут якраз Бабёр бервяно тралюе. Сарокі да яго:
    — Выручай! Пацерка ў раку ўпала. Рак даставаў — не дастаў. Мо ты, Бабёр, дастанеш?
    Бабёр прыткнуў бервяно да берага, набраў поўныя грудзі паветра і даў нырца. Доўга не
    было Бабра. А выплыў — высыпаў на бераг прыгаршчы рачнога пяску:
    — Шукайце. Тут яна павінна быць.
    I пагнаў далей сваё бервяно.
    Перабралі сарокі пясок, а пацеркі не знайшлі. А тут якраз Чапля з броду ляціць. Сарокі да яе:
    — Пацерку з вірка не можам вылавіць. Рак даставаў — не дастаў. Бабёр даставаў — не дастаў. Мо ты, чапля, дастанеш?
    Чапля пастаяла, падумала, увайшла ў ваду і стала дзюбаю шарыць па дне. Шарыла, шарыла, пускала бурбалкі, пускала, а потым выбралася на бераг і кажа:
    — Нічога не выйдзе. Шыя закароткая.
    I паляцела ў свой лес.
    Сядзяць на суках сарокі ды адна адну папракаюць за прапажу. А тут якраз Аляпка бяжыць — шэранькая, у белым нагруднічку птушачка. Сарокі да яе:
    — Мелі мы пацерку. Прыгожую, як ранішняя расіна. У ёй свет увесь бачыўся. Ды ў раку наша пацерка ўкацілася. Рак даставаў — не дастаў. Бабёр даставаў — не дастаў. Чапля даставала — не дастала. Мо ты, Аляпка, дастанеш?
    Аляпка як бегла плёсам, так і пабегла, толькі цяпер пад ваду. Крутнулася там, на рачным дне, і гэтак жа хуценька выскачыла на-
    зад. У дзюбцы яна трымала пацерку, у якой увесь свет бачыўся. Паклала Аляпка на пясок тую пацерку і кінулася далей.
    А сарокі ўбачылі, што згуба знайшлася, шухнулі на бераг і зноў сталі адна ў адной адбіраць пацерку. Валтузяцца, крычаць. Над ракою такі гармідар паднялі — хоць вушы затыкай.
    Яны і да гэтай пары тую пацерку ніяк падзяліць не могуць.
    Казка адзінаццатая. Сараканожка
    Паклікала Страказа ў госці Сараканожку. Тая новую сукню надзела, прычоску модную навяла, самыя прыгожыя завушніцы пачапіла. Выскачыла за весніцы, а суседка Муха пасміхаецца:
    — Хіба мода новая Паяўляецца?
    Басанож баляваць Адпраўляецца!..
    Азірнулася Сараканожка і бачыць: сапраўды, босая! У спешцы абуцца забылася! Крутнулася туды, крутнулася сюды — а чобатаў ні пад лаваю, ні ў запечы, ні пад печчу. Дзеці, гуляючы, расцягнулі! Села на парог, бядуе. А Муха кажа:
    — Вунь на ўзлессі два яноты Шыюць ялавыя боты.
    Ты ім нізка пакланіся —
    Мо і чобаты шыць узяліся б.
    Пабегла Сараканожка на ўзлессе:
    — Яноты-браткі, Пашыйце чабаткі!..
    — Што ты? Што ты? — адказалі яноты.
    Мы рады прыняць заказ, Ды столькі хрому He знойдзецца ў нас.
    Прасі камароў,
    Хай заколюць сорак валоў, Шкуры здзяруць, Гарбара наймуць.
    I калі гарбар
    Вырабіць добры тавар, To, так і быць, Згодзімся шыць.
    Сараканожка да камароў:
    — А мае вы камарыкі, Гвоздзікамі тварыкі!
    Бядзе-гору пасабіце!
    3 папасу валоў ганіце.
    Клічце да двара Лепшага гарбара, Тэрмінова хай вырабіць хрому — Босай жа не выйдзеш з дому!..
    Камары паспагадалі. У сцельку ледзь не разбіліся, а зрабілі ўсё, што прасіла суседка. I яна зноў пабегла на ўзлессе:
    — Ах, яноты-браткі, Шыйце хутчэй чабаткі!
    У госці даўно пазнюся — Заўтра за ўсё разлічуся!
    Яноты прынялі заказ. I хоць на адзін капыл шылі, — чобаты атрымаліся як улітыя.
    Узрадавалася Сараканожка, пакруцілася ў абнове перад люстэркам ды бегма да Страказы на паляну.
    А там госці даўно разышліся.
    Казка трынаццатая. Ластаўчыны дзеткі
    Над акном музычнай школы жылі ластаўкі. Калі іхнія дзеткі былі яшчэ малыя, усё ішло добра. А падраслі — бацькам трывожна стала: малеча пачала рвацца з гнязда і прыслухоўвацца, як вучні спевы ды музыку пасцігаюць. Іншае ластавяня так высунецца з гнязда, што, здаецца, яшчэ хвіліна — і на зямлі апыніцца.
    Надакучыла бацькам пільнаваць ластавянят і вырашылі яны на ўсякі выпадак конскім воласам за ножкі папрывязваць іх. Маўляў, цяпер ніводнае не страціцца.
    Пакуль у школе развучвалі сальфеджыа, яшчэ туды-сюды было. А калі вучні добра
    спяваць сталі — ластавянят аніякае валоссе ўтрымаць не магло. Так і рваліся з гнязда, так і рваліся!
    Бацькі нарэшце сказалі:
    — Ляціце! Толькі не абсаромце нас.
    Шухнулі ластавяняты на волю — і адразу сталі насіцца над сялом ды ўмельства сваё паказваць. Шчабечуць на ўсе лады! А здаволяцца — на правады пасядуць. Здалёк глядзеліся, нібы ноты ў спеўніку. Бацькі радаваліся: на карысць навука пайшла!
    А Верабей з Вераб’іхаю ўсумніліся:
    — А ці могуць яны дорэміфасолю зрабіць?!
    Ластавяняты пераляцелі з проваду на провад і паказалі, на што здатныя.
    — Нічога не скажаш! — пахвалілі вераб'і ды кінуліся збіраць сваю сям’ю. Каб даказаць, што і вераб’яняты не лыкам шытыя. Але як ні стараліся тыя, як ні пераляталі з проваду на провад, у іх так нічога і не атрымалася — ні дорэміфасолі, ні сольфамірэдо. Яшчэ горай спявалі яны:
    — Чык-чырык! — усё, што маглі вераб’яняты.
    — Бо далекавата ад школы музычнай выхоўваліся, — сказалі Верабей з Вераб’іхаю і вырашылі не адставаць ад ластавак.
    Наступнай вясной, калі ластаўкі яшчэ не
    вярнуліся з выраю, Верабей з Вераб’іхаю занялі ластаўчына гняздзечка, што над школьным акном пуставала, займелі дзетак і пачалі, не апераных нават, прымушаць слухаць і сальфеджыа, і спевы, і музыку. Але ніводнае з вераб’янят не магло засвоіць тую навуку. He атрымлівалася нічога, акрамя таго ж: «Чык-чырык!..»
    Прыляцелі ластаўкі, убачылі, што робіцца ў іхняй хатачцы, ды сварыцца на вераб’ёў не сталі, толькі сказалі:
    — Акром жадання, трэба яшчэ хоць трошачкі здольнасці мець!..
    I пачалі будаваць сабе новае гняздзечка.
    ...Мінулі гады, а вераб’і па сённяшні дзень усё, што могуць, — гэта чырыкаць.
    Генадзь Пашкоў
    ДОБРЫМ БУДЗЬ!
    Добрым будзь!
    I чулым будзь!
    I помні, што жыццё удзячнае такім. Прымацуеш у двары шпакоўню, раніцай пачуеш з яе гімн!
    Спынішся, уражаны, на ганку, гэта ж вырай
    з поўдня прыляцеў!..
    Звонкі шпак высвіствае
    на ранку.
    Слухаць бы і слухаць гэты спеў!
    У світальным небе нават поўня дагарае светла угары.
    Нездарма надоечы
    шпакоўню майстравалі у двары!
    хлопцы
    Зіновій Прыгодзіч
    ВЫРАТАВАННЕ ЛАСТАЎКІ
    (урывак з аповесці «Арцёмкавы канікулы»)
    Была нядзеля. На дачы ў гэты дзень нічога не рабілі: бабуля не палола грады, дзядуля не браўся за свае інструменты. Арцёмку ж сядзець і нічым не займацца сумна. Таму ён падышоў да дзядулі і прапанаваў з’ездзіць паназіраць за ластаўкамі-беражанкамі. Дзед ахвотна падтрымаў унука. Яны асядлалі веласіпеды і пакацілі. Джэк, як заўсёды, дробненька перабіраючы лапкамі, бег наперадзе.
    Пад’язджаючы да азярца, Арцёмка і дзядуля яшчэ здалёк убачылі, што там адбывалася нешта незвычайнае. Вялікая чарада ластавак кружыла на адным месцы і шумна, трывожна крычала.
    — Што гэта з імі? — запытальна паглядзеў на дзядулю Арцёмка.
    — А хто яго ведае... Вось зараз пад’едзем бліжэй — убачым.
    Аказалася, птушкі кружылі не над вадаёмам, а над вялікай чорнай лужынай смалы.
    — Дзядуля, дзядуля! — усхваляваны Арцёмка паказаў рукою на лужыну. — Там ластаўка!..
    Дзед прыгледзеўся — і праўда: бедная птушка завязла кіпцікамі ў смале, біла адчайна крылцамі, стараючыся вырвацца з гібельнага палону, але гэта ёй не ўдавалася.
    — Ай-яй-яй... — забедаваў дзядуля. — Трэба ластаўку тэрмінова ратаваць, інакш смала яе засмокча.
    На шчасце, паблізу ляжала шырокая дошка. Дзед Жэня падняў яе і адным канцом паклаў на смаляную лужыну, бліжэй да птушкі. Хуценька, пакуль дошку не засмактала, падышоў да ластаўкі і асцярожна, каб не пашкодзіць лапкі, вызваліў яе са смалы. Худзенькае цельца птушкі дробна дрыжэла ад перажытага страху.
    — He бойся, мая харошая, — гладзіў ластаўку па галоўцы расчулены Арцёмка. — Мы цябе не пакрыўдзім. He бойся...
    Ластаўка ў цёплых дзядулевых далонях паціху супакойвалася. Але ж адпускаць яе пакуль нельга: на лапках наліплі камякі смалы.
    — Арцёмка, схадзі да веласіпедаў, там на маім багажніку, у пакеце, ёсць палатняная сурвэтка. Прынясі яе хуценька сюды.
    Пачалі выціраць смалу сурвэткай. Ластаўка зноў устрывожылася, затузалася — відаць, ёй было балюча. Тады дзед Жэня і Арцёмка сталі сваім дыханнем грэць смалу, каб яна лягчэй выціралася з лапак. I гэта ім, здаецца, удалося, бо птушка зноў супакоілася.
    — Ну вось і ўсё, — з палёгкай сказаў дзядуля, прыдзірліва аглядаючы сцішаную ластаўку. — Канечне, добра было б яе лапкі прамыць яшчэ бензінам, але, думаю, рэшткі гэтай смалы не будуць перашкодай.
    Дзед Жэня выцягнуў руку перад сабою і раскрыў далонь:
    — Ну што, гаротніца, ляці!
    Ластаўка нейкае імгненне яшчэ пасядзела на далоні, нібы не верачы сваёй волі, a потым узмахнула крыламі і рэзка набрала вышыню.
    Чарада птушак, якія ўвесь гэты час устрывожана кружылі над імі, радасна кінулася следам за выратаванай ластаўкай.
    Аляксей Пысін
    ШСЬМО ПТУІПАК
    Лёг сняжок пушысты, Белы, як папера, А на снезе птушкі У каляровым пер’і. Снегіры, сініцы, Галкі-забіякі
    На паперцы гэтай Пакідаюць знакі.
    Цэлую гадзіну Дзеці прастаялі: «Што гэта за знакі?» — I не адгадалі.
    Падышоў дзядуля, Акуляры — ў рукі: — Зараз адгадаем, Дарагія ўнукі.
    Гэта ж пішуць птушкі: Ў іх няма кармушкі, Просяць хоць бы трошкі Зерняў, хлебных крошак.
    Пятро Рунец
    ЛІПКА
    Дзед Даніла разам з унукам Валерыкам гулялі ў садзе. Хоць дзень быў і спякотны, але тут панаваў прыемны халадок. Пахла садавінай і травамі. У густой засені ціха шчабяталі птушкі. Ідучы ўслед за дзедам, Валерык уважліва прыглядаўся да дрэў, на якіх віселі падобныя на зялёныя званочкі грушы, яблыкіналіванкі, слівы.
    У канцы саду, на ўзмежку, расла маладая купчастая ліпка. Валерык раптам спыніўся і, паказваючы на яе, сказаў:
    — Дзед, бачыш, ліпка! Давай ссячом...
    Дзед здзіўлена паглядзеў на ўнука.
    — А навошта яе ссякаць? Яна ж, здаецца, нікому не замінае.