• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 2018
    41.17 МБ
    Перад самай вёскай Максімку з татам дагнаў аўтобус. Шафёр прытармазіў, вызірнуў
    з акенца і кіўнуў галавой: «Залазьце, пешаходы!»
    — Дзякуй, мы ўжо прыйшлі, — адказаў яму тата.
    — Матор закапрызіў, — быццам апраўдваўся шафёр перад хлопчыкам і ягоным татам. — Давялося падлячыць яго. Спазняцца болып не будзем.
    I націснуў на газ. Але Максімка зусім не шкадаваў, што пешшу прыйшоў да бабулі з дзядулем. Якая, аказваецца, цікавая гэтая дарога!
    Іван Шамякін
    ХІТРУННЯ
    Шасцігадовай Машы і яе старэйшаму брату Сяргею цётка пад Новы год прынесла дарагі па нашым часе падарунак — добры кулёк цукерак, самых адменных: «Мішка», «Чырвоная Шапачка», «Вавёрачка», «Крыжачок», «Грыльяж» і яшчэ нейкія, назвы якіх я і забыў ужо.
    Цётка сказала:
    — Хацела аддаць вашай бабулі, каб захавала да навагодняй ночы. Ды ўбачыла, як вы глядзіце на мяне з пытаннем: «А што прынесла цётка?» — і ўручаю іх вам. Але дайце абяцанне, што вы не будзеце есці іх у старым годзе. Пакладзіце пад ёлку і лічыце, што вам прынёс Дзед Мароз.
    Сярожа сказаў:
    — А я павешу іх на ёлку. Як яны ўпрыгожаць яе!
    Цётка і бабуля ўхвалілі такую задумку:
    — Малайчына, Сярожа! Убачыце, як заззяе
    ваша ёлка! А Машы задумка гэтая зусім не
    здалася прывабнай.
    Ёй хацелася хутчэй пакаштаваць цукеркі — хаця б па адной кожнага гатунку. Яна такі паспела запусціць ручку сваю ў кулёк, як толькі брат адвярнуўся. Ды якая там жменька — тры цукеркі змясціліся! Яна схавала іх у кішэні сваёй сукенкі. А потым пачала падбіваць Сяргея:
    — Давай жа пакаштуем хоць па адной. Можа, яны горкія.
    — Яшчэ што скажаш. Хіба бываюць цукеркі горкія?
    — Бываюць, калі доўга ляжаць у магазіне.
    — Цяпер нічога доўга не ляжыць, — зазначыў хлопец, бо часта чуў гэта ад бабулі, ад бацькоў, цяпер, маўляў, у магазінах усё разбіраюць умомант.
    Брат, выдаючы сябе за дарослага, злітаваўся над сястрой і даў ёй дзве цукеркі.
    — А гэтыя вешаю! Дай іголку з ніткай. Я буду чапляць іх. Але глядзі, Маша, сарвеш з ёлкі — атрымаеш па руках. Цябе ж трэба вучыць, каб ты не была сквапнай. Ты ведаеш, які гэта грэх — быць сквапнай?
    Брат умела падвешваў цукеркі на ёлку, стоячы на табурэце. Маша падавала. Але не стрымалася, каб яшчэ колькі ўпотай не сунуць у кішэню; збегала ў свой пакой і схавала ў скрынку, у якой ляжала яе любімая лялька.
    Сяргей саскочьгў з табурэткі, замілавана агледзеў сваю працу. Елка ззяла ад каляровых абгортак.
    — Шкада, не хапіла на гэты бок, ад акна.
    Маша цяжка ўздыхнула, шкадуючы, што не хапіла. Весела сустрэлі Новы год. Але ёлка стаяла да Ражаства Хрыстова.
    Пасля Каляд бабуля сказала:
    — Здымайце вашы цукеркі, a то высахнуць.
    Сярожа палез здымаць. Маша затрымалася на кухні — бліжэй да бабулі.
    I раптам пачуўся крык і стогн. Ці не зваліўся хлопец? Кінуліся ў пакой. Сярожа стаяў на табурэце.
    — Што такое, унучак?
    — Ты паглядзі, што ў гэтых цукерках?! Сухі хлеб! Ен зрываў прыгожыя абгорткі, мяў, і з іх сыпаліся крошкі сухога хлеба.
    — Гэта яе работа! Яе!
    — Чыя? — спытала Маша.
    — Твая!
    — Мая? Ну, ведаеш... За такую абразу paHeft выклікалі на дуэль. Ты будзеш на каленях прасіць у мяне прабачэння.
    Бабуля прыкрыла хусткай рот і ледзьве стрымлівала смех.
    — А хто замест цукерак напхаў хлеба?
    — Можа, у магазіне.
    — Хітруння ты! Хітруння! Каму ў магазіне гэтым займацца?
    — Есць каму, — аўтарытэтна, з пераканаўчасцю дарослай сказала Маша.
    Доўга ў доме смяяліся з гэтых цукерак. Але ніхто не вінаваціў Хітрунню. Нават Capreft смяяуся разам з усімі. Вось такая наша Маша! Была. Пакуль не вырасла.
    Вясенні дзень год корміць
    Алесь Бачыла
    MAMA
    Свет вялікі... Словы, словы... Колькі іх — і не злічыць! Толькі «мама» на ўсіх мовах Скрозь аднолькава гучыць.
    I хоць розных моў таксама У цэлым свеце о-ё-ёй!..
    Толькі мамы, нашы мамы, Размаўляюць на сваёй.
    Той, што змалку сэрцу блізка, На якой зімой і ў май Пела маці над калыскай: «Спі, мой сынку, засынай».
    Адганяла цень трывожны, Атуляла дабратой
    I спявала... Хіба ж можна Адрачыся песні той?
    Хай табе не засціць памяць Аніякая імгла...
    Калі крыўдзіў хто, ты ж маму Клікаў... Мама ўсё магла:
    Адагнаць бяду, нягоды, Холад, немарач, адчай...
    Добрым сынам будзь заўсёды I яе не засмучай.
    Антон Бялевіч
    ВЯСЁЛКА НАД ПОЛЕМ
    Лугам рыжым, Полем чорным Ды раздзетым гаем Прабіваецца вясна к нам: — Вас вітаю з маем!
    3 першым громам Ды з вясёлкай, 3 дожджыкам вітаю. Залатым ключом праменным Вам я адмыкаю 3-пад ільдоў азёры, рэкі, 3-пад снягоў палеткі...
    Цеплынёй вясна дыхнула — Засінелі кветкі.
    Жаўрукоў вясна сыпнула 3 рукава ў блакіты.
    Рукавом другім махнула — Падскочыла жыта На вяршок, другі і трэці На калгасным полі.
    He было ж вясны такое, He было ж ніколі!
    Заспявалі, Загукалі Лес і пералескі.
    Засінелі,
    Зажаўцелі
    Лотаць і пралескі.
    Забялелі, Зружавелі Яблыні і вішні.
    Пад вясёлку залатую Нашы людзі выйшлі.
    А яна п’е воду з рэчкі, 3 блакітнага плёса.
    Як вясёлка маладая, 3 гэткім ясным лёсам Заручыліся навекі Гарады і сёлы.
    I, як сейбіт, дбайна шчасце Сее май вясёлы!
    Зоська Верас
    СОНЕЙКА ГРЭЕ
    Сонейка ты, залатое!
    Колькі цёмных, сумных дзён Мы чакалі, дарагое, У нашых хатках ля акон Тваіх ясных цёплых косак, Твае ласкі і пяшчот, Што збудзілі б жыццё вёсак, Поле, траўку, лес, чарот... Разбудзілі б птушак хоры, Жаб зялёных грамаду; Растапілі б снегу горы, Адагрэлі б і ваду...
    * * *
    I прыйшоў вось час жаданы: Рады мы вясну сустрэць, Просім сонца край каханы Абудзіць і абагрэць.
    Васйь Вітка
    ВЯЛІКДЗЕНЬ
    Траўка брацца пачала.
    У імшаніку пчала Прачнулася і гудзе:
    —	Хутка ўжо Вялікі дзень!
    А людзі між сабою Пацяшаюцца вярбою. Ніхто нікога не мінё — Hi цябе, ні мяне.
    I мяне, і цябе Кожны дубцом сцебанё: — He я б’ю, вярба б’е, За тыдзень — Вялікдзень!
    —	I ты, родны народ, Будзь здароў на ўвесь год!
    Афтур Вольскі
    УПАРТЫ СНЕГ
    Лесам, полем красавік ходзіць без сцяжыны. Ажно бачыць — снег не знік
    з цёмнае лагчыны.
    Красавік яму:
    — Чаму не ўцякаеш з логу? Праляжаў усю зіму, час ужо ў дарогу. Дык не будзь упарты гэткі, цеплыні чакаюць кветкі...
    Снег не белы, снег счарнелы, хоць аселы, але смелы:
    — Мне па густу гэты кут
    у лясах сасновых.
    Праляжу спакойна тут да завеяў новых!..
    Красавік, каб скончыць сварку, на падмогу кліча хмарку: — Хмарка, хмарка, набяжы, снег сагнаць мне памажы!
    Прыпыніла хмарка бег. Сыпле дожджык часты. I пабег
    з лагчыны снег ручайком блішчастым.
    Красавік адразу ў смех: — Знік нарэшце ўпарты снег!
    Ды ў адказ звінеў ручай: — Ты зімой мяне страчай! Я скарыцца не магу, я да мора дабягу.
    Узнімуся з мора парай і зраблюся снежнай хмарай, каб па небе, без дарог, зноў вярнуцца ў гэты лог!..
    м іхась Даніленка
    ГОЛАС ВЯСНЫ
    Як быў я малы, тата часта ў канцы зімы казаў:
    — Пойдзем, сынок, на двор, пакажу табе вясновыя слёзкі.
    — Адкуль тыя слёзкі возьмуцца? — дзівіўся я. — Мароз на шыбах вунь якія ўзоры размаляваў!
    — I ўсё адно вясна ўжо радаснымі слёзкамі ўмываецца. Зірні сюды.
    Мы станавіліся пад застрэшак, дзе ўгравала сонца. 3 вострых ледзяшоў, што звісалі са стрэх, адна за другой зрываліся празрыстыя кроплі. Яны выбівалі ў снезе круглыя роўныя ямкі.
    «Кап-бульк! Кап-бульк!» — усміхалася радасна вясна. I жэўжыкі-вераб’і навыперадкі стараліся пакупацца ў першай вясновай вадзе. Натапырвалі пер’е, яршыліся, аж пырскі разляталіся ад заядлых купальшчыкаў.
    А мы з бацькам ішлі далей за хату, дзе пачынаўся лес, і на прыгорку, каля высокіх сосен, знаходзілі першыя жоўценькія кветачкі.
    —	Бач, падбелы з’явіліся. Вось яны — першыя кветкі вясны, — тлумачыў мне бацька. — Дзе зацішна і сонечна, там і шукай іх.
    На парыжэлым падталым снезе поўзалі нейкія чырвоныя жучкі і даўганосыя камарыкі. Бацька казаў, што ўсе яны пачулі голас вясны.
    —	Прыслухайся добра. Ты таксама той голас пачуеш, — гаварыў бацька.
    I я прыслухоўваўся.
    Ціха шумелі сосны. Са зламанай галінкі бярозы адна за другой сцякалі на зямлю светлыя чысцюткія кропелькі. Стукаў у кару дрэва дзяцел. He так, як зімой, а часцей: пэўна ж, прагаладаўся за зіму небарака. Упершыню пасля зімы спявалі сініцы. I нават у поўдзень у мурашніку яшчэ напаўсонныя мурашкі пачыналі варушыць вусікамі. Быццам абнюхвалі халаднаватае, але з адметнымі вясновымі пахамі паветра...
    I цяпер, як трохі вышэй пачне хадзіць сонца, а прамяні яго стануць цяплейшымі, я, як некалі мне бацька, кажу свайму Сашу:
    —	Апранайся, сын. Пойдзем слухаць голас вясны.
    Васіль Жуковіч
    ГУКАННЕ ВЯСНЫ
    Свята песенькай сустракаем, вясну весела мы гукаем:
    «Жавароначкі, прыляціце, цёпла лецейка прынясіце».
    Ходзім радасна карагодам. Выглянь, сонейка, дай пагоду!
    Шчасце-долечку мы гукаем, мы зямлю сваю адмыкаем.
    «Жавароначкі, прыляціце, зямлю-матухну абудзіце».
    Жыта-жыцейка хай рунее, кветкі-красачкі хай квітнеюць.
    Свята шчырае мы сустрэлі.
    Птушкі з выраю прыляцелі.
    Клаўдзія Каліна
    ПЕСНЯ ВЯСНЫ
    Злая Зіма пасля доўгай вандроўкі падалася назад у свой край, дзе ніколі не бывае лета, дзе ўсё закута ў лёд і занесена снегам.
    Яна ішла па дрымучым лесе. А следам з мяшком снегу за плячамі бегла Завея. Яе сівыя кудлы былі не прычэсаны, адзенне вісела на ёй пашарпанымі шматкамі.
    — У-у-у-у! — жаласна завывала Завея. — Гэта бязлітаснае Сонца так рада Вясне, што хоча загубіць нас.
    — He выходзь на прагаліны, трымайся ценю, — сказала Зіма.
    А за імі з праталінкі на праталінку бегла басаногая Вясна. На плячах у яе сядзелі дзве птушкі і весела спявалі:
    Уцякай, злы Мароз, Кідай санкі, бяры воз!
    Там, дзе ступала Вясна, падымала галоўку блакітная кветачка пралеска. Яна выпроствала сваю зялёную ножку і цягнулася ўсе вышэй і вышэй да Сонца.
    Убачыла Зіма пралеску, азірнулася і гнеўна пагразіла Вясне:
    — Я замарожу твае кветкі!
    Вясна ўсміхнулася, кіўнула на блакітнае неба і адказала на пагрозу:
    — Паслухай, як заліваецца звонкай песняй жаваранак. Яго ты не замарозіш. А гэта мой пасланец.
    Злосная Зіма закрычала што мела сілы на Вясну:
    — Рана ты смяешся! Глядзі! — I дзьмухнула Зіма холадам на блакітную кветачку, а Завея страсянула галавой, заматляла сваімі кудламі і сыпнула з мяшка снегам.
    Вясна знікла ў снежнай завірусе. Зіма ўзрадавалася сваёй сіле. Яна бачыла, як упалі шэранькімі камячкамі і схаваліся ў кустах жаваранкі, як паніклі і апусцілі галоўкі пралескі.