• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 2018
    41.17 МБ
    — Ха-ха-ха! — зарагатала Зіма. — Хто з нас дужэйшы? Дзе твае кветкі, Вясна? Чаму змоўк жаваранак? Я ўсё загубіла, усё памарозіла. А мая служка Завея замяла іх снегам, пахавала навекі.
    Выйшла Зіма з-пад густых ялін на паляну, радасна паглядзела на засыпаную снегам зямлю і гукнула зноў:
    — Прыгажуня-вясна, хто тут гаспадыня, я ці ты?
    Пачула гэта ласкавае Сонца, выглянула з-за хмар і сваімі цёплымі праменнямі прай-
    шлося па зямлі. Адразу падняўся ўгору жаваранак. Зноў палілася ў вышыні цудоўная песня Вясны і Сонца. Зноў падняла галоўку сіняя пралеска. Памытая снегавой вадой, яна яшчэ болып пахарашэла.
    Застагнала ад лютай злосці Зіма, падхапіла Завею ды ходу далей, на поўнач.
    Алесь Клышка
    СЫХОД ЗІМЫ
    Кропелька ляціць у лужы, 3 ледзяшоў зіма сцякае. Маразы, завеі, сцюжы 3 ручаінай уцякаюць.
    Хто паспеў ў рацэ схавацца, Хто пад лёдам у азерцы, Кожны мусіць ратавацца... Цесна снегу у вядзерцы. Бо яму таксама трэба У ваду ператварыцца, Каб затым узняцца ў неба I на луг дажджом праліцца. Сонца лужы прыпякае, Як у люстэрка ў іх глядзіцца, Куркі смагу наталяюць — Дужа смачная вадзіца. Хлопцу Ясіку раздолле — Карабель свой адпускае У струмень імклівы, вольны, Што да мора паспяшае. Хутка ад зімы і следу He пакінецца ў прыродзе. Панавала да абеду.
    —	Выйшла, — кажуць у народзе.
    Якуб Колас
    ПЕРШЫ ГРОМ
    (урывак )
    Голасам моцы, ціха і важна
    Гром пракаціўся ўгары.
    Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары.
    Гай страсянуўся, дрыгнула поле, Долы той гук паняслі.
    У гэтым раскаце чуецца воля, Чуецца радасць зямлі.
    Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы, Чуецца моц і прастор...
    Першыя громы! Сэрцу вы мілы, Люб мне ваш смех паміж гор.
    КРАСКА1
    Краска, мілая мая, Госця веснавая!
    Як ты хораша цвіцеш
    У глушы, любая!
    'Краска — тое, што і кветка.
    3 ціхім усмехам з табой Вецярок жартуе, I цябе ў вясёлы дзень Сонейка цалуе.
    Што ж на тварыку тваім Легла задуменне?
    Што нявесела глядзіш, Мілае стварэнне?
    I не радуе цябе Дзень вясёлы мая, Голас радасны вясны, Песня маладая?
    Я хацеў бы адгадаць Дум тваіх гаворку, Я б хацеў развесяліць Краску, маю зорку.
    Што гаруеш ты аб тым, Што і ты без волі, Што краса ўся адцвіце Без пары і долі?
    Ці па тым, што вецярок Разлучыў з лугамі, Дзе б ты гутарыць магла 3 пчолкамі, з чмялямі?
    Я любуюся табой, I мне смутна стане, Што ў астрозе хараство Усё тваё завяне.
    Што адна ты адцвіцеш Век свой сіратою, — А багата ж адарыў Май цябе красою!
    Краска, красачка мая, Мілае стварэнне!
    Што ж на тварыку тваім Легла задуменне?
    Я.нка Купала
    ВЯСНА
    Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы, Болей не мерзне душа ні адна, Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна.
    Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя, Сёння усталі, плывуць і бурляць;
    Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца, К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.
    Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя, Радасна песні зайгралі свае;
    Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі, Свішча салоўка, і дзяцел клюе.
    Поле травіцаю сочнай адзелася, Выйшла скацінка і дружна скубе, Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе.
    Грай, грай, жалеечка! Грай, грай, вясёлая! Выйграй з вясною і долечку мне;
    3 ггушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!
    Мікола Маляўка
    ВІШНЁВАЕ ВОБЛАЧКА
    Ад квецені вішнёвай Яснела ўсё вакол, Як быццам з неба воблачка Спусцілася на дол.
    Пацешыліся пчолкі, Над кронай адгулі, I лісцікі зялёныя Красуюць на галлі.
    Здаецца, не асыпаўся На дол апошні цвет, А воблачка вішнёвае Сплыло ў далёкі свет.
    Наўлюк Прануза
    РУЧАЁК
    Нядаўна снег бялеў, іскрыўся, Мільгалі лыжы і канькі, Ды ручаёк тут нарадзіўся — Маленькі, кволенькі такі.
    Вясне і сонцу дзеці рады, Глядзяць на стужку-ручаёк.
    Мікола кажа: — Гэй, рабяты, Я затрымаю, каб не ўцёк.
    Пад смех і жарты праз хвіліну Хлапечай спрытнаю рукой Пясок зграбае для плаціны I ручаю гаворыць: — Стой!
    А ручаёк і не зважае
    На перашкоду і далей Сабе дарогу прабівае, Звініць, булькоча весялей.
    Бяжыць наперад і наперад. Вось у лагчыну збег з гары,
    Нясе караблікі з паперы, Чаўны з сасновае кары.
    Дужэйшым робіцца, віецца Між вольх і маладых ракіт. Маленькім, кволенькім здаецца, Але праб’ецца да ракі.
    Юрась Свірка
    СВЯТА
    Сёння ў нашай мамы свята, Падарыў ёй кветкі тата.
    Пажадаў ён любай маме Быць заўсёды самай-самай.
    I прыгожай, і шчаслівай, I вясёлай, і руплівай.
    Аж свіціцца мама наша: Атрымаў дзясятку Саша.
    Пастараўся наш Панаска: Ен нацёр паркет да бляску.
    Пахваліла мама Аду —
    У пакоях скрозь парадак.
    Тата сам гатуе стравы, Ен старанны і рухавы.
    Прыхінае мама кветкі:
    —	Дзякуй, бацька! Дзякуй, дзеткі!
    Незабыўная нядзеля, Мама як памаладзела.
    I з усмешкай кажа тата: — Падарылі маме свята.
    Максім Танк
    ГАЛІНКА I ВЕРАБЕЙ
    — Галінка-вярбінка, — Прасіў верабей, — Мо пакалыхала б Маіх ты дзяцей?
    Галінка не хоча Дзяцей калыхаць.
    — Ідзіце, казулі, Галінку ламаць!
    Казулі не хочуць.
    — Ідзіце, ваўкі, Лавіці, караці Казуляў такіх, Якія не хочуць Галінку ламаць, Якая не хоча Дзяцей калыхаць.
    Ваўкі не схацелі.
    — Прыходзьце, стральцы, Каб непаслухмяных
    Ваўкоў правучыць, Якія не хочуць Казуляў караць, Якія ляняцца Галінку ламаць, Якая не хоча
    Дзяцей калыхаць...
    Пайшлі паляўнічыя
    У лес на ваўкоў: Спалохана зверы Пабеглі з дуброў, Пабеглі казуляў Лавіць і караць;
    Казулі пабеглі Галінку ламаць, Галінка ж вярбінка Са страху хутчэй Давай калыхаць Вераб’іных дзяцей.
    3 тых дзён без спачынку, Каб кожны быў рад, Калыша галінка
    Малых птушанят.
    ІРЫНКА
    Ірынцы спадабалася Цудоўная вясна.
    Як восені даждалася, Пайшла прасіць яна,
    Прасіць нябёс не хмарыцца, Вятроў — не галасіць, Срабрыстых росаў раніцай На травах не гасіць;
    Каб сонейка высокае Свяціла на палі, А кветкі сінявокія Зноў на лугах цвілі;
    Прасіць сям’ю крылатую 3 лясоў не адлятаць, Бярозку расахатую
    Лістоў не атрасаць...
    Прасіла яна шчыра так, Прасіла ўсю зіму, I мо вясна аж з выраю Вярнулася таму.
    Вярнулася, пяе ізноў 3 бярозкай над ракой, Пяе сярод дуброў, лугоў 3 Ірынкаю малой.
    САДЗІЦЕ ЛЯСЫ!
    Садзіце лясы!
    Садзіце лясы Ва ўсе гадавіны, Прыгоды, часы!
    I саджанцам,
    Як немаўлятам, зялёным Давайце на хрэсьбінах Гэтых імёны —
    Імёны сваіх Незабыўных бацькоў, Імёны каханых, Імёны сяброў.
    Імёны падзей, Што палаюць зарою, Імёны авеяных
    Славай герояў
    I рознапляменных Народаў, дзяцей, Імёны сузор’яў I нашых надзей.
    Каб дрэвы і ранняй, I позняй парой Заўсёды шумелі Над мірнай зямлёй.
    Кастусь Цвірка
    КОЦІКІ
    За вёскай, ля балоцінкі, У галлі вярбы старой, Маленечкія коцікі Хаваліся зімой.
    Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ў аселіцы He чулі нават іх.
    Салодка спалі ў коўдрачках, Чакаючы вясну.
    Прыгрэла сонца шчодрае — Збудзіліся ад сну.
    Паскідвалі ўсе чысценька Адзежыны з сябе I, жоўтыя, ггушыстыя, Паселі на вярбе.
    Цётка
    ГУТАРКІ АБ ПТУШКАХ
    (Жаваранак)
    Сцюдзёна яшчэ малым дзеткам у хаце: большую палову дня жэўжыкі шыюць каля печы. Праўда, дзед штодня цешыць унукаў, быццам вясна ўжо блізка, што вось-вось ужо за гэтым лесам вялікім, што за рэчкай стаіць.
    — Ужо прыйшла б, — кажа дзед, — але надта змучылася, ідучы здалёку, дык прылягла крыху на прыгорку і адпачывае.
    — А як, дзядок, вясна выглядае? Да каго падобна? — дапытваюцца зацікаўленыя ўнукі.
    — А такая маладая, пекная паненка ў зялёнай сукенцы; таваркі яе — розныя кветкі, пакорныя служкі — галасістыя птушкі. Ось, хутка прышле да нас некаторых з іх, прымерам, — жаваранка-песняра і кветку-пралесачку.
    — А калі ж, дзедулёк, жаваранак прыляціць?
    — А тады, як вы, жэўжыкі, па тры боханы хлеба з’ясцё.
    — Дзедка, то мы будзем завіхацца.
    — Вядома, завіхайцеся: на зарок не адкладайце.
    «Але, мусіць, то дзед жартуе, — думаюць дзеці, — бо якая тут вясна ідзе, калі дзед апранаецца ў кажух, на рукі пхне суконныя рукавіцы».
    Нездарма сямілетні Юзюк, учарэпіўшыся дзеду за шыю, пытае:
    — Ты, дзядуля, мусіць, апрануўся так цёпла, каб зіму хутчэй спудзіць?
    — Э-э, будзеш і ты, жэўжык, калісьці таксама на старасць цёпла ўхутвацца, як і твой дзед, а цяпер адчапіся ад маёй шыі, бо ты ж не званок, а я не конь!
    — Але затое ж я твой унучак, — бойка адказвае Юзюк, — і як прычаплюся да тваёй, дзедулёк, шыі, то так прырасту, як бародаўка
    да крывога носа.
    — Ой, Божа мяне крый ад такога гумзака, як ты, Юзючок!
    — Ну, то купі мне боты, дзедулёк.
    — Што-о? Боты?
    — Але боты такія, як у музыкі Банадыся.
    — Ох, які ты здагадлівы, унучак! Вясна, як
    піць даць, стане на дварэ, мо ўжо жаваранкі заўтра запяюць, а ты ботаў захацеў.
    — Дзядуля, дзедулёк, купі, купі, — ужо хлі-
    паючы, прыстае унук.
    — Цыц, дзіцятка! Утры нос і перастаць хліпаць, як будзеш добры, паслухмяны, то мо жаваранак сам здагадаецца і прынясе табе боты.
    — I мне, мне! — свіргоча дзіцячая драбяза.
    Марыля, Настка, Казюк чапляюцца за калені дзеда.
    А дзед ходзіць па хаце, як стары баравік паміж сыраежкамі.
    — Дзядуля! Як той жаваранак прыляціць, то няхай мне хустачку прынясе чырвоную, — просіць Марыля.
    — А мне — дудку і коніка, — ласіцца Казюк.
    — Добра, дзеткі, добра, зараз выйду на падворак і гукну, каб усё маім унучкам малым жаваранак папрыносіў.
    Дзед выходзіць скаціне даваць. Дзеці гуляюць па хаце і чакаюць яго. Дзед варочаецца:
    — А што, дзядулю, ці сказаў жаваранку?
    — He, дзеткі, жаваранка я і не бачыў, бо толькі выходжу з хаты, манюся яму загадаць, ажно мароз, такі сівы, з вялікай, доўгай барадой, — цап мяне за рукі: «Не смей, — кажа, — клікаць жаваранка, абудзіш вясну, і зараз маю ўсю работу папсуе гэта нягодная баба. А ў мяне цяпер, — кажа, — найважнейшая справа ідзе: мост будую цераз вашу рэчку». — «А што мне за дзела да твайго mo-
    ста, — адказваю, узлаваушыся, — мне мае унукі бліжэйшыя, я для іх хачу жаваранка клікнуць». — «Ціха, пачакай, — кажа мароз, — я тваім унукам лепшых цацак пекных нарысую на вокнах, а жаваранак няхай яшчэ пасядзіць за морам».
    — Дзедулёк! To жаваранак за морам? Раскажы нам, дзе ён?
    — Раскажу пасля, цяпер не маю часу: трэба дровы на вячэру сеч. А вы, дзеткі, пакуль што пагуляйце, маткі слухайце, старшыя малодшых не крыўдзіце, а я зараз вярнуся.
    На дварэ сцяплела. Вада са стрэх капае. На полі лысеюць праталіны. Дзе якое дзіцянё вырвецца з хаты, шмыргае босае па вуліцы. Вераб’і юшкаюцца на сметніку. Слонка бліжэй глядзіць з неба. Дзед, чутно здалёку, шкулдыкае ў вялікіх ботах: шлэмб, шлэмб. Перад дзедам ляціць Юзюк: крычыць, пішчыць, рукамі, нагамі выкідвае, галавой круціць, усё роўна як той жарэбчык-пярэзімак, сарваўшыся з прывязі.