Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 2018
I пад’ёмны кран уранні Завітаў у двор, Падаваў на рыштаванні Цэглу і раствор.
He ляжалі без работы Кельмы муляроў — Прывыкалі да спякоты, Слоты і вятроў.
I глядзеў, Нібы на дзіва, Васілёк тады, Як сцяну кладзе рупліва Муляр малады.
Браў навобмацак цагліну, Стукаў кельмай ён — I ў паветры плыў хвіліну Меладычны звон.
Муляр радаваўся: Цэгла —
Быццам на падбор.
I сачыў, каб роўна легла Зверху, у раствор.
Стукаў кельмаю чароўнай
I ўсміхаўся ён, Бы ў сцяну сваю ўмуроўваў Меладычны звон.
На цагліну клаў цагліну, Прытрымаў адну — Васільку падаў, як сыну: «На, кладзі ў сцяну!»
I растворам край пазначыў Так, каб Васілёк
Мог цагліну тую бачыць Зблізку і здалёк.
Падымаўся дом патроху, Рос і ў стынь,
I ў золь.
Насцілалі з пліт падлогу, Мацавалі столь.
А яшчэ за клопат пільны
Дзякуй сталярам:
Шмат дзвярэй яны зрабілі, Шмат аконных рам.
Шыбы вымыў першы лівень — I заззяў ён, Дом,
Быццам вокны ўсе зашклілі Сонечным святлом.
Пад цаглінай той, Памечанай, Бачыў Васілёк, Як на фортачцы трапеча Промень-матылёк.
Кожны дзень прыносіў змены, Добры неспакой: Тынкавалі ў доме сцены, Васількоў пакой.
А паклеілі шпалеры, Дык нібы з бяроз Лісця жоўтага ў кватэры Чараўнік натрос.
Васілька разбудзіць сонца, Гляне ён — і рад, Быццам выскачыў спрасонку Ў гай, дзе лістапад.
Клалі елачкай прыгожай, Клалі як шчыльней
3 дубу дошчачкі ў прыхожай, 3 дубу — ён цямней.
Падбіралі, Насцілалі
Дошчачкі далей:
Толькі з ясеню — у зале, 3 ясеню святлей.
Абнавілі свежым лакам Дошчачкі як след — I зіхціць,
I вока лашчыць, Як бурштын, паркет. He палохаюць завеі У зімовы час: Добра грэюць батарэі, Ёсць святло і газ.
Запрашае ў лета ванна — Беленькі ставок, У якім купацца ўранку Любіць Васілёк.
I па лесвіцы не трэба Тэпаць — сходак шмат: Ліфт за так падыме ў неба, Ліфт звязе назад.
Дах накрылі — He свіціцца Там, у сіняве, Дзе над самым домам ціха Воблачка плыве.
Б’е пярун цяпер, бывае, Навальніца — Жах,
Ды і кропля дажджавая He праточыць дах.
Дом абклалі пліткай новай, Яркай, як эмаль,
I цагліны васільковай He відаць, на жаль. Ды не тоіць ён ад таты, Ад сваіх сяброў: Прыйдзе час — Збярэ ў брыгаду Лепшых муляроў.
I тады з цаглін, вядома, Выбера адну, Хлапчуку падасць малому: «На, кладзі ў сцяну!»
I растворам так пазначыць, Каб хлапчук пасля Мог цагліну тую бачыць Зблізку і здаля.
Ён і сад збудуе дзецям, Майстра-брыгадзір, Толькі каб на белым свеце Быў заўсёды мір.
Міхась Пазнякоў
ПОБАЧ 3 ТАТАМ
Еду з татам на камбайне, Збажыну ўбіраю.
У прастор бяскрайні Горда пазіраю.
Бункер поўніцца паволі, Жытам залаціцца.
Hi зярнятку не дазволім На жніве згубіцца.
Збожжа ў кузаў высыпаю Па камандзе таты.
Дарагому ураджаю Кожны будзе рады.
Тіавел Пруднікаў
БУДАЎНІК
Сам будую я заводы, Шахты, фабрыкі, масты, А таксама — параходы Даўжынёю з паўвярсты.
Вам кватэру? Калі ласка. Дачу? Рад старацца я.
Хай пакуль што гэта казка Але — выдумка мая.
He зацягваю, а ў тэрмін Я рабіць усё прывык.
Вось які я архітэктар, Вось які я будаўнік!
Даір Слаўковіч
КАЛІ РАСТУЦЬ АГУРКІ
Каля хаты гарод. А ў ім чаго толькі няма! I бабуля-цыбуля, і гаспадыня-бульба, і часнокасілак, і буракі-карміцелі — усё ёсць. Нават жоўтая бручка-таўстушка прытулілася да плота.
Алесіка больш за ўсё цікавіць градка з агуркамі. Кожныя чатыры-пяць дзён бярэ ён невялікі лазовы кошык і ідзе на градку — ураджай здымаць.
Агуркі чакаюць Алесіка, бакі выстаўляюць. Іншыя ж быццам дражняцца. Схаваюцца пад лісточкі, сядзяць: знайдзі нас!
Алесік гэтыя хітрыкі ведае. Прысядзе, агурочнік на градцы расхіліць, смяецца.
— Вось вы дзе! Вылазьце са схованкі!
У гарачыя дні хлопчык палівае градку. Вечарам. 3 леечкі.
Вы мо думаеце, што агуркі ўсе аднолькавыя? Памыляецеся.
Адны зялёныя-зялёныя. Аж цёмныя. Скурка ў іх у калючых пупышках. Пакаштуеш такі, а ён горкі-горкі.
Другія святлейшыя, гладкія. Раз укусіш — увесь з’есці захочацца. Асабліва калі разрэзаць удоўж і кожную палавінку мёдам намазаць.
Добрая градка. I агуркі на ёй добрыя. Растуць — сокам наліваюцца. Вось толькі калі?
Шмат разоў Алесік на гарод бегаў. Агурочнік рассоўваў, углядаўся ў маленькія зялёныя кадоўбчыкі. He, не відаць, каб павялічваліся.
А праз дзень-два — вунь якімі рабіліся.
Калі ж гэта адбывалася? Раніцай? Днём? Вечарам?
— Разгадаю загадку, — рашыў Алесік. Сачыць пачаў. Падоўгу прастойваў ля градкі. Нічога не заўважыў.
— Зразумеў. На вачах вы расці не любіце. Залез Алесік у бульбянік, галаву вытыркнуў, пазірае.
Агуркі ж усё роўна не растуць.
Змяніў Алесік пазіцыю. За плот схаваўся. Прыціснуўся шчакою да сухой штыкеціны, цікуе адным вокам. А на агуркі хоць не глядзі: такія ж, як і раней. He таўсцеюць, не выцягваюцца.
Вось дзіва! Калі ж яны растуць?
На хітрасць хлопчык пайшоў.
— Хаваецеся ад мяне? Ну і няхай. Я ў маму пераапрануся.
Нацягнуў Алесік матчыну спадніцу. Каптан стары апрануў. Хустку пад бараду завязаў. Зірнуў на сябе ў люстэрка, засмяяўся:
— Цяпер агуркі мяне нізавошта не пазнаюць!
Узяў кошык — і ў гарод. Ходзіць, нагінаецца. Быццам мама траву парасятам збірае. А сам не-не ды і кіне вокам на два маладзенькія агуркі. Што з краю на градцы.
Доўга тупаў хлопчык у гародзе. Ды так нічога не дабіўся.
На наступны дзень тыя два агуркі-малайцы яшчэ больш падраслі.
Калі ж растуць яны?
Задумаўся Алесік, разважаць пачаў:
— He растуць днём. А раніцой ужо трошкі падраслі. Выходзіць, усё адбываецца ўначы?
Вечарам хлопчык лёг спаць зараней. Пад падушку электрычны ліхтарык паклаў.
Як толькі ўсе спаць палеглі і ў кватэры стала ціха, Алесік з-пад коўдры вылез. У пакоі цёмна. Вобмацкам штаны, кашулю апрануў. Абуўся.
Рыпнулі дзверы — ціхенька-ціхенька. Выйшаў Алесік на ганак. Цемень. Нічога не відаць.
Страшна стала малому.
— Мо лепш у хату ўцячы, пакуль хто жудасны з цемры не выскачыў? — сам сабе кажа. — Нельга. Бо як жа тады даведаешся, калі растуць агуркі?
Запаліў Алесь ліхтарык. У гарод рушыў. Вузкі прамень святла ледзьве сцежку асвятляе. 3 бакоў цемра яшчэ гусцейшая стала.
Раптам нехта халодны як цяпне Алеся за нагу.
— Ма!.. — вырвалася ў хлопчыка. Адскочыў Алесік убок, ліхтарыкам — блісь! блісь!
А гэта проста жаба. Смешна стала Алесіку.
На агуркі пасвяціў. Глядзеў, глядзеў, а яны... ні кропелькі не растуць. Ледзьве не расплакаўся Алесік.
— Удзень не жадаюць, уначы — таксама. Калі ж яны растуць?..
Так ні з чым і вярнуўся хлопчык у хату. Распрануўся ціхенька, спаць лёг. Раніцой мама запыталася:
— Ты што такі заклапочаны?
— He магу ўпільнаваць, калі растуць агуркі.
— А ты нітку вазьмі, агуркі перавяжы і панаглядай.
Так і зрабіў Алесік. Ніткай перавязаў агурок: упоперак і ўдоўж.
Пад вечар прыбег на градку, зірнуў на перавязаны агурок. Нітка напялася, цясней яго абхапіла. Выходзіць, растуць агуркі днём.
Яшчэ ноч прайшла. Алесік зноў грады наведаў Бачыць — нітка проста ўрэзалася ў зялёную скурку. Так ён падрос. Значыцца, і ўначы агуркі растуць.
— Вось і разгадаўя вашыя хітрыкі, — засмяяўся Алесік. — Расцяце вы і днём, і ўначы. Але патрошку. Таму вокам заўважыць нельга.
Яўген Хвалей
УРОК ПРАЦЫ
Хто будуе з цэглы дом? Хто працуе за станком? А на трактары хто ў полі? Вучыць хто дзяцей у школе? Хворым дорыць хто здароўе? Ежу варыць хто ў сталовай? Хто за баранкаю машыны Шлях адольвае круты?
Хто ў завоблачных вышынях Неба мерае і крэсліць?
Адкажы, Што за прафесіі I якую б выбраў ты?
(Муляр, токар, механізатар, настаўнік, урач, повар, шафёр, лётчык.)
м ікола Чарняўскі
ЗМАЙСТРАВАЛІ САНІ
Мы зімою самі Змайстравалі сані. Змайстравалі сані — 3 хвацкімі насамі. Змайстравалі сані — Спеў пад палазамі!
He дзянёк які, а тры Увіхаліся майстры: Вадзік ды Сяргейка, Ромка ды Андрэйка, Ну і я, Змітрок Вярбіла, — Працы ўсім хапіла: Як палоззе, Гнулі спіны...
А Юрась?
Той сыпаў... кпіны.
Каб праехацца з гары — Селі ў іх спярша Майстры:
Вадзік ды Сяргейка, Ромка ды Андрэйка,
Ну і я, Змітрок Вярбіла, — Месца ўсім хапіла.
— Ты ж, Юрась, 3 санак —
Злазь!
Станіслаў Шушкевіч
КАЗКА-БЫЛЬ ПРА РЭПКУ
Бабку не прасілі, He прасілі дзедку, Самі пасадзілі
У чыстым полі рэпку.
Ды на гэтым полі Болей не бывалі, Рэпку не палолі I не палівалі.
Надыходзіць восень, Як там з ураджаем?.. Гуртам бабку просім, Дзеда запрашаем.
На пустым прагале, Між хвашчу, асоту Ураджай шукалі Да сёмага поту.
Ураджай сабралі У крысо паспешна.
Доўга рагаталі, Хоць было не смешна.
Рагатала бабка, Рагатала ўнучка, Нават курка-рабка Сакатала гучна.
Сучка забрахала Каля сваёй будкі.
Рэпы было мала, Уся была танюткай.
Смешна было мышцы, Хвосцікам круціла, Рэпка з вішню ў лыжцы, Корань, нібы шыла!
Бабку не прасілі, He пазвалі дзедку, Самі ж пасадзілі У чыстым полі рэпку!
Мірна жыць — шчаслівым быць
Эдзі Агняцвет
МОЙ ГОРАД МІНСК У ЧАС ВАЕННЫ
Мой горад Мінск у час ваенны Быў партызанам баявым, Як воін мужны і сумленны, Змагаўся з ворагам ліхім.
Ен сёння будаўнік вядомы, Наўкол — плады яго турбот, Зара ўстае над кожным домам... Будуйся, Мінск, на сотні год!
Мой горад Мінск — магутны, смелы, Славуты з даўняе пары.
Выходзяць з рук яго ўмелых Гадзіннікі і трактары.
I самазвалы з мінскай маркай Ен пасылае ў паход,
I дрэвы ён гадуе ў парках.
Будуйся, Мінск, на сотні год!..
Мікола Гіль
ПАРТЫЗАНСКІ ФОТАЗДЫМАК
У Мінску стаіць прыгожы светла-шэры будынак. Міхась ведае, што ў тым будынку — Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Хлопчык даўно хацеў пабываць там. Некалькі разоў прасіў тату звадзіць яго туды. Тата абяцаў, але яму ўсё штосьці перашкаджала. Урэшце пайшоў Міхась у музей з бабуляй.
Доўга хадзілі яны з адной залы музея ў другую. Найбольш цікавілі хлопчыка вінтоўкі, кулямёты ды гарматы, з якіх партызаны стралялі па фашыстах. Падоўгу стаяў каля іх, шкадаваў, што няможна дакранацца да тых кулямётаў і гарматаў. I на бабулю злаваўся, што падганяла яго. Сама бабуля, смешна казаць, на вінтоўкі і кулямёты амаль не глядзела. Усё больш да фотаздымкаў прыглядалася, што па сценах развешаны. Каля аднаго здымка стаяла так доўга, што Міхась не стрываў.
— Ці ты, бабуля, пазнала там каго? — спытаў ён.
— Але ж, унучак, пазнала, — адказала бабуля. Міхась толькі ўсміхнуўся і пацягнуў бабулю ў другую залу, дзе стаяла самая сапраў-