Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 2018
А пасля — зблажэў зусім: Паўбатона адкусіў
I ў дадатак, на закуску, Агурком Дзяніс захрускаў.
Да бліна не дацягнуўся, Блін у рукі сам вярнуўся: Апусціўся, бо дачасна
У ім без масла
Цяга згасла.
Толькі чаю не папіў, Бо Мікіта затрубіў.
Тут і Пеця прахапіўся, Смачны сон перапыніўся...
КАТОК ЗАЛАТЫ ЛАБОК
Беларуская народная казка у апрацоуцы Алеся Якгмовіча
Жылі дзед з бабай. Былі яны вельмі бедныя: ні насіць няма чаго, ні варыць. Вось баба і кажа дзеду:
— Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, ссячы дубок, завязі на рынак, прадай і купі гарчык мукі. Спячом хлеб.
Сабраўся дзед, паехаў у лясок, пачаў секчы дубок. Выскачыў з дуба каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак, паслала мяне баба ссекчы дубок, завезці на рынак, прадаць і купіць гарчык мукі на хлеб.
— Едзь, дзед, дахаты: будзе ў вас мука!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго мукі поўныя засекі.
Спякла баба хлеб, сама наелася, дзеда накарміла і кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і заціркі наварыць. Ды солі няма. Вазьмі, дзеду, тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго солі.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць — солі няма!
— Едзь, дзед, дахаты: будзе соль!
Прыехаў дзед дахаты, ажно ў яго солі цэлая дзежка стаіць.
Наварыла баба заціркі, сама наелася, дзеда накарміла ды кажа яму:
— He шкодзіла б цяпер і капусты паспытаць. Вастры, дзеду, тапарок, едзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго капусты.
Навастрыў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: хлеб ёсць, соль ёсць — капусты няма!
— Едзь, дзед, дахаты: будзе капуста!
Прыехаў дзед дахаты, а ў яго капусты поўная кадушка!
— Ай, як добра! Вось каб цяпер яшчэ сальца... Мы б з табою капусты наварылі, сальцам закрасілі б. He палянуйся, дзеду: вазьмі тапарок, паедзь у лясок, стукні ў дубок, ці не выскачыць каток — залаты лабок: папрасі ў яго сальца.
Узяў дзед тапарок, паехаў у лясок, стук у дубок!.. Выскачыў каток — залаты лабок, залатое вушка, срэбранае вушка, залатая шарсцінка, срэбраная шарсцінка, залатая лапка, срэбраная лапка.
— Дзед, дзед, што табе трэба?
— Ды вось, каточак, мой галубочак: просіць баба яшчэ сальца да капусты.
— Добра, дзед, едзь дахаты: будзе сала.
Прыязджае дзед дахаты, а ў яго сала цэлы кубелец!
Рады дзед, рада баба. Сталі яны жыць ды пажываць, дзецям казкі казаць.
I цяпер жывуць, хлеб жуюць, капустаю з салам закусваюць.
Вось вам казка, а мне абаранкаў вязка.
Уладзімір Ліпскі
ПРЫГОДЫ НУЛІКА
(урыўкі)
Хто такі Нулік
Жыў-быў Нулік.
Сумна жьгў, абы-як. Спытаеце чаму? Ды таму, што быў адзінокі. Hi з кім не сябраваў, ні да каго не хадзіў у госці. Ды як ён мог пайсці, калі ў яго не было нават ног. I рук не было. I вачэй. I носа. I рота.
Нулік быў ніхто, нічый, ніякі. Ён уяўляў сабой роўны абадок, які нібыта саскочыў з курынага яйка. Было яно абвязана дроцікам ад «носіка» да «пяткі» — і раптам вылузнулася з палону. А тая абвязка і стала Нулікам.
На што быў падобны Нулік?
Ды багата на што. На дзірку ад абаранка. На пялёсткі рамонка. На гадзіннік, пярсцёнак, абруч, кола. На савіныя вочы. На пятачок парасяці. На кольцы ў нажніцах.
Дзе жыў Нулік? Ды абы-дзе. Мог жыць у мыльных бурбалках-пухірах. У клубах дыму. На пяску. На слівавых дрэвах. Нават на воблаках.
А што рабіў Нулік?
Ды нічога. Ён умеў толькі палежваць: то на правым баку, то на левым. Мог стаяць, калі нехта яго падтрымліваў, каб не кульнуўся. Той нехта мог быць ці гурбай снегу, ці сасновымі іголкамі, ці выпадковым ветрыкам.
Аднойчы ветрык-падарожнік і нашаптаў Нуліку пра казачнага Калабка. Помніце, ляжаў-палежваў Калабок, ды раптам і пакаціўся.
3 акна на лаву, з лавы на падлогу, а далей — праз дзверы ў двор. I памінай баба з дзедам як звалі Калабка.
Задумаў і Нулік паспрабаваць шчасця. Захацеў і ён пабачыць свету. 3 дапамогай ветрыку пакаціўся Нулік па зялёнай траўцы, пасля — па сцяжынцы. Выскачыў на шырокую роўную вуліцу. Каціўся, каціўся, пакуль не стукнуўся аб сцяну высокага цаглянага дома. Упаў Нулік на асфальт. Думаў, тут яму і канец надышоў. Ды раптам яго нехта падняў...
Міколка-ратавальнік
Жыве ў высокім доме, на сёмым паверсе, хлопчык Міколка. Вельмі ж ён пацешны. Выйдзе на вуліцу, сядзе на лаўку і сядзіць, думае. А дзеці гушкаюцца, у пясочніцы корпаюцца. У яго пытаюцца:
— Што робіш, Міколка?
— Варон пералічваю...
A to скажа, што балконы лічыць у сваім доме, галіны на клёне, кветкі на газоне.
Як толькі ні клікалі Міколку: і грамацеем, і матэматыкам, і, не паверыце нават, дзядзькам Колем. Ленка з пятага паверха склала пра яго дражнілку:
Дзядзька Коля — велікан, Уваліўся ў мамін жбан.
А ў жбане малако, Дзядзя Коля — ко-ко-ко...
3 верасня Міколку пачалі называць Нулікам, бо пайшоў вучыцца ў нулявы клас. Ён, канечне, не вельмі падобны на нуль. Хутчэй на лугавога коніка. Танклявы, падцягнуты, толькі скакаць не любіць. Ходзіць павольна, задуменна.
От аднойчы ішоў ён, пра нешта думаў. А можа, пліты лічыў, па якіх ступаў? Ды раптам аж войкнуў ад знаходкі. Каля самай сцяны ляжаў сапраўдны Нулік. Міколка быццам пачуў яго голас:
— Ратуйце мяне!..
Хлопчык Нулік ухапіў у рукі лічбу Нулік і панёс у сваю кватэру. Бег па лесвіцы і ўвесь час адчуваў у руках не проста абадок з дроціка, а нешта як быццам жывое.
Міколка ўскочыў у свой пакой. Паклаў знаходку на белы аркуш паперы, які ляжаў на
яго пісьмовым стале. Ухапіў каляровыя алоўкі і пачаў маляваць Нуліку вочы, нос, рот, вушы.
I здарыўся цуд. Вочы ажылі, і сінія «кропачкі» пачалі азіраць Міколку. Hoc Нулікаў чмыхнуў. А рот заварушыўся, і ў пакоі пачуўся пісклявы голас незвычайнага госця:
— Дзе я?.. Што са мной?..
Міколка расказаў усё, як было. Нулік войкнуў:
— Вой, як моцна я ўдарыўся аб сцяну.
— Цяпер у цябе ёсць вочы, будзеш бачыць, куды каціцца, — супакоіў Міколка.
— Хачу не каціцца, а ісці, як ты, — папрасіў Нулік.
Міколка хуценька дамаляваў Нуліку рукі, ногі. На галаве зрабіў прычоску — накруціў маленькіх нулікаў. I перад ім паўстаў жывы Нулік, якога Міколка не бачыў ні ў сваім падручніку, ні ў мульціках.
Першыя крокі
Як толькі Нулік стаў на ногі, яму захацелася агледзець Міколкаву кватэру. Ен скокнуў са стала на крэсла, з крэсла — на дыван, які ляжаў на паркетнай падлозе. Тут Нулік адчуў раздолле і пачаў перакульвацца з ног на рукі, з рук на ногі.
— О-пля! — Госць стаў на ногі-нулікі і падбухторыў Міколку: — А ты так умееш?
— He спрабаваў...
Міколка і Нулік пачалі куляцца на дыване. Ім было весела і смешна.
Раптам Нулік прыпыніўся і спытаў:
— Слухай, Міколка, а ты можаш высока падскочыць?
— Mary! Глядзі!..
Міколка ўскінуў рукі ўгору, як быццам хацеў узляцець. Ды толькі адарваўся ад падлогі. Тут жа і прысеў.
— Э, трэба во як! — Нулік узмахнуў рукамі і, нібыта надзьмуты шар, узляцеў аж да столі. Прысеў на люстру. Пераскочыў на шафу. Сядзіць там і дражніць Міколку: — Падскоквай да мяне. Адсюль усё бачна.
Міколка падставіў табурэтку, хацеў лезці на шафу, але ў пакой якраз зазірнула бабуля і асіплым голасам сказала:
— Чаго вэрхал падняў?.. Куды лезеш?..
— Я гуляю з... — Міколка хацеў прызнацца, з кім ён пасябраваў, але з-пад столі, з самага верху шафы Нулік тоненька чмыхнуў
Вось так: «Ап-цхні!»
А Міколку пачулася: «Сціхні!» Ен і змоўк.
Затое бабуля ўсхвалявалася:
— Чхаеш? Зноў прастудзіўся. О Божа, што скажа мама?! Марш на кухню чай піць. Пасля ўрокі будзем рабіць.
Нулік усё чуў, ды мала што разумеў. Калі бабуля з Міколкам выйшлі з пакоя, ён саскочыў з шафы, сеў у крэсла і задумаўся. Чаму бабуля зазлавала на Міколку? Чаму не дазваляе яму дурэць? Навошта людзі п’юць чай? Навошта дзяцей прымушаюць рабіць нейкія ўрокі?..
Ад гэтага роздуму Нулік аж засумаваў. Захацелася, як і раней, бесклапотна катацца па вуліцах. Але ж трэба выручаць сябра Міколку. А як?..
Янка Маўр
ШЧАСЦЕ
Быў адзін з тых летніх дзён, якія бываюць, мусіць, толькі на Беларусі. Сонца пячэ як мага, а гарачыні няма: лішак яе паглынаюць і рака, і ўсялякая зеляніна, што жыве навакол, дыхае, шамаціць і запаўняе не толькі прыроду, але і душу чалавека.
Усім радасна ў такі дзень. Радасна і мне. Радасна і вунь таму хлапчуку год васьмі, што спускаецца з гары, падскокваючы на адной назе.
Мы сустракаемся з ім на мосце. Ен прыпыняецца і глядзіць на мяне так, нібы хоча нешта сказаць. Радасць, шчасце так і пырскаюць з яго блакітных вачэй. Я лагодна ўсміхаюся яму, ківаю галавой і кажу:
— Добра жыць на свеце, браток, га?
Тварык хлопчыка засвяціўся яшчэ больш, але ён нічога не сказаў.
Я паціху ішоў міма, а хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык. Здавалася, што ён вось-вось нешта скажа.
Я яго разумеў. Але ён, відаць, гэтага не ведаў, бо ўсё глядзеў мне ў вочы, нібы чагосьці
чакаючы ад мяне. Ён заліваў мяне сваім шчасцем, а я ў адказ нічога не мог яму даць. Мне трэба яму нешта сказаць. Але што? Што яму сказаць, каб перадаць усю тую цеплыню, якую я ад яго адчуваю?
— Як цябе зваць? — сказаў я нарэшце, каб толькі не маўчаць.
Хлопчык нічога мне не адказаў. Сваім дзіцячым інстынктам ён, відаць, зразумеў, што словы гэтыя сказаны так сабе, абы сказаць. Мала таго: твар яго перастаў свяціцца, нават неяк балюча скрывіўся.
А потым... потым з грудзей яго вырваўся крык!.. Два словы толькі было ў гэтым крыку:
— Дзядзька!.. Шапка!..
Але гэтага было досыць, каб зразумець, хоць і са спазненнем, усю тую трагедыю, якая адбылася тут, на мосце, у гэты радасны летні дзень.
У хлопчыка на галаве была новая шапка, якую ён надзеў, відаць, першы раз. Добрая шапка, шэрая, каляная. Яна ахапіла не толькі галаву хлопчыка, але ўсё цела і душу. Гэта ж праз яе сёння такі цудоўны дзень, a я гэтага не ведаў. I сонца так шчодра свеціць толькі дзеля таго, каб усе здалёк маглі бачыць шапку, а я не заўважыў яе і зблізку. Адзін усяго толькі крок заставалася зрабіць — і ўся сустрэча пайшла б прахам. Ці