• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 2018
    41.17 МБ
    I прыціхлі каля горкі Янка, Петрык і Рыгорка, Ніна, Галя і Яўхім...
    Першы снег, пусці дадому: боты мокрыя зусім.
    КАЛІ ПРЫХОДЗІЦЬ ДЗЕД МАРОЗ?
    Браты Алеська і Максім Жывуць на свеце белым.
    He ўсё пакуль вядома ім, He ўсё ім зразумела.
    Пытанне ўзнікла ўсур’ёз
    У двух братоў аднойчы: «Калі прыходзіць Дзед Мароз?» «Калі ж? Напэўна, ноччу».
    Якраз у ноч пад Новы год Браты амаль не спалі, Мароза-дзеда ўсё ж прыход, Падобна, прамаргалі.
    Бо раніцой знайшлі браты Пад ёлачкай пакункі, Ляжалі у пакунках тых Сямейцы падарункі.
    Было там дзіва для братоў — Яны не разумелі,
    3 двара як Дзед Мароз прыйшоў, Што й дзверы не рыпелі.
    Які цудоўны Дзед Мароз:
    Нясе такую ношу!
    Вось падарункі ўсім прынёс
    I ўсім настрой харошы.
    Янка Журба
    ДЗЕД МАРОЗ
    У вопратцы белай, Шырокай, даўгой, 3 вялікай пушыстай Мятлой-барадой
    Прыйшоў к нам здалёку Дзядуля Мароз, Завеі і холад
    3 сабою прынёс.
    У бель апранае
    I дрэвы, й кусты, На рэчках, азёрах Будуе масты.
    Па вуліцы ходзіць Ды снегам хрушчыць, Вятры з сабой водзіць, У дрэвах трашчыць.
    Ён грукае ў сцены
    I хат і сяней
    Ды голасам гулкім Склікае дзяцей:
    «Выходзьце, рабяты: Час ладзіць каток. Дык жыва ж за працу, Шумлівы гурток!»
    Клаўдзія Каліна
    люты
    Ідзе па зямлі Люты і пытае ў кожнага, ці адзеты, ці абуты. Зайшоў у сяло, пастукаўся да дзеда з бабай:
    — Іду лютаваць! Сумёты намятаць! Дарогі засыпаць, усіх у хату заганяць. Люты я! Пытаю, ці ўсе адзеты, ці ўсе абуты.
    — Усе, усе! — адказвае дзед. — У мяне кажух ёсць і валёнкі. У маёй бабы таксама кажух і валёнкі і цёплая хустка. I авечкі, і каровы ў цёплых хлявах. Хата прызбаю абнесена, дроў назапашана... Ідзі лютуй!
    Супакоіўся Люты і пайшоў у лес да лясных птушак ды звяроў.
    — О-го-го-го! — крычыць на ўвесь лес, аж рэха стогне. — Я лю-у-у-уты! Іду лютаваць! Сумёты намятаць! Дарогі засыпаць!
    — А ў мяне цёплае дупло! Я накрыюся хвастом і буду спаць! Лютуй! — адказала вавёрачка.
    — А я ў бярлозе лапу смакчу, — сапе скрозь сон мядзведзь. — Лютуй сабе!
    — А я ў нару схаваюся! — матнуў рудым хвастом ліс.
    — Я ямачку ў снезе зраблю! — сказаў заяц. — Я цяпер беленькі, і ніхто мяне не прыкмеціць.
    — А мне не страшны ні мароз, ні завея, я ў цёплай камізэльцы! — ціўкнуў снягір.
    — Я падамся да ч-ч-чалавечага пры-тулку-у! — застракатала сарока.
    I ўсе звяры і птушкі пахаваліся. Хто ў нару, хто ў дупло, хто пад снег.
    I што тут пачалося! Люты як дзьмухне — сумёты, як горы, выраслі. У маленькіх ялінак і сасонак толькі чубы з-пад снегу тырчаць. На рэчцы страляе лёд. А Люты лютуе. To марозам сцісне, то завеяй у вочы сыпне.
    Доўга лютаваў. Нарэшце стаміўся, лёг пад сасною адпачываць і заснуў Спіць сабе Люты і не чуе бяды.
    А сонейка выглянула з-за хмар, нагрэла на сасне снег... I пачало з ледзяшоў капаць. Кап! Кап!
    Выглянула з дупла вавёрка і зацокала на ўвесь лес:
    Спіць Люты! Спіць, не чуе, Што вясна яму рыхтуе!
    Вылецеў з дупла дзяцел і як застукае дзюбай, тэлеграму адбівае:
    Спіць Лю-ты! Спіць пад сас-ною, А Са-ка-вік ужо за спі-ною!
    А з ледзяшоў: кап! кап! кап!
    Раптам — кап! — проста Лютаму на нос. Падхапіўся Люты, дзьмухнуў раз, другі завеяй, але і сілы ўжо няма. Чуе, Сакавік ужо недалёка.
    ЗІМОВЫ ДУБ
    Ідзе лесам Лістапад, лісце сыплецца як град, сякуць дажджы касыя, пгумяць вятрыскі злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць да яго ног пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў зацішак, апусцелі палі.
    Задаволены Лістапад: усё скарылася яму. Усміхнуўся, паслаў на зямлю бледны сонечны прамень, глянуў з-за шэрых хмар лапінкай блакіту. Але што гэта? Вунь на ўзлессі раскінуў вецце магутны Дуб, увесь у мядзянай лістоце.
    — Чаму ты не скарыўся мне? — грозна спытаў Лістапад.
    — Я Зімовы. Таму да вясны буду ў мядзяным убранні.
    Угневаўся Лістапад.
    — Гэй, вятры буйныя! — паклікаў ён сваіх памочнікаў. — Сарвіце з Дуба яго мядзяны ўбор!
    Завылі вятры, зашумелі галіны Дуба.
    — Гэй, дажджы халодныя! — гукнуў Лістапад. — Пазбівайце з Дуба лісце.
    Секанулі дажджы, забарабанілі па буйным лісці, але Дуб не зварухнуўся.
    — Гэй, браце Снежань, — загукаў Лістапад. — Прышлі мне марозу пякучага, завеяў сыггучых, няхай замарозяць, засыплюць снегам непакорнага!
    Прымчалі маразы, прыляцелі завеі, марозілі, снегам секлі, але не скарыўся Дуб.
    Спахмурнеў Лістапад і адступіўся ад цара лесу... Усю зіму стаіць Дуб у сваім мядзяным адзенні. Толькі вясною ненадоўга скідае яго, каб пераапрануцца ў новае, зялёнае. За гэта называюць яго Зімовым Дубам.
    Уладзімір Карызна
    ГУКАННЕ ДЗЕДА МАРОЗА
    Дзе ты, добры Дзед Мароз, Можа, ў лесе ты замёрз?
    Чаму к нам не завітаў — Мо валёнкі пагубляў?
    Ці вавёрка спрытнай лапкай
    У цябе схапіла шапку?
    Дзе ты, добры Дзед Мароз, Можа, снег цябе занёс?
    Ці кажух свой не знаходзіш, ЦІ вакольным шляхам ходзіш?
    Ці лісічка мех праела —
    I ў мяшэчку апусцела?
    Дзе ты, добры Дзед Мароз?
    Пакажы нам хоць бы нос!
    НАВАГОДНЯЯ ПЕСЕНЬКА
    3 лясной глушы завейнай Руплівы Дзед Мароз Нам ёлачку на свята Вясёлую прынёс.
    Зялёныя галінкі Агнямі зіхацяць.
    He будзеш адзінока Ты, ёлачка, стаяць.
    Мы песняю шчаслівай Вітаем Новы год.
    I зайчыкі, і ліскі, Ідзіце ў карагод!
    Якуб Колас
    ДЗЕД-ГОСЦЬ
    Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
    Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые рэкі, травы, лозы Белай посцілкай-кажухам.
    Дзеда ўсюды носяць ногі, I к нам прыйдзе на хвілінку Адпачыць крыху з дарогі, Важна сеўшы на ялінку.
    А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках!
    Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
    Тут лісічка, зайчык, мышкі, Рыбкі, буслік даўгавязы.
    А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы.
    Каля елкі карагоды, Песні, гутарка жывая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
    Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця.
    ЗІМА
    Эх ты, зіманька-зіма!
    Непагодная была:
    Hi праехаць, ні прайсці, Hi коніка правесці!
    3 народных песень
    Крэпка скаваў мароз голую зямлю, зрабіў яе цвёрдай як камень. Вымерзлі лужынкі, высахла гразь; халодная кара лёду легла на рэкі і азёры. Цвёрдую пасцельку прыгатаваў мароз для мяккага белага снегу. Чакае ўсё гэтага снегу, каб закрыцца хоць гэтай халоднай коўдрай ад пякучага марозу.
    Вось падуў сівер, і папаўзлі па небе снегавыя хмары, сівыя, лёгкія, як дым, халодныя, непрыветныя, і завалаклі ўсё неба. Вось, ціха лётаючы па ветры, закружыўся белы, лёгкі пушок, камячок снегу, перавярнуўся некалькі
    разоу, памкнууся з аднае стараны у другую, як бы выглядаючы лепшае месца, і нячутна лёг на мёрзлую зямлю. За ім паказаўся другі, трэці, і ўсё часцей, усё гусцей залёталі гэтыя белыя, халодныя матылёчкі зімы і пасыпаліся на зямлю. I як жа многа іх закружылася ў небе! Аж пабялела паветра, і белая сетка сплятаецца з іх. Валяць і валяць белыя сняжынкі; адзін аднаго пераганяюць гэтыя харошанькія камячкі, злепліваюцца ў паветры і кладуцца на зямлю. Борзда бялее зямля. Снег роўнаю пялёнкаю кладзецца на хаты, на гумны, на парканы, на платы, на шулы, на ўсё, што ні сустрэне прад сабою.
    Назаўтра, праз ноч, выходзіш на двор. I пазнаць трудна божы свет: так змяніў яго снег! Гляньце на шулы! Дапраўды, аж смешна: стаяць усе ў рад і ў кожнага наверсе па белай шапцы-кучомцы; стаяць, пазіраюць, усё роўна як у госці прыйшлі. На стрэхах ляжыць цэлы слой снегу, як хто палотны парассцілаў. Куды ні кінь вокам, усюды бела і бела, аж вочы адбірае. Вунь стары лес. Адзеўся, прыбраўся, як у свята, і глядзіць як немаведама хто. Проста дзіваў натварыў гэты снег-жартаўнік: цэлае войска прывёў за ноч старых баб і дзядоў!
    Прыціхла рэчка, і закрыў яе зусім снег, так што і берагоў не відаць. Усюды, куды
    ні глянь, адна белая пялёнка снегу. I луг, і поле, і горкі — усё засыпана белым халодным пухам.
    Весела выскачылі на вуліцу з хаты дзеці. Рады яны першаму снегу. Бегаюць, крычаць, пхаюць адно аднаго ў гурбы, кідаюцца снегам. Але з зімою малыя жарты: шчыпне яна і за нос, за вушы, і бягуць дзеці з двара ў хату.
    — На печ лезьце! — крыкне на іх бацька ці маці.
    ТІятрусь Макаль
    БЯЛЕЕ СНЕГ ПУШЫСТЫ
    Бялее снег пушысты. Сняжынкі навакол, Нібы парашутысты, Спускаюцца на дол.
    Ад гэткай прыгажосці Скакаць і пець хачу.
    — Адкуль, адкуль вы, госці? — Гарэзліва крычу.
    — Мы з ледзяной дзяржавы, 3 адвечнае зімы.
    I снежныя забавы Нясём з сабою мы.
    Нясём мы бабу снежную На срэбраным крыле, Нясём пургу мяцежную, Што скача на мятле.
    Ляцім мы ўсе здалёку. Нас на зямлю з нябёс Паслаў яго высокасць Мароз, Чырвоны нос.
    Уладзімір Мацвеенка
    ЁЛКА-ВЯСЁЛКА
    Надвячоркам у бары Гуртам збегліся звяры, Каб наладзіць карагод I паклікаць Новы год.
    Падказаў адразу Лось:
    —	Побач тут палянка ёсць, На ёй ёлка гожая, Стройная, прыгожая...
    Першым шэры Воўк прыбег I вакол расчысціў снег.
    Тут Вавёрка з дрэва — скок, Развязала свой мяшок:
    —	Ёсць грыбы, арэхаў з дзесяць, Трэба будзе іх развесіць...
    Прапішчала з норкі мышка: — А ў мяне старая шышка.
    Зай тры морквіны прынёс
    I расчуліў аж да слёз, Як сказаў: «На жаль, сябры, Засталося толькі тры...»
    А Лісіца ўздыхае:
    —	Нам чагосьці не хапае...
    —	Паглядзіце! — крыкнуў хтосьці, — Дзед Мароз шыбуе ў госці!..
    Дзед як выйшаў на паляну, На звяроў з усмешкай глянуў: — He сумуйце! Як магу Вам, сябры, дапамагу.
    Елку ён паварушыў, Шэранню прыцерушыў
    I паклікаў:
    —	Снегіры,
    He хавайцеся ў бары, На паляну прылятайце
    I на ёлачку сядайце!
    Прыляцелі снегіры, Як чырвоныя шары, I, нібыта на арэлі, На галінкі важна селі.
    Упрыгожаная ёлка Зазіхцела, як вясёлка.
    I запляскалі ўсе ў ладкі,
    I наўкруг пайшлі ўпрысядкі...
    Адам Русак
    СІНІЧКА
    Адляцелі птушкі ў вырай, Доўга будзем іх чакаць, А сінічка засталася 3 намі зімаваць.
    Сінічка, сінічка, Родная сястрычка, Люба слухаць нам зімой У садочку голас твой.
    Рассцілаюцца сняжынкі Белым пухам на траве, А сінічка на акенцы Нас у сад заве.
    Наш садок узорам белым Упрыгожыла зіма, На галінках многа цвету, Толькі груш няма.
    Мы паставілі кармушку, Клічам к цёпламу акну,
    Каб сустрэла наша птушка 3 песняю вясну.
    Сінічка, сінічка, Птушка невялічка, Люба слухаць нам зімой У садочку голас твой.
    м ікола Чарняўскі
    ЁЛКА
    Завітала ў госці ёлка — 3 намі Новы год спаткаць, Ззяе ёлка, як вясёлка, Рада пець і танцаваць.