• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 2018
    41.17 МБ
    Каля аднае крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі — пакупнікоў за-
    клікаюць. Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух.
    Ачухаўся ён трохі і сам пачаў крычаць:
    — Купіце зайца! Купіце зайца!
    Падыходзіць да яго баба, дзівіцца:
    — Які ж гэта заяц? Гэта ж певень!
    Ды чалавек стаіць на сваім:
    — Заяц, кажу табе, а не певень!
    Сабралася куча народу. Жартуюць з бабы:
    — Дзядзька праўду кажа! Ці ж ты не бачыш, што гэта заяц!
    Тут ужо чалавек зусім паверыў, што прынёс ён на кірмаш зайца, а не пеўня. I калі хто з купцоў гаварыў цяпер, што гэта певень, а не заяц, дык ён ледзь не з кулакамі на яго кідаўся.
    Хадзіў, хадзіў чалавек па кірмашы з пеўнем, і ўсё яму здавалася, што гэта не певень, а заяц.
    Надакучыла пеўню цягацца з чалавекам — пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:
    — Ку-ка-рэ-ку!
    Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае! Выкінуў ён пеўня з-за пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты.
    Праўду кажуць старыя людзі: не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.
    Людзей слухай, а свой розум май.
    Т^ўдакія Лось
    КАЗКА ПРА ЛАСКУ
    Ціха, дзеці, Паслухайце казку
    Пра дзяўчынку харошую — Ласку!
    Дзе жыве яна, Як выглядае, 3 кім сябруе, Каму памагае.
    * * *
    Неяк Ласку угледзеў Сяргейка,
    Хоць і слёзы блішчалі На вейках.
    Захварэў неўспадзеўкі Хлапчына.
    Сінява залягла
    Пад вачыма.
    Парашкі ён глытаў
    I пілюлі,
    Смеху хлопчыка
    Доўга не чулі.
    I тады да ягонага
    Ложка Падышла, нібы цень, Басаножка.
    Падышла неўзаметку Малая, За плячыма — Каса залатая.
    — Ты Сяргейка? — Пытае ласкава
    I плыве каля ложка, Як пава.
    — Ты хварэеш?
    Замучылі лекі?
    Пацярпі, He хвалюйся, маленькі!
    Хочаш — коўдру тваю
    Я папраўлю!
    Хочаш — кветак у шклянку Пастаўлю!
    Каля хворага Без адпачынку Завіхаецца Тая дзяўчынка.
    Лоб малога пагладзіла, Бровы, —
    I Сяргейка заснуў, Як здаровы.
    I ў сне ўжо,
    Што быў нібы казка, Ен пытае:
    — Скажы, калі ласка, Хто ты?
    — Ласка.
    — Якая?
    — Такая,
    Што маленькім
    Заснуць памагае.
    — Дык застанься са мной Мая Ласка!
    — Я спяшаю ў калгас, Да Тараскі.
    I,	махнуўшы хусцінкаю Белай,
    Неўпрыкметку пайшла, Паляцела.
    Ціхі хлопчык
    Ажно засмяяўся: Ен з хваробай сваёй Развітаўся!
    * * *
    Пасварылася з Надзяй Ларыска.
    I за што?
    3-за малочнай ірыскі!
    Да дзяўчынак Прыходзіла цёця Надарыла цукерак Блазноце.
    I дражэ,
    I «падушак»
    I «мішак».
    Немалое багацце
    У малышак!
    Адно цешся з салодкіх I еш
    Ды сябровак частуй ты...
    Дык не ж!
    Стала крыўдна старэйшай — Ларысцы, Што ў Надзеі — Яшчэ і ірыскі!
    Вось старэйшая, Каб не журыцца,
    Адабрала ірыскі У сястрыцы.
    Хто паможа Надзейцы ціхмянай?
    Хто ёй верне Прысмак адабраны?
    Можа, цёця?
    Яна на рабоце.
    Можа, мама?
    На працы таксама.
    Памагла ёй Дзяўчына-краса, За плячмі — Залатая каса.
    I адкуль яна толькі Узялася, Як пазнала,
    Што спрэчка ўзнялася?
    На маленькіх нагах Неабутых
    Падышла да дзяўчынак Надзьмутых.
    Белай хусткаю Твар абмахнула,
    На сястрычак Лагодна зірнула.
    — Я завуся, — гаворыць ім, Ласкай,
    Вы паслухайце Простую казку!
    Я прыйшла
    Ад Сяргейкі-Хварэйкі, Я прыйшла
    Ад Тараскі-Падпаска.
    Сумаваў той без Ласкі За статкам,
    Калі ў поле падаўся За таткам.
    А пасля пабыла я
    За морам, За бязмежным Блакітным прасторам.
    Там чакаў мяне Бедны, пануры Хлопчык з чорнаюЧорнаю скурай.
    У краіне, Дзе сонца багата,
    Гэты хлопчык
    Застаўся без таты.
    Тату ворагі злыя Забілі,
    Бо змагаўся ён Супраць насілля.
    Супраць гора змагаўся Адважна, Клікаў волю
    У свой край неабсяжны...
    Пацямнелі,
    Як быццам ад ночы, Васільковыя Ласчыны вочы.
    Залатую касу Запляла, Пацішэлых сястрыц Абняла.
    I тады запытала
    Ларыса:
    — А як хлопчыка клічуць? — Патрысам.
    I ўжо шэпчуцца ціха Дзяўчынкі...
    Ім цяпер
    He да прыкрых учынкаў!
    Трэба другу Пісьмо напісаць, Падарунак яму Пераслаць.
    I пачула тут госця: «Патрысік!
    Шлём табе мы салодкіх Ірысак.
    I дражэ,
    I «падушак» — малышак. Толькі з’елі мы Некалькі «мішак».
    3 падарункам прымі, Калі ласка, Нашу светлую Шчырую Ласку!
    He гаруй, Мы цябе не забудзем
    I пра татку
    Раскажам мы людзям.
    Будзем дружныя мы Між сабою
    I навек
    Пасябруем з табою!..»
    * * *
    Вось вам, дзеці, I ўся мая казка Пра дзяўчынку харошую Ласку.
    Ласка ўсіх вас Пабачыць жадала, Але часу ў яе Дужа мала.
    А таму покуль стрэнецца 3 вамі, Будзьце, дзеці, Ласкавыя самі!
    Уладзімір Мазго
    СВЕТА 3 ІНТЭРНЭТА
    Кожны дзень суседка Света не вылазіць з Інтэрнэта. Замяняе Інтэрнэт для Святланы цэлы свет. Толькі ў свеце віртуальным сумна Свеце без рэальных і спагадлівых сяброў, Без ракі, Грыбных бароў...
    He заменяць Цуды веку Чалавеку — Чалавека!
    Нятрусь Макаль
    ПАКЛІЧ У ГОСЦІ СОНЦА
    Калі на сэрцы хмарна, Калі ў душы зіма, He вохкай, дружа, марна I не ўздыхай дарма. He зеляней ад злосці У смутку і журбе — Пакліч ты сонца ў госці, Як друга да сябе.
    Насустрач небасхілу Далоні працягні — I спусціцца свяціла У дом твой з вышыні. Дружы з блакітнай казкай, Сябрам заўжды ў жыцці I позіркам, і ласкай Свяці, свяці, свяці!
    Алена Масла
    ЗОРАЧКА
    Далёка-далёка ў касмічнай прасторы жыла Зорачка. Была яна такой маленькай, што нават зямляне не маглі разгледзець яе ў свае магутныя тэлескопы. I таму, напэўна, Зорачка сумавала.
    «Ах, — думала яна, — шчаслівыя мае сястрыцы. Іх бачаць з далёкіх планет — і яны бачаць далёкія планеты. А я... Што з таго, што я кожны дзень расчэсваю свае залатыя валасы і абнаўляю зіхоткую сукенку? Нікому не патрэбна мая прыгажосць. Сястрыцы кажуць, што я шчаслівая — мне Фея падаравала самае доўгае жыццё. Але навошта яно мне? Каму я патрэбна?.. А яшчэ сястрыцы кажуць, што людзі, якія жывуць на планеце Зямля, захапляюцца хараством зорнага неба. А я нават нікога не парадавала...» — ціха ўздыхала Зорачка.
    I вось аднойчы, калі яна так разважала, нехта гукнуў яе. Зорачка азірнулася на голас і ажно заскакала ад радасці, убачыўшы сваю старэйшую сястру.
    Прывітаўшыся з госцяй і распытаўшы, як жывуць іх сваячкі, Зорачка папрасіла:
    — Сястрыца! Ты так многа ўсяго бачыла, раскажы мне што-небудзь.
    — О, я нават не ведаю, з чаго пачаць сваё апавяданне. Памятаеш, я і раней расказвала табе пра Зямлю. Яна мне падабаецца найбольш. Там жывуць вельмі цікавыя істоты — людзі, якія кажуць: «Падае зорка — чакай шчасця...» Ой, — спахапілася раптам яна, — я ж галоўнае забылася! Глядзі не згары ад радасці. Старэйшая Зорка даручыла мне перадаць, што тваё месцазнаходжанне змяняецца: з гэтай пары ты будзеш жыць разам з намі!
    — Вось дык сюрпрыз! — і Зорачка стрымгалоў кінулася ўслед за сястрой, хутчэй заспяшалася на новае месца.
    Спыніўшыся, усклікнула ад здзіўлення:
    — Якая тут прыгажосць! Куды ні глянь, зоркі карагоды водзяць! А вось гэты блакітны шар і ёсць Зямля? Ой, здаецца, я ўжо бачу людзей!..
    Захопленая, зачараваная, Зорачка гатова была закрычаць на ўсё неба: «Я шчаслівая, шчаслівая! Я буду доўга жыць!..»
    Праходзілі дні за днямі. He шкадуючы свайго святла, Зорачка разгаралася ўсё ярчэй і ярчэй. Найпрыгажэйшым яе ззянне станавілася тады, калі з дому на планеце Зямля выходзіла дзяўчынка. Задумлівая, з блакітнымі
    стужкамі у косах, яна гадзінамі глядзела на зорнае неба. I Зорачка цягнула да яе свае цудоўныя рукі-промні. Нібы адчуўшы іх дотык, дзяўчынка радасна ўсміхалася.
    Але аднойчы вечарам дзяўчынка не выйшла. He было яе на другі і на трэці дзень. Зорачка кідала заклапочаныя позіркі на Зямлю. I, зазірнуўшы праз акно ў пакой дома, дзе жыла яе маленькая сяброўка, убачыла яе. Толькі што гэта з ёй? Гэта была яна — і не яна...
    Задумлівы позірк хаваўся пад цяжкімі павекамі, змучаны тварык пасталеў і асунуўся — дзяўчынка цяжка захварэла.
    У адно імгненне Зорачка зразумела ўсё. Век людзей жахліва кароткі. I дзяўчынка можа раней адмеранага — і так кароткага — чалавечага веку пайсці з Зямлі. А яна па-ранейшаму будзе гарэць на небе?
    «Ты з нас самая шчаслівая: табе Фея падаравала самае доўгае жыццё... — прамільгнула ў свядомасці. — Людзі кажуць: падае зорка — чакай шчасця...»
    — Дзяўчынка, я табе падарую сваё жыццё, табе... — I Зорачка залатой слязінкай скацілася з неба.
    А потым доўга-доўга на планеце Зямля выходзіла з дому дзяўчынка і махала рукой Зорачцы, якая для яе так і засталася жывой.
    Іван Муравейка
    ШКАДЛІВЫ КАМЕНЬ
    На дарозе камень Нечага ляжыць.
    Па дарозе Саня Некуды бяжыць.
    Як ні ў кога, ў Сані Кемны, пільны зрок: Ен убачыў камень I звярнуў убок.
    — Буду асцярожным, Лепей аббягу — Спатыкнуцца можна I зламаць нагу.
    На дарозе камень Нечага ляжыць.
    Па дарозе Саня Некуды бяжыць.
    Але сёння ў Сані Прытупіўся зрок: He зірнуў на камень, He звярнуў ўбок.
    Выпадку такога Той не праггусціў: Хлапчука за ногі Нечым падчапіў.
    Грымнуўся імгненна, Прыпыніўся «крос», Абабіў калені I расквасіў нос.
    Раззлаваўся Саня: — Ах ты, лежабок! I шкадлівы камень Адкаціў убок.
    ЯБЛЫКІ ДЛЯ СЯСТРЫЧКІ
    Захварэла Антошава сястрычка Зіна. Яе і ў дзіцячы садок не павялі. Ляжыць яна ў ложку маркотная, маўклівая. Мама кажа, што Зіна моцна прастудзілася і ў яе тэмпература. Як жа можна прастудзіцца, калі зараз лета і сонейка свеціць горача?
    Антоша падышоў да Зінінага ложка і сеў на краёчку.
    — Зіна, чаго табе хочацца з’есці?
    — Нічога не хочацца, — адказала Зіна. — Хіба салодкі яблык пакаштавала б. Шкада, што нашы яблыні яшчэ зусім маленькія. He цвілі нават.
    Антоша падумаў і кажа:
    — Я абавязкова дастану салодкі яблык.
    «Дастану. А дзе? Яны ж не валяюцца на дарозе», — разважаў Антоша, калі выйшаў на вуліцу. I адразу павесялеў: яго вочы наткнуліся на суседскі сад. Там не адна, а тры салодкія яблыні. А яблыкаў на іх — аж галлё да самай зямлі нагнулася. «Дзядзька Федар і цётка Ганна нават не заўважаць, калі я два ці тры яблыкі адарву». Гэтая думка Антошу спадабалася. Да таго ж, у плоце ёсць лаз — адна дошчачка адхінаецца. А сабакі ў іх няма. I самога дзядзькі Федара няма. I цёткі Ганны няма. Яны на працы.
    Антоша пастаяў трошкі, а потым пралез у сад і асцярожна, нібы баючыся, што яблыня зазвініць, адарваў два ружовашчокія яблыкі. Аднёс іх сястрычцы.
    — На, еш. Смачныя.
    — Мне хопіць аднаго, — сказала Зіна.
    Зіна толькі хацела адкусіць яблык, як у хату ўвайшла мама.
    — О, ты ўжо яблык ясі! Значыць, хутка паправішся. А хто табе прынёс яблык?