Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 2018
— Антоша.
— А ты дзе ўзяў?
— Ды я... Ды я... — прамямліў Антоша і апусціў галаву. — Зіначка ж захацела...
— Ты, Зіна, пакуль не еш яблык, — сказала мама. — З’ясі пасля абеду. Добра?
— Добра.
Мама пайшла ў агарод палоць буракі.
— Я дапамагу, — нерашуча прагаварыў Антоша. Ён здагадаўся, на што намякала мама, і думаў, што яна, засмучаная, адмовіцца ад яго дапамогі. He адмовілася.
— А чаго ж — дапамажы, — згадзілася.
Каб хоць чым-небудзь згладзіць сваю правіннасць, Антоша працаваў старанна, як ніколі.
— Вунь дзядзька Федар з цёткай Ганнай прыйшлі, — паглядзела на Антошу мама. Ен уздыхнуў, абцёр аб штаны рукі і пайшоў у хату.
— Навошта ты забраў яблыкі? — надзьмулася Зіна. — Я зараз буду іх есці.
— Яшчэ нельга есці, — папярэдзіў сястрычку Антоша. — Я хутка вярнуся і, можа, прынясу табе твае яблыкі.
Ніхто ніколі не даведаецца, якая размова адбылася паміж дзядзькам Федарам, цёткай Ганнай і Антошам. Але мама здагадалася, бо яна бачыла, якім вясёлым выбег сынок з суседскай хаты. Ен нёс не два ружовашчокія яблыкі, а поўную шапку.
Алесь Пальчэўскі
ДОБРАЕ СЛОВА
У трамвай праз пярэднія дзверы ўваходзіў старэнькі дзядок. Хлопчык убачыў, як цяжка падымацца старому чалавеку з нізкай прыступкі. Ен усхапіўся з лаўкі і падаў руку.
Дзядуля падзякаваў.
— Сядайце, калі ласка, на маё месца, — паказаў хлопчык на лаўку.
— Сядзі-сядзі. Мне недалёка ехаць.
Хлопчык быў настойлівы:
— Ну я вас прашу, дзядуля, сядайце.
Прыйшлося паслухацца. Дзядуля сеў, прыхіліў хлопчыка да сябе і спытаў:
— Як жа цябе зваць?
— Юра.
— Харошае імя, — пахваліў дзядуля.
— Я ў той дзень нарадзіўся, як Юрый Гагарын паляцеў у космас.
— Вунь што. Тады яно двойчы харошае... У якім жа ты класе, хлапчына, вучышся? — зірнуў дзядуля на Юраў партфель.
— У трэцім.
— Малайчына. Старайся, старайся. Я ў твае гады і аднаго класа не скончыў. Толькі
і ўмею распісацца. Ды і то навучыўся, калі мне было дваццаць гадоў.
— Дык вы і казак гэтых не чыталі? — Юра дастаў кніжку з партфеля.
— He. Казкі расказвала мне маці.
— Ой, дзядуля, колькі цікавага вы не ведаеце! — пашкадаваў хлопчык. — Каб жылі блізка ад нас, я і вам чытаў бы... Таму і маме я кожны вечар чытаю.
Дзядуля ўздыхнуў: у яго свае такія ўнукі ёсць, могуць пачытаць, ды не вельмі дружаць яны з кнігай. Ен паглядзеў у акно і сказаў:
— Ну, мне скора выходзіць. Ты куды — у школу ці са школы едзеш?
— У школу, на другую змену. Мы пераехалі ў новы раён, а трэці клас я канчаю там, дзе жылі раней.
— Настаўнік ці настаўніца вучыць цябе?
— Настаўніца.
— Сядай на маё месца, — устаў дзядуля, — і перадай настаўніцы дзякуй. Скажы — ад дзядулі Сцяпана Міхайлавіча.
— Вы ведаеце нашу Вольгу Пятроўну?! — здзівіўся Юра і сеў на лаўку.
— He. Але ты перадай ад мяне дзякуй, прашу цябе! — ужо з прыступкі гукнуў дзядуля.
«А за што перадаць дзякуй незнаёмай настаўніцы? — паціснуў плячамі Юра. — Пры-
вітанне і тое знаёмым толькі перадаюць, a тут — дзякуй...»
Настаўніца ўвайшла ў клас, і Юра перадаў ёй дзядулеву падзяку. Вольга Пятроўна распытала, дзе і калі гэта было, трошкі захвалявалася і падзякавала вучню за прынесенае добрае слова.
А за што ўсё ж дзякаваў дзядуля настаўніцы? Можа, ты ведаеш?
Таццяна Сівец
ВАНДРОЎКА
НА ПАЎНОЧНЫ ПОЛЮС
— Таня, хутчэй! Колькі можна цябе чакаць?!
Ну як мама не разумее, што нельга спяшацца, калі збіраешся на вуліцу! Гэта ж амаль як вандроўка на Паўночны полюс. Тым больш, калі гэта сапраўды вандроўка на Паўночны полюс! Але мама не ведае, ды і не трэба ёй ведаць: усё пасля прачытае ў газеце, калі Танечка дойдзе. А каб дайсці, трэба добра падрыхтавацца: бутэрброд, запалкі, шалік, шапка... Здаецца, усё.
— Таня, на вуліцы вясна, нашто табе зімовая шапка?!
Дзіўная мама! Зімой яна сварылася, калі Танечка не хацела надзяваць шапку, а цяпер пытаецца «нашто»!
— Здымі! Ты ж у ёй зварышся!
— He зваруся. Мы з Валем і Кацяй будзем гуляць... у зіму!
— Вось жа свавольнае дзяўчо, — уздыхае мама, але пра шалік ужо нічога не кажа.
Валя і Каця ўжо чакаюць на вуліцы. Сонца па-веснавому прыпякае, так што сябры расчырванеліся і пачалі сварыцца.
— He хочаш — не ідзі! — крычыць Каця.
— Я не хачу?! Гэта ты не хочаш! — абураецца Валя і глыбей нацягвае на вушы шапку.
— Я хачу!.. А ты... — не пагаджаецца Каця. I Танечка разумее, што калі зараз не спыніць сяброў, то на полюс яны не паспеюць дакладна.
— Так! Мы ўсе хочам ісці. Значыць, сварыцца нельга — забаронена!
— Чаму? — Валя пазірае здзіўлена на Танечку.
— Таму што! Пасварымся, разыдземся, згубімся, і на нас будуць паляваць страшныя пачвары — я ў кіно бачыла, — удакладняе Танечка.
Кацю перспектыва сустрэцца з пачварай сапраўды палохае, і яна першая працягвае Валю руку. Той паціскае, і абое запытальна глядзяць на Танечку. Першая не вытрымлівае Каця:
— Якія пачвары?
— Шасціногія? — з энтузіязмам вопытнага даследчыка пачвараў запытвае Валя.
— He, здаецца, ног у іх было дзве... — сумняваецца Танечка.
— А вачэй, іклаў?.. — не адступае Валя.
— He памятаю, я не глядзела далей, вочы заплюшчыла, а потым мама кіно выключыла, але іклы былі — вострыя такія...
— А людзей гэтыя пачвары елі? — Валя вырашыў даведацца пра невядомых монстраў як мага болып. А вось на Каціным твары было напісана жаданне ніколі пра іх не чуць, таму яна рашуча ўзяла Танечку за руку і пацягнула ўбок.
— Ты што? — здзівілася Танечка.
— Я нікуды не іду! — цвёрда заявіла Каця. — I табе не раю.
— Ну, мы ж не будзем сварыцца, і ўсё будзе добра, — пераконвае Танечка.
— А ты абсалютна ўпэўнена, што мы ніколі не пасварымся?
Танечка маўчыць. Валя падыходзіць да іх, на хаду сцягваючы шапку і размотваючы шалік.
— Я тут падумаў... На Паўночны полюс трэба ісці зімой. A то зараз там, напэўна, таксама ўсё растала. А я плаваць не ўмею, — ён крыху вінавата адводзіць вочы.
— Правільна! — радасна падтрымлівае яго Каця. — Лепш давайце караблі пускаць у той вялікай лужыне за домам!
— Ага! Я толькі збегаю пераапрануся і вазьму паперак — у майго бацькі іх цэлая шуфляда. Ен і не заўважыць, — у Валі гарэлі вочы ад прадчування. — Толькі — цур — я капітан!
— Чаму гэта ты? — не пагадзілася Каця. — Я таксама хачу быць капітанам!
— Дзяўчынкі капітанамі не бываюць!
— Бываюць!
He!
— Вы што, сварыцеся? — пытаецца Танечка. I Валя з Кацяй адразу змаўкаюць і не глядзяць адна на адну.
— Ладна, будзем па чарзе... — бурчыць Валя. — Толькі мая чарга — першая.
— Добра, — нечакана лагодна пагаджаецца Каця.
Яны бягуць дамоў пераапранацца. Танечка ўсміхаецца: добра, калі сябры не сварацца. I страшная пачвара тут ні пры чым!
Даір Слаўковіч
ВІНШАВАННЕ
Раней за ўсіх у школу прыйшлі дзяўчынкі. Потым пачалі збірацца хлопчыкі. Аднак дзяжурныя Поля Дзятко і Сіма Валожына з чырвонымі павязкамі на рукавах да дзвярэй другога «В» нікога не падпускалі.
— Што такое? Прэч з дарогі! — бушавалі хлопчыкі.
— Пацярпіце хвіліначку, — супакойвала іх Сіма. — He хвалюйцеся.
— I доўгая ваша хвіліначка?
— Зусім кароценькая. Зараз пусцім.
Хтосьці з хлопчыкаў паспрабаваў зазірнуць у замочную шчыліну. Поля і Сіма адагналі цікаўнага.
— Можна, ужо можна, — пачуўся з-за дзвярэй голас Зіны Зязюлінай, ці Зязюлькі, як яе звалі ў класе. — Калі ласка, заходзьце, хлопчыкі!
Глядзяць хлопчыкі на Зязюльку, дзівяцца: заўсёды задзірыстая, ніколі нікому з хлопчыкаў не перапусціць, а сёння — што з ёю сталася? Ветлівая. Усміхаецца, ззяе ўся: ад новых боцікаў на нагах да ружовых банцікаў у косках. Ну і Зіна, ну і Зязюлька!
Зіна саступіла ў бок ад дзвярэй і сказала:
— Хлопчыкі! Дзяўчынкі нашага класа віншуюць вас з мужчынскім святам.
— Вось яно што! — ахае нехта.
— Ура! — закрычаў Саша Кірэц, узняўшы ўгору партфель.
На партах, дзе звычайна сядзелі хлопчыкі, ляжалі загорнутыя ў цэлафан і перавязаныя стужкамі пакуначкі.
Хвіліна — і зашамацела, паляцела на падлогу абгортка. На партах стаялі дванаццаць завадных браневічкоў. I дванаццаць арганчыкаў — гэтулькі, колькі хлопчыкаў у класе.
— Ура-а-а! — крыкнулі хорам шчаслівыя гаспадары падарункаў. У гэтым хоры патанулі просьбы Полі Дзятко і Сімы Валожынай, каб пазбіралі з падлогі паперу ад упакоўкі.
Тут празвінеў званок. У клас увайшла Клаўдзія Іванаўна, павіталася, спытала, што новага.
Дванаццаць пар нецярплівых рук выцягнулі з-пад вечкаў парт заведзеныя браневічкі. Секунда — і дванаццаць машын са скрыгатам папаўзлі па праходзе між парт да стала, да дошкі.
Стаіць Клаўдзія Іванаўна, а ля яе, як на парадзе, праходзяць браневікі. Толькі маленькія.
Скончыўся завод. Два браневікі заціхлі ў кутку, некалькі спыніліся ля акна, а ўсе астат-
нія ля дошкі. Настаўніца ўзняла вочы. На дошцы было напісана: «Віншуем нашых хлопчыкаў, будучых салдат, з мужчынскім святам!» I подпіс: «Дзяўчынкі».
— Я таксама далучаюся да віншавання дзяўчынак, — сказала Клаўдзія Іванаўна. — Але ж нашай Арміі патрэбны не абы-якія салдаты, а адукаваныя. Таму не будзем марнаваць часу. Разгарніце вашы чытанкі...
Раптам здарылася незвычайнае. Сярод шамацення кніжных старонак пачулася мелодыя.
Яна нарадзілася пад адной з парт. «Ці-тата-та-та!» «Эх ты, Юрачка!»
— У нас не ўрок спеваў, — сказала Клаўдзія Іванаўна. — Здайце музычны інструмент.
«Эх ты, Юрачка!» — пачулася ў другім канцы класа.
3-за парты ўстала Зіна Зязюліна.
— Клаўдзія Іванаўна, — Зязюлька закінула назад коску з ружовым бантам, — хлопчыкі невінаватыя. Гэта мы ім падарылі арганчыкі ды браневічкі. He забірайце, калі ласка. I... не выклікайце сёння ні Сашу Кірца, ні Васю Гладкага — нікога з хлопчыкаў А толькі нас, дзяўчынак.
— Сядай, Зіна. Я цябе выслухала, зразумела. Цяпер мяне паслухайце. Атрымаць у мужчынскае свята добрую ці выдатную адзнаку — гонар для любога будучага салдата. А дрэн-
ную — ганьба. Але дрэнных адзнак я ім сёння ставіць не буду. Хіба каторы сам мяне аб гэтым сігналам папросіць.
— Сігналам?
— Якім сігналам?
— Як пачую «Юрачку», здагадаюся: ёсць чалавек, якому неабходна двойка.
Урок чытання пайшоў сваім ходам. А на матэматыцы...
Да дошкі выклікалі Зіну Зязюліну. Клаўдзія Іванаўна прачытала задачку. Тут і «закукавала» Зязюлька. Стаіць каля дошкі, крэйду з рукі ў руку перакладае, уся перапэцкалася, а рашыць ніяк не можа.
Клаўдзія Іванаўна пачала выклікаць іншых. Задачу разабралі па костачках, а Зіна гэтак разгубілася, што ўжо і таго не разумее, што спачатку ведала.