Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 2018
— Садзіся, Зязюліна. Вымушана паставіць табе двойку.
Толькі Клаўдзія Іванаўна ўзялася за ручку, як пачуўся спеў арганчыка і з-за парты ўстаў Саша Кірэц.
— Кірэц, што з табою? — нахмурылася настаўніца. — Ці пра ўгавор забыўся?
— He, Клаўдзія Іванаўна, не забыўся. Сігнал падаю. Стаўце мне Зязюлькіну двойку.
3-за парт усталі яшчэ адзінаццаць хлопчыкаў. Заігралі ў класе арганчыкі. На поўную
моц заігралі. Усе дванаццаць. Глядзіць Клаўдзія Іванаўна, твар сярдзіты. I раптам усміхнулася.
— Добра, рыцары, — сказала яна. — Няхай будзе па-вашаму. He пастаўлю Зязюлінай дрэнную адзнаку. А вам, абаронцам, двойкі ўсё ж уляплю... Заўтра. Калі яна задачы гэтай ведаць не будзе.
Арганчыкі дружна заспявалі яшчэ раз і сціхлі.
СЕЛЯДЦЫ НА ГРАДЗЕ
Юрка хадзіў у краму па селядцы. I Паўлік за кампанію: сябар жа.
Вярнуліся — мамы няма дома. Юрка паклаў пакупку на стол. Адрэзаў кавалак селядца, лусту хлеба і ўплятае за абедзве шчакі.
У Паўліка повен рот сліны набегла. Пракаўтнуў, адвярнуўся.
Выйшлі гуляць на двор.
— Ведаеш што, — раптам сказаў Паўлік, — давай селядзец пасадзім. На клумбе. Паглядзіш, які вырасце!
— Гы-гы-гы! Дзе гэта было, каб рыбіны ў зямлі раслі?
— To рыбіны. Яны не салёныя. А селядцы растуць. Хіба ты чуў, каб рыба салёная ў рацэ плавала?
Юрка такога не чуў, але стаяў на сваім:
— Усё роўна не веру.
— Ну і не трэба! Мая цётка ніколі селядцоў не купляе. Сама вырошчвае іх, як бульбу. У яе цэлы агарод такога дабра. А ты... ты — варона недаверлівая!
Хацеў Юрка сказаць сябру што-небудзь абразлівае ў адказ, але перадумаў: пасварышся, а гуляць з кім? Паблізу больш таварышаў няма. I хто ведае: мо праўда, што селядцы можна вырошчваць? Вось бы мама ўзрадавалася!
— Добра. Пасадзім хвосцік.
— He, — запярэчыў Паўлік, — цэлы трэба. Калі хочаш, каб корч селядцоў вымахаў, не шкадуй аднаго пасадзіць.
Юрка прыкінуў: ад маці, вядома, пападзе. Спачатку. Затое потым...
— Я пайшоў, — насупіўся Паўлік. — Ты, відаць, сёння не выспаўся.
— Чакай. Як твая цётка садзіць: загортвае ў паперу ці не?
— Лепш у паперы. Будуць спакаванымі расці.
Юрка прынёс з дому селядца. Зрабілі на клумбе ямку, паклалі ў яе селядзец, прысыпалі зямлёй. Юрка пабег палівачку шукаць, бо «расаду» ж паліць трэба.
Вярнуўся, а сябра няма.
Юрка старанна паліў сваю пасадку і прысеў адпачыць. А хвілін праз колькі Паўлік зноў з’явіўся.
— Ну, не ўзыходзяць? — пытаецца. А ў самога губы блішчаць, нібы тлушчам памазаныя.
— Хіба пара ўжо?
— Зараз пабачым, — ён памацаў зямлю на клумбе. — Паліваў?
— Ага.
— Малавата. Яшчэ трэба крыху.
Юрка пабег па ваду.
Паўлік азірнуўся, дастаў з кішэні пакунак, уторкнуў у зямлю, паперку зверху прадраў.
Вярнуўся Юрка з вадою. Глянуў — аж дух заняло.
— Узыходзяць?!
— А ты думаў! Бачыш, галава з вокам паказаліся.
Юрка запляскаў у далоні.
— Гатунак добры трапіўся... — сказаў Паўлік і дадаў: — Я пайду. А ты пакуль што парастак не чапай. Кволы ён.
Паўлік пайшоў, а Юрка вырашыў асцярожна падматычыць «расаду». Толькі крануў зямлю, як «расада» нахілілася набок, паперка разгарнулася, і з яе... выпала адрэзаная нажом галоўка селядца.
«Агароднік» здзіўлена пазіраў на «расаду». Нарэшце схапіў тое, што засталося ад селяд-
ца, шпурнуў у бок Паўлікавага двара і пайшоў дадому.
Давялося расказаць пра ўсё маці.
Мінула некалькі дзён. Ніхто не ўспамінаў пра гэтае здарэнне.
Неяк Юрка выйшаў на двор з лустай хлеба і кавалкам селядца.
Тут якраз Паўлік завітаў. Юрка разламаў лусту на дзве роўныя часткі, падзяліў селядзец і працягнуў сябру.
Паўлік пачырванеў як памідор.
— Я... я не думаў, што ты паверыш, — збянтэжана вымавіў ён. — Вось грошы. Мама на марожанае дала. Пойдзем і купім селядзец.
— Навошта, — усміхнуўся Юрка. — Лепш усё-такі купіць марожанае. Напалам з’ядзім, добра?
Мікола Янчанка
АДВЕДАЛІ
Любяць хлопцы дзядзьку Васіля. За тое, што заўсёды вітаецца і размаўляе з імі, як з дарослымі, што справамі іх цікавіцца. I хлопцы рады сустрэчы з дзядзькам. Хоць той спачатку і пакепліваў з іх. Сустрэў аднойчы Янку з Антосем і ну іх дакараць:
— Вы навошта ў майго верабейкі пёрка вырвалі?
— Гэта не мы, — пачаў апраўдвацца Янка.
— Чэснае піянерскае! — пакляўся Антось, хоць хадзіў яшчэ ў дзіцячы садок і, вядома, не насіў піянерскага гальштука.
— Як не вы? — усміхнуўся дзядзька. — Хто бегае хутчэй за ўсіх хлапчукоў нашага двара? Значыць, і майго верабейку вы дагналі і пёрка ў яго вырвалі.
I сапраўды, бегаюць яны хутчэй за ўсіх. Таму ціхі Янка хацеў нават папрасіць прабачэння і паабяцаць дзядзьку Васілю не вырываць пёрак у яго вераб’ёў. Ды Антось выручыў:
— Як жа мы дагонім таго вераб’я? У нас жа крыльцаў няма!
— Няўжо няма? — усумніўся дзядзька.
— Няма! — узрадаваўся Янка. — Во, рукі ў нас!
— Тады не вы, — згадзіўся дзядзька Васіль. — Даруйце! Даруйце, хлопцы.
Вось якія размовы былі! Цяпер дзядзька Васіль з іх не смяецца. А, сустрэўшы, вітаецца і пытае з усмешкай:
— Ну як жыццё маладое?
— Нішто сабе, — апускае галаву Янка.
— Добрае! — весела адказвае бойкі Антось.
А нядаўна дзядзька Васіль нават папрасіў хлопцаў дапамагчы яму:
— Я без вас як без рук, хлопцы. Дрэўцы не магу пасадзіць.
— Добра, — кажа Антось, — выручым.
I пайшлі, выручылі. Янка дрэўцы прытрымліваў, пакуль дзядзька Васіль прысыпаў камельчыкі зямлёю. Антось ваду маленькім вядзерцам насіў ды паліваў саджанцы.
I на забавы таксама запрашае хлопцаў дзядзька. У мінулую суботу сонечны дзянёк выдаўся.
— Гайда на рэчку! — кажа дзядзька. — На сонцы пазагараем. А мо і пакупаемся.
— Гайда! — узрадаваліся хлопцы. I пайшлі побач з дзядзькам.
Ішлі, бы вялікія. Як і ён, рукамі размахвалі. Пад крок яго падладжваліся. Прыйшлі да ракі. На сугрэве зацішнае месца выбралі. Скінулі кашулі і загараць пачалі. Пазагаралі — і да рэчкі. Але дзядзька спыніў іх:
— Відаць, купацца яшчэ ранавата. Я, як старэйшы, паспрабую.
I паспрабаваў. Толькі адразу ж з вады выскачыў:
— Халодная! — сказаў ён. — Але праз тыдзень можна будзе і купацца.
Праз тыдзень яны з самай раніцы стаялі ля чацвёртага пад’езда. Дзядзьку Васіля чакалі. Каб наконт прагулкі дамовіцца. Але хутка даведаліся, што дзядзька Васіль хворы.
— Напэўна, той раз прастудзіўся, — здагадаўся Янка.
— Праз нас цяпер чалавек пакутуе, — падтрымаў яго Антось і нечакана прапанаваў: — Зойдзем!
Зайшлі. Ляжыць дзядзька Васіль. Але, убачыўшы хлопцаў, павесялеў:
— Як жыццё маладое?
— Добра! — усклікнулі хлопцы.
— А я от злёг, — паскардзіўся дзядзька. — У горле дзярэ, і кашаль забівае.
Затым ён з цікавасцю слухаў навіны двара і дзіцячага садзіка, пахваліў свісткі, якія хлопцам куплялі.
— Пасвішчыце, мне не шкада, — прапанаваў Антось.
— Лепей вы, хлопцы. А то я закашляюся, — сказаў дзядзька.
Хлопцы і ну старацца. Так засвісталі, што цётка Аліна з кухні прыбегла:
— Што за гармідар?!
— Ніякага гармідару, — супакоіў яе дзядзька. — Проста сябры адведаць мяне прыйшлі.
— Гэта добра! — сказала цётка Аліна. — Бач, і табе лепей стала.
А дзядзьку Васілю сапраўды лепей стала. Ен ад душы засмяяўся, скінуў коўдру і прысеў на ложку. Затым пайшоў на кухню і прынёс хлопцам па цукерцы. На развітанне ж паабяцаў у наступную нядзелю пакатаць іх на лодцы.
— Куды гэта вы збеглі? — накінулася на хлопцаў маці Антося.
— Дзядзьку Васіля адведалі! — у адзін голас адказалі хлопцы і як доказ цукеркі паказалі. — Во!
Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае
Эдзі Агняцвет
БУДЗЬ ВЕРНЫМ, ДОБРЫМ СЫНАМ!
Раней за ўсіх яна ўстае, Пазней за ўсіх кладзецца.
Яна жыве, яна пяе — I дзецям лепш пяецца.
Ты рос, як цёплы каласок, Пры месяцы і зорах Пачуеш мілае «сынок», Хоць будзе і за сорак...
За словам «маці» ў свет пайшлі Маленства, мара, мова.
I мір, і мужнасць на Зямлі — Жыцця твайго асновы.
Каб не тужыла па начах, — Ёй падрастай на ўцеху!
Хай будзе ў матчыных вачах Пабольш іскрынак смеху!
Ты не шкадуй ласкавых слоў Для роднай, для адзінай.
Адказвай маці на любоў — Будзь верным, добрым сынам!
Лідзія Арабей
MAMA
Паўлік жыў у дзіцячым доме. А дзіцячы дом — гэта такі дом, дзе жывуць дзеці, якія не маюць ні мамы, ні таты. Чаму ў Паўліка не было ні мамы, ні таты, ён не ведаў Яму здавалася, што ён нарадзіўся і жыў у дзіцячым доме ўсё сваё жыццё. Паўліку тут было някепска. Меў шмат сяброў, у сталоўцы смачна кармілі, выдавалі новыя кашулькі, куртачкі, чаравікі. Але нечага яму не хапала. He хапала, мусіць, таго таемнага, невядомага, што называлася словам «мама». Некаторыя дзеці называлі мамаю выхавацельніцу Людмілу Іванаўну. Калі яна з’яўлялася сярод іх, кожны хацеў дакрануцца да яе рукі. I Паўлік не раз спрабаваў падлашчыцца да Людмілы Іванаўны, але не мог праціснуцца, так шчыльна абступалі яе дзеці. Праўда, ён ведаў, што Людміла Іванаўна несапраўдная мама: не можа быць адна мама на ўсіх дзяцей, у кожнага хлопчыка і дзяўчынкі павінна быць свая мама.
Аднойчы ён падышоў да Каці, у якой нядаўна яшчэ была мама, і спытаў:
— А хто гэта — мама? Якая яна?
Каця схіліла на бок галоўку, задумалася. Пакруціла далонькаю.
— Мама... Ну, гэта самая прыгожая... I самая добрая... Яна ўсіх любіць...
— А дзе мая мама? — спытаў Паўлік. Каця зноў задумалася.
— Хто ж ведае... Можа, ходзіць дзе па вуліцы...
На тым размова і скончылася. А Паўлік задумаўся: «Калі мая мама недзе ходзіць па вуліцы, то, пэўна, яе можна знайсці?» I аднаго дня, калі ўсе дзеці пайшлі ў двор гуляць, знайшоў шчыліну ў агароджы і пралез на вуліцу.
Па вуліцы ішло шмат людзей — цёці, дзядзі. Паўлік хацеў знайсці сярод цёцяў самую прыгожую, але ўсе яны так хутка прабягалі, што ён не паспяваў разгледзець. Непадалёку быў сквер. На лавачках сядзелі людзі. Там было куды спакайней, чым на вуліцы, і Паўлік збочыў у сквер.
Тут таксама хадзілі, сядзелі на лавачках цёці. У скверы іх лягчэй было разгледзець. На адной лавачцы сядзела цёця і вязала нешта пруткамі. На каленях у яе ляжаў вялікі клубок сініх нітак. Цёця здалася Паўліку прыгожаю. Ен нясмела падышоў да яе і спытаў:
— Цёця, можа, вы мая мама?
Цёця перастала варушыць пруткамі і здзіўлена паглядзела на Паўліка:
— А ты што, згубіў сваю маму?
— He, я не губляў яе. У мяне зусім няма мамы.
— Сіротка, значыць, — сказала цёця. — Але ты, хлопчык, памыліўся. Я не твая мама, — і зноў пачала варушыць пруткамі.