• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 2018
    41.17 МБ
    Зухаваты, барадаты Сыпле жарты Дзед Мароз. Са Снягуркаю на свята Падарункі ён прынёс.
    Вочы весняцца ў Снягуркі, Добра ўсім каля яе: Нам Снягурка падарункі, Як усмешкі, раздае.
    Што за дзіва — наша ёлка! Што за свята — Новы год! Ззяе ёлка, як вясёлка, Водзіць з намі карагод.
    ЛІСА-КАЛЯДОЎШЧЫЦА
    Ноч не спалася Лісе — Есці ўсё хацела.
    А кладоўка пакрысе Раптам апусцела.
    — Што мне бегаць, мышкаваць? Лепш пайду калядаваць Без Ваўка:
    Такі кумок,
    Каб пасля ўсё не звалок.
    Мне адной пры калядзе, Што збяру, —
    Перападзе!
    Маску хуценька зрабіла, Каб казою выглядаць, Рогі з сучча начапіла: Хто пад маскай — He пазнаць.
    Бо Лісу-зладзейку ў вёсцы Зналі не па пагалосцы.
    Адшукала кажушок, Зношаны, казіны, Узяла кіёк, Мяшок
    Аж на дзве карзіны.
    I — да першага двара, Да гаспадара.
    — Го-го-го, я — каза, Го-го-го — шэрая!
    Хто сказаў, што каза He вячэрае?
    Гаспадар, зрабі мне ласку, Дай ці сала, ці каўбаску. А я гэту каўбасу За тры горкі панясу, Да лясной паветкі, Там чакаюць дзеткі, Казляняткі родныя, Як і я, Гаротныя!
    Гаспадар зірнуў з усмешкай: — Дзе, якой блукала сцежкай? Чуць не чуў, Што так прыспела, Каб каза каўбасы ела.
    Сена маю, муражок, Падстаўляй, каза, мяшок...
    3 хаты выбегла Ліса — Толькі ў думках каўбаса. Да суседняга двара Падышла, спеў завяла:
    — Го-го-го, я — каза, Го-го-го — шэрая!
    Хто сказаў, што каза He вячэрае?
    Гаспадарык-гаспадар, Маеш дзетак — Божы дар.
    Пакладзі ў мяшок паўкуркі — Пагуляю з дзецьмі ў жмуркі. А падорыш каўбасу — Запляту малой касу.
    Потым гэту каўбасу За тры горкі панясу, Да лясной паветкі, Там чакаюць дзеткі, Казляняткі родныя, Як і я, Гаротныя!
    Гаспадар зірнуў з хітрынкай: — Ты з мяшком, А не з карзінкай?
    Чуць не чуў,
    Што так прыспела, Каб каза ды курку ела. Канюшыны ёсць стажок, Наскубі сабе ў мяшок...
    3 хаты Ліска вылятае — Толькі ў марах курка тая!
    I — да трэцяга двара, Да яго гаспадара:
    — Го-го-го, я — каза, Го-го-го — шэрая!
    Хто сказаў, што каза He вячэрае?
    Каб вялося ўсё ў аборы, Прынясі кумпяк з каморы. Будзе і за ласку, Як дасі каўбаску.
    Нават студню міску — Дзеткам на аблізку.
    Будзе не ў нагрузку, Як дасі мне гуску. Прынясеш смятанку — Спяю ўнуку Калыханку, Будзе спаць пасля да ранку!
    Гаспадар зірнуў з развагай: — Што ж адна ты, бедалага? Дзе ж твой кум, Напарнік твой?
    Што матляеш галавой?
    Чуць не чуў,
    Што так прыспела, Каб каза ды скорам ела. Ёсць у склепе качанок, Можа, кінуць у мяшок?
    А чаму ў цябе, казы, Гэткі ж хвост, Як і ў лісы?
    Ды і голас не казіны, А ліслівы, Як лісіны.
    Можа, нам Барбос падкажа?
    На лісу ён злы за кражу: Звалакла гуся з-пад носа. Я ж не пахваліў Барбоса... Ды не бойся, He трымці, Пакаштуй маёй куцці. Як-ніяк усё ж Каляды, А ў Каляды — Госцю рады!
    Гэй, Барбос, Цю-цю, цю-цю, Прынясі хутчэй куццю!
    Дзе ўжо тут куцця ды куры!
    He застацца б хоць без шкуры! Сіганула Ліска — Да нары не блізка!
    У нары шукала косці, Пышны хвост кусала ў злосці: 3-за цябе, паганы хвост, У мяне — Калядны пост!
    Як ты да людзей, так і людзі да цябе
    Эдзі Агняцвет
    ЛЕДЗЯНЦЫ
    Аднойчы на канцэрце Сядзелі малайцы, Пад музыку смакталі 3 ахвотай ледзянцы.
    Паперкі шамацелі, Нібы асенні ліст...
    А ў гэты час дзівосы Паказваў піяніст.
    Спявалі ў зале рэкі, Выроствалі бары, Успыхвалі маланкі Над вежамі ўгары.
    Цікава, што пачулі Тры хлопцы-ласуны?
    Ім сніліся, напэўна, Цукерачныя сны?
    Паперкі шамацелі, Танчэлі ледзянцы...
    Аднойчы на канцэрце Сядзелі малайцы.
    Давайце іх навучым Знайсці музычны слых, Каб паважаць суседзяў, Ды і сябе саміх!
    Генадзь Аўласенка
    ЯК МУХАМОРЫ ВАЙНУ ПАЧЫНАЛІ
    Неяк ранкам мухаморы былі вельмі не ў гуморы. На палянцы на лясной, пад высокай пад сасной, яны ўсе сабраліся, дружна павіталіся і, слова за слова, пачалі размову. Усе ўраз апавядалі, на суседзяў паглядалі, патыліцы чухалі, толькі сябе слухалі...
    Раптам бачаць: грыбнікі ідуць лясной сцежкай і бяруць баравікі, бяруць сыраежкі. Падасінавік знайшлі — узялі адразу. А да іх не падышлі, нават бокам абышлі і далей сабе пайшлі... Гэткая абраза!
    — Што за ганьба! Што за сорам! — закрычалі мухаморы. — Грыбнікі нас зневажаюць! Як ідуць — не заўважаюць, а бяруць баравікі! Што за гонар ім такі?! Сыраежкі мусяць браць — іх жа ледзь з зямлі відаць! Мы ж за ўсе грыбы вышэйшыя, мы куды як прыгажэйшыя — дык чаму ж не бачаць нас?!
    Баравік ім у адказ:
    — Вы, вядома, шмат вышэйшыя за нас! Вы, магчыма, прыгажэйшыя за нас! Толькі вас не заўважаюць нездарма — бо карысці аніякай з вас няма, адна толькі шкода...
    — Гэта што за мода: гэтак нас зневажаць, гэтак нас абражаць! — усклікнулі хорам усе мухаморы. — За такую абразу выклікаем адразу увесь род ваш грыбны на бой лясны! Калі мы вас здолець зможам, у баі вас пераможам — з лесу выселім мы вас! Вось такі наш будзе сказ!
    Пачалі тут мухаморы гуртавацца, пачалі яны да бою рыхтавацца. Пачалі ваяводу выбіраці для сваёй для мухаморавай раці.
    Вось адзін мухамор на пень узлез, закрычаў, загукаў ён на ўвесь лес:
    — Гэй, мухаморы, і з лесу, і з бору! Збірайцеся да сасны, рыхтуйцеся да вайны! Да бою, да паходу... а я — за ваяводу!
    — А чаму гэта ты за ваяводу?! He давалі мы на гэта сваёй згоды! — закрычалі мухаморы дружным хорам.
    Тут на пень, услед за першым мухаморам, другі хутка ўзлез. Зноў крычыць на ўвесь лес:
    — Выбірайце мяне — і ў гэтай вайне мы ўсіх пераможам! А з іншым — не зможам!
    — Лепей ты памаўчы! — яму трэці крычыць. — He з тваёй галавой мухамораў весці ў бой! Ну, а я не падвяду: вас на бітву павяду, буду вамі кіраваць, а інакш — не здабраваць!
    Глядзь — чацвёрты ціха лезе на калоду:
    — Так і быць — буду я за ваяводу!
    Ну, а пяты яго цягне за нагу:
    — Я і сам ваяводам быць змагу!
    Тут усе мухаморы раскрычаліся хорам. Кожны кожнага абражаў, кожны кожнаму пагражаў, кулакамі махаўся, у плечы штурхаўся, усяляк абзываўся — да вайны, адным словам, рыхтаваўся...
    А калі замарыліся крычаць — вырашылі мухаморы распачаць вялікі бой... паміж сабой!
    А ўсе грыбы збіраліся, з мухамораў смяяліся. Пляскалі ў ладкі, елі аладкі, квасам запівалі, мяне частавалі. А я ў грыбоў гасцяваў і аладкі каштаваў, запіваў іх квасам... ну, а сам тым часам гэту казку напісаў і вам яе расказаў.
    Алесь Бачыла
    КОЛЬКІ КОТ НАБІЎ ПАСУДЫ
    Я расказваць вам не буду, Колькі кот набіў пасуды, Хай раскажа сам Валерка, — Чайнік, супнік, дзве талеркі, Ажно сем гаршкоў з-пад кветак I ў дадатак — пяць разетак.
    А спытаюць — скрывіць рот: — Гэта ўсё пракляты кот...
    «Кот — дык кот...»
    I ўсё таму
    3 рук сыходзіла яму.
    Мо сышло б і гэтым разам — He змахні з серванта вазу.
    Ваза ў друз — Валерка ў пот: «Як сказаць, што скінуў кот? Хто ж паверыць той мане — Кот жа вазу не скране.
    Вось дык гора... Вось бяда...
    Ды і коціка шкада —
    Зноў пратураць за парог». Хлопчык больш ілгаць не мог.
    Мама нават не журыла, А за шчырасць — пахваліла. Рад Валерка, рада мама, I, вядома, кот — таксама. Мусіць, з радасці таё Ён пасуды болып не б’е.
    Я.двіга Бяганская
    АЛЕНЧЫНЫ КАНЬКІ
    На школьным двары залілі вялікі каток, і цяпер з самага ранку тут стаіць вясёлы гоман і смех.
    Аленка з зайздрасцю назірае, як спрытна коўзаюцца аднакласнікі, якія фігуры выкручваюць на лёдзе. «Былі б у мяне канькі, я таксама не горш коўзалася б», — думае яна. Але канькоў у Аленкі няма. Ды і спадзявацца пакуль што не прыходзіцца: трэба справіць паліто старэйшай сястры, падрамантаваць кватэру...
    — Чаму ты прыйшла на каток без канькоў? — цікавіцца Юрка.
    Дзяўчынка не адказвае. Навошта?
    — Хадзем, Аленка, я дам свае, — кажа, спыняючыся каля іх, Ганя.
    — А я цябе навучу коўзацца, — дадае Янка. Аленка з удзячнасцю глядзіць на сяброў, і на яе твары ўспыхвае ўсмешка.
    Яны падыходзяць да лаўкі. Ганя скідвае свае чаравікі з канькамі і, усунуўшы ногі ў Аленчыны боцікі, дапамагае ёй абуцца.
    — Я ж коўзацца зусім не ўмею, — збянтэжана кажа Аленка, трымаючыся за Янкаву руку.
    — Навучышся, гэта проста, — падбадзёрвае Янка і, сціснуўшы мацней Аленчыну руку, падае каманду:
    — Правай-левай! Правай-левай!
    Зрабіўшы некалькі кругоў, Янка раптам выпускае яе руку:
    — Ну а цяпер сама. Ды ты не бойся, не бойся!
    — Ой! — палохаецца Аленка. Правая яе нага ўцякае ўперад, а левая чамусьці адстае, і дзяўчынка, узмахнуўшы рукамі, падае.
    — He бойся, яшчэ крыху павучымся, — смяецца Янка, і яны зноў коўзаюцца разам.
    — Ну як, падабаецца? — пытае Ганя, калі Аленка з Янкам спыняюцца.
    — Вельмі, — усміхаецца Аленка і пачынае расшнуроўваць чаравікі.
    — Папрасі, каб і табе маці купіла канькі, — кажа сяброўцы Ганя. — Будзем разам коўзацца.
    — Хіба пазней, — уздыхае Аленка і расказвае Гані пра свае хатнія клопаты.
    — Ну, то прыходзь заўтра. Будзем на маіх па чарзе коўзацца.
    Цяпер Аленка штовечар прыходзіць на каток. Ганя, угледзеўшы яе здалёк, спяшаецца насустрач. А з ёю Марынка, і Зося, і Верачка. Яны нават спаборнічаюць: хто першы ўгледзіць Аленку, той першы і канькі свае ёй аддае.
    Таліна Васілеўская
    УСМЕШКА
    У даўнія-даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Удзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іхніх дамоў лілася музыка.
    Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму — такое было ў іх прывітанне.
    Пра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік. Той самы, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ен рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.
    — Я не ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя, — сказаў сам сабе чараўнік. — Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзін шчаслівы.
    Сеў ён на свой дыван-самалёт і паляцеў. Ляцеў ноччу, бо ўсе злыя чараўнікі лётаюць толькі ноччу, калі добрыя людзі спяць і бачаць харошыя сны.
    Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, што гэта і ёсць той самы казачны горад.
    Пачало світаць. 3-за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. 3 комінаў цягнуўся лёгкі дымок.
    Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хто-небудзь з’явіцца на вуліцы.
    Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэве, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.