• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 2018
    41.17 МБ
    Скончыўшы з сырам, задаволеная сваім малюнкам, сястра звярнула нарэшце ўвагу і на маю работу.
    — Што гэта ў цябе — адны пні? — Вочы ў Наткі шырока расплюшчыліся, губы ад здзіўлення выцягнуліся... I раптам яна як пакоціцца ад смеху на канапу:
    — Ой, памру! Ой, памру!
    — I нічога смешнага няма, — пакрыўдзіўся я, прыкрываючы свае пянькі чыстым аркушам паперы. — Вельмі ўжо твая варона...
    — Ведаеш... Ведаеш, як трэба назваць тваю карціну? — ледзь прамовіла скрозь смех Натка.
    — Ну, як? — я не чакаў ад яе нічога добрага. Натка зноў пакацілася на канапу.
    — Плакала... Плакала Саша... як лес высякалі...
    Дзіўна, але я таксама не пакрыўдзіўся на сястру. Як і яна, я таксама запляскаў у далоні і ў дадатак перакруціўся яшчэ на адной назе.
    — Натка — ты геній!..
    I тут жа зрабіў подпіс пад сваёй карцінай: «Плакала Саша, як лес высякалі...»
    * * *
    Назаўтра мы сустрэлі сваю маму з работы яшчэ на парозе. Мы тут жа ўзялі ў яе з рук цяжкую сумку. (Мы стрымаліся! Мы не спыталі яе на гэты раз: «А што ты прынесла нам?..») Мы дапамаглі ёй распрануцца і ўрачыста, пад рукі, павялі яе ў пакой: там, на самым відным месцы, віселі нашы малюнкі — Натчын голуб, або «Вароне дзесьці бог паслаў кавалак сыру», і мой зімовы лес, або «Плакала Саша, як лес высякалі...»
    — Ого! — ад прыемнага здзіўлення мама спынілася за некалькі крокаў ад нашых малюнкаў — Ого! — паўтарыла яна. — Дык я трапіла на вернісаж!
    Мы ніколі не чулі гэтага слова: вернісаж. I не ведалі, што яно азначае.
    — Віншую цябе са святам, мамачка, — не вельмі ўпэўнена прамовіла Натка.
    — I я віншую цябе... — гэтак жа няўпэўнена ўслед за сястрой паўтарыў і я.
    — Дзякуй, дзякуй, мае залатыя мастакі! — пацалавала па чарзе Натку і мяне мама. — Ну, і калі ў нас сёння вернісаж!.. Дык на вернісажы звычайна мастакам гавораць прыемныя словы, хваляць іх... Вось і я...
    Мама хуценька адвярнулася да свае цяжкае сумкі, дастала адтуль дзве каробкі цукерак і дала іх нам — Натцы і мне.
    Вось што, аказваецца, азначала гэта дзіўнае слова — вернісаж. Нам з сястрой яно спадабалася.
    Пятро Васючэнка
    ЖАЛАСЛІВАЯ ПРЫНЦЭСА
    У Краіне-Дзе-Ніколі-Не-Плачуць жыла-была прынцэса Людвіка Жаласлівая. У гэтай краіне працавалі і зараблялі грошы сур’ёзныя людзі, якія не мелі часу не толькі на тое, каб плакаць, але і смяяцца. Прынцэса ж была несур’ёзная, бо шкадавала ўсіх бедных.
    Аднойчы прынцэса гуляла па садзе са сваёй фрэйлінай.
    — Навошта вы мяне ў лужыну штурхаеце? — сярдзіта казала фрэйліна.
    — Прабачце, але вы маглі наступіць вунь на тую зялёненькую жабку.
    — Які жах! — сказала фрэйліна і страціла прытомнасць.
    Фрэйліна часта губляла прытомнасць, усе да гэтага прывыклі. Таму прынцэса не спалохалася і нават паспела вызваліць з павуціння мушку-зелянушку.
    Мушка ўмела гаварыць.
    — Дзякуй табе, прынцэса, што выратавала мяне з лапаў гэтага кашлатага павука. За гэта я скажу табе, дзе тваё шчасце. Яго прынясе табе чалавек, у якога на пальцы будзе зялёны пярсцёнак.
    — Дзякуй! — сказала прынцэса. — Я і так шчаслівая. У нашай краіне ўсе шчаслівыя. Такі ў нас закон.
    — 3 кім гэта вы размаўляеце, ваша высокасць? — запыталася фрэйліна, якая да гэтага часу ўжо апрытомнела. — 3 павуком?
    — He, з мушкай, — адказала Прынцэса, якая не ўмела хлусіць.
    — Які жах! — прамовіла фрэйліна і зноў страціла прытомнасць. А пасля таго, як ачуняла, пайшла дакладваць каралю Генрыху XI Сур’ёзнаму пра паводзіны дачкі.
    «Як гэта несур’ёзна, — падумаў кароль, выслухаўшы аповед фрэйліны. — Жабкі гэтыя, жучкі, чарвячкі... Нашаму бізнесу такая жаласлівасць толькі на шкоду. Трэба дачку хутчэй замуж аддаць, каб стала сур’ёзнай».
    Назаўтра перад каралеўскім палацам стаяў натоўп жаніхоў — каралёў ды прынцаў, шыкоўна прыбраных.
    Прынцэса мусіла размаўляць з імі пра кошты на рынку і курс валюты. Але яна не марнавала часу і паспела перавязаць лапку параненаму вераб’ю. Гэта заўважылі жаніхі і пачалі паміж сабою перашэптвацца:
    — Жаласлівая! На паляванне з ёю не паедзеш. Ваяваць забароніць. He патрэбная нам такая жонка!
    I жаніхі памалу пачалі разыходзіцца. Толькі адзін застаўся, зусім не падобны да іншых. Усяго хараства ў яго было — добрыя і крыху сумныя вочы і маленькія вусікі. За тое жаніхі зласліва празвалі яго каралём Вусенем.
    — Выходзь за мяне замуж, прынцэса, — сказаў ён. — Мне цябе шкада.
    — Вось як? — здзівілася прынцэса. — Гэта ж я вас павінна шкадаваць, бо я — жаласлівая.
    — Пойдзем у маю краіну, Людвіка, — сказаў кароль Вусень, — і я навучу цябе смяяцца і плакаць.
    3 гэтымі словамі кароль Вусень працягнуў прынцэсе руку, і яна пабачыла на ягоным пальцы зялёненькі пярсцёнак.
    «А мне ён і без пярсцёнка спадабаўся, — падумала прынцэса. — У яго добрыя вочы».
    — Ну і выбрала! — здзівіўся кароль Генрых XI Сур’ёзны. — Па-мойму, гэта несур’ёзна. Але гэта твой выбар.
    I Жаласлівая Прынцэса пайшла следам за каралём Вусенем у ягоную далёкую краіну.
    — Чаму вы такі сумны, ваша вялікасць? — спытала яна.
    — Млосна мне без слёз і смеху. Але ты не палохайся, што б ні здарылася, — адказваў кароль Вусень.
    Пад вечар каралю зрабілася зусім блага, і яны мусілі спыніцца ў прыдарожнай карчме.
    Уначы ў хворага караля пачаліся сутаргі. Ногі і рукі здранцвелі і сталі нерухомыя. Цела пакрылася шорсткім панцырам. Але на застылым, бы маска, твары ззялі добрыя, крыху сумныя вочы.
    Нікога ў жыцці Жаласлівая Прынцэса не шкадавала так моцна. Слёзы закапалі з яе вачэй. Дзве пякучыя слязіны ўпалі на панцыр, і той раскалоўся, бы шкарлупіна яйка. Кароль падняўся з ложка, памаладзелы, бадзёры, прыгожы. Цяпер яго можна было называць не кароль Вусень, а кароль Матыль, бо за плячыма ў яго пералівалася перламутрам пара яркіх крылаў.
    «А мне ён і раней падабаўся не менш», — падумала Жаласлівая Прынцэса.
    — У маёй краіне ўсе лятаюць. I кузуркі, і чарвячкі, і людзі, — сказаў кароль Матыль. — Ты таксама станеш там крылатай.
    — А мой тата? Мы запросім яго да сябе? — спытала Жаласлівая Прынцэса.
    — Абавязкова! — паабяцаў кароль. — Толькі спачатку навучым яго таму, што ўмеем самі.
    ...Я чуў, што днямі кароль Генрых XI атрымаў ліст ад дачкі з Краіны-Дзе-Смяюцца-І-Плачуць. Казалі, што, прачытаўшы той ліст, кароль павёў сябе зусім несур’ёзна: рагатаў і плакаў, як дзіця.
    Міхась Даніленка
    САМЫЯ ДАРАГІЯ ПАДАРУНКІ
    У Івана Іванавіча два праўнукі, Ігар і Паўлік. Але стары не любіць называць іх праўнукамі, жартуе:
    — Лепей будзьце ўнукамі. Так і я сябе маладзейшым адчуваю.
    Ігар і Паўлік ведаюць: дзеду шмат гадоў. Восенню восемдзесят пяць стукне. Ен некалі ваяваў, мае баявыя ўзнагароды. Дзед, праўда, не любіць іх паказваць, ды хлопчыкі ўпотай, калі яго няма побач, разглядваюць тыя медалі і ордэн.
    Набліжалася памятная дата — дзедаў юбілей.
    — Што падарыць табе, дзядуля? — пыталіся Ігар і Паўлік, калі прыходзілі ў госці.
    — Нічога не трэба, — адказваў дзед. — Раскажыце лепш, што добрага зрабілі, і я буду самым шчаслівым чалавекам на свеце.
    Надышла восень. У гарадскім скверы дрэвы амаль пагублялі лістоту. Пад нагамі шапацела, калі хлопчыкі ішлі віншаваць дзеда з юбілеем.
    У кватэры падзівіліся: увесь стол у вялікім пакоі быў застаўлены кветкамі і падарункамі. Нехта прынёс чайнік са свістком, нехта —
    кнігі, нехта — гадзіннік, які вызвоньвау светлую мелодыю...
    — Чым жа вы, мае дарагія, парадуеце дзеда? — пацікавіўся Іван Іванавіч.
    Паўлік першы пахваліўся:
    — Я старэнькую бабулю цераз вуліцу перавёў. I яна мне падзякавала.
    — А я сам памыў дома падлогу, — паведаміў Ігар.
    — Дзядуля, глядзі, якую я табе кавеньку змайстраваў, — паказаў Паўлік палку, якую хаваў за спінаю. — Каб табе лягчэй хадзіць было.
    — А я ўчора яшчэ чаравікі твае, дзядуля, пачысціў, — прыгадаў Ігар. — Хіба ты не заўважыў?
    — Заўважыў, заўважыў, — сказаў дзед. — I за кавеньку дзякуй. Для мяне гэта — самыя дарагія падарункі, — і прыгарнуў да сябе ўнукаў. — I далей рабіце ў жыцці толькі добрае. I сваім родным, і сябрам, і іншым людзям.
    Уладзімір Дубоўка
    ПРА ДЗЕДА I ЎНУКА
    1
    Недзе далёка ў вёсцы маленькай век дажываў свой дзедка старэнькі.
    Старасць — не радасць. Сядзе абедаць — ежа ліецца з лыжкі ў дзеда.
    Пазалівае чысты абрус так ён і заціркай, ён і капустай.
    3 гэтай прычыны дзеда старога есці саджалі каля парога.
    Там ён і снедаў, там і абедаў, там ён з унукам меў і бяседы...
    2
    Дзедаў унучак, мамін сыночак, ножык узяўшы, сеў у куточак.
    Нешта майструе, нешта складае.
    Будзе, напэўна, цацка якая.
    Маці пытае: — Любы сыночак! Што ж ты майструеш, сеўшы ў куточак?
    Што ж гэта будзе, скрыначка быццам?
    — Будзе, матуля, гэта — карытца.
    Як пастарэеце з татам абое, вас не прыму я есці з сабою.
    Каля карытца вас пасаджаю, поснай заціркі паналіваю...
    Тата на маму, мама на тату глянулі моўчкі: «Хто ж вінаваты?»
    3
    3 гэтага часу дзеда старога больш не саджалі каля парога.
    Так, як усюды, у кожнай сямейцы, разам з сабою далі яму месца...
    Казачка гэта вельмі старая, ходзіць па свеце з краю да краю.
    Хто пра яе
    і забудзецца, можа, ўнучак маленькі зноў дапаможа:
    Ен пачытае.
    Хоць ведаюць людзі, але напомніць лішнім не будзе.
    Мар’ян Дукса
    ТАТАВА МАІПЫНА
    Навіной хвалюся вось:
    А у нас
    Машына ёсць.
    He, не цацка завадная, А сапраўдная такая.
    He машына — проста чары: Што за колы, Што за фары, Нібы зроблена 3 эмалі —
    Па ёй промні заскакалі. Толькі вось
    Цяпер дахаты
    He спяшаецца мой тата. Зараз тата забывае, Што вячэра астывае.
    Кажа мама мне:
    — Бяжы!
    Тата недзе ў гаражы.
    — Ой, гараж — машыны хата, Адпусці вячэраць тату.
    Ласіль Жуковіч
    ДЗІЎНЫ ГОРАД
    Горад бачыў я цудоўны у далёкай старане, горад быў ласункаў поўны, ён запамятаўся мне.
    3 цукру там былі дарогі, ледзянцовыя масты, шакаладныя стаялі кветкі, дрэвы і кусты.
    Білі там фантаны фанты і ракою поўнай цёк ну такі ўжо свежы, смачны ды з мядовым пахам сок!
    I марожанага горы там ляжалі, быццам снег... Бачыў я салодкі горад у сваім салодкім сне.
    ^асыь Зуёнак
    СМАЧНЫ СОН
    Сніўся Пецю смачны сон: На батоне ехаў ён.
    Лётаў Сцёпка на бліне, Як на цуда-дыване.
    Цыркачом Сымон да ганка Прыкаціў на абаранку.
    Кліма ўзняў аж да аблок Дырыжабль-агурок.
    Паддаваў Мікіта пары —
    Бег цягнік за самаварам: Як вагоны — шклянкі, плюшкі, А замест білетаў — сушкі.
    Ды галодны бег Дзяніс — Абаранак мігам згрыз.