Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 2018
Цудадзейны карагод
Шк — льная бібліятэка
Цудадзейны карагод
Зборнгк твораў для пазакласнага чытання ў 3 класе
У дзвюх частках
Частка 2
й
Мінск
«Народная асвета» 2018
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)
Ц83
Серыя заснавана ў 1965 годзе Распрацоўка, мастацка-тэхнічнае афармленне серыі выдавецтва
«Мастацкая літаратура», 2009 г.
Дызайн A. I. Царова
Укладальнік I. Г. Волкава
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Цудадзейны карагод : зборнік твораў для пазакласна-
Ц83 га чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2 / уклад. I. Г. Волкава. — Мінск : Народная асвета, 2018. — 303 с. : іл. — (Школьная бібліятэка).
ISBN 978-985-03-2987-5.
У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў — класікаў і сучасных аўтараў.
Рэкамендуецца навучэнцам пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання для пазакласнага чытання.
УДК 821.161.3-93
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-03-2987-5 (ч. 2)
ISBN 978-985-03-2997-4
© Волкава I. Г., укладанне, 2018 ©Афармленне. УП «Народная асвета», 2018
Зімовы дзянёк — што камароў насок
Тенадзь Аўласенка
ХТО ЯК ЗІМУЕ
Моцна спіць зімой вавёрка — у яе пад снегам норка. А ў бярлозе, у бары, смокча лаггу лось стары. I казуля не ўтрывала, і таксама прыдрамала, у нары, у гушчары, да вясновае пары. Спіць яна і бачыць сны аж да самай да вясны.
Зайцы ў вырай адляцелі, заставацца не схацелі, бо зімою халады, недалёка да бяды. А яшчэ, скажу вам шчыра, і ваўкі зляцелі ў вырай, а за імі да пары адляцелі і зубры. Замест іх павесяліцца прыляцяць да нас лісіцы, каб у нас зазімаваць, падзяубаць-пачаставаць ягадак рабіны ды яшчэ каліны.
А бабёр па верхавінках спрытна скача па галінках. На сасне яго дупло — там утульнае жытло. Там арэхі пра запас, а запас зімой — якраз! Усю восень працаваў — шмат арэхаў
назбіраў I грыбы бабёр шукаў, на галінкі іх чапляў, так што зараз у бабра — процьма ўсякага дабра!
Ну, а вожык у бары спіць дзянёчак у нары. А прачнецца на змярканні — і бяжыць на паляванне.
А барсук, браткі мае, на зіму гняздзечка ўе! Там выводзіць дзіцянятак, маладых барсучанятак. А каб зімку перажыць — любіць шышкі церушыць. Трушчыць адмыслова, майстра — адно слова! Ну, а з шышак семяно — вельмі смачнае яно — ён прыносіць дзіцяняткам, маладым барсучаняткам. Корміць іх, засцерагае, цёмнай ноччу сагравае, каб хутчэй яны раслі, каб здаровымі былі.
Вось мядзведзю незадача — ён па гурбах так і скача! I баіцца, і дрыжыць — небараку цяжка жыць! Ен не мае абароны ад сарокі ды вароны. А сарокі кіпці точаць — спаляваць мядзведзя хочуць! А вароны зубы шчэраць — хочуць бедным адвячэраць! Вось такія вам суседзі злыя ў нашага мядзведзя!
Сам жа ён грызе кару ў гэту цяжкую пару. Можна ўбачыць па слядах — як ён бегаў па садах, як скакаў туды-сюды, як заблытваў ён сляды, каб у снезе дзень ляжаць ды ад страху зноў дрыжаць...
А цяпер, сябры, увага!
Можа, будзе ў вас заўвага?
Можа, штосьці я змяніў, можа, дзесьці я зманіў?
Вы ж памылкі пагукайце, дзе што трэба — памяняйце, каб звяры не бедавалі, а як трэба зімавалі.
Пастарайцеся, сябры, — дзякуй скажуць вам звяры!
Афтур Вольскі
КАЛЯДКІ
Ой, ладачкі-ладкі — надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю дранікі духмяныя.
Хочаш — еш са скваркаю, хочаш — са смятанаю. Вось вам, калі ласка, з жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага, каб не брала вас туга.
Ой, ладачкі-ладкі!
I мядок салодкі да лясной гарбаткі наліем у сподкі.
I запахне рутай, верасам, чаборам, каб зімою лютай нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі лізунцы, цукеркі!
Ешце ўволю, ешце, ды не псуйце зубкі... Песняй нас пацешце, галубкі, галубкі!
Бохан — поўняй яснаю, яйкі, бульба, скваркі.
Гэта ўсё — з уласнае нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі прыйдуцца да смаку, прынясіце Богу шчырую падзяку.
Ой, ладачкі-ладкі — пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі — святкуем Калядкі!
Міхась Даніленка
КЛЮЧЫ БАБУЛІ ЗІМЫ
Славік сядзеў з бабкай Настуляй на лавачцы каля хаты. Абое пільнавалі драздоў. Унадзіліся тыя лятаць з лесу на рабіну, што чырванее гронкамі ў агародчыку.
— От шылахвосты, — уздыхае бабка. — Ведама, к зіме ягады саладзейшымі робяцца. Дразды і ласуюцца імі.
Старэнькая яна, бабка Настуля. Сядзіць з кіёчкам, грэецца на асеннім сонцы ды жмурыць старэчыя вочы. Дзе ўжо ёй тых драздоў ганяць.
— Ты ўжо глядзі, Славічак, — кажа яна ўнуку, — хітрыя яны, дроздзікі.
Ды Славік не вельмі пільнуе рабіну. Ен то ганяе па двары жалезны абруч, які яму прынёс з кузні бацька, то спрабуе злавіць шаўкавістую павуціну, што праплывае ў празрыстым паветры.
3 неба даносяцца тужлівыя крыкі: «Курлы! Курлы!»
— Бабка! — тармосіць хлопчык за рукаў бабулю. — Глядзі: птушкі!
Бабка доўга ўзіраецца пабляклымі вачыма ў неба, нешта сама сабе шэпча і ўздыхае.
— Жураўлі, унучак, адлятаюць ад нас, — гаворыць яна. — Лета замыкаюць. Хутка лецейка ключы бабулі зіме перадасць.
— А якія тыя ключы? — пытае Славік. —
Калі іх лета перадасць зіме?
Бабка Настуля некаторы час маўчыць. Потым ласкава гладзіць бялявую галаву ўнука і, усміхнуўшыся, прапануе:
— А мы будзем з табой, галубок, кожны дзень пільнаваць, калі лецейка зіме ключы
аддасць. Добра?
3 таго дня Славік пільнаваў не так рабіну, як той момант, калі лета перадасць зіме ключы.
Аднойчы бабка Настуля паказала Слаўку на павуцінцы, што зачапілася за галінку рабіны, малюсенькага павучка. Ен, мабыць, таксама, як і жураўлі, адлятаў у цёплыя краі.
— Крыльцаў не мае, дык на павуціне падарожнічае, — тлумачыла бабка. — А вунь і пасланец бабулі зімы на нашай рабіне ўсеўся.
На што ўжо добрыя вочы ў Славіка, а і то ён ледзь разгледзеў на рабіне чырванагрудую птушку. Яна сядзела і чысціла пышныя
пёркі.
— Снягір, — сказала бабка. — Сняжок ён любіць. Бачыш: грудзі ў яго бы ранішняя
зара на зімовым небе.
А яшчэ праз колькі дзён лужыну, што была каля іхняга двара, скаваў тонкі чысты лядок. Праз той лядок усё-ўсё відаць. Лядок быў і на Мацвеевай копанцы. Калісьці ўвесну там звонка крычалі жабы.
— Глядзі, — паказала бабка Славіку на шэры камячок пад лёдам.
— Жаба?! — не паверыў сваім вачам хлопчык.
— Да зімы падрыхтавалася, — кіўнула галавой бабка. — А вясной адтае зямля, пацяплее. Тады і яна ажыве, заспявае сваю песню з сяброўкамі.
А яшчэ Славік бачыў на прыпудранай інеем зямлі каля самага агародчыка сляды зайца, бачыў сонных мух, што забіліся ў шчыліны бярвёнаў. Шмат чаго цікавага паказвала бабка.
— Калі ж тое лета бабулі зіме ключы перадасць? — дапытваўся хлопчык. — Хутка ўжо і снег пойдзе.
— А ты, унучак, не спяшайся, — суцяшала Славіка бабка. — Ты ж ужо і так трохі болып убачыў, чым раней. А падрасцеш, яшчэ ўважлівей будзеш да ўсяго прыглядацца. Тады — я ўпэўнена — не прапусціш і ключы, якія лета бабулі зіме ўручае...
— А ты, бабка, ніколі не прапускала?
— Я, галубок, і цяпер стараюся не праггусціць, — усміхаецца бабка Настуля. — Васьмідзясятую зіму сустракаю...
У тую ноч Славіку прысніўся сон. Быццам на зялёным лузе, не дакранаючыся да травы, плыве ў вянку з палявых рамонкаў лета. Яго косы — залацістыя промні — яркім ззяннем аж слепяць вочы. А насустрач, пакрэктваючы, спяшаецца зіма. Валёнкі ў яе цёплыя, рукавіцы вялікія. Узмахне зіма рукавом кажуха — і рой сняжынак, быццам белыя матылькі, сыплецца на зямлю. Жабкі, жучкі хутчэй хаваюцца. Аддало лета прыгожыя серабрыстыя ключы. Зіма ўзяла іх, нахмурыла сівыя ад інею бровы і павярнула ключыкам нябачны замок. I адразу ўся зямля пакрылася белай-белай прасціною...
Расплюшчыў Славік вочы, а ў пакоі і сапраўды неяк нязвыкла светла. Кінуўся ён да акна і радасна закрычаў:
— На дварэ снег! Лета бабулі зіме ключы перадало!
ЗІМОВАЯ АЗБУКА
Прыйшоў з лесу Юркаў бацька, павесіў на сцяну стрэльбу і сказаў:
— Каля Мажэйкавай паляны ліса мышкавала.
— А як ты дазнаўся? — пытаецца Юрка.
— Азбука такая ёсць, — хітра прыжмурыў вока бацька. — Хочаш, заўтра пойдзем у лес — навучу разумець тую азбуку.
I вось ідуць яны ўдвух: наперадзе бацька, ззаду Юрка. А ўсюды на некранутай роўнядзі снегу — сляды і сляды. Трапляюцца малёнькія — крыжыкам — і такія, нібы хто ўторкваў палку ў глыбокі снег.
— Гэта сарокі падбіралі насенне з дрэў. Бачыш: доўгімі хвастамі за сабой чыркалі, — тлумачыць бацька. — А там вунь і лясная мыш ланцужкі слядоў нанізала.
Заяц сігаў шырока — заднія ногі ў яго доўгія. I вось на снезе адбіткі яго слядоў — спяшаўся, мусіць, даўгавухі або ўцякаў ад галоднай лісы...
Усё відаць на снежнай коўдры: і як цецерукі начавалі ў пульхным1 снезе, і як капытом грўкаў лясны волат — лось — праломваў тонкі лядок у ручайку, каб напіцца, і як таўкліся каля дарогі галодныя вароны — падбіралі рассыпаныя зярняткі аўса.
— Вось яна — зімовая азбука, — сказаў бацька. — Вучыся чытаць яе: усе таямніцы табе лес раскрые.
1 Пульхны — мяккі.
^асіль Жуковіч
СТАРАЖЫТНЫ ЗВЫЧАЙ
А на стале у беларуса у навагодні вечар ляжала сена пад абрусам спакон вякоў, дарэчы.
Згадаем хоць бы на хвілінку ўсё, як было калісьці.
Мы паварожым на сяннінках, каб мары ўсе збыліся.
Сяннінка доўгая, цягніся!..
ЗІМА
Зіма хадою смелаю Да нас прыйшла здаля, I стала белай-белаю
Уся вакол зямля.
Такія гурбы выраслі — Як прывіды стаяць.
Эй, саначкі мы вынеслі — Давай гуртом гуляць.
У саначках бліскучыя, Як струны, палазы. He страшны нам траскучыя, Тугія маразы.
ПЕРШЫ СНЕГ
Янка ўстаў асеннім ранкам, на гадзіннік глянуў Янка.
«Сем гадзін, ды — што такое? — пасвятлела у пакоі».
Хлопчык да акна падбег: вось дык дзіва — выпаў снег! — Тата, мамачка, не спіце, у акно хутчэй зірніце... Першы снег, бялюткі снег, колькі ён прысыпаў стрэх, і сцяжынак, і дарог, на варотах нават лёг, двор старанна абяліў, наваколле асвятліў.
Першы снег, бухматы снег! Дзе ўжо болей тут заснеш... He паспеў паснедаць Янка, кажа тату:
— Хачу санкі.
(Акурат была нядзеля, дома ўся сям’я сядзела.)
Тата саначкі прынёс, а каб хлопчык не замёрз, малахай дастала мама, шубку лёгкую таксама. Цэлы ранак, цэлы ранак Янка наш правёў ля санак. I гулялі разам з ім Ніна, Галя і Яўхім.
А яшчэ на снежны двор выйшлі Петрык, і Рыгор, і маленькі Васілёк — дзеці зблізку і здалёк. Дружна дзеці снег ляпілі, крэпасць моцную рабілі. Там пайшлі ў атаку снежкі, за разведкай — перабежкі, — там гарачыя баі «нашых» з «белымі» былі. Завадатарам галоўным Янка быў — ён быў няўлоўны. Першы снег — усім на ўцеху: мора гоману ды смеху... А тым часам пацяплела: крыху сонейка прыгрэла, пацякло з высокіх стрэх, стаў, як мокры цукар, снег, крэпасць грозная асела, горка мігам палысела.