Цудадзейны карагод
зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2
Выдавец: Народная асвета
Памер: 303с.
Мінск 2018
Сяргей Грахоўскі
КАСМАНАЎТЫ
He спяць дарослыя і дзеці, Глядзіць у неба цэлы свет: Зноў касманаўты у ракеце Да зорак пракладаюць след.
А на далёкім касмадроме Шуміць вясною белы сад, Чакае старту невядомы Адважны новы касманаўт.
I мы свае гартуем сілы, Гартуем волю з году ў год, А падужэюць нашы крылы — I мы адправімся ў палёт.
Хведар Гурыновіч
МАЛЕНЬКАЯ ДАЯРКА
Сёння я устала рана, He чакаючы званка.
Тварык вымыла старанна, Напілася малака.
Спіць яшчэ наш каляровы Тэлевізар на стале.
Ды чакаюць нас каровы — Час даення настае.
Я насыпала ў кармушкі Камбікорму і мукі, А бязрогая Чарнушка Хлеб жуе з маёй рукі
I абнюхвае мой плашчык, Што жаўцее на сцяне.
Ласцы хочацца палашчыць Языком сваім мяне.
Вось рагулі паслухмяна Сталі ўсе ў раўнюткі рад.
I прыцмоквае старанна Наш даільны апарат.
Пахваліцца вам магу я: Покуль сонца йшло ўгару, Мы ад кожнае рагулі Надаілі па вядру.
А пасля юнак вясёлы Падагнаў малакавоз, Малако забраў усё ён, На завод яго павёз.
Ён сказаў мне: — Ты, Святлана, Працавала недарма, Зробяць там з яго смятаны I марожанага шмат...
Уяўлю, пламбір як есці Дружна будуць малышы, Светла-светла стане ў свеце, Добра-добра на душы.
Сонца свеціць ярка-ярка. Я — маленькая даярка.
Сяргей Дзяргай
ЗЕРНЕ
Колькі ў ім моцы, У маленечкім зерні, Кволым на погляд, Нібыта мізэрным.
Сёння бадзёра Настроена зерне: Што вінавата — Людзям яно верне.
Хай сабе спёкі, Дажджы, сухавеі — Жыта ўзыходзіць, Расце, палавёе.
Болей за сотню
На добрым сцябельцы Дбала вырошчваюць Нашы умельцы.
А не ўзрасці яна, Гэта малеча, —
Голад на свеце, Бяда і галеча.
Часам шкада яго У жорны, на мліва, Гэта маленькае, Дзіўнае дзіва.
^асіль Жуковіч
ВЫБІРАЮ ПРАФЕСІЮ
Я хачу быць футбалістам, забіваць галы са свістам галавой, нагой, рукой!
Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць машыністам, электрычкі гнаць са свістам, з хуткасцю — сто, дзвесце, трыста за хвіліну!..
Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць каскадзёрам.
Уявіце, я скачу, са скалы скачу я ў мора, у агонь скачу!
Вой! Што я кажу?!
He хачу!
^азімір Камейша
ГАНЧАРЫ
Замесяць гліну, нібы цеста. Глядзіш, і гліны не пазнаць.
I чуеш, што ў руках ёй цесна, На волю просіцца яна.
Нібыта дыхае між пальцаў Жывы і цёплы камячок.
Рука бывалага пушчанца He пашкадуе плескачоў,
Пакуль не зробіць паслухмяным, Зусім падатлівым яго.
Але у печ яшчэ зарана, Яшчэ зарана у агонь.
Яго кладуць на круг ганчарны: Няхай пакружыцца усмак.
I вось у танцы незвычайным Адчайна кружыцца камяк.
Спачатку выцягне ён шыю, Пасля раздасца у баках.
I рысы свежыя, жывыя На гліне выведзе рука.
Пасля ганчар яго пагладзіць.
I, закасаўшы рукавы, Ён ручку, як руку, прыладзіць. Збанок, і праўда, як жывы.
Пара яго і ў печ адправіць.
Ен урачыста едзе ў печ.
Яго суседзі злева, справа За ім стараюцца паспець.
Ён возьме ў полымя трываласць.
I будзе печы ўдзячны ён, Што гартавала, глянцавала
I ў сценкі пасяліла звон.
А з печы выплыве, — аж ззяе.
Хвала і гліне, і майстрам!
Жыве збанок, збанок спявае На далані у ганчара.
Кастусь Кірэенка
ВУЧУСЯ Ў ТАТЫ
Мой тата —
Слынны камбайнёр, Яго ў нас кожны знае.
У таты — Зорка на грудзях Агніста,
Ярка Ззяе.
Умее тата
Усё ў жыцці.
I я ім ганаруся.
I я гарнуся да яго,
I з ім я
Жыць вучуся.
Вучуся ў таты Рана ўстаць На працу
Разам з сонцам, Вучуся
Ўсіх людзей вітаць, Быць іхнім Абаронцам.
Як тата мой, Хачу я быць Сумленным, Добрым, Чыстым.
Як з нівы зернетка Любіць Свет цэлы Прамяністы.
I будзе ў мяне Ўсякіх спраў — Я ведаю — Багата.
I веру —
Усе іх параблю, Як дарагі мой Тата!..
Я.нка Купала
сыны
Сыноў бацька сваіх кліча На параду ў хату, А ўрачыста, як бы кліча На якое свята.
I з павагаю пытае Кожнага ў асобку, Кім з іх кожны быці хоча, Якім жыць заробкам.
* * *
— Бо, сыны мае, — так кажа, Жывіцё ў краіне, Чалавечая дзе праца Намарна не гіне.
I сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным.
* * *
Першы кажа: — Землі буду Трактарам варочаць,
Каб рунелі, зелянелі, Аж яснелі вочы.
Каб раслі ў рост чалавека Жыта і пшаніца,
Каб аж госці к нам з-за свету Ехалі дзівіцца.
* * *
Другі кажа: — На заводзе Быць хачу даўно я, Дзе чыгун ракою льецца, Дзе звініць сталь звонам.
Будаваць буду дзень цэлы Домны і мартэны,
Медзь і вугаль браць у дзела Ад шахтаў падземных.
* * *
— Плаваць я пайду на мора, — Сказаў гэтак трэці, —
Дзе «Чэлюскін» горда плаваў, Дзе пурга, дзе вецер.
Ад халодных да гарачых Мораў рэйс мой будзе.
Параход мой будзе грозна Рэзаць хваляў грудзі.
* * *
Сын чацвёрты: — Хачу лётаць Птушкаю крылатай, Мераць неба ў самалёце Над тваёю хатай.
Арлянём сябе ў сне бачу, He знаю спакою...
Хачу быць я, мой ты бацька, Лётчыкам-героем.
* * *
— Байцом буду я чырвоным, — Пяты кажа гэтак, — Сцерагчы граніцы-межы Краіны Саветаў,
Каб наш вораг пры нападзе Сустрэнуў магілу.
Байцом буду, каб за мяне быў Рад сам Варашылаў.
*
А сын шосты: — Складаць песні Буду, колькі змогі, Пра вялікія падзеі...
Як працуем, як знішчаем Здрадныя напасці,
Як будуем, як ствараем Казачнае шчасце.
* * *
Так сыны адказ трымалі 3 гонарам юначым, Свае выказаці думкі He ўмелі іначай.
Бальшавік быў іхні бацька, Пралетарый родам, Зведаў сушы, зведаў моры, Бітвы і паходы.
Уладзімір Ліпскі
УМЕЮ HE ЎМЕЮ
Споведзь
Спытаў дзед унука:
— Што ўмеюць твае рукі? Што «зварыла» галава за твае гады жыцця?
Антонік змоўк, задумаўся, пасур’ёзнеў ураз і даў такі адказ:
— Умею ўсе словы гаварыць, He ўмею кашу варыць.
Умею пазіраць на неба, He ўмею адрэзаць хлеба.
Умею есці грушы, He ўмею мыць вушы.
Умею лопаць апельсіны, He ўмею купляць іх у магазіне.
Умею катацца з горкі, He ўмею лічыць зоркі.
Умею схапіць камара за нос, He ўмею злавіць муху за хвост.
Умею хавацца за сланамі, He ўмею трымаць язык за зубамі.
Умею ў халадзільнік лазіць, He ўмею з сястрычкай ладзіць.
Умею тэлевізар глядзець, He ўмею за сталом сядзець.
Умею хрумстаць цукеркі, He ўмею карыстацца сякеркай.
Умею ў цырк хадзіць, He ўмею траву касіць. Умею казкі выдумляць, He ўмею іх запісаць.
Умею робатаў маляваць, He ўмею іх у космас запускаць. Умею ў хаце вэрхал учыняць, He ўмею ключом дзверы адчыняць.
Умею талеркі мыць, He ўмею гузіка прышыць.
Умею спаць уначы, He ўмею ад пчол уцячы. Умею з дзецьмі сябраваць, He ўмею задачы рашаць.
Умею трымаць рыбу ў руцэ, He ўмею плаваць у рацэ.
Умею да дзесяці лічыць, He ўмею без мамы і таты жыць...
Слухаў дзед, усміхаўся і зрабіў такі прысуд: — Хвалю, Антонік, ты стараўся! Што ўмееш — проста цуд. I вельмі радуе мяне — няўмельствы ведаеш свае.
ПРА ХЛОПЧЫКА AH»
Жыў у нашым доме трэцякласнік Дзімка. Вельмі любіў ён слова «ай».
— Дзімка, збегай у магазін, купі хлеба, — просіць мама.
— Ай!
— Сынок, памажы памыць посуд.
— Ай!
— Абгарні падручнікі ў чыстую паперу. Вучы ўрокі.
— Ай! Ай! Ай!
Так яго і клікаць сталі: Дзімка-ай.
Аднойчы здарылася з Дзімкам бяда. Сабраўся ён у школу ісці, глядзіць — а партфель пусты. Зніклі ўсе яго падручнікі. Зірнуў на кніжныя палічкі — аж і там пуста: ніводнай кніжкі.
Дзімка спачатку ўзрадаваўся. «От добра, у школу не буду хадзіць. Урокі не трэба вучыць».
Сноўдаўся з кута ў кут колькі часу. Нарэшце засумаваў. Нецікава зрабілася аднаму.
— Мама, чаму ад мяне кнігі ўцяклі?
— He шанаваў ты іх, не любіў, — адказала мама і ўздыхнула.
I надумаўся Дзімка свае кнігі адшукаць. Але дзе іх шукаць?
Пайшоў куды вочы глядзяць. Ішоў, ішоў, аж насустрач — бабуля. Села з ім разам ад-
пачываць у цянёк. Пачаставаў яе Дзімка цукеркай, расказаў пра сваю бяду.
— Памагу я табе, — сказала бабуля. — Але больш ніколі-ніколі не крыўдзі кнігі.
Развязала яна сваю торбачку, выняла клубок нітак.
— Вось вазьмі! Гэта чароўны клубок. Куды ён пакоціцца, туды ідзі за ім. I не палохайся нічога...
Падзякаваў Дзімка бабулі, апусціў клубок на зямлю і пабег услед.
Як толькі раскруціўся ўвесь клубок, Дзімка ўбачьгў перад сабой прыгожы размаляваны домік, падобны на вялізны «Буквар». Ёсць і вокны, і дзверы.
Падышоў Дзімка да дзвярэй і ціхенька пастукаў.
— Калі ласка, заходзьце... — пачуў ён ветлівы голас. — Mae дзверы адчынены заўсёды.
Увайшоў Дзімка ў домік, а там паўнютка ўсялякіх кніг. Маленькі чалавечак з сівой барадой гартаў самую тоўстую.
— Д-дзень д-добры, — пачаў заікацца Дзімка і пачырванеў.
— Добры дзень, хлопчык, — ветліва адказаў гаспадар доміка і пацікавіўся: — Што цябе прывяло да мяне? Чым ты ўсхваляваны?
— Свае кнігі шукаю. Яны некуды зніклі. Можа, у вас?
— Хто яго ведае, хлопчык, — дзядуля уважліва паглядзеў на Дзімку і сказаў: — Веру, знойдзецца твая прапажа. Толькі дапамажы мне паставіць вось гэтыя кнігі ў шафу.
Дзімка зірнуў на вялізную гару кніг і хацеў, як звычайна сказаць «Ай!», але не сказаў, згадзіўся памагчы.
— Тады за працу! — падахвоціў яго стары.
Сонейка ўзышло — яны працуюць. Сонейка зайшло, а яны працуюць. Нарэшце ўсё зрабілі.
Гаспадар пагладзіў бародку, ласкава ўсміхнуўся:
— Малайчына, хлопчык! Добра папрацаваў. За гэта і я табе дапамагу. Ідзі дадому. Твае кніжкі ўжо чакаюць цябе.
— Як жа я знайду свой дом? — захваляваўся Дзімка.
— Вось табе чароўны каменьчык. Наматвай на яго сваю нітку і называй кніжкі, якія ад цябе ўцяклі...
He паспеў Дзімка назваць апошнюю, як нітка ўся наматалася на каменьчык, і ён апынуўся дома. На пісьмовым стале ляжалі ўсе ягоныя кнігі. А з палічак весела ўсміхаліся яму каляровыя вокладкі кніжак.
Дзімка цяпер шануе свае кнігі, урокі вучыць старанна, а слова «ай» забыў зусім.
Мікола Маляўка
ЯК ДОМ БУДАВАЛІ
Побач з садзікам дзіцячым Вырас новы гмах.
Знізу глянеш —
I не ўбачыш, Дзе згубіўся дах. На трынаццатым паверсе Васілёк жыве,
I не страшна спаць, паверце, Там, у сіняве.
He адразу дом падняўся, Вырас да нябёс — Ен з падмурка пачынаўся, Па цаглінцы рос.
Зелянеў вішняк наўкола Год таму назад, Васілёк хадзіў не ў школу, А ў дзіцячы сад.
Помніць, як загуў увішны Экскаватар тут —
I змяніўся Іх зацішны, Іх зялёны кут.
У траве сцяжынка спала, Скрозь бялеў туман,
А машына ўжо капала Яму-катлаван.
Драў карэнне коўш трывалы, Грунт пясчаны грыз, I ляталі самазвалы
To наверх, To ўніз.
А пасля з бетону блокі У катлаван ляглі, Каб стаяў ён, Дом высокі, Цвёрда на зямлі.