• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цудадзейны карагод зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Цудадзейны карагод

    зборнік твораў для пазакласнага чытання ў 3-м класе. У 2 ч. Ч. 2

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 303с.
    Мінск 2018
    41.17 МБ
    ДВА БРАТЫ-ВЕРАБ’І
    За акном — сонечны зімовы ранак. Навокал у казачнай шэрані стаяць здранцвелыя дрэвы. Выбежыш на вуліцу — шчокі апячэ калючы злюка-мароз. Міжволі схаваеш нос у каўнер. А яны сядзяць на галінках вішні ці рабіны, як пушыстыя камячкі, і бадзёра крычаць на ўвесь двор:
    — Ціў-ціў!.. Жыў-жыў!.. Ціў-ціў!.. Жыў-жыў!..
    Ну як не пачаставаць такіх герояў хлебнымі крошкамі ці семкамі сланечніку?!
    3 усёй птушынай сям’і — гэта самыя блізкія нашы суседзі. Яны заўсёды селяцца nodan з людзьмі, а гняздзяцца пад стрэхамі ці ў шчылінах будынкаў. Таму іх называюць дамавымі вераб’ямі.
    «Старога вераб’я на мякіне не правядзеш», — сцвярджае народная прымаўка. Сапраўды, дамавыя вераб’і асцярожныя і кемлівыя птушкі. Апроч таго, вялікія чысцёхі, бо круглы год любяць купацца ў лужынах або ў пяску. Некаторыя гаспадары лічаць, што вераб’і — нахлебнікі і шкоднікі, спусташаюць агароды і сады. Але ўсё якраз наадварот — гэта шчырыя нашы прыяцелі. Вясной і летам, калі кормяць сваіх птушанят, яны знішчаюць пражэрлівых вусеняў і мноства іншых насякомых.
    Арнітолагі б’юць трывогу: за апошнія дваццаць гадоў колькасць дамавых вераб’ёў у Беларусі зменшылася больш як напалову. Значыць, невыпадкова грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» назвала нашага крылатага суседа птушкай 2003 года.
    У дамавых вераб’ёў ёсць родныя браты — палявыя вераб’і. Яны таксама жывуць на вясковых вуліцах і ў гарадскіх дварах. Як адрозніць паміж сабой гэтых блізкіх родзічаў? А вельмі проста: у палявых вераб’ёў на шчочках здалёк відаць чорныя плямкі.
    Хто хоча шчасліва жыць, той працу павінен любіць
    Эдзі Агняцвет
    САЎКА ЗА СТАЛОМ
    Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
    Дзве чыстыя лыжкі ляжаць.
    —	Ну і што ж?
    Ляжаць — хай ляжаць, іх не буду чапаць.
    Яны ж не чапаюць мяне і маўчаць.
    3 талеркі ён сёрбае крупнік — ой-ой! Кавалачак мяса хапае рукой.
    Ен з пальцамі лезе ў гарачы кампот, Абрусам ён выцер і шчокі і рот.
    Пасля на талерку падручнік паклаў — I кнігу карміў ён аб’едкамі страў...
    Відэлец не ўцерпеў:
    —	За цэлы мой век
    Мне трапіўся першы такі чалавек!
    Ускочыла лыжка і ну рагатаць:
    — Хі-хі, ха-ха-ха, ён дурненькі, відаць!
    А нож узлаваўся і тупнуў нагой:
    — Давайце паслужым мы справе другой! Пакінем яго аднаго за сталом, А самі запішамся ў ме-та-ла-лом!
    Саскочылі разам яны са стала — Ніякая сіла спыніць не магла.
    Відэлец, і лыжка, і нож — ля дзвярэй.
    Збянтэжыўся Саўка:
    — Чакайце, э-гей!
    А тыя ляцяць, азірнуцца не хочуць.
    — Хі-хі, ха-ха-ха! — толькі лыжкі рагочуць. Бяжыць недарэка з пустымі рукамі...
    Чым скончыцца ўсё?
    Вы прыдумайце самі.
    Анатоль Астрэйка
    РАЗМОВА АБ ПРАФЕСІЯХ
    Раз сышліся на двары Юныя рамеснікі
    I пачалі гаварыць Аб сваіх прафесіях: Што каштоўней, што важней Для краіны і людзей.
    —	Я шліфую, я тачу Рэчы далікатныя, Справу токара лічу Самаю выдатнаю. Нават трактар без мяне Кола з месца не скране.
    —	Муляр з цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя.
    Вы не знойдзеце нідзе Працы больш шаноўнае. Дзе ні вуліца, ні пляц, Як паглядзіш — мой палац.
    —	Што ты нам ні гавары — Вушы не развешу я, Я за слесара, сябры,
    Вось дзе дык прафесія. Hi замок, ні нож, ні крук Без маіх не зробіш рук.
    — За варштатам я стаю, Тку адменнай пражаю, Я прафесію сваю Лічу самай важнаю.
    Апранаю я народ У бастон і каверкот.
    — Ты залішняе ўзяла, Пасмяшыла жартамі, А сякера, а піла Нікуды не вартыя?
    Без сякеры, без пілы He зрабіць і чапялы.
    — А вось справа швейная Самая надзейная: Абыходзіць голка свет, Кожны голкаю адзет.
    — А шавец? Браток, уваж! Чым жа не выдатны я? Вы без ботаў, без гамаш Hi на што не здатныя: А ў абутку — любата, Ці мароз, ці хлюпата.
    — Дайце слова, мне пара, Марна вокал ходзіце, Лепшай, чым у друкара, Працы вы не знойдзеце. Без кніжок ды без газет He абходзіцца ўвесь свет.
    Слаўны наш савецкі край, Моладзі жыць весела, Ты любую выбірай Сам сабе прафесію: Навучайся і працуй, Толькі сілы не шкадуй.
    Я.двіга Бяганская
    СЛАНЕЧНІКІ
    Жэнік увесь дзень чым-небудзь заняты. To ён дапамагае маме і бабулі на кухні, то разам з братам майструе што-небудзь, то з дзедам у садзе корпаецца.
    — Гультаям сумна жыць на свеце, — часта кажа бабуля.
    I гэта праўда. Жэня сам ведае: варта яму нейкі час застацца без работы, і адразу робіцца сумна. Тады ён пачынае хадзіць з пакоя ў пакой і надакучаць:
    — Ну дайце мне якую-небудзь работу! Ну што мне рабіць?
    I, баючыся, каб мама не сказала заняцца кубікамі або якой-небудзь гульнёй, ён тут жа дадае:
    — Я хачу табе дапамагаць.
    А дапамагаць ён любіў. Ды гэта і зразумела: дапамагаючы дарослым, можна даведацца столькі цікавага!
    Увесну, калі бабуля з мамай рабілі градкі, Жэнік пачаў прасіць:
    — Бабулька, я хачу зрабіць сабе градку. Можна, бабуля?
    Ну як тут не дазволіць хлопчыку, калі ён так просіцца, так ласкава зазірае ў вочы?
    Хутка ў Жэніка з’явіліся і рыдлёўка, і граблі, і палівачка. Рыдлёўку і палівачку мама купіла ў магазіне, а граблі зрабіў сам дзед.
    Градку дапамагаў капаць старэйшы брат, Уладзік. Хлопчыкі слухаліся бабулю і стараліся рабіць усё так, як раіла яна.
    Калі градка была гатова, пачалася сяўба.
    Жэніку хацелася, каб на яго градцы было ўсё, што сеяла бабуля на вялікіх градах. Але, параіўшыся, браты вырашылі, што для ўсяго не хопіць месца, і таму пасеялі толькі салодкі гарошак, моркву, рэпку і мак. А па краях градкі пасадзілі сланечнікі.
    Першым на градцы ўзышоў гарох. Следам за ім вылезлі з зямлі сланечнікі, за сланеч-
    нікам — рэпка, морква і мак.
    Хлопчыкі вельмі старанна даглядалі свае пасевы. Асабліва Жэнік. Уладзік, дык той,
    бывала, пойдзе з сябрамі рыбу лавіць або суніцы збіраць і забудзецца на градку. А Жэнік
    увесь дзень ля яе пахаджвае: то пустазеліну якую вырве, то яшчэ раз палье раслінкі.
    — Паглядзі, Уладзік, як няроўна яны растуць, — сказаў аднойчы Жэнік. — Рэпка з
    моркваю растуць паволі, a гарох, мак і сла-
    нечнік вунь якія ўжо.
    — Яны, відаць, навыперадкі стараюцца — хто каго абгоніць, — пажартаваў Уладзік.
    Зацвіў нарэшце на градцы вусаты rapox, a неўзабаве распусціліся белыя і ружовыя макі. Над кветкамі з ранку да вечара ляталі матылькі, весела гулі працавітыя залатыя пчолкі. Жэнік з цікавасцю назіраў, як пчолы залазілі глыбока ў кветачкі і, усміхаючыся, падганяў іх:
    — Спяшайцеся, спяшайцеся, бо хутка зойдзе сонца і кветкі заплюшчаць на ноч свае вочкі.
    Але больш за ўсё хлопчыку падабаліся сланечнікі. Яны так спяшаліся расці, што хутка перараслі самога Жэніка.
    — Яны ўсіх перарастуць, — казала бабуля.
    — I маму? — недаверліва пытаўся хлопчык.
    — I маму і тату, — усміхалася бабуля.
    Мінуў некаторы час, і Жэнік сам пераканаўся, што бабуля гаварыла праўду.
    — Тата стань побач з маім сланечнікам, — папрасіў аднаго разу Жэнік.
    Тата падышоў да сланечніка. I што ж вы думаеце? Сланечнік быў куды вышэйшы за тату!
    — Хутка яны да самага неба дарастуць, — смяяўся Уладзік.
    Да неба сланечнікі, вядома, не дацягнуліся, але выраслі высачэзныя. А потым зацвілі.
    Кветкі ў іх былі ярка-жоўтыя і, мусіць, большыя за татаў саламяны капялюш.
    — А ведаеце, унучкі, чаму яны сланечнікамі называюцца? — сказала аднойчы бабуля.
    — Чаму? — у адзін голас запыталі браты.
    — Бо яны самі, нібы сонца. Бачыце, якія агністыя іх прамені-пялёсткі. I няўжо вы дагэтуль не заўважылі, што сланечнік заўсёды паварочвае свой тварык да сонца.
    Непрыкметна мінула квяцістае цёплае лета. На гародзе ўсё пачало даспяваць. Даспелі і Жэневы сланечнікі. I тады на градку пачалі прылятаць вераб’і. Яны зляталіся цэлымі чародкамі, садзіліся на сланечнікі і спрытна выдзёўбвалі з іх пукатыя буйныя зярняты. Але хлопчыкі не крыўдзіліся на птушак. На кожным сланечніку была такая безліч зярнят, што іх хапіла і птушкам, і Уладзіку, і Жэніку з сябрамі.
    А самы вялікі сланечнік хлопчыкі занеслі на школьную выстаўку. Ен яшчэ і цяпер там красуецца.
    Ласіль Вітка
    ХТО ШТО РОБІЦЬ
    Даглядае пчол пчаляр, Стол майструе сталяр, Шыбы ў вокны ставіць шкляр, Беліць сцены маляр, Чысціць комін камінар, Сыры варыць сыравар, Ну а цукар — цукравар.
    3 футра выкраіў каўнер Мне на паліто кушнер, Боты мне пашыў шавец, Новыя штаны — кравец, Цацку з дрэва майстры Выразалі — разьбяры. Цяпер сам разбяры, А што робяць ганчары, Бандары, цесляры, Муляры, млынары, Дактары, друкары?
    Хто даглядае трактары, А хто коней на стайні, А хто вучыць нас?
    Афтур Вольскі
    АД А ДА Я ПРАФЕСІЯ МАЯ
    Хто працуе на сяле шчыра і заўзята, каб было ў нас на стале усяго багата?
    Каб у радасці цвіла з году ў год няспынна і магутнаю была родная краіна?
    Пра гэта вам ад А да Я раскажа азбука мая.
    АГРАНОМА, як вядома, не застаць вясною дома. Аглядае поле ён, каб дало багаты плён.
    БУЛЬБАВОД, бульбавод — у турботах круглы год.
    А інакш, скажы, адкуль бы мелі б мы удосталь бульбы?
    У вёсцы ўрач ВЕТЭРЫНАРНЫ таксама час не траціць марна — і ўдзень гатовы і ўначы жывёле хворай памагчы.
    ГАНЧАР — сапраўдны чараўнік. Ён гліны ўзяў камяк, і вось збанок на крузе ўзнік, а потым — круглы гляк.
    Нельга сельскай гаспадаркі уявіць нам без ДАЯРКІ, хоць даўно ужо звычная дойка электрычная.
    Лістота апала пад ветрам асеннім, і ЕГЕР участак абходзіць лясны, глядзіць, каб хапіла ласям і аленям, дзікам і казулям кармоў да вясны.
    ЖЫВЁЛАВОД глядзіць жывёлу, і вынік працы ўсім відзён: бычок маленькі быў і кволы, а сёння з цэнтнер важыць ён.
    ЗААТЭХНІК — кнігу ў рукі, у яго такі занятак: па ўсіх правілах навукі развіваць калгасны статак.
    Калгасу кожнаму цяпер патрэбен вельмі ІНЖЫНЕР, бо без яго тэхнічных ведаў калгас бы поспехаў не ведаў.
    КАВАЛЬ хоць і не гне падковы, ды робіць людзям шмат паслуг. Ён змайстраваць дэталь гатовы, наладзіць барану ці плуг.
    Шумець, расці маладняку, дзе бор стары адчуў знямогу...
    I лес удзячны ЛЕСНІКУ за клопат і за дапамогу.
    Плывуць камбайны — «Колас», «Ніва», за імі ў жыце — чысты след.
    МЕХАНІЗАТАРЫ да жніва падрыхтавалі іх як след.
    НАСТАЎНІК вучыць нас і ў школе і па-за школай вучыць нас, каб мы любілі ферму, поле, каб шанавалі свой калгас.
    Горды я і тата горды, бо пачулі сёння ўказ: атрымае днямі ОРДЭН наш праслаўлены калгас.
    3 калгаса ў горад з кожным ідзе ўсё болей бочак з мёдам. А даглядае пчол ПЧАЛЯР, іх друг і рупны гаспадар.
    Знае ўсё РАХУНКАВОД дзе даход, а дзе расход.