• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    3 аднаго боку, калі мы атрымліваем нашы разумовыя здольнасці ў спадчыну і калі поспех адлюстроўвае гэтыя здольнасці (асабліва ў грамадствах, дзе статус чалавека залежыць ад яго асабістых заслут), то сацыяэканамічнае становішча асобы будзе адпавядаць яе прыроджаным здольнасцям. Нам могуць нават прыгадаць, што іменна Томас Джэферсан, а не Гасподзь Бог настаяў на тым, што ўсе людзі створаны роўнымі.
    3 другога боку, калі інтэлект развіваецца, галоўным чынам, пад уплывам асяроддзя, у якім мы расцём і вучымся, то дзеці, якія выхоўваюцца ў неспрыяльных умовах, не змогуць развіць свае здольнасці. У гэтым выпадку іх сацыяэканамічнае становішча будзе вынікам няроўных магчымасцей, а гэта, безумоўна, несправядліва. Але пакінем убаку, наколькі гэта магчыма, палітыку і разгледзім факты.
    Блізкасць паказчыкаў інтэлекту
    Фактычна ўсе зараз прызнаюць, што на інтэлект уплываюць і спадчыннасць, і асяроддзе. Нявырашаным застаецца адно пытанне: “у якой ступені?”
    Даследаванні блізнятаў. Ці маюць людзі з аднолькавым генетычным наборам аднолькавыя інтэлектуальныя здольнасці? Як можна ўбачыць на мал. 11.6, дзе наглядна прадстаўлены сабраныя звесткі, адказ можа быць толькі станоўчы.
    Паказчыкі інтэлекту гомагізотных блізнятаў, якія выраслі разам, больш блізкія, чым у гетэразіготных. Што гэта азначае? Уявім сабе магчымую дыскусію двух псіхолагаў, адзін з якіх лічыць, што рашаючы ўплыў на інтэлект аказвае спадчыннасць, а другі з ім не згодны.
    Першы. Паказчыкі інтэлекту гомазіготных блізнятаў амаль такія ж, як і ў чалавека, які двойчы выканаў адзін і той жа тэст. Паказчыкі гетэразіготных блізнятаў, у якіх толькі палова генаў агульная, адрозніваюцца значна больш.
    Другі. Але вынікі гомазіготных блізнятаў падобныя, бо іх і выхоўвалі аднолькава. Паглядзіце яшчэ раз на статыстыку, і вы ўбачыце, што гетэразіготныя блізняты, якія па набору сваіх генаў нічым не адрозніваюцца ад звычайных братоў і сясцёр, тым не менш, паказваюць больш блізкія вынікі. Джон Лоўлін і Роберт Нікалс даследавалі сотні блізнятаў і выявілі, што гомазіготныя блізняты ў большай ступені, чым гетэразіготныя, схільны аднолькава апранацца, спаць у адным пакоі, мець адных сяброў і настаўнікаў і г. д [Loehlin & Nichols, 1976]. Такім чынам, падабенства паказчыкаў іх інтэлекту можа быць растлумачана ўмовамі асяроддзя.
    Псршы. Аднак Лоўлін і Нікалс выявілі таксама, што і гомазіготныя блізняты, бацькі якіх не апраналі і не выхоўвалі іх аднолькава, фактычна з’яўляюцца копіяй адзін аднаго паводле паказчыкаў інтэлекту. Амаль тое ж самае можна сказаць і пра гомазіготных блізнятаў, якія выраслі ў розных сем’ях [Bouchard & others, 1990]. Аднолькавы набор генаў больш уплывае на чалавека, чым умовы, у якіх ён выхоўваецца.
    Другі. Пасля аналізу больш ранніх даследаванняў раздзеленых гомазіготных блізнятаў, было выяўлена, што часта яны траплялі ў падобнае асяроддзе [Karnin, 1974], Ведаеце, бусел не прыносіць такіх дзяцей наўздагад. Больш таго, ёсць звесткі, што
    304 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    выгадаваныя выгадаваныя
    разам	паасобку
    Двайняты, выгадаваныя разам
    Дзеці адных бацькоў, выгадаваныя разам
    Няродныя дзеці, выгадаваныя разам
    Мал. 11.6. Інтэлект: спадчыннасць або асяроддзе? Наколькі падобны паказчыкі інтэлекту ў гомазіготных блізнятаў, у гетэразіготных блізнятаў, у братоў і сясцёр? Людзі блізкія генетычна маюць блізкія паказчыкі інтэлекту. Але карэляцыя выяўляе і ўплыў асяроддзя: тэставыя балы гомазіготных блізнятаў, якія выраслі паасобку, не такія блізкія, як у тых, хто вырас разам. Звярніце ўвагу: лічба 1,0 паказвае поўную карэляцыю, a 0,0 — яе адсутнасць [паводле Bouchard, 1982],
    генетыкі, якія вывучаюць паводзіны, зніжаюць ступень, у якой спадчыннасць, на іх думку, вызначае ўзровень інтэлекту з 80% у мінулым да 50% [Loehlin, 1989; Plomin & Rende, 1991] і 60% у наш час [Bouchard & Segal, 1988]. Няма сумнення, што даследаванні генетычнай абумоўленасці паводзінаў не менш сведчаць пра ўплыў асяроддзя, чым пра ўплыў генаў.
    Даследаванні прыёмных дзяцей. Псіхолагі імкнуцца разблытаць клубок праблем, што датычаць уплыву спадчыннасці і асяроддзя. Вывучаючы блізнятаў, некаторыя вучоныя задаліся пытаннем: інтэлект ўсыноўленых дзяцей адпавядае паказчыкам біялагічных бацькоў, чые гены яны ўнаследавалі, ці IQ прыёмных бацькоў, якія стварылі асяроддзе іх выхавання? Мал. 11.7 сведчыць на карысць біялагічных, а не прыёмных бацькоў. Больш таго, чым сталей становяцца дзеці, тым бліжэй яны па інтэлекту да сваіх біялагічных бацькоў [Fulker & others, 1988; Loehlin & others, 1989]. “Выхаванне ў адным і тым жа доме не набліжае вас па інтэлекту да
    вашых зводных братоў і сясцёр,” — адзначае Сандра Скар. “I ўсё зза паловы вашых генаў”.
    Спадчыннасць. Сказаць, што індывідуальныя адрозненні інтэлектаў тлумачацца генетычнымі прычынамі і што спадчыннасць уплывае на іх на 50—60%, не азначае, быццам гены вызначаюць ваш інтэлект на 50—60%, а асяроддзе — на астатнія 50—40.
    Гэтак жа нельга сказаць, што, калі рост чалавека на 90% абумоўлены спадчыннасцю, то ў жанчыны, рост якой 180 см, 168 см абавязана генам, а астатнія — умовам асяроддзя. Хутчэй гэта азначае, што мы можам аднесці да спадчынных 50—60% індывідуальных адрозненняў інтэлекту ў межах групы. Гэта так часта разумеюць няправільна, што я паўтару: ніколі нельга сказаць, наколькі працэнтаў інтэлект індывіда перадаецца ў спадчыну. Фактар спадчыннасці — гэта ступень, у якой індывідуальныя адрозненні абумоўлены генетычным наборам.
    Але нават і гэтая выснова небясспрэчная. Папершае, фактар спадчын
    Раздзел 11 Інтэлект 305
    насці можа мяняцца ў залежнасці ад даследавання. Каб гэта растлумачыць, уявіце, што двое вучоных незалежна адзін ад аднаго даследуюць, як гены і жыццёвы вопыт уплываюць на інтэлект. Адзін з іх правёў тэсціраванне дзвюх груп прыёмных дзяцей, прычым дзеці адной нарадзіліся ад разумова непаўнацэнных бацькоў, а другой — ад лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Яго выснова: адрозненні інтэлектаў дзяцей вызначаюцца галоўным чынам тым, што яны атрымалі ў спадчыну ад сваіх біялагічных бацькоў, а не ўплывам хатняга асяроддзя. У той жа час другі даследчык параўноўвае дзяцей, што нарадзіліся ў бацькоў з сярэднім паказчыкам інтэлекту, з дзецьмі, чые бацькі мелі IQ крыху вышэй за сярэдні. Палова дзяцей з абедзвюх груп жыла разам з бацькамі, а другая палова — ў дзіцячым доме. Вучоны выяўляе значны ўплыў асяроддзя. Сустрэўшыся на канферэнцыі, першы даследчык паведамляе, што, як паказаў яго аналіз, індывідуальныя адрозненні ў інтэлектуальным развіцці залежаць галоўным чынам ад спадчыннасці,
    дзіцё і	дзіцё і
    прыёмныя бацькі
    біялагічныя бацькі
    Мал. 11.7. Падабенства паказчыкаў інтэлекту сярод 245 прыёмных дзяцей штата Каларада і іх біялагічных і прыёмных бацькоў. К 7 гадам прыёмныя дзеці па інтэлекту становяцца падобнымі да сваіх біялагічных бацькоў [паводле Fulker & others, 1988],
    “Існуе вялікая колькасць звестак пра тое, што ранняе навучанне дзяцей з сем’яў сярэдняга класа не дае амаль ніякіх пераваг”.
    Эдвард Цыплер, “Уводзіны ў псіхалогію”, 1987
    а другі сцвярджае, што яго аналіз выявіў значна большы ўплыў асяроддзя. Хто ж мае рацыю?
    Абодва, бо яны вывучалі розныя групы. I вось чаму. Параўнайце людзей з рознай спадчыннасцю, якія выраслі ў аднолькавым асяроддзі, і ўплыў генаў на ўзровень іх інтэлекту будзе высокім. Параўнайце людзей, чыя спадчыннасць адрозніваецца нязначна, і якія выраслі ў розных умовах, і той уплыў акажацца нізкім. А калі б ва ўсіх была аднолькавая спадчыннасць, яе ўплыў на індывідуальнае развіццё быў бы нулявы.
    Але не забывайце, што гены і асяроддзе ўзаемазвязаны. Даследаваўшы індывідуальныя адрозненні дзяцей, што выраслі ў адной сям’і, вучоныя прыйшлі да вываду, што самыя важныя жыццёвыя навыкі ў кожнага з нас фарміруюцца пасвойму. Наш біялагічны склад уздзейнічае на стаўленне да жыцця, якое прымушае нас развіваць свае прыродныя здольнасці і абумоўліваюць выбар адпаведнага асяроддзя. Дзеці з прыроднай схільнасцю да матэматыкі ў старэйшых класах хутчэй за ўсё выберуць матэматыку і пакажуць высокія балы ў матэматычных заданнях тэста SAT — дзякуючы і сваім здольнасцям, і ведам па гэтым прадмеце. Такім чынам, нашы гены вызначаюць наш жыццёвы вопыт, які потым фарміруе нас саміх.
    Уплыў асяроддзя
    Мы ведаем, што спадчыннасць ва ўсіх розная. Калі б нават усе мы выраслі ў асяроддзі, якое спрыяе развіццю інтэлекту, мы б усё роўна праявілі сябе парознаму. Мы бачым таксама, што немагчыма ўсё растлумачыць адной спадчыннасцю. Жыццёвы вопыт выхоўвае нас у кірунку, вызначаным нашымі генамі. Як сказана ў раздзеле 9, спосаб навучання прыкметна ўплывае на фарміраванне нервовых сувязяў мозга.
    20 3ак. 376
    306 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    Чалавечае асяроддзе рэдка бывае такім жа незайздросным, як у пацукоў, што сядзяць у цёмных, пустых клетках. Аднак жыццёвыя ўмовы ўсё ж уплываюць на інтэлект чалавека. Да такой высновы прыйшоў псіхолаг Дж. Маквікер Хант, які правёў назіранні ў адным з дзіцячых дамоў Тэгерана [Hunt, 1982]. Як правіла, дзеці там да двух гадоў не маглі самастойна сядзець, а хадзіць — да чатырох. Выхавальнікі не звярталі ўвагі на іх плач, крык і іншыя псіхічныя рэакцыі. Таму ў дзяцей не было патрэбы ўздзейнічаць на асяроддзе, і яны вырасталі пасіўнымі, панурымі, слабаразвітымі істотамі. Жорсткія ўмовы затрымалі развіццё іх разумовых здольнасцей.
    Ведаючы пра ролю правільнага выхавання дзіцяці, Хант распрацаваў праект на ўдасканалення дзіцячага развіцця. Найперш ён навучыў выхавальнікаў гуляць з дзецьмі ў гукі. Спачатку дарослыя імітавалі дзіцячае лепятанне, потым вучылі дзяцей паўтараць за імі іншыя гукі. Нарэшце яны пачалі вучыць іх гукам персідскай мовы.
    Вынікі ашаламілі. Усе 11 дзяцей, з якімі займаліся па гэтай праграме, ва ўзросце 22 месяцаў маглі назваць больш за 50 прадметаў і частак цела. Дзеці сталі такімі разумнымі, што большасць з іх усынавілі — незвычайны поспех для дзіцячага дома.
    Адкрыцці Ханта пацвердзілі ўплыў асяроддзя. Аднак ці могуць яны даць рэкамендацыі адносна таго, як “развіць у дзіцяці інтэлект генія”. Некаторыя папулярныя кнігі сцвярджаюць, што гэта магчыма, але вучоныя сумняваюцца ў гэтым. Сандра Скар пагаджаецца, што нядбайнае выхаванне можа мець незваротныя паследствы [Seearr, 1984]. Аднак яна лічыць, што, “калі дзіця расце ў нармальным кантакце з дарослымі, нармальна рэагуе на знешнасць, гукі, чалавечае маўленне, яно развіваецца правільна”. Што тычыцца развіцця інтэлекту, яна ўпэўнена: “Бацькі, якія жадаюць спецыяльна развіваць сваіх дзяцей, марнуюць свой час”. Бацькі малых з высокай адзнакай інтэлекту часцей вешаюць бразготкі над іх пасцелькамі, водзяць іх у тэатр і г. д. Але ці ўплывае гэта на інтэлект дзіцяці?