• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Аналагічнае звужэнне дыяпазону тлумачыць, чаму тэст GRE так недакладна прагназуе адзнакі аспірантаў. Паколькі ў аспірантуру прымаюць студэнтаў з прыкладна аднолькавымі, досыць высокімі баламі, то нас не павінна здзіўляць, што вынікі тэста не заўсёды супадаюць з будучай паспяховасцю аспірантаў. Гэта будзе справядлівым нават у тым выпадку, калі ў тэста выдатная прадказальная валіднасць для вялікай групы студэнтаў. Такім чынам, пры праверцы прадказальнай валіднасці тэста спачатку на вялікай, а потым на малой групе, ён у значнай ступені страчвае дакладнасць прагнозу. Абмежаваны дыяпазон адзнак — аспіранты атрымліваюць у асноўным толькі 5 і 4 — адпаведна зніжае прадказальную валіднасць тэста.
    Раздзел 11 Інтэлект 295
    Лепшы паказальнік будучых адзнак — гэта мінулыя адзнакі, якгя адлюстроўваюць г агульны ўзровень, і матывацыю.
    Абагульняючы, можна сказаць, што будучыя паводзіны лепш за ўсё прадказаць на прыкладзе сённяшніх.
    Што такое інтэлект?
    Мы ўжываем слова “інтэлект”, як быццам усім вядома, што яно абазначае. Але гэта не так. Псіхолагі спрачаюцца адносна таго, ці трэба лічыць інтэлект прыроджанай функцыяй мозга, пэўным узроўнем разумовай дзейнасці, ці гэта якасць, якая толькі прыпісваецца мозгу — падобна прыгажосці, што, як вядома, знаходзіцца ў воку назіральніка. Знаёмства з супрацьлеглымі падыходамі выклікае пачуццё, падобнае таму, што было ў Алісы з кнігі Льюіса Кэрала, калі яна прачытала адзін вершык: “Ён абудзіў ува мне мноства думак, толькі я дакладна не ведаю, якіх”.
    Спецыялісты сыходзяцца на адным: інтэлект — гэта не “рэч”. Калі мы распавядаем пра чыйсьці IQ як пра аб’ектыўную рэальнасць, накшталт росту, мы робім памылку ў разважанні, якая называецца рэіфікацыяй (матэрыялізацыяй) — разгляд абстрактнага, нематэрыяльнага паняцця як рэальнага, канкрэтнага прадмета. Матэрыялізаваць — значыць стварыць паняцце, даць яму назву, а потым упэўніць сябе ў тым, што яно сапраўды існуе. Калі гаварыць: “Яе IQ роўны 120 балам”, адбываецца матэрыялізацыя паняцця IQ, ён уяўляецца прадметам, якім можна валодаць, а не сумай балаў, набраных пры тэсціраванні.
    Інтэлект — гэта паняцце, якое тлумачыць, чаму адны людзі вырашаюць праблемы лепш, чым другія. У кнізе “Даведнік па інтэлекту” Роберта Штэрнберга і Уільяма Солтэра гаворыцца, што большасць экспертаў разглядае інтэлект як від адаптацыйных паводзінаў, скіраваных на дасягненне мэты [Sternberg & Salter, 1982]. Гэтыя паводзіны ўключаюць здольнасць чалавека да адаптацыі, навучання, вырашэння праблем і разважання. Людзі, якія паводзяць сябе разумна, звычайна
    пераадольваюць цяжкасці і дасягаюць сваіх мэтаў.
    Нягледзячы на тое, што такі погляд падзяляецца ўсімі вучонымі, застаюцца нявырашанымі тры пытанні: папершае, разглядаць нам інтэлект як уласцівасць, што залежыць ад культурнага асяроддзя, ці як незалежную ад культуры здольнасць вырашаць жыццёвыя задачы? Падругое, ці з’яўляецца інтэлект адзінай універсальнай здольнасцю або гэта некалькі асобных здольнасцей? Патрэцяе, ці можам мы разглядаць інтэлект як хуткасць апрацоўкі інфармацыі мозгам?
    Ці залежыць інтэлект ад культурнага асяроддзя?
    Або ён з'яўляецца незалежнай ад культуры агульнай здольнасцю вырашаць праблемы?
    Згодна з адным поглядам, разумныя паводзіны мяняюцца ў залежнасці ад сітуацыі. Для Бінэ і іншых стваральнікаў тэстаў на інтэлект гэтае паняцце абазначала здольнасць дзяцей паспяхова прыстасоўвацца да вучэбных патрабаванняў. Для якіхнебудзь астраўлян з паўднёвай часткі Ціхага акіяна яно атаясамліваецца з уменнем добра лавіць рыбу і кіраваць лодкай. Для менеджэра і гандаяра ў сучасным грамадстве інтэлект — гэта перш за ўсё ўменне кантактаваць з людзьмі. Жыхар горада, магчыма, лічыць, што інтэлект уключае ў сябе правілы паводзінаў на гарадскіх вуліцах.
    Вучоныя, што разглядаюць інтэлект як уменне людзей паспяхова прыстасоўвацца да ўмоў асяроддзя, скептычна ставяцца да стварэння тэста, які б ацэньваў інтэлект чалавека безадносна да культуры яго грамадства. Яны мяркуюць, што іх апаненты (а тыя спадзяюцца, што такі тэст нарэшце з’явіцца) не разумеюць, што само паняцце “інтэлект” уключае ўласцівасці, якім тая ці іншая культура аддае перавагу. “Незалежным ад культуры” варта лічыць рост, а не інтэлект. Як зазначыў даследчык інтэлекту Говард Гарднер, будучую зорку баскетбола Лары Бёрда, магчыма, і не лічылі ў школе вялікім разумнікам, але ў супольнасці паляўнічых і воінаў з коп’ямі ён быў бы сярод першых.
    296 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    “ Інтэлект — гэта канкрэтнае ўменне чалавека арыентавацца ў любой жыццёвай сітуацыі”.
    М.С. Мішэль, 1943
    Іншыя вучоныя разглядаюць інтэлект як базавую пазнавальную здольнасць, якая дапамагае людзям вырашаць праблемы і паспяхова дзейнічаць у любым асяроддзі [Baron, 1985]. Агульныя і нечаканыя пытанні тэстаў на інтэлект правяраюць наша ўменне эфектыўна вырашаць разнастайныя праблемы незалежна ад культуры, у якой вырас чалавек. Існуе меркаванне, што людзі, якія згодна з тэстам WAIS паўтараюць шэраг лічбаў у адваротным парадку і знаходзяць прапушчаны элемент у малюнку, безумоўна, справяцца і з іншымі задачамі — школьным тэстам, кіраваннем караблём або вырошчваннем зерня. (Як мы ўбачым далей, такі пункт гледжання не мае сур’ёзнай падставы. Існуе толькі верагоднасць таго, што людзі, якія паспяхова выконваюць вучэбныя тэсты, будуць гэтак жа паспяхова вырашаць практычныя і прафесійныя задачы паза межамі школы.)
    Інтэлект — гэта адна агульная здольнасць ці некалькі розных здольнасцей?
    Мы ведаем, што адзін чалавек мае матэматычны талент, другі — пісьменніцкі, трэці — выяўленчы, музычны або танцавальны. У сувязі з гэтым можа ўзнікнуць пытанне: ці варта ўжываць тэрмін “інтэлект” для абазначэння мноства розных здольнасцей? Разглядаць нам інтэлект як адну універсальную здольнасць ці як суму некалькіх спецыфічных?
    Фактарны аналіз. Па сутнасці, усе пагаджаюцца з тым, што спецыфічныя інтэлектуальныя здольнасці сапраўды існуюць. Прыгадайце, што ў тэсце Векслера (WAIS) вербальныя і невербальныя заданні ацэньваюцца асобна, што тэст SAT таксама адрознівае вербальныя і матэматычныя заданні. 3 уласнага вопыту вы, напэўна, ведаеце якоганебудзь таленавітага мастака, які трапляе ў тупік пры ра
    шэнні самых простых матэматычных задач або выдатнага студэнтаматэматыка, што ніяк не праяўляе сябе ў літаратурнай дыскусіі.
    Але ці не можа існаваць нейкага агульнага фактару ў аснове ўсіх спецыфічных здольнасцей? Каб адказаць на гэтае пытанне, псіхолагі вывучаюць, якім чынам розныя здольнасці звязаны паміж сабою.
    Статыстычны метад, які называюць фактарным аналізам, дазваляе даследчыкам выявіць групы тэставых заданняў, якія ацэньваюць адну і тую ж здольнасць. Напрыклад, хто паспяхова выконвае слоўныя заданні, паспяхова справяцца і з разуменнем цэлага тэксту. Такая група (кластэр) дазваляе вызначыць фактар вербальнага інтэлекту. Псіхолагі выдзяляюць некалькі такіх кластэраў, уключаючы фактар прасторавага і лагічнага мыслення.
    Чарльз Спірман [Spearman, 1863— 1945], які спрыяў развіццю фактарнага аналізу, меркаваў, што існуе таксама і агульны інтэлект, або фактар G, на якім грунтуюцца ўсе іншыя фактары. У людзей ёсць ярка выяўленыя спецыяльныя здольнасці, сцвярджаў Спірман, але той, хто мае высокія паказчыкі па адным параметры, напрыклад, па вербальным інтэлекце, звычайна пераўзыходзіць іншых па прасторавым мысленні або логіцы. Такім чынам, існуе верагоднасць, што розныя здольнасці па меншай меры згрупаваны ў адно цэлае. Спірман лічыў, што гэты агульны інтэлект, ці фактар G, знаходзіцца ў аснове ўсіх свядомых паводзінаў — ад паспяховай вучобы ў школе да кіравання марскімі суднамі.
    Дапушчэнне, што агульныя разумовыя здольнасці можна ахарактарызаваць адзіным паказчыкам інтэлекту, у часы Спірмана ўяўлялася даволі спрэчным. Такім яно застаецца дасюль. Насуперак Спірману, Л. Л. Тэрстан [Thurstone, 1887— 1955], выкарыстаўшы і прааналізаваўшы вынікі 55 тэстаў, вызначыў 8 груп “першасных разумовых здольнасцей”, такіх, як, напрыклад, бегласць маўлення, памяць і логіка. Тэрстан не ацэньваў сваіх падыспытных па адзінай шкале. Аднак калі іншыя вучоныя пачалі аналізаваць яго звесткі, то заўважылі існаванне слабой
    Раздзел 11 Інтэлект 297
    тэндэнцыі: хто пераўзыходзіў іншых у адной з васьмі груп заданняў, паказваў лепшыя вынікі і ў астатніх. Такім чынам, заключылі яны, верагоднасць існавання фактару “G” цалкам выключыць нельга.
    Каб зразумець гэты пункт гледжання, возьмем для прыкладу спорт. Уменне хутка бегаць адрозніваецца ад грубай сілы, якая, у сваю чаргу, не мае нічога агульнага з каардынацыяй позірку і рухаў рукі пры кідку баскетбольнага мяча ў карзіну. Малаверагодна, што чэмпіён па цяжкай атлетыцы стане выдатным фігурыстам. Аднак ёсць сведчанні, што пэўныя здольнасці, напрыклад, хуткасць бегу і дакладнасць кідка, цесна ўзаемазвязаны. Па аналогіі, і інтэлект чалавека ўключае некалькі розных здольнасцей, якія дастаткова цесна звязаны ў пэўнага індывіда, каб вызначыць фактар агульнага інтэлекту.
    Сучасныя тэорыі шматлікіх інтэлектаў. He так даўно псіхолаг Говард Гарднер знайшоў новыя доказы на карысць тэорыі Тэрстана [Gardner, 1983]. Але замест таго, каб ісці шляхам статыстычнага аналізу, як гэта рабіў Тэрстан, Гарднер сабраў шмат пацверджанняў Taro, што інтэлект бывае розных відаў. Ён заўважыў, што пашкоджанне мозга можа нанесці шкоду якойнебудзь адной здольнасці, але не ўплываць на іншыя. Ён прааналізаваў значэнне розных чалавечых здольнасцей для розных рэгіёнаў і культур — ад паляўнічых плямёнаў да японскіх прамысловых рабочых і паўночнаамерыканскіх вучняў. Ён вывучаў працы, якія апісвавалі людзей і са шматлікімі талентамі, і толькі з адным. Людзі з “сіндромам таленту”, напрыклад, маюць невысокія паказчыкі ў тэстах на інтэлект, аднак праяўляюць незвычайныя ўменні ў вусным падліку, маляванні або музыцы. Яны могуць быць зусім пазбаўленыя здольнасцей да мовы, аднак умеюць, як электронны калькулятар, хутка і дакладна складваць лічбы або імгненна называць дзень тыдня для любой гістарычнай даты.
    Абапіраючыся на гэтыя звесткі, Гарднер сцвярджаў, што ў чалавека не адзін, а шмат інтэлектаў, кожны з якіх незалежны ад іншых. У дадатак да моўных і матэматычных здольнасцей, што ацэнь