• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Тэрмэн падтрымліваў думку Гальтана, што інтэлект паддаецца вымярэнню, і спрыяў шырокаму распаўсюджванню тэставай методыкі. Яго мэтай было “ўлічыць прыроджаную няроўнасць інтэлектуальных здольнасцей дзяцей” пры вызначэнні іх “прафесійнай прыдатнасці” [Terman, 1916]. Падзяляючы погляды на яўгеніку, Тэрмэн скардзіўся на “неразумнасць” і “незвычайную пладавітасць”, якія, на яго думку, назіраліся ў некаторых этнічных групах [Terman, 1916]. Ён лічыў, што выкарыстанне тэстаў на інтэлект ўрэшце прывядзе “да абмежавання нараджальнасці ў непаўнацэнных людзей і тым самым да зніжэння ўзроўню злачыннасці, беднасці і неэфектыўнасці вытворчай сферы”.
    Тым часам урад ЗША скарыстаў тэст Стэнфард — Бінэ, каб ацаніць інтэлектуальны ўзровень салдат Першай сусветнай вайны і новых імігрантаў. Асобныя псіхолагі памылкова інтэрпрэтавалі вынікі гэтых тэстаў як доказ непаўнацэннасці людзей, якія не належаць да англасаксонскай нацыі. Напрыклад, па выніках вывучэння імігрантаў з Еўропы, якія прыбылі на востраў Эліс у 1913 г. псіхолаг Генры Годард сцвярджаў, што 83% яўрэяў, 80% венграў, 79% італьянцаў і 87% рускіх з ліку імігрантаў з’яўляюцца “непаўнацэннымі” [Eysenck & Karnin, 1981].
    Раздзел 11 Інтэлект 289
    Бінэ жахнуўся б, калі б ведаў, што яго тэст паслужыў асновай для такога азначэння. Зрэшты, такія агульныя і беспадстаўныя вывады бянтэжылі і саміх прыхільнікаў сістэмы тэстаў. Напрыклад, Тэрмэн прыйшоў да высновы, што тэставыя адзнакі адлюстроўваюць не толькі прыроджаныя інтэлектуальныя здольнасці, але і адукацыйны, культурны ўзровень людей. Тым не менш, няправільнае скарыстанне тэстаў у мінулым — доказ таго, што навука не застрахавана ад прадузятасці. Пад маскай навуковай аб’ектыўнасці падчас можа хавацца ідэалогія.
    “Навуку трэба разумець як сацыяльны феномен, смелы пошук чалавека, а неяк функцыю робатаў, запраграмаваных на збор чыстай інфармацыі”.
    Стэфан Джэй Гоулд, 1981
    Сучасныя тэсты разумовых здольнасцей
    Напэўна, вам даводзілася выконваць дзесяткі розных тэстаў: гэта і самыя простыя школьныя тэсты на праверку асноўных навыкаў чытаць і пісаць, экзаменацыйныя тэсты, тэсты на інтэлект, на ўменне вадзіць машыну, уступныя тэсты і г. д. Псіхолагі вылучаюць дзве групы такіх тэстаў: тэсты на агульную адоранасць (якія маюць на мэце праверку вашых здольнасцей да засваення новых уменняў) і праверачныя, або тэсты на паспяховасць, якія павінны выявіць, чаму вы навучыліся. Так, уступны тэст, што выконваецца пры паступленні ў каледж і мае на мэце вызначэнне вашых здольнасцей, з’яўляецца тэстам на агульную адоранасць. А выпускны экзаменацыйны тэст, што ахоплівае матэрыял, засвоены за гэты час, — гэта тэст праверачны.
    Розніца паміж тэстамі на агульную адоранасць і праверачнымі невялікая. На вынікі першых уплывае слоўнікавы запас. Большасць тэстаў ацэньваюць і саму здольнасць, і ўзровень яе развіцця. Іх адрозніваюць з чыста практычных меркаванняў: тэсты на агульную адоранасць выкарыстоўваюцца для прагназавання будучай паспяховасці, а праверачныя — для ацэнкі бягучай.
    Каб лепш зразумець, што ўяўляюць сабою сучасныя тэсты на інтэлект і ўбачыць розніцу паміж імі, разгледзім дзве самыя папулярныя методыкі. Мы будзем звяртацца да гэтых методык, закранем пытанні распрацоўкі і эфектыўнасці тэстаў, а таксама іх скарыстання і злоўжывання іх вынікамі.
    Найбольш распаўсюджаны тэст на інтэлект (WAIS). Сярод імігрантаў з Усходняй Еўропы, якіх у 1900 г. палічылі непаўнацэннымі, аказаўся 6гадовы румынскі хлопчык па імені Дэвід Векслер. Па іроніі лёсу праз 30 гадоў псіхолаг Дэвід Векслер стварыў самы папулярны да цяперашняга часу тэст на інтэлект — так званую шкалу Векслера для вымярэння інтэлекту дарослых. Пазней ён распрацаваў падобны тэст для школьнікаў, які назвалі шкалой Векслера для вымярэння інтэлекту дзяцей (WISC), а потым з’явіўся тэст і для дашкольнікаў. Тэст WAIS складаецца з 11 субтэстаў, як паказана на мал. 11.1. Ён не толькі прапануе універсальную шкалу інтэлекту, але ж, як і тэст Стэнфард — Бінэ, асобна ацэньвае вербальныя і невербальныя заданні. Істотная разбежка паміж імі павінна сігналізаваць экзаменатару пра магчымыя цяжкасці ў вучобе. Напрыклад, нізкая паспяховасць пры вербальных заданнях у параўнанні з невербальнымі можа сведчыць пра недастатковую развітасць уменняў чытаць і гаварыць. Вопытны экзаменатар можа па выніках тэста выявіць моцныя бакі ў інтэлектуальным развіцці, на якія ў далейшым будзе абапірацца настаўнік ці кіраўнік.
    “Дзеці заможных і адукаваных бацькоў паказваюць лепшыя вынікі, чым дзеці з бедных і некультурных сем'яў, з той простай прычыны, што ў іх лепшая спадчыннасць”.
    Льюіс Тэрмэн, 1916
    Тэсты школьнай паспяховасці (SAT) Тэсціраванневялікіхгруп паспяхова ажыццяўляецца пры дапамозе тэстаў тыпу SAT, якія штогод выконваюць 1,6 мільёнаў абітурыентаў каледжаў. Як і першы тэст Бінэ, ён скіраваны на прагназаванне паспяховасці. Аднак, у адрозненне ад тэ
    19 3ак. 376
    290
    Частка 4 Пазнанне і мысленне
    стаў Стэнфард — Бінэ і Векслера, ён не змяшчае універсальнай шкалы інтэлекту. Вербальныя і матэматычныя здольнасці ацэньваюцца ў ім асобна.
    Як паказана на мал. 11.2, SAT з’яўляецца добрым ўзорам тэста на агульную адоранасць, які правярае некаторыя веды і ўменні, засвоеныя ў мінулым. Напрыклад, больш за палову з 60 матэматычных заданняў патрабуюць ведання асноў алгебры і геаметрыі. Уступны тэставы экзамен у каледжах (ACT), які штогод здаюць вучні старэйшых класаў Амерыкі, можна назваць праверачным тэстам. Па яго выніках сучасны сярэднестатыстычны навучэнец старэйшых класаў апярэдзіць Арыстоцеля і іншых геніяў далёкага мінулага.
    Прынцыпы распрацоўкі тэстаў
    Каб мець распаўсюджанне, псіхалагічныя тэсты павінны адпавядаць тром патраба
    ванням — быць стандартызаванымі, надзейнымі і валіднымі. Тэсты Стэнфард — Бінэ, Векслера і SAT адпавядаюць усім тром характарыстыкам.
    Стандартызацыя. Сама па сабе колькасць правільна выкананых заданняў амаль нічога не дае. Каб ацаніць вашы вынікі, трэба параўнаць іх з вынікамі іншых. Каб забяспечыць аснову для абгрунтаванага параўнання, стваральнікі тэста павінны апрабаваць яго на кантрольнай групе. Тады з’явіцца магчымасць параўноўваць персанальныя вынікі тэста са стандартамі, што вызначаны па кантрольнай групе. Такі працэс вызначэння крытэрыяў па выніках тэсціравання кантрольнай групы называецца стандартызацыяй.
    Згадайце, што, калі тэст Бінэ, створаны ў Францыі, аказаўся непрыдатным для каліфарнійскіх школьнікаў, Тэрмэн перагледзеў яго і стварыў новы варыянт, правёўшы апытанне 2 300 белых амеры
    МОЎНЫ
    Агульная інфармацыя
    У які дзень мы адзначаем Дзень Незалежнасці ?
    Падабенствы
    Чым падобныя шэрсць і бавоўна ?
    Арыфметычныя здольнасці
    Калі яйкі каштуюць 60 цэнтаў за тузін, колькі каштуе адно яйка?
    Слоўнікавы запас
    Скажы мне значэнне слова карупцыя.
    Разуменне
    Чаму людзі купляюць страхоўку ад пажару ?
    Запамінанне лічбаў
    Паслухайце ўважліва і назавіце гэтыя лічбы пасля мяне 7 3 4 1 8 6
    Зараз я назаву іншыя лічбы і папрашу вас назваць іх у адваротным парадку.
    3 8 4 1 6
    Дапаўненне карціны
    Я пакажу вам карцінку, у якой не хапае адной важнай дэталі.
    Скажыце, чаго не хапае ?
    Складанка з малюнкаў
    Малюнкі знізу распавядаюць гісторыю. Раскладзіце іх у правільным парадку як адбывалася гэта гісторыя.
    Складанка з кубікаў
    Маючы чатыры кубікі, складзіце наступны ўзор.
    Складанка з аб’ектаў
    Калі гэтыя часткі правільна скласці разам, яны ўтвораць штосьці.
    Складзіце іх як мага хутчэй.
    Замена лічбаў на сімвалы Код
    нядз.	панядз.	аўт.	серада чацв.		пятн.	суб.
    1	ЕІ	3	4	5	6	7 ,
    8	9	10	11	12	13	14
    15	16	17	18	19	20	21
    22 29	23 30	24	25	26	27	28
    л	о	п	X	8
    1	2	3	4	5
    л	8	X	О	л	п	8	X	л	8
    									
    Мал. 11.1. Прыклады субтэстаў з новай версіі WAISR [паводле Thorndike & Hagen, 1977],
    Раздзел 11 Інтэлект 291
    МОУНЫ
    Выбярыце слова або фразу, якая бліжэй за астатнія мае. супрацьлеглае значэнне да слова. напісанага вялікімі літарамі.
    МАТЭМАТЫЧНЫ
    Калі х + у = х + 5, то у = (А)  5 (В) корань кубічны з
    5(D) 5(E) 5
    (93 працэнты правільна адказалі D)
    ЧЭЭНУЦЬ: (А) засцерагаць (В) асушаць (С) раскрываць (D) ажываць (Е) прыклейваць (93 працэнты адказалі D)
    GARNER (ссыпаць збожжа ў свіран) (А) марнаваць (В) рабіць жываплот (С) злучаць (D) запамятаваць (Е) рассыпаць (26 працэнтаў правільна адказалі Е)
    У спаборніцтве па бегу хуткасць Боба склала 4/5 ад хуткасці Алісы, а хуткасць Крыса  3/4 ад хуткасці Боба. Якую хуткасць мела Аліса ў адносінах да сярэднеарыфметычнага значэння хуткасцяў іншых двух бягуноў ?
    (А) 3/5 (В) 7/10 (С) 40/31 (D) 107 (У) 5.3
    (10 працэнтаў адказалі D)
    НОВЫ МАТЭМАТЫЧНЫ ТЭСТ
    (1994)
    Кожная з наступных задач складаецца са словазлучэння, за якім ідуць пяць іншых словазлучэнняў. Знайдзіце тое словазлучэнне, якое найлепшым чынам пасуе да пачатковай пары.
    МАСТАЦКАЕ ПАЛАТНО (А) лёсаванне (В) сажалка (С) пішчая папера (D) ценевы аловак (Е) скульптурны план (92 працэнты адказалі правільна С)
    Марцін і Аліса купляюць газеты па 0.20$ за штуку.а прадавалі за 0,25$. Калі ў канцы тыдня прыбытак Марціна склаў 12,60$, а Алісы 18,75$, то на колькі газет Аліса прадала больш за Марціна?
    Ф
    <35
    С25
    <35
    <35
    <35 CD CD
    С45
    cd
    <35
    <35
    <35
    <35
    <35
    Ф
    КПІЦЬ (А) улагоджваць (В) прыніжаць абразамі (С) праклінаць (D) стымуляваць знешнасць (Е) успуджаць (21 працэнт адказаў правільна)
    (Пакажыце адказ на схеме справа).
    <35 ®) CD
    <35
    <35
    <35
    <35
    <35
    <35
    Мал. 11.2. Прыклады заданняў з SAT. Пачынаючы з 1994, тэст змяшчае пытанні, якія патрабуюць ад студэнтаў уласных адказаў [паводле College Entrance Examination Board, 1983, 1990].
    канцаў з розных сацыяльных слаёў. Гэтыя людзі і вызначылі крытэрьгі, паводле якіх адбываецца ацэнка паказчыкаў тэста.
    Адвольную выбарку вынікаў тэста можна схематычна прадставіць у выглядзе нармальнай крывой (мал. 11.3). Незалежна ад таго, што мы вымяраем — рост, вагу або інтэлект, — большасць значэнняў аказваюцца набліжанымі да сярэдняга паказчыка. У выпадку з тэстам на інтэлект за сярэдняе значэнне прынята лічба 100. Па меры аддалення ад яе ў любым кірунку колькасць паказчыкаў змяншаецца. У межах кожнай узроставай групы у тэстах Векслера і Стэнфард — Бінэ балы выстаўляюцца ў залежнасці ад таго, у якой ступені вынік адхіляецца ўверх ці ўніз ад сярэдняга значэння.