Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Лінгвіст Н. Хомскі лічыць пункт гледжання Скінера на засваенне мовы наіўным. Хомскі казаў: канечне, вучонамумарсіяніну, які назірае за дзецьмі ў аднамоўным асяроддзі, можа здацца, што мова амаль поўнасцю дадзена чалавеку ад прыроды. Але гэта не так, бо дзеці навучаюцца той мове, на якой размаўляе асяроддзе. Аднак лёгкасць, з якой яны самастойна, без навучання засвойваюць словы і граматыку, занадта незвычайная, каб
Мал. 10.7. Мы ўсе нараджаемся са здольнасцю пазнаваць гукі ўсіх моў свету. Дарослыя жыхары Індыі і малыя англічане могуць лёгка адрозніць два гукі мовы хіндзі, якіх няма ў англійскай мове. Аднак пасля года носьбіты англійскай мовы ўжо рэдка заўважаюць гэтую розніцу [паводле Werker, 1989].
Раздзел 10 Мысленне і мова 277
Табліца. 10.1
Развіццё маўлення ў
Прыкладны ўзрост (месяцы)
4
10
12
24
24+
Стадыя
У лепятанні можна пазнаць гукі чалавечай мовы
У лепятанні выяўляюцца гукі роднай мовы
Аднаслоўная стадыя
Двухслоўная стадыя, тэлеграфны стыль Маўленне імкліва развіваецца, з’яўляюцца поўныя сказы
Узрост на момант прыбыцця ў ЗША
Мал. 10.8. Дзеці ахвотна вучаць мову. Праз 10 гадоў пасля прыезду ў ЗША імігрантам з Азіі прапанавалі выканаць тэст па граматыцы. Тыя, хто прыехаў ва ўзросце 5 гадоў або раней, разумелі граматыку як носьбіты мовы. Хто прыехаў старэйшым, ужо не адчувалі яе тонкіх адценняў [Johnson & Newport, 1989],
яе можна было растлумачыць толькі агульнымі прынцыпамі навучання. Дзеці ўжываюць віды сказаў, якія ніколі не чулі, а значыць, не маглі імітаваць іх. Яны пачынаюць паслядоўна спалучаць марфемы, дадаваць канчатакing да дзеясловаў. Потым ужываюць прыназоўнікі in і on, артыклі a і the разам з формай is [Brown, 1973]. Больш таго, значная колькасць іх памылак вынікае зза пашырэння агульных граматычных правілаў. Напрыклад, правілы ўтварэння формы прошлага часу дзеясловаў пры дапамозе канчатка ed распаўсюджваецца на ўсе дзеясловы [паводле Cuevas, 1990]:
Дзіця: Наша настаўніца трымала (holded) трусянят, а мы іх гладзілі.
Маці: Ты сказаў, што яна іх трымала (held)?
Дзіця: Так.
Маці: Дык што яна рабіла?
Дзіця: Яна трымала (holded) трусанят, a мы іх гладзілі.
Маці: Яна моцна трымала (held)?
Дзіця: He, яна трымала (holded) іх слаба.*
Хомскі блізкі да біхевіярыстаў, для якіх засваенне мовы — напаўненне ва
* Дзеяслоў hold (трымаць) утварае форму прошлага часу не пры дапамозе канчатка ed, як большасць англійскіх дзеясловаў, а шляхам змены галоснага ў корані: hold — held — held (Заўв. перакл.).
дою пустой бутэлькі. Згодна з яго пазіцыяй, вучыць дзіця мове — гэта тое ж самае, што “не замінаць кветцы расці”. Развіццё мовы, мяркуе вучоны, блізкае да палавага выспявання: пры адпаведных умовах гэта проста “здараецца” з дзіцем. Дзякуючы прыроджанай “універсальнай граматыцы” дзеці лёгка засвойваюць граматыку любой мовы, якую чуюць вакол сябе. Магчама, іншыя цывілізацыі маюць мову, якую не змог бы засвоіць чалавек, але на нашай планеце такой мовы няма. Хомскі сцвярджае, што моўная здольнасць нагадвае панэль — “прыбор для засваення мовы”, у якім, па меры авалодання ёю, мяняюцца граматычныя пераключальнікі. Так, дзіця, якое размаўляе на англійскай мове, вучыцца ставіць дапаўненне на апошняе месца (Яна з’ела яблык). А японскае дзіця паставіць яго перад дзеясловам (Яна яблык з’ела).
Дарослыя, якія пачынаюць вучыць другую мову, звычайна размаўляюць на ёй з акцэнтам роднай. А ці лёгка яны засвойваюць граматыку замежнай мовы? Каб высветліць гэта, Жаклін Джонсан і Эліса Ньюпарт прапанавалі карэйскім і кітайскім імігрантам у ЗША тэст па граматыцы, папрасіўшы іх вызначыць правільнасць кожнага з 276 сказаў (“Учора паляўнічы страляе ў аленя”) з пункту гледжання граматыкі [Johnson & Newport, 1989]. Некаторыя ўдзельнікі імігравалі ў раннім дзя
278 Частка 4 Пазнанне і мысленне цінстве, іншыя дарослымі, але пражылі ў ЗША прыблізна 10 гадоў. Гэтая лічба з’яўляецца для дарослых імігрантаў, многія з якіх былі прафесарамі, даследчыкамі і аспірантамі, своеасаблівай мяжой пры засваенні другой мовы, бо ўсе яны вывучалі яе на радзіме. Тым не менш, як мы бачым з мал. 10.8, хто навучыўся мове ў дзяцінстве, ведае яе лепш. Хомскі сказаў бы, што па меры змены граматычных пераключальнікаў, засваенне граматыкі замежнай мовы ўскладняецца.
Як кветка спыняецца ў сваім росце без належнага догляду, так і дзеці спыняюцца ў моўным развіцці, калі іх ізаляваць ад мовы на працягу крытычнага перыяду для яе засваення. Згадайце гісторыю Джыні, з якой ніхто не размаўляў і якая правяла амаль усё маленства ў адзіноце, прывязанай да стула. Калі яе знайшла паліцыя ЛосАнджэлеса, яна не размаўляла і не разумела мову [Curtiss, 1977, 1981]. У наступныя гады Джыні засвоіла некалькі слоў, але так і не навучылася складаць граматычна правільныя сказы.
Ранняе знаёмства з мовай уплывае і на глухіх. Дзеці, якія чуюць, народжаныя ад здаровых бацькоў, і глухія дзеці глухіх бацькоў, што размаўляюць пры дапамозе жэстаў, маюць шмат агульнага. Усе яны засвойваюць мову ў дзяцінстве і фарміруюць свой слоўнікавы запас аднолькава хутка [Meier, 1991]. Аднак 90% глухіх дзяцей, народжаных ад бацькоў, якія чуюць і не валодаюць жэставай мовай, звычайна не сутыкаюцца з мовай у раннім дзяцінстве. У параўнанні з глухімі дзецьмі, якія прывыкаюць да мовы жэстаў з нараджэння, тыя, хто вучаць яе ў падлеткавым узросце, нагадваюць імігрантаў, што вывучалі англійскую мову дарослымі. Яны могуць засвоіць асноўныя словы і парадак іх спалучэння, аднак ніколі не набудуць свабоды, характэрнай для людзей, што размаўляюць на жэставай мове з дзяцінства, у разуменні тонкіх граматычных адрозненняў [Newport, 1990].
На заканчэнне можна сказаць, што дзеці падрыхтаваны біялагічна да засваення мовы ў працэсе кантактаў з дарослымі. Націск Скінера на ролю навучання дапамагае растлумачыць, чаму дзеці засвойваюць мову, якую чуюць навокал, і як
яны ўзбагачаюць свой слоўнік. Націск Хомскага на прыроджаную здольнасць да вывучэння граматычных правілаў дапамагае зразумець, чаму дашкольнікі так хутка засвойваюць мову і правільна ўжываюць граматычныя правілы. I зноў мы пераконваемся, наколькі звязаны прырода і выхаванне.
Вяртаючыся да нашай палемікі адносна унікальнасці чалавечага мыслення, спынімся на адной анкеце. Наша ўменне прымаць рашэнні і выказваць меркаванні пры схільнасці да памылак можна ацаніць на 3+. Пры рашэнні задач, дзе мы праяўляем вынаходлівасць, але паддаемся ўплыву фіксацыі, можна атрымаць лепшую адзнаку — 4+. Па эфектыўнасці эўрыстычнага пазнання, часам памылковага, але дзейснага, мы атрымаем 5. А што да засваення і выкарыстання мовы, то поўныя глыбокай пашаны эксперты аднагалосна паставяць людзям 5+.
Мова жывёл
Калі ў нашым валоданні словам мы, людзі, па словах псалмапісца, “не нашмат ніжэй за Бога”, то якое месца ў гэтай іерархіі займаюць жывёлы? Ці намнога яны “ніжэй за чалавека”? Адказ залежыць ад таго, у якой ступені жывёлы падзяляюць нашу здольнасць карыстацца мовай. Безумоўна, жывёлы кантактуюць паміж сабой. Але ці з дапамогай мовы?
Даследаванні “мовы пчол”. Больш за 2 тысячы гадоў таму грэчаскі вучоны Арыстоцель заўважыў, што варта адной пчале знайсці крыніцу нектару, як іншыя пчолы неўзабаве пакідаюць вулей і накіроўваюцца строга ў тым самым накірунку. Арыстоцель выказаў меркаванне, што пчалапершаадкрывальнік павінна вярнуцца ў вулей, каб павесці за сабою таварышак. Але ён памыляўся. У 1901 г. адзін дапытлівы нямецкі даследчык прасачыў за вяртаннем пчалы, якая знайшла нектар, назад у вулей, і злавіў яе, як толькі яна зноў накіравалася да крыніцы нектару. Нягледзячы на тое, што іх пазбавілі павадыра, пчолы з вулля прыляцелі проста на месца.
Як пчолы вызначылі, куды ім ляцець? Заінтрыгаваны аўстрыйскі біёлаг
Раздзел 10 Мысленне і мова 279
Карл фон Фрыш правёў серыю эксперыментаў, за якія потым атрымаў Нобелеўскую прэмію [Frysch, 1950]. Эксперыменты паказалі, што пчаларазведчык “размаўляе” з іншымі пчоламі пры дапамозе мудрагелістага танца. Напрамак і працягласць танца, як выявіў Фрыш, паведамляюць пра напрамак і аддаленасць крыніцы мёду. I хоць гэта ўражвае, але танец пчалы наўрад ці можа спаборнічаць з мовай чалавека па складанасці і шматстайнасці. Пчолы ажыццяўляюць камунікацыю, але не пры дапамозе мовы.
Даследаванні “ мовы малпаў”. Куды большыя спрэчкі разгарнуліся пасля паведамленняў аб малпах, якія “размаўляюць” з людзьмі. Ведаючы пра тое, што шымпанзэ здольны вымавіць толькі некалькі слоў, даследчыкі з універсітэта штата Невада Ален і Беатрыс Гарднеры паспрабавалі навучыць шымпанзэ па мянушцы Уошу мове жэстаў, як вучаць глухіх дзяцей. Праз 4 гады Уошу змагла ўжываць 132 жэсты [Gardner & Gardner, 1969], Паведамленне Гарднераў пра поспех іх высілкаў мела вялікі навуковы і грамадскі рэзананс. Рэпарцёр з “New York Times”, які засвоіў мову жэстаў ад сваіх глухіх бацькоў, наведаўшы Уошу усклікнуў: “Раптам я ўсвядоміў, што размаўляю з прадстаўніком іншага віда на маёй роднай мове”.
На працягу 70х гадоў з’явілася яшчэ некалькі паведамленняў пра “мову малпаў“. Малпы маглі не толькі дэманстраваць асобныя жэсты, але і спалучаць іх, утвараючы асэнсаваныя сказы. Уошу аднойчы паказала жэстамі: “Ты мне выйсці калі ласка”.
Выявілася нават, што малпы ўмеюць арыгінальна спалучаць словы. Уошу назвала лебедзя “вадзяной птушкай”. Кока, гарыла, якую дрэсіравала Фрэнсіс Патэрсан з Каліфорніі, назвала даўганосную ляльку Пінокіа “дзіцяслон” [Patterson, 1978]. Лана, шымпанзэ, якая “размаўляла”, націскаючы на клавішы камп’ютэра, што перакладаў яе фразы на англійскую мову, аднойчы папрасіла ў свайго настаўніка апельсін. У яе не было кнопкі “апельсін”, аднак яна ўмела называць колеры і ведала слова “яблык”. У выніку ў яе ат
рымалася фраза: “Цім дай яблык — які — аранжавы” [Rumbaugh, 1977],
Пасля шматлікіх дакладаў на тэму мовы малпаў можна было падумаць, што малпы сапраўды “не нашмат ніжэй за чалавека”. Хоць запас слоў і сказаў у іх быў больш прымітыўны — адпавядаў магчымасцям звычайнага двухгадовага дзіцяці, — здавалася, што малпы сапраўды валодаюць тым, што мы, людзі, лічылі сваёй манаполіяй.
Дык ці ўмеюць малпы размаўляць? У канцы 70х гадоў у сувязі з шумам вакол ‘Таворачых малпаў“ паўстала пытанне, былі тыя малпы чэмпіёнамі па мове, ці справа ў іх настаўніках? Даследчыкі мовы малпаў самі прыпадабняліся да малпаў, як сцвярджалі скептыкі. Вось іх аргументы.