Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Як і іншыя кагнітыўныя абмежаванні, празмерная ўпэўненасць мае адаптацыйную вартасць. Але не толькі самаўпэўненасць, але і яе адсутнасць перашкаджае пазбегнуць памылак у ваеннай, эканамічнай і палітычнай сферах, што можа мець цяжкія паследствы. Аднак жа людзі, якія
АДЧУВАННЕ НЕБЯСПЕКІ:
СУТЫКНЕННЕ СТАТЫСТЫКІ I ЭЎРЫСТЫКІ
“На думкі людзей уплываюць драматычныя падзеі, а не статыстыка”, — сказаў Олівер Уэндэл Холмс. Памятаючы пра жудасныя рэпартажы ў часопісах і на тэлебачанні аб авіякатастрофах, многія людзі, напалоханыя паветранымі падарожжамі, аддалі перавагу бяспецы ўласных машын. 44% тых, хто ўсё ж лётаў на самалётах у 80х гадах, адчувалі страх [дадзеныя інстытута Гэлапа, 1989].
Як ні дзіўна, але, згодна са статыстыкай, пры аднолькавай колькасці міль верагоднасць загінуць у аўтамабільнай катастрофе для пасажыраў 80х гадоў у ЗША была ў 26 разоў вышэй, чым у авіякатастрофе на камерцыйным авіярэйсе [Нацыянальны Савет Бяспекі, 1991]. Напрыклад, з 1986 па 1987 г. толькі 5 палётаў з 13 мільёнаў (г. зн. 1 з 2,6 мільёнаў) закончыліся трагічна [Herbert, 1988].
I хоць статыстыка ўваходзіла ў супярэчнасць з канкрэтнымі вобразамі бездапаможных ахвяр катастроф, для многіх такія памятныя прыклады аказаліся больш пераканаўчымі. Пасля прагляду фільма “Сківіцы” многія сталі баяцца нападзення акул. Нягледзячы на статыстыку, яркія эпізоды кінастужкі павялічвалі адчуванне небяспекі ў плыўцоў. Убачыўшы здымкі прапаўшых дзяцей, бацькі пачынаюць баяцца, каб іх дзяцей таксама не выкралі, — між тым, як паведамляе Міністэрства юстыцыі
ЗША, такое здараецца не часцей чым 300 разоў на год па ўсёй краіне [Bonner, 1980]. Акрамя таго, фактычна ўсе выкраданні дзяцей адбываюцца з мэтай націску на сям’ю.
У 1988 г., калі тэрарыст узарваў бомбу ў рэйсе 103 авіякампаніі “Pan Am” над Шатландыяй, многія патэнцыяльныя турысты палічылі за лепшае застацца дома і падарожнічаць на больш небяспечных хуткасных трасах. I тыя ж запалоханыя людзі прадаўжаюць ездзіць у машынах, не прывязваючыся рэмнямі бяспекі, выкурваюць мільярды цыгарэт у год, атручваюцца алкаголем, спажываюць прадукты, якія павялічваюць рызыку сардэчных захворванняў — самых надзейных на сёння забойцаў—і усё зза таго, што адчуванне небяспекі не мае ніякага дачынення да сапраўднай небяспекі [Slovic, 1987], што, у сваю чаргу, тлумачыцца часткова нашым страхам перад тым, чаго нельга кантраляваць, часткова перабольшаннем верагоднасці тых драматычных падзей, пра якія звычайна паведамляе прэса і якія найперш прыходзяць на ламяць.
Вось чаму пры абмеркаванні планаў падарожжа або дыеты, пры вызначэнні ступені бяспекі або забруджвання навакольнага асяроддзя, разважлівыя людзі вызначаюць гэтую ступень не па вобразах, якія ўсплываюць у памяці, a па дадзеных статыстыкі.
Раздзел 10 Мысленне і мова 269
памыляюцца зза сваёй самаўпэўненасці, жывуць шчаслівей і лягчэй прымаюць сур’ёзныя рашэнні. Больш таго, калі ім даць інфармацыю адносна слушнасці іх высноў — як сіноптыкі пасля кожнага празнозу надвор’я, — то людзі навучаюцца ацэньваць свае меркаванні з большым рэалізмам. Разуменне таго, што мы ведаем і чаго не ведаем, вырастае з вопыту.
Эфект абрамлення. Далейшая праверка нашай рацыянальнасці заключаецца ў тым, ці выклікае адно і тое ж пытанне, сфармуляванае парознаму, аднолькавую рэакцыю. Напрыклад, калі хірург паведамляе пацыенту, што пры аперацыях памірае 10% людзей або што 90% выжывае, сэнс не мяняецца, але вынік будзе розным. Для людзей, якім сказалі, што 10% памірае, рызыка здаецца большай [Marteau, 1989], Уплыў спосабу фармулёўкі выказвання называецца эфектам абрамлення.
Канеман і Цверскі вывучалі гэты эфект пры дапамозе наступных мікрасітуацый [Kahneman & Tversky, 1984]:
“Уявіце сабе, што ЗША рыхтуецца да выбуху эпідэміі рэдкай разнавіднасці грыпу, ад якой, згодна прагнозу, загіне 600 чалавек. Для барацьбы з гэтай хваробай былі прадстаўлены дзве альтэрнатыўныя праграмы”.
Удзельнікі, якім прапанавалі дзве наступныя фармулёўкі, аддалі безумоўную перавагу праграме А:
“Калі будзе прынята праграма А, 200 чалавек застануцца жывымі.
Калі будзе прынята праграма Б, верагоднасць таго, што выжывуць усе, састаўляе 1/3, а верагоднасць гібелі ўсіх 600 чалавек — 2/3".
Тым, каму прапанавалі выбар з двух тых жа магчымасцяў, але ў іншай фармулёўцы, аддалі перавагу праграме Б:
“Калі прыняць праграму А, загіне 400 чалавек. Калі прыняць праграму Б, верагоднасць, што ніхто не загіне, састаўляе 1/3, а верагоднасць, што ўсе 600 чалавек застануцца жывымі, — 2/3”.
Аналагічна, пакупнікі больш ахвотна набываюць ялавічыну, у якой “75% мяса”, чым тую, дзе 25% тлушчу” [Levin & Gaeth, 1988]. Новы метад лячэння ўяўляецца больш эфектыўным, калі паведамляецца, што пры яго прымяненні выжывае 50%, чым калі гавораць, што 50% памірае [Levin & others, 1988].
Эфект абрамлення праяўляецца і ў сферах эканомікі і бізнесу. Людзі будуць больш пярэчыць супраць зніжэння зарплаты на 7% пры нулявой інфляцыі, чым пры яе пяціпрацэнтным павелічэнні, калі інфляцыя складае 12%, хоць вынік будзе аднолькавым [Kahneman & others, 1986]. Калі ваш зубны ўрач прапаноўвае 5працэнтную скідку пры ўмове папярэдняй аплаты, то вам не будзе прыкра, калі давядзецца заплаціць поўны кошт у канцы лячэння. Аднак вы, напэўна, адчуеце злосць, калі тое ж самае будзе сфармулявана паіншаму: што ў выпадку затрымкі вам давядзецца плаціць на 5% больш. Чамусьці звышаплата выклікае больш негатыўную рэакцыю, чым згубленая пяціпрацэнтная скідка, хаця сума аплаты тая самая.
Дзіўна, але меркаванні мяняюцца надзвычай лёгка. Гэта сведчыць пра тое, што яны не вельмі абгрунтаваныя, і той, хто разумее сілу слова, можа паўплываць на нашы рашэнні, скажам, асаблівай фармулёўкай пытанняў.
Прадузятасць пераконанасці
Мы бачым, што новы псіхалагічны погляд на працэс мыслення падкрэслівае нашу схільнасць да прадузятасці — ад пошуку пацверджання нашых думак, разліку на эфектыўную, але часта памылковую эўрыстыку да празмернай упэўненасці і залежнасці ад фармулёўкі пытання. А ці можна пазбегнуць прадузятасці пры дапамозе звычайнай логікі?
Логіка сапраўды дапамагае, аднак мы з большай ахвотай давяраем заключэнням, якія адпавядаюць нашым поглядам. Разгледзім наступны сілагізм.
Пасылка 1: Некаторыя камуністы гуляюць у гольф.
Пасылка 2: Усе, хто гуляе ў гольф, з’яўляюцца марксістамі.
270 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Заключэнне: Некаторыя камуністы — марксісты.
Амаль усе ўдзельнікі эксперымента пагадзіліся, што заключэнне лагічна вынікае з абодвух пасылак [Oakhill & others, 1989]. А цяпер паглядзім на наступны сілагізм.
Пасылка 1: Некаторыя камуністы гуляюць у гольф.
Пасылка 2: Усе, хто гуляе у гольф, з’яўляюцца капіталістамі.
Заключэнне: Некаторыя камуністы з’яўляюцца капіталістамі.
Многім удзельнікам эксперымента цяжка было зразумець, што, зыходзячы з гэтых двух пасылак, і гэты вывад правільны. (3 улікам зменаў эканамічнай палітыкі ў некаторых камуністычных краінах з гэтым заключэннем пагадзіцца ўжо лягчэй.)
Ацаніце самі наступнае заключэнне.
Пасылка 1: Хто верыць у дэмакратыю, верыць у свабоду слова.
Пасылка 2: Дыктатары не вераць у дэмакратыю.
Заключэнне: Дыктатары не вераць у свабоду слова.
Калі яно здаецца вам лагічным, вы знаходзіцеся пад уплывам прадузятасці пераконанасці, якая і разбурае логіку [Oakhill & others, 1990].
Разгледзьце наступную серыю сцверджанняў, аналагічных па форме і логіцы, і заўважце, наколькі лягчэй абвергнуць наступны вывад:
Пасылка 1: У малінаўкі ёсць пер’е.
Пасылка 2: Кураняты не з’яўляюцца малінаўкамі.
Заключэнне: У куранятаў няма пер’я.
Такім чынам, прадузятасць пераконанасці выяўляецца ў тым, што мы хутчэй заўважаем нелагічнасць заключэнняў, якія супярэчаць нашым перакананням (“У куранятаў няма пер’я”), чым тых, якія адпавядаюць ім (“Дыктатары не вераць у свабоду слова”)
Феномен трываласцг перакананняў. Яшчэ адной прычынай нашых памылак з’яўляецца феномен трываласці перакананняў, г.зн. схільнасць прытрымлівацца ўласных перакананняў на фоне доказаў адваротнага. Вернасць перакананням звычайна падагравае сацыяльныя канфлікты. Чарльз Лорд і яго калегі выявілі гэта пры вывучэнні дзвюх груп студэнтаў. Адна з іх была за смяротнае пакаранне, а другая — супраць. Абедзве групы разгледзелі два новыя даследаванні; першае сцвярджала, што смяротнае пакаранне зніжае ўзровень злачыннасці, а другое абвяргала гэтую выснову. На прадстаўнікоў групаў больш паўплывалі факты, якія супадалі з іх перакананнямі, адносна іншых яны горача спрачаліся. Такім чынам, адны і тыя ж факты толькі павялічылі рознагалоссе паміж групамі [Lord & others, 1979].
Як толькі ў вас сфарміравалася перакананне, яно ўплывае на тое, як вы ўспрымаеце ўсю далейшую інфармацыю. Калі вы лічыце якуюнебудзь краіну недружалюбнай, вы, напэўна, будзеце разглядаць усе яе дзеянні як сведчанне варожых намераў. Палітолаг Роберт Джэрвіс, 1985]
Для тых, хто жадае пераадолець феномен трываласці перакананняў, існуе адзін просты рэцэпт: улічвайце супроцьлеглы. пункт гледжання. Калі Лорд і яго калегі паўтаралі эксперымент з поглядамі на смяротнае пакаранне, яны папрасілі асобных яго ўдзельнікаў “быць як мага больш аб’ектыўнымі і непрадузятымі”, але іх просьба не займела поспеху. А другую групу яны папрасілі ўзяць пад увагу адваротны пункт гледжання, спытаць сябе, “ці прыйшлі б вы да аналагічных ацэнак, калі б тое самае даследаванне дало адваротныя вынікі”. Уявіўшы і абдумаўшы гэта, студэнты выказалі менш прадузятыя ацэнкі фактычнага матэрыялу.
Калі недакладныя сведчанні тлумачацца на карысць існуючым перакананням, ці будуць гэтыя перакананні разбурацца інфармацыяй, якая іх яўна дыскрэдытуе? He абавязкова. Правёўшы некалькі правакацыйных эксперыментаў, Крэйг Андэрсан і Лі Рос выявілі, што ча
Раздзел 10 Мысленне і мова 271
сам бывае надзіва цяжка зламаць памылковую думку, калі ў чалавека ёсць ёй пацверджанне. У адным з эксперыментаў, праведзеных сумесна з Маркам Леперам, яны папрасілі ўдзельнікаў вырашыць, якія людзі бываюць лепшымі пажарнымі — рашучыя ці асцярожныя? [Lepper & others, 1980]. Далей яны расказалі палове ўдзельнікаў пра рашучага чалавека, які быў выдатным пажарным, і пра асцярожнага, які аказаўся пажарным кепскім. Тыя, у сваю чаргу, выказалі меркаванне, што рызыканты звычайна бываюць лепшымі пажарнымі. Калі іх папрасілі абгрунтаваць сваю думку, тыповым адказам быў: “Рашучыя людзі больш храбрыя”. Другой палове вучоныя прапанавалі два супрацьлеглыя прыклады, якія прыводзілі да высновы, што іменна асцярожныя людзі становяцца лепшымі пажарнымі. Удзельнікі эксперымента звычайна сцвярджалі, што “асцярожныя думаюць перад тым, як дзейнічаць. Яны робяць менш неабдуманых крокаў“.