• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Гіпакамп. Нейронны цэнтр у лімбічнай сістэме, які дапамагае апрацоўваць экспліцытную інфармацыю для яе захавання ў памяці.
    Успаміны. Адно з вымярэнняў памяці, калі чалавек павінен узнавіць інфармацыю, якую засвоіў раней; нагадвае тэст на запаўненне пропускаў патрэбным матэрыялам.
    Распазнаванне. Адно з вымярэнняў памяці, калі чалавеку трэба ўсяго толькі ідэнтыфікаваць матэрыял, які ён ужо засвоіў: нагадвае тэст на выбар патрэбнага матэрыялу сярод розных яго варыянтаў.
    Паўторнае засваенне інфармацыі. Адно з вымярэнняў памяці, калі ацэньваецца колькасць часу, які ўдаецца зэканоміць пры паўторным засваенні знаёмага матэрыялу.
    Актывізацыя. Імпліцытная (падсвядомая) актывізацыя ў памяці якіхнебудзь асацыяцый.
    Dejavu (з французскай мовы, літаральна азначае “ўжо ўбачанае”). Дзіўнае адчуванне таго, што “ўсё гэта ўжо было са мною раней”. Некаторыя падказкі з сучаснай сітуацыі могуць падсвядома выклікаць успаміны аб падзеях, якія ўжо адбыліся.
    Настраёвая памяць. Здольнасць лепш прыгадваць інфармацыю ў прывычным (знаёмым эмацыянальным або псіхалагічным стане), у якім чалавек знаходзіўся, калі ўпершыню пачуў гэтую інфармацыю.
    Эфект дэзінфармацыі. Няправільнае замацаванне ў памяці якойнебудзь інфармацыі або здарэння, сведкам якога чалавек быў.
    Прагрэсіўная інтэрфсрэнцыя. Шкоднае ўздзеянне папярэдняй інфармацыі на запамінанне новай.
    Рэгрэсіўная інтэрферэнцыя. Шкоднае ўздзеянне новай інфармацыі на прыпамінанне paHeft засвоенай.
    Падаўленне. Падаўленне ў свядомасці непрыемных успамінаў і непрымальных імпульсаў.
    Раздзел 10
    Мысленне і мова
    На працягу ўсёй гісторыі мы, людзі, то наракалі на сваю нікчэмнасць, то сягалі да вышыняў мудрасці. У хвіліну скрухі псалмапісец запытаўся ў Госпада: “Што ёсць чалавек, што ты думаеш пра яго?” I праз імгненне захоплена ўсклікнуў: “Дык ён толькі крыху ніжэй за Бога”. Паэт Т. С. Эліот здзіўлялася “пустым людзям”, у якіх “пацяруха ў галаве”. А шэкспіраўскі Гамлет уздымаў чалавека, бо той мае “узвышаны розум... бяскрайнія здольнасці... і думкаю раўняецца з Богам!” У папярэдніх раздзелах мы таксама то захапляліся нашымі здольнасцямі, то дзівіліся схільнасці памыляцца.
    Мы расказвалі пра будову чалавечага мозга — біялагічнага рэчыва, што важыць трохі болей за 1 кг і мае такую складаную будову, якой не маюць усе тэлефонныя сеткі свету. Мы дзівіліся дасведчанасці немаўлятаў. Мы высока ацанілі сенсорную сістэму чалавека, якая расшчапляе візуальныя раздражняльнікі на мільёны нервовых імпульсаў, размяркоўвае іх для паралельнага аналізу, а затым спалучае іх у выразныя каляровыя вобразы. Мы прызналі неабмежаваныя, на першы погляд, магчымасці чалавечай памяці і тую лёгкасць, з якой мы свядома ці бессвядома перапрацоўваем інфармацыю. Таму і не дзіўна, што чалавечы геній прыдумаў фотаапарат, машыну і камп’ютэр, расшчапляе атамнае ядро і мяняе генетычны код, падарожнічае ў космасе і даследуе акіянскія глыбіні.
    Акрамя таго мы ўбачылі, што чалавек вельмі падобны да жывёл: яго навучанне заснавана на тых жа прынцыпах, што навучанне пацукоў і галубоў. Было зазначана, што мы “падганяем” рэчаіснасць пад нашыя суб’ектыўныя погляды і
    падчас паддаёмся ілюзіям успрымання. Мы ўбачылі, як лёгка людзі падманваюцца адносна з’явы гіпнозу і новых ідэй. Мы схільныя думаць, што можам чытаць чужыя думкі і што душа здольна падарожнічаць, пакінуўшы цела; мы можам мець прадузятыя ўяўленні пра той або іншы народ, пакаленне ці асоб процілеглага полу; мы падуладныя па сутнасці тым жа біялагічным імпульсам, што і “ніжэйшыя” істоты.
    У гэтым раздзеле мы сустрэнемся з асобнымі праявамі двух сфер чалавечага існавання — рацыянальнай і ірацыянальнай. Вось пытанні, якія мы будзем разглядаць ніжэй:
    Што такое паняцці? Як мы іх утвараем? Як мы вырашаем праблемы?
    Наколькі разумныя нашы меркаванні і рашэнні? Як мы іх удасканальваем? У якой ступені камп’ютэр можа імітаваць працэс чалавечага мыслення?
    Што з’яўляецца адзінкамі мовы? Як яны развіваюцца?
    Ці толькі людзі маюць сваю мову? Як звязаны паміж сабой мова і мысленне?
    Адказы на гэтыя пытанні дазволяць нам атрымаць больш ведаў пра чалавека і вырашыць, наколькі мы вартыя нашай назвы — Homo sapiens (чалавек разумны).
    Мысленне
    У папярэдніх раздзелах было паказана, як мы атрымліваем, успрымаем, захоўваем інфармацыю і ўзнаўляем яе ў памяці. Зараз мы звернемся да таго, як наш ро
    260 Частка 4 Пазнанне і мысленне
    зум выкарыстоўвае гэтую інфармацыю. Мысленне, або пазнанне — гэта разумовая дзейнасць, звязаная з разуменнем, апрацоўкай і перадачай ведаў. Кагнітыўная псіхалогія займаецца даследаваннем гэтай дзейнасці мозга. Мы пачнем раздзел з разгляду лагічных і часам алагічных спосабаў, пры дапамозе якіх мы ўтвараем паняцці, прымаем рашэнні і фарміруем суджэнні. I найперш разгледзім будаўнічыя блокі, з якіх складаецца мысленне: г. зн. паняцці.
    Паняцці
    Для таго каб разважаць аб незлічоных з’явах, прадметах і чалавечых асобах, мы навучыліся ўсё спрашчаць. У думках мы аб’ядноўваем усе прадметы і з’явы ў групы, якія называем паняццямі. Паняцце стул ахоплівае мноства асобных прадметаў: высокі дзіцячы стулік, вінтавы стул, крэслы вакол абедзенага стала і складныя крэслы. Большасць з іх мае агульныя рысы: у іх ёсць ножкі, спінка і на іх можна сядзець.
    Уявіце сабе жыццё без паняццяў. Кожнаму прадмету і ідэі патрабавалася б свая назва. Мы б не змаглі папрасіць дзіця кінуць мяч, каб не існавала самога паняцця мяч. Замест таго каб сказаць “Ён быў сярдзіты”, нам давялося б апісваць выраз твару, тон голасу, жэсты і словы. Такія паняцці, як мяч і сярдзіты, паведамляюць максімум інфармацыі пры мінімуме разумовых намаганняў. Вось чаму паняцці з’яўляюцца асноўным элементам мыслення.
    Працягваючы спрашчаць, мы ўтвараем іерархію паняццяў. Першыя вучоныянатуралісты ўпарадкавалі агромністае мноства (каля 5 мільёнаў) існуючых у прыродзе жывых відаў, падзяліўшы іх на дзве асноўныя катэгорыі: раслінны свет і жывёльны свет. Кожная з гэтых катэгорый падзяляецца на субкатэгорыі: пазваночныя, рыбы і, скажам, акулы — у парадку ўзрастання адметнасці рысаў.
    Імкненне класіфікаваць з’явы рэчаіснасці адлюстроўвае чалавечую ўласцівасць упарадкаваць нашы ўяўленні аб свеце з дапамогай іерархіі паняццяў. Гэта павялічвае прадуктыўнасць разумовай
    — Увага! Я хацеў бы прадставіць вам самага апошняга члена нашай сям’і.
    дзейнасці. Карыстаючыся асноўнымі фізічнымі паняццямі, фізікі паспяхова сістэматызуюць і вырашаюць праблемы сваёй навукі. Вадзіцелі таксі падзяляюць горад на геаграфічныя раёны, якія, у сваю чаргу, падзяляюцца на прадмесці і кварталы. Шахматысты мысленна арганізуюць шахматную гульню такім чынам, каб бачыць вартасць розных пазіцый [Bransford & others, 1986; Chi & others, 1988].
    Некаторыя паняцці ўтвараюцца згодна з азначэннем. Засвоіўшы правіла, што трохвугольнік мае тры стараны, мы ў далейшым разглядаем усе адпаведныя геаметрычныя фігуры як трохвугольнікі. Птушкай, па азначэнні, называецца істота, якая мае два крылы, пер’е і выводзіцца з яйка. Аднак часцей за ўсё мы ўтвараем паняцці шляхам фарміравання прататыпаў — характэрных прадстаўнікоў пэўнай катэгорыі [Rosch, 1978]. Чым дакладней прадметы рэчаіснасці адпавядаюць прататыпу паняцця, тым хутчэй мы адносім іх да пэўнага паняцця. I малінаўка, і гусак падпадаюць пад азначэнне птушкг. Аднак людзі больш ахвотна пагаджаюцца са сцверджаннем “малінаўка — птушка”, чым “гусак — птушка”. Для большасці малінаўка з’яўляецца, калі можна так сказаць, больш “птушынай” птушкай, яна больш дакладна адпавядае прататыпу птушкі. Хоць такі хуткі і лёгкі спосаб утварэння паняццяў не настолькі паслядоўны, як метад мысленнай праверкі, але ён, безумоўна, больш эфектыўны. Па аналогіі і “матчына любоў“, і “любоў да сябе”
    Раздзел 10 Мысленне і мова 261
    з’яўляюцца прыкладамі любові. Аднак людзі хутчэй прызнаюць за любоў іменна матчыну, бо яна лепш адпавядае нашаМУ ўяўленню пра любоў увогулле [Fehr & Russel, 1991]. Калі якаянебудзь з’ява не супадае са сваім прататыпам, узнікаюць цяжкасці з класіфікацыяй. Так, мы не адразу аднясем пінгвінаў і ківі, якія не лётаюць, да класу птушак. Хутчэй распазнаецца хвароба, сімптомы якой адпавядаюць нашым уяўленням пра яе [Bishop, 1991]. I наадварот, калі сімптомы сардэчнага захворвання не будуць дакладна адпавядаць іх прататыпу, то чалавек не скора звернецца за дапамогай.
    Вырашэнне праблем
    Адным з паказчыкаў здаровага сэнсу з’яўляецца наша здольнасць утвараць і выкарыстоўваць паняцці. Другім — здольнасць вырашаць праблемы: спраўляцца з новымі задачамі, не маючы для іх гатовага адказу. Прыйшоўшы дадому без ключа і выявіўшы, што дзверы зачынены, мы дзейнічаем паэтапна. Папершае, ставім праблему: няма ключа, каб адчыніць дзверы. Падругое, распрацоўваем план дзеяння: паспрабаваць увайсці праз запасны ўваход. Калі і ён зачынены, знайсці адкрытае акно. Нарэшце трэба ажыццявіць гэты план і паглядзець, наколькі ён правільны.
    Некаторыя задачы вырашаюцца шляхам спробаў і памылак. Томас Эдысан выпрабаваў тысячы электрычных лямпачак, пакуль не атрымаў адну, якая працавала. Іншыя задачы мы вырашаем пры дапамозе алгарытму — г. зн. падзяліўшы ўвесь працэс на этапы. Атрымаўшы заданне саставіць новае слова, выкарыстоўваючы ўсе літары, што ўваходзяць у спалучэнне ЦЕНЕРЫКАМА, мы можам паслядоўна праверыць усе верагодныя камбінацыі з кожнай літарай, але складанне і праверка ўсіх 20 160 камбінацый зойме занадта шмат часу. Паколькі алгарытмічныя аперацыі бываюць вельмі працаёмкімі, мы часта шукаем рашэнне з дапамогай практычных спосабаў, або эўрыстыкі. Так, парознаму спалучаючы літары ў наборы ЦЕНЕРЫКАМА, мы адразу адмаўляемся ад камбінацыі двух галосных літар на пачатку слова. Прымяняю
    чы эўрыстыку, а потым метад спробаў і памылак, многія прыходзяць да правільнага варыянту: АМЕРЫКАНЕЦ.
    Каб знайсці ў супермаркеце хрэн, вы можаце абшукаць усе аддзелы (алгарытм) або прагледзець толькі прылаўкі з гарчыцай, спецыямі і прысмакамі для гурманаў (эўрыстычны спосаб).
    Але часам здараецца так, што мы не складаем ніякіх планаў дзеяння, а адказ сам прыходзіць нам у галаву. Можна прыгадаць выпадкі, калі мы доўга б’ёмся над нейкай задачай, як раптам нашы думкі дзівосным чынам праясняюцца, і рашэнне з’яўляецца само сабою. Такую схільнасць да раптоўных азарэнняў мы называем інсайтам.