Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Людзі — не адзіныя істоты, якім уласцівы інсайт. Нямецкі псіхолаг Вольфганг Кёлер назіраў яго праявы ў час доследу з шымпанзэ, якіх памясцілі на адзін з астравоў каля ўзбярэжжа Афрыкі [Kohler, 1925]. У эксперыменце з шымпанзэ па мянушцы Султан на адносна вялікай адлегласці ад клеткі Кёлер паклаў банан і доўгую палку. У самой клетцы вучоны пакінуў кароткую палку. Султан схапіў яе і паспрабаваў дастаць банан. Аднак палка была занадта кароткай. Пасля некалькіх няўдалых спробаў шымпанзэ кінуў палку і агледзеўся. I раптам, быццам сказаўшы сабе: “Ага!”, Султан ускочыў, зноў схапіў кароткую палку і на гэты раз скарыстаў яе, каб дацягнуцца да доўгай, якой потым і дастаў ласунак. Дзеянні Султана, заключыў Кёлер, прадэманстравалі інтэлект жывёлы і паказалі, што яны хутчэй вынік азарэння, чым трэніроўкі. Назіралася шмат прыкладаў падобных паводзінаў.
У людзей інсайт здараецца даволі часта. Кёлер апісаў яго як пачуццё акрыленасці, якое суправаджае ўспышку азарэння. Пасля рашэння складанай задачы мы адчуваем сябе шчаслівымі.
Смех ад жарту — таксама вынік Hamah схільнасці да інтуітыўнага ўспрымання, імгненнага разумення нечаканага канца або двухсэнсоўнасці, як у гісторыі з прафесарам Смітам, які скардзіўся сваім калегам, што студэнты перабіваюць яго на лекцыях. “Як толькі я адкрываю рот, — тлумачыў ён, — нейкі дурань пачынае размаўляць”.
262 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Перашкоды пры вырашэнні праблем. Якімі б вынаходлівымі мы ні былі, нам часта замінаюць дзве кагнітыўныя тэндэнцыі: устаноўка на пацверджанне і фіксацыя.
Устаноўка на пацверджанне. Адной з галоўных перашкод пры рашэнні задач з’яўляецца жаданне адшукваць інфармацыю, якая б пацвярджала нашыя думкі. Такая з’ява называецца ўстаноўкай на пацверджанне. Эксперымент П. Уэзана з брытанскімі студэнтамі прадэманстраваў нежаданне людзей шукаць факты, якія б абвяргалі іх перакананні. Уэзан прапанаваў студэнтам паслядоўнасць з трох лічбаў — 246 — і папрасіў іх вызначыць правіла, якім ён карыстаўся. (Правіла было простае: любыя тры лічбы ў парадку павелічэння.) Перад тым як прапанаваць адказы, студэнты састаўлялі свае ўласныя шэрагі лічбаў, і кожны раз Уэзан гаварыў, ці адпавядаюць яны яго правілу. Як толькі ўдзельнікі ўпэўніваліся, што зразумелі правіла, яны яго называлі.
I што ў выніку? Студэнты і памыляючыся ніколькі не сумняваліся: яны ўпэўнілі сябе ў сваёй праваце. Звычайна яны прыходзілі да памылковага меркавання (“магчыма, трэба прыбавіць два”), а потым шукалі для яго пацверджанне (правяраючы паслядоўнасць 6810, 100102104 і г.д.).
Такія эксперыменты паказваюць, што мы хутчэй шукаем доказы слушнасці сваіх думак, чым іх няправільнасці. Напрыклад, менеджэры фірмаў з большай ахвотай сочаць за паспяховай кар’ерай тых, каго яны ўзялі на работу, а не тых, каму адмовілі. Гэта дапамагае ім пацвердзіць уласныя здольнасці да падбору кадраў.
У другім эксперыменце Уэзан выявіў, што калі ў чалавека ўзнікае памылковае меркаванне, ён зусім не спяшаецца яго выправіць: ‘Тэта нязломная ўпэўненасць, што яны маюць рацыю, калі яны на самой справе памыляюцца, аналагічная крызісу веры ў рэальным жыцці... Звычайныя людзі пазбягаюць фактаў, становяцца непаслядоўнымі або ўпарта абараняюцца ад магчымасці атрымаць новую інфармацыю, якая мела б значэнне ў высвятленні праблемы” [Wason, 1981].
Фіксацыя. Праверце свае здольнасці ў рашэнні некаторых галаваломак з класічных эксперыментаў.
• 3 шасці запалак (мал. 10.1) складзіце чатыры роўнабаковыя трохвугольнікі.
• Дапусцім, у вас ёсць тры збаны: адзін змяшчае ў сабе 21 кубак вадкасці, другі — 127, а трэці — 3. Наліваючы і выліваючы любую колькасць вады, вам трэба адмераць дакладна 100 кубкаў. Гэта адно з сямі заданняў, паказаных на мал. 10.2. Выканайце і астатнія.
• Як пры дапамозе каробкі запалак і кнопак прымацаваць свечку на дошку аб’яў? (Мал. 10.3.)
Галоўнай перашкодай на шляху рашэння задач з’яўляецца фіксацыя — няздольнасць змяніць пункт гледжання на праблему. Калі мы аднойчы няправільна паставіліся да яе, нам вельмі цяжка змяніць свой падыход. Калі вы спрабавалі
Мал. 10.2. Як з дапамогай A, В, С пэўных памераў адмерыць колькасць вады, што ўказана ў правай калонцы?
Раздзел 10 Мысленне і мова 263
рашыць задачу з запалкамі на плоскасці, то прасторавае рашэнне, паказанае на мал. 10.4, будзе вам не пад сілу.
Мы фіксуем нашу свядомасць на пэўных рашэннях па досыць простай прычыне: рашэнні, знойдзеныя ў мінулым, часта дапамагаюць і ў новых сітуацыях.
Паспрабуйце разгадаць яшчэ адну галаваломку: якімі будуць тры апошнія літары ўпаслядоўнасціАДТЧ???
Многім людзям бывае цяжка здагадацца, што імі з’явяцца літары П(яць), Ш(эсць) і С(ем). Тым не менш вопыт рашэння гэтай задачы палегчыць рашэнне наступнай:
Якімі будуць апошнія тры літары ў паслядоўнасціСЛСК???
Хаця мінулы вопыт нам дапамагаў, ён можа і перашкаджаць нам пановаму зірнуць на праблему, што патрабуе не
Ng задання Емістасць збаноў (у кубках) ABC Патрэбная колькасць вады
1 21 127 3 100
2 14 46 5 22
3 18 43 10 5
стандартнага падыходу. Тып фіксацыі, пры якім назіраецца тэндэнцыя карыстацца звыклымі рашэннямі, называецца стэрэатыпам.
Адным з прыкладаў стэрэатыпу з’яўляецца галаваломка з запалкамі. Вы, напэўна, адчулі яго ўплыў і выконваючы заданне са збанамі. Для першага з іх вы маглі скласці наступную формулу:
В A 2С = патрэбная колькасць вады.
Мысленная перашкода (устаноўка) падобна да зрокавай перашкоды. Розніца ў тым, што першая ўплывае на рашэнні задач, а не на ўспрыманне.
Яна з’яўляецца сапраўднай для ўсіх абраных прыкладаў. Пасля фарміравання стэрэатыпу вы, напэўна, выканалі астатнія заданні хутчэй, чым першае. Ці перашкодзіў вам стэрэатып знайсці прастейшы шлях рашэння? (Мал. 10.5.)
Значна цяжэй бывае разважаць рацыянальна ў стане стрэсу і напружання [Janis, 1982],
Пры міжнародных канфліктах адносіны вызначаюцца простай дылемай: сябар—вораг. Асабістыя драмы таксама спрашчаюць мысленне чалавека. У час карэйскай вайны аднаму дэсантніку, які рыхтаваўся да скачка, дастаўся апошні парашут, прызначаны для леўшуноў. “Ён такі ж, як і астатнія, — растлумачыў сяржант, — толькі кальцо ў яго злева”. На вышыні двух з паловай кіламетраў салдаты саскочылі адзін за адным. Усе пры
Мал. 10.3. Як прымацаваць свечку да дошкі аб’яў, карыстаючыся наступнымі прадметамі? [Duncker, 1945],
264 Частка 4 Пазнанне і мысленне зямліліся ўдала, акрамя гэтага дэсантніка: ён разбіўся. Следчыя выявілі, што ў стане стрэсу думкі вайскоўца былі сканцэнтраваны на прывычным спосабе раскрыцця парашута. Форма на правым баку, дзе звычайна знаходзіцца кальцо, была моцна разарвана. Нават на грудзях у яго былі глыбокія драпіны ад правай рукі. А ў некалькіх сантыметрах злева вісела кальцо, да якога ён так і не дакрануўся [Csikszentmihalyi, 1990].
Яшчэ адзін від фіксацыі мае дзіўную, але трапную назву — функцыянальная замацаванасць. Так называецца наша звычка ўспрымаць функцыі прадметаў як цвёрдыя і нязменныя. Чалавек можа перавярнуць усё дагары нагамі ў пошуках адвёрткі, між тым як падышла б звычайная манета. Вы, мабыць, таксама сталі ахвярай функцыянальнай замацаванасці, калі ўмацоўвалі свечкі на дошцы аб’яў. Калі вы ўпэўнены, што пачак запалак з’яўляецца толькі месцам для іх захавання, вам не прыйдзе ў галаву, што ён можа паслужыць падстаўкай для свечкі, як гэта паказана на мал. 10.6.
Уменне выкарыстоўваць знаёмыя рэчы па новым прызначэнні з’яўляецца адным з самых важных аспектаў творчай дзейнасці, пра якую мы раскажам у раздзеле 11 “Інтэлект”.
Прыняцце рашэнняў і фарміраванне суджэнняў
Прымаючы кожны дзень сотні дробных рашэнняў — напрыклад, ці варта браць парасон, ці давяраць гэтаму чалавеку, ці кідаць мяч адразу ў кальцо або аддаць пас іншаму іграку, — мы рэдка трацім
Мал. 10.4. Пры рашэнні задачы з запалкамі патрабуецца адмова ад фіксацыі, якая абмяжоўвае нашы разважанні двухмернай прасторай (паводле М. Scheere, 1963).
час і высілкі на ўсебаковае абдумванне праблемы (гл. на стар. 266 “Прыняцце прыдатных рашэнняў"). Звычайна мы кіруемся нашай інтуіцыяй. Пасля размовы з людзьмі, якія займаюць высокія пасады ва ўрадзе, бізнесе і сферы адукацыі, сацыяльны псіхолаг Ірвінг Яніс прыйшоў да высновы, што “часта яны не задумваюцца над праблемамі. Як жа яны іх вырашаюць? Калі б вы іх запыталі, яны б вам, напэўна, адказалі, што робяць гэта... наўздагад” [Janis, 1986].
Правільнае і няправільнае выкарыстанне эўрыстыкі. Хуткі спосаб прыняцця рашэнняў, які мы завём эўрыстыкай, часта сапраўды прыводзіць да патрэбных дзеянняў, якія робяцца “наўздагад”. Аднак платай за эфектыўнасць могуць стаць і памылкі. Каб мець уяўленне аб тым, як эўрыстыка абумоўлівае нашы інтуітыў
Мал. 10.5. Рашэнне трох праблем, звязаных са збанамі: В A 2С = патрэбны аб’ём вады. [Luchins, 1946]
Раздзел 10 Мысленне і мова 265
ныя здагадкі і як яна часам збівае нас з панталыку, разгледзім два віды эўрыстыкі, вызначаныя псіхолагамі: рэпрэзентатыўную эўрыстыку і эўрыстыку наяўнасці [Tversky & Kahneman, 1974],
Рэпрэзентатыўная эўрыстыка. Уявіце сабе, што вам распавядаюць пра невысокага хударлявага чалавека, які любіць паэзію, а потым просяць вызначыць, хто гэты чалавек — прафесар класічнай літаратуры з універсітэта або вадзіцель грузавіка. Што вы хутчэй за ўсё адкажаце? [Nisbett & Ross, 1980].
Калі вы звычайны чалавек, падобны да многіх іншых, вы дадзіце адказ “прафесар”, бо гэтае апісанне з’яўляецца больш тыповым для універсітэцкага выкладчыка, чым для вадзіцеля грузавіка. Іменна рэпрэзентатыўная эўрыстыка прывяла вас да такой паспешнай высновы. Яна таксама прымусіла вас праігнараваць другую важную інфармацыю — агульную колькасць прафесараў класічнай літаратуры ў параўнанні з колькасцю вадзіцеляў. Калі людзям дапамагалі пытаннямі, то далейшыя развагі звычайна прыводзілі да высновы, якая супярэчыла інтуітыўнаму адказу. Вось прыклад падобнай размовы.
Пытанне: Спачатку падлічым, колькі прафесараў адпавядаюць апісанню. Як вы думаеце, колько універсітэтаў знаходзіцца ў штаце?
Адказ: Думаю, каля 10.
Пытанне: А колькі, на вашу думку, у кожным з іх прафесараў класічйай літаратуры?
Адказ: Дапусцім, 4.
Пытанне: О’кей, значыць, у штаце 40 прафесараў класічнай літаратуры. Колькі сярод іх нізкіх і хударлявых?