Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Феномен фарміравання ўспамінаў дапамагае растлумачыць, чаму ўспаміны Джона Дына аб уотэргейцкім скандале былі мешанінай рэальных і нерэальных падзей. Ён тлумачыць, чаму “асвежаныя гіпнозам” успаміны аб злачынстве маюць шмат недакладнасцей, прычынай якіх часта бываюць навадныя пытанні гіпнатызёра тыпу: “Ці чулі вы моцны шум?” Ён тлумачыць, чаму людзі, што страцілі памяць, напрыклад, у выніку хваробы Альцгеймера, ахвотна выдумляюць не пазбаўленыя сэнсу апісанні свайго жыцця. Гэты феномен тлумачыць, чаму каханкі пры спатканнях пераацэньваюць свае першыя ўражанні аб каханых, а калі разыходзяцца, то недаацэньваюць свае пачуцці. Ён
тлумачыць, чаму ўпэўненыя адказы людзей пры апытаннях — “Як часта ваш бацька наведваў богаслужэнне, калі вы былі падлеткам?” — часта бываюць недакладныя [Bradburn & others, 1987].
“Памяць — гэта вялікг здраднік”. Анаіс Нін, “Дзённік Анаіс Нін”, 1974
Што нам вядома пра нашы веды. Падчас мы ведаем больш, чым нам здаецца. A часам (калі, напрыклад, здаём экзамен) мы даведваемся, што пераацэньвалі свае веды. Гэтае “веданне пра веды” бывае незвычайным у хворых на амнезію, якія імпліцытна здольны рабіць тую або іншую справу, а экспліцытна не выяўляюць ніякіх прыкмет ведання, “як яе рабіць”.
3 якой ступенню дакладнасці ацэньваем мы свае веды? Гэтая праблема даследавалася ў эксперыменце з дзвюма групамі студэнтаў. Студэнты першай групы некалькі разоў перачытвалі дзесяткі фактычных сцверджанняў, затым выказвалі свае меркаванні наконт кожнага факта, a потым іх правяралі, наколькі добра яны памятаюць іх. Студэнты гэтай групы былі дастаткова ўпэўненымі ў сваіх ведах, нават адносна пытанняў, на якія потым не змаглі адказаць правільна. Студэнты другой групы прачыталі сцверджанні, але ўвесь астатні час былі заняты практычнай справай, адказваючы на пытанні; для гэтага патрабавалася прыгадаць прачытанае. У параўнанні са студэнтамі з групы “шматразовага чытання”, студэнты другой групы выявілі аднолькава добрыя паказчыкі ў кантрольным тэсце на прыпамінанне. Апроч таго, студэнты з гэтай групы змаглі лепш адрозніць, што яны ведалі, а што не.
Такім чынам, самаатэстацыя спрыяе лепшаму запамінанню матэрыялу, дапамагае выявіць прабелы і дае тым самым магчымасць засяродзіцца на вывучэнні Taro, чым мы яшчэ не авалодалі. Брытанскі прэм’ерміністр Бенджамін Дызраэлі аднойчы сказаў: “Усведамленне таго, што вы ведаеце мала, ёсць вялікі крок да ведаў“.
Раздзел 9 Памяць 253
Забыванне як адсутнасць узнаўлення
Ужо ішла гаворка аб тым, што мы забываем, калі не можам закадзіраваць інфармацыю альбо калі яна не захавалася ў памяці. Забыванне якіхнебудзь падзей нагадвае сітуацыю, калі вы не можаце знайсці патрэбных кніг у сваёй бібліятэцы: адных вы проста не набылі, а другія не захаваліся.
Але ёсць і трэцяя прычына: нават калі вы захавалі кнігу ў бібліятэцы, але не можаце да яе дабрацца. Магчыма, у вас няма інфармацыі, дзе яе трэба шукаць. Альбо інфармацыя трапляе ў мозг, а мы не ведаем, што яна там знаходзіцца і не можам яе ўзнавіць. Так, імя чалавека можа быць на кончыку языка, і не хапае чагосьці нязначнага, каб успомніць яго. Калі ж, намагаючыся прыгадаць тое або іншае слова, мы атрымліваем падказку (“Яно пачынаецца з літары “м”), забытае адразу ўсплывае ў памяці. Асаблівасці забывання дапамагаюць растлумачыць правалы памяці ў старых людзей. (У раздзеле 4 гаварылася аб тым, што звычайна ў людзей сталага веку памяць пагаршаецца, але яны могуць прыгадваць гэтак жа добра, як і маладыя, калі маюць падказкі і калі прымаюць удзел у тэстах на распазнанне.)
Інтэрферэнцыя. Засваенне новых ведаў можа перашкодзіць прыгадванню старой інфармацыі, асабліва тады, калі новая інфармацыя падобна да ранейшай. Калі хтосьці прапануе вам запомніць нумар яго тэлефона, то праз нейкі час вы, магчыма, прыгадаеце яго. Але калі не адзін ча
лавек, а адразу некалькі прапануюць вам нумары сваіх тэлефонаў, то кожны наступны нумар будзе запамінацца цяжэй. Такая прагрэсіўная інтэрферэнцыя азначае адмоўнае ўздзеянне раней засвоеных ведаў на працэс запамінання новага. Засвойваючы ўсё больш і больш новай інфармацыі, вы не запаўняеце гарышча вашага розуму, а проста захламляеце яго.
Напрыклад, калі вы купляеце замок новай канструкцыі або вам мяняюць нумар тэлефона, то стары замок і стары нумар могуць перашкаджаць вам хутчэй прывыкнуць да новых. Бентан Андэрвуд даследаваў гэтую з’яву [Underwood, 1957]. Ён прыйшоў да высновы, што людзі, якія запамінаюць розныя спісы слоў, а менавіта — кожны дзень новы спіс, запамінаюць кожны наступны спіс усё цяжэй. Такая інтэрферэнцыя дапамагае растлумачыць, чаму Эбінгаўз, які запамінаў незлічоную колькасць бессэнсоўных слоў, мог прыгадаць назаўтра толькі каля чвэрці новага спіса, вывучанага на памяць. Гэта, вядома, значна менш за тое, што запомнілі б вы, калі б паспрабавалі прыгадаць на наступны дзень склады аднаго толькі спіса, якія вы перад тым вывучылі.
Прагрэсіўная — значыць, “якая ўздзейнічае на наступнае".
Рэгрэсіўная інтэрферэнцыя азначае адмоўнае ўздзеянне новай інфармацыі на працэс прыгадвання раней засвоенай. Напрыклад, запамінанне прафесарам прозвішчаў новых студэнтаў перашкаджае яму прыгадваць прозвішчы, якія ён ужо
Забыванне можа адбывацца пры немагчымасці прыгадаць інфармацыю.
254 Частка 4 Пазнанне і мысленне
Рэгрэсіўная — “якая ўздзейнічае на папярэдняе”.
запомніў. На табл. 9.1 паказаны абодва тыпы інтэрферэнцыі.
Рэгрэсіўную інтэрферэнцыю можна звесці да мінімуму, ліквідуючы фактары, якія ёй садзейнічаюць: скажам, легчы спаць адразу пасля таго, як вы штосьці запомнілі. Вось што заўважылі Джон Джэнкінс і Карл Даленбах у ходзе свайго класічнага эксперымента. Дзень за днём двое ўдзельнікаў эксперымента вучылі некалькі бессэнсоўных складоў, а потым спрабавалі прыгадаць іх праз 8 гадзін бадзёрасці або сну. Як паказана на мал. 9.15, яны забывалі інфармацыю хутчэй, калі не спалі альбо чымнебудзь займаліся. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што “забыванне — гэта не столькі працэс знікнення старых уражанняў і асацыяцый, колькі ўплыў інтэрферэнцыі, розных перашкод або знішчэнне старога чымсьці новым” [Jenkins & Dallenbach, 1924]. Далейшыя эксперыменты пацвердзілі, што гадзіна перад сном — гэта добры час для засваення інфармацыі [Fowler & others, 1973].
Хоць інтэрферэнцыя і з’яўляецца важнай прычынай забывання, мы ўсё ж не павінны пераацэньваць яе ролю. Часам здараецца і так, што старая інфармацыя дапамагае засвойваць новую. Валоданне лацінскай мовай можа дапамагчы вывучыць французскую мову, і гэты феномен названы “пазітыўным пераносам”. Інтэрферэнцыя мае месца тады, калі старая і новая інфармацыя супярэчаць адна адной.
Матываванае забыванне. Вялікая талерка на кухні была запоўнена толькі што
спечанымі шакаладнымі пончыкамі. Шмат іх астывала тут жа на спецыяльных стэлажах. А праз суткі ад іх не засталося і крошак. Хто ж іх з’еў? Акрамя мяне, маёй жонкі і траіх дзяцей у доме ў той час нікога не было. I тады па свежых слядах я правёў невялікі тэст на запамінанне. Эндзі прызналася, што з’ела аж 20 пончыкаў, Петэр — 15, 6гадовая Лора таксама расправілася з 15ю. Жонка Кэрал прыгадала, што з’ела 6 пончыкаў, а я — 15 з’еў дома і 18 узяў з сабой на працу. Усе разам мы прызналі сваю адказнасць за знішчэнне 89 пончыкаў. Аднак мы нават не наблізіліся да правільнай лічбы: іх было спечана 160.
Чаму наша памяць здрадзіла нам? Чаму мы не змаглі закадзіраваць, захаваць у памяці і прыгадаць амаль палову выпадкаў, калі елі печыва? Як ужо адзначалася вышэй, мы кадзіруем інфармацыю, якая датычыць частаты, амаль аўтаматычна. Тады можа ўся справа ў захаванні інфармацыі? Можа, нашы ўспаміны
Час у гадзінах пасля завучвання
Мал. 9.15. Рэгрэсіўная інтэрферэнцыя. Чалавек хутчэй забывае матэрыял, калі знаходзіцца ў стане бадзёрасці і вучыць новы матэрыял.
1 Табліца9.1. Прагрэсгўная і рэгрэсіўная інтэрферэнцыя
Дослед 1 Дослед 2 Заданне інтэрферэнцыя
Вывучэнне французскай мовы Вывучэнне Прыгадайце Прагрэсіўная іспанскай мовы іспанскую мову інтэрферэнцыя французскай мовы
Вывучэнне французскай мовы Вывучэнне Прыгадайце Рэгрэсіўная іспанскай мовы французскую мову інтэрферэнцыя іспанскай мовы
Раздзел 9 Памяць 255
аб з’едзеных пончыках, як і ўспаміны Эбінгаўза аб вывучаных ім бессэнсоўных складах, зніклі з такой жа хуткасцю, як і пончыкі? Можа інфармацыя аб іх захавалася ў памяці, але яе проста няёмка прыгадваць?
Увёўшы ў навуковы ўжытак паняцце падаўлення, Зігмунд Фрэйд прапанаваў нам ставіцца да памяці як да сістэмы, якая з’яўляецца сапраўдным цэнзарам. Мы можам падаўляць непрыемныя ўспаміны, каб звесці да мінімуму неспакой і абараніць пачуццё ўласнай годнасці. Але, на думку Фрэйда, падаўленыя ўспаміны ўсё ж не знікаюць зусім, і з выкарыстаннем псіхатэрапіі або якіхнебудзь падказак, прыклаўшы намаганні і цярпенне, іх можна выклікаць з памяці. Вядомы выпадак, калі адна жанчына страшэнна баялася вады, якая цячэ, і было цяжка растлумачыць прычыну гэтага страху. Але яе цёця аднойчы ўсё ж разгадала гэтую таямніцу, сказаўшы жанчыне шэптам: "Я не расказала ім пра гэта”. Гэтыя словы сталі падказкай для жанчыны, і яна прыгадала эпізод са свайго дзяцінства, калі яна, непаслухмяная дзяўчынка, пакінула бацькоў у час сямейнага пікніка, пабегла кудысьці і трапіла пад вадаспад, а цёця выратавала яе і паабяцала не казаць пра гэта бацькам [Kihlstrom, 1990].
Феномен падаўлення ўспамінаў можна прасачыць на прыкладзе паводзінаў людзей, якія перажылі здзекі над сабой або сталі ахварямі вайны і не хочуць прыгадваць жудасныя моманты жыцця. Самым блізкім лабараторным аналагам падаўлення памяці (і адным з яго тлумачэнняў) з’яўляецца феномен залежнасці яе ад стану свядомасці. Тое, што мы запамінаем у якімнебудзь адным эмацыянальным або фізіялагічным стане, мы часам забываем, калі знаходзімся ў зусім іншым стане. Такім чынам, тое, што мы адчуваем у стане разгубленасці або страху, мы можам забыць у стане рэлаксацыі.
У ходзе эксперыментаў, падобных на выпадак са з’едзенымі пончыкамі, Майкл Рос і яго калегі высветлілі, што падсвядома людзі даюць адвольную трактоўку падзеям свайго жыцця [Ross & others, 1981]. Пасля таго, як Росу ўдалося пераканаць групу ўдзельнікаў эксперымента