Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Забыванне можа адбывацца на любой стадыі: апрацоўваючы інфармацыю, мы фільтруем яе, змяняем і штосьці страчваем.
ў тым, што трэба як мага часцей чысціць зубы, то яны (у адрозненне ад іншых) прыгадалі, што ў апошнія 2 тыдні чысцілі зубы вельмі часта. Павучыўшыся на папулярных курсах павышэння эфектыўнасці вучобы, студэнты потым моцна пераацэньвалі свае веды. Яны пераканалі сябе ў тым, што і сапраўды гэтыя курсы пайшлі ім на карысць, бо заніжалі ацэнку сваёй паспяховасці да курсаў [Conway & Ross, 1984]. Запамінанне падзей мінулага часта азначае іх адвольную інтэрпрэтацыю. Прыгадваючы розныя падзеі жыцця так, як нам гэта падабаецца, мы, тым самым, абараняем сваё ўяўленне аб уласнай асобе.
Паляпшэнне памяці
Час ад часу наша забыўлівасць трывожыць нас: мы пужаемся ад прыкрай ня
256 Частка 4 Пазнанне і мысленне
здольнасці прыгадаць знаёмае імя або штосьці вельмі важнае, ад таго, што губляем тэму размовы і не можам прыгадаць, што нам трэба ў пакоі, куды мы прыйшлі [Herrmann, 1982]. Што трэба рабіць, каб звесці да мінімуму такія правалы ў памяці? Гэтак жа, як біялогія дапамагае медыцыне, а батаніка— сельскай гаспадарцы, псіхалогія памяці дапамагае працэсу навучання. У розных месцах гэтага раздзела вы ўжо сустракалі канкрэтныя прапановы па паляпшэнні памяці, а зараз мы прывядзём іх у сістэматызаваным выглядзе. Метад запамінання SQ3R, аб якім ішла гаворка ў раздзеле 1, ахоплівае некаторыя з гэтых парад:
• Паўтарайце матэрыял некалькі разоў, што садзейнічае доўгатэрміноваму запамінанню. He лянуйцеся. Каб запомніць імя, паўтарыце яго адразу, як яно вымаўлена; пачакайце колькі імгненняў і зноў паўтарыце. А каб знайсці час для такога паўтарэння, карыстайцеся вашым звычайным распарадкам дня — яздой у аўтобусе, прагулкамі каля студэнцкага інтэрната, вольным часам перад заняткамі.
• Больш часу вылучайце на паўтарэнне і актыўную працу з матэрыялам. Хуткае чытанне (павярхоўны прагляд) складанага матэрыялу з мінімальнай колькасцю паўтораў не спрыяе яго замацаванню. Паўтарэнне матэрыялу прынясе большую карысць. “Нейкая адна падрабязнасць можа аблегчыць увесь далейшы працэс прыгадвання інфармацыі”, — піша даследчык памяці Роберт Б’ёрк [Bjork, 1988],
• Каб запомніць матэрыял, набліжайце яго да сябе. Канспектуйце тэксты і запісвайце лекцыі сваімі ўласнымі словамі, каб потым маглі лягчэй прыгадаць іх змест. Бяздумнае паўтарэнне інфармацыі не мае сэнсу. Лепш ствараць асацыяцыі, разумець і спарадкоўваць інфармацыю, суадносіць новы матэрыял з тым, што вы ўжо ведаеце, што перажылі самі і пераказваць яго сваімі ўласнымі словамі. Без гэтага вы можаце трапіць у непрыемную сітуацыю і не зразумець
“ Прывязвайце кожную новую рэч да таго, што ўжо ёсць у вас”. Уільям Джэймс “Прынцыпы псіхалогіі”, 1890
пытання, калі яно фармуліруецца паіншаму, а не так, як вы запомнілі. Каб стварыць больш разгалінаваную сістэму падказак для прыгадвання інфармацыі, усталёўвайце як мага больш асацыяцый.
• Карыстайцеся мнеманічнымі прыёмамі, каб запомніць спіс незнаёмых паняццяў. Звязвайце незнаёмае са словамапорай. Прыдумайце сітуацыю, у якой назвы можна было б уявіць вобразна. Разбівайце інфармацыю на акронімы.
• Аднаўляце інфармацыю ў памяці шляхам актывізацыі асацыятыўных сувязей. Мысленна ўявіце сабе тую сітуацыю і той настрой, пры якіх адбывалася запамінанне. Вярніцеся ў думках да тых мясцін. Актывізуйце памяць такім чынам, каб кожная наступная думка выцякала з папярэдняй.
• Прыгадвайце падзеі пакуль яны яшчэ свежыя, пакуль вы не сутыкнуліся з магчымым скажэннем. Калі вам давялося быць відавочцам важнай падзеі, раскажыце аб ёй да таго, як іншыя людзі выкажуць свой пункт гледжання.
• Правярайце свае веды, каб адначасова і ўмацаваць іх, і вызначыць, чаго вы яшчэ не ведаеце. Калі потым вам спатрэбіцца прыгадаць інфармацыю, не будзьце занадта самаўпэўненымі. Праверце засвоенае. На чыстым аркушы паперы складзіце план падраздзелаў. Самастойна дайце азначэнні розным паняццям да таго, як вы прачытаеце іх у канцы раздзела. Папрактыкуйцеся; парады для лепшага засваення, якія сустракаюцца ў тэкстах, у тым ліку і ў гэтым, могуць дапамагчы вам.
• Звядзіце да мінімуму інтэрферэнцыю. Вучыце матэрыял перад сном. He вучыце адразу тэмы, падобныя паміж сабой, бо яны перашкаджаюць адна адной: напрыклад, іспанскую і французскую мовы адначасова.
Раздзел 9 Памяць 257
Высновы
Феномен памяці
Памяць як апрацоўка інфармацыі. Памяць — гэта захаванне ведаў. Камп’ютэр з’яўляецца прыдатнай мадэллю для разважанняў аб асаблівасцях чалавечай памяці. Абедзве сістэмы павінны кадзіраваць, захоўваць і ўзнаўляць інфармацыю.
Сенсорная памяць. Інфармацыя паступае ў сістэму памяці спачатку праз органы адчуванняў. Мы рэгіструем візуальныя вобразы з дапамогай зрокавай, або іканічнай, памяці, a гукавыя — экаічнай, або слыхавой, памяці.
Як мы кадзіруем інфармацыю
Аўтаматычная і свядомая апрацоўка інфармацыі. Некаторую частку інфармацыі, асабліва тую, якая датычыць прасторы, часу і частаты, мы ў асноўным кадзіруем аўтаматычна. A апрацоўка інфармацыі, звязанай, напрыклад, са значэннем і вобразнасцю, патрабуе намаганняў. Эфектыўнасць мнеманічных прыёмаў запамінання залежыць ад таго, наколькі візуальныя вобразы паддаюцца запамінанню і як лёгка інфармацыя разбіваецца на часткі. Іерархічная арганізацыя інфармацыі таксама садзейнічае лепшаму запамінанню.
Забыванне як адсутнасць кадзіравання. Адной з прычын забывання з’яўляецца тое, што нам не ўдалося закадзіраваць інфармацыю дзеля яе паступлення ў сістэму памяці. Шмат з таго, што адчуваем, мы не заўважым і не апрацуем, калі не прыкладзём намаганняў.
Доўгатэрміновая памяць
Захаванне. Наша здольнасць да засваення і захавання пэўнага аб’ёму інфармацыі адносна абмежаваная — прыкладна 7 або 8 інфарма
цыйных адзінак за раз у залежнасці ад характару інфармацыі і спосабу яе прадстаўлення. I хоць здольнасць да пастаяннага захавання інфармацыі ў памяці па сутнасці неабмежаваная, але спосаб і месца яе захавання застаюцца пакуль нявызначанымі. Пошукі фізічных асноў памяці сканцэнтраваліся ў апошні час на сінапсах і нейратрансмітэрах, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, а таксама на нейронных ланцугах — тых, што праходзяць, у прыватнасці, праз гіпакамп. Даследаванні людзей з пашкоджаным мозгам выяўляюць 2 тыпы памяці — экспліцытную (дэкларатыўную) памяць, адказнасць за якую нясе гіпакамп, і імпліцытную (недэкларатыўную), за якую адказваюць больш старажытныя ўчасткі мозга.
Узнаўленне. Дзеля паспяховага ўзнаўлення інфармацыі, якая ўжо знаходзіцца “там”, яе трэба выклікаць з памяці з дапамогай асацыяцый (падказак), якія выконваюць ролю актывізуючага фактару. Узнаўленню інфармацыі часам дапамагае зварот да адпаведнага кантэксту. Настрой таксама ўплывае на запамінанне. Знаходзячыся ў добрым або кепскім настроі, мы часта ўзнаўляем у памяці менавіта тое, што адпавядае нашаму сённяшняму стану. Падзеі не захоўваюцца ў памяці ў выглядзе іх дакладных копій і, вядома, не ўзнаўляюцца як копіі. Хутчэй за ўсё мы фарміруем свае ўспаміны, карыстаючыся і старой, і новай інфармацыяй.
Паляпшзнне памяці
Псіхалогія памяці прапануе канкрэтныя спосабы яе ўдасканалення. Сярод іх: запамінанне, падоўжанае ў часе; актыўнае паўтарэнне, кадзіраванне дзейсных, жывых, вобразных асацыяцый, мнеманічныя прыёмы, мысленны зварот да канкрэтнай сітуацыі і настрою, самакантроль і пазбяганне інтэрферэнцыі.
Тэрміны і паняцці для запамінання
Памяць. Захаванне інфармацыі на нейкі перыяд часу. Імгненны адбітак — адлюстраванне у памяці эмацыянальна значных момантаў.
Кадзіраванне. Апрацоўка інфармацыі і ўвядзенне яе ў сістэму памяці, напрыклад, шляхам вылучэння яе сэнсу.
Захаванне. Утрымліванне закадзіраванай інфармацыі ў памяці на працягу пэўнага часу.
Прыпамінанне. Працэс атрымання інфармацыі з памяці.
Доўгатэрміновая памяць. Адносна пастаяннае і неабмежаванае захаванне інфармацыі.
Кароткачасовая памяць. “Рабочая” памяць, якая ўтрымлівае на кароткі час некалькі адзінак інфармацыі — напрыклад, 7 лічбаў тэлефоннага нумара, пакуль мы іх набіраем,
17 3ак. 376
258 Частка 4 Пазнанне і мысленне
а потым яны альбо застануцца ў памяці, альбо знікнуць назаўсёды.
Сенсорная памяць. Першапачатковая імгненная рэгістрацыя сенсорнай інфармацыі ў сістэме памяці.
Іканічная, або зрокавая, памяць. Імгненная сенсорная памяць аб візуальным раздражняльніку; фатаграфічная, або вобразная, памяць, якая існуе не больш як секунду.
Экаічная, або слыхавая, памяць. Імгненная сенсорная памяць аб гукавым раздражняльніку; калі пры гэтым увага скіравана на іншыя аб’екты, то гукі і словы можна аднавіць на працягу 3—4 секунд.
Візуальнае кадзіраванне. Кадзіраванне візуальных вобразаў.
Акустычнае кадзіраванне. Кадзіраванне гукаў, асабліва гукаў слоў.
Семантычнае кадзіраванне. Кадзіраванне значэння, найперш значэння слоў.
Аўтаматычная апрацоўка інфармацыі. Падсвядомае кадзіраванне выпадковай інфармацыі, якая датычыць прасторы, часу і частаты з’яў, а таксама добра засвоенай інфармацыі, напрыклад, значэнняў слоў.
Свядомая апрацоўка інфармацыі. Кадзіраванне, якое патрабуе ўвагі і свядомых намаганняў.
Паўтарэнне. Свядомы паўтор інфармацыі з мэтай альбо яе ўтрымання ў свядомасці, альбо кадзіравання для далейшага захавання ў памяці.
Эфект працягласці. 3 мэтай лепшага засваення матэрыялу, лепш вучыць яго паслядоўна, а не ўвесь адразу, г. зн. расцягнуць працэс у часе.
Эфект пазіцыі ў радзе. Схільнасць да лепшага запамінання першых і апошніх пазіцый спіса.
Вобразнасць. Вобразы і асацыяцыі — магутны сродак для свядомай апрацоўкі інфармацыі, асабліва эфектыўны ў спалучэнні з семантычным кадзіраваннем.
Мнеманічныя прыёмы (nihMoniks). Эфектыўныя прыёмы запамінання, калі выкарыстоўваюцца спецыфічныя прыёмы і спосабы арганізацыі інфармацыі.
Чляненне інфармацыі. Арганізацыя адзінак інфармацыі ў блокі, якія лягчэй запомніць, дзякуючы асацыяцыям з ужо знаёмым матэрыялам; часта робіцца аўтаматычна.
Імпліцытная памяць. Захаванне інфармацыі ў памяці без яе свядомага ўзнаўлення (уменняў, схільнасцей, стаўленняў). (Называецца таксама недэкларатыўнай памяццю.)
Экспліцытная памяць. Памяць аб розных фактах і падзеях жыцця, якія мы можам усведамляць і “дэклараваць”. (Называецца таксама дэкларатыўнай памяццю.)