• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Але ўсе гэтыя вышэйзгаданыя праблемы закранаюцца і ў іншых раздзелах кнігі пры асвятленні таго або іншага пытання.*
    Студэнтам
    Вывучэнне псіхалогіі ўзбагаціць ваш жыццёвы досвед і пашырыць кругагляд. I хоць не на ўсе жыццёва важныя пытанні адказвае гэтая навука, аднак найбольш значныя высвятляюцца нават пры павярхоўным азнаямленні з ёй. 3 дапамогай карпатлівых даследаванняў псіхолагі праніклі ў таямніцы мозга і розуму, дэпрэсіі і радасці, сноў і летуценняў. Нават калі на тое або іншае пытанне пакуль што няма адказу, імкненне адшукаць яго можа ўзбагаціць нас, абудзіць адчуванне “дзівосных рэчаў”, якія не паддаюцца разуменню. Важна і тое, што вывучэнне псіхалогіі навучыць вас ставіць пытанні і крытычна мысліць пры ацэнцы розных супярэчлівых ідэй і сцверджанняў папулярнай псіхалогіі.
    Узбагачэнне жыццёвага досведу, пашырэнне кругагляду (а таксама атрыманне навуковай ступені) патрабуе настойлівай працы. Ніжэй прыведзеныя парады могуць дапамагчы:
    1.	Каб павялічыць вашы магчымасці засваення інфармацыі і ўтрымання яе ў памяці, апрацоўвайце інфармацыю актыўна. Гэтаму будзе спрыяць сама структура кнігі. Вывучайце кожны раздзел з дапамогай метаду SQ3R, перш рабіце беглы агляд раздзела. Падрыхтаваўшыся да чытання падраздзела, карыстайцеся яго назвай для пастаноўкі пытання,
    * Наступныя падраздзелы ўступу — “Дадатковая літаратура” і “Падзяка” — мы вымушаны апусціць, за што перапрашаем аўтара. Давялося адмовіцца таксама ад значнай часткі ілюстрацыйнага матэрыялу, асобных цытат на палях і спісаў англамоўнай літаратуры. (Заўв. рэд.)
    10 Уступ
    адказ на якое і павінен даць падраздзел. Затым пачынайце чытаць, актыўна шукаючы адказ на пастаўленае пытанне. Прачытаўшы падраздзел, паўтарыце сваімі словамі яго змест. Нарэшце звярніце ўвагу на высновы ў канцы раздзела для замацавання ведаў. Калі вы патраціце час не толькі на чытанне, а і на агляд раздзела, пастаноўку пытання, паўтарэнне і фармулёўку асноўных думак, вы лепш зразумееце і запомніце матэрыял.
    2.	Правільна размяркоўвайце вучэбны час. Адным з самых ранніх адкрыццяў псіхалогіі з’яўляецца той факт, што “расцягнутае ў часе” вывучэнне матэрыялу лепш садзейнічае яго запамінанню, чым “кампактнае” вывучэнне. Вы запомніце матэрыял лепш, калі размяркуеце вучэбны час на некалькі перыядаў, а не будзеце вучыць усё адразу. Лепш выдзяляць на вывучэнне тэксту адну гадзіну ў суткі, не забываючы пра выхадны, чым вучыць 6 гадзін запар. Для гэтага патрабуецца дысцыпліна ў размеркаванні часу.
    3.	Актыўна слухайце на занятках. Псіхолаг Уільям Джэймс пісаў амаль 100 гадоў таму: “Ніякіх успрыманняў без зваротнай рэакцыі на іх, ніякіх уражанняў без выяўлення... сваіх пачуццяў адносна іх...” Уважліва слухайце галоўную тэму і падтэмы лекцыі. Запісвайце іх. Задавайце пытанні ў час заняткаў і пасля іх. На занятках, як і ў час самастойнай працы, актыўна апрацоўвайце інфармацыю, і вы лепш зразумееце і запомніце яе.
    4.	Працаваць як мага старанней. Псіхалогія сцвярджае, што “звышнавучанне” садзейнічае больш працягламу утрыманню матэрыялу ў памяці”. Многія з нас бываюць схільнымі да пераацэнкі ўласных ведаў. Вы можаце прачытаць раздзел і зразумець прачытанае, але калі вы выдзеліце дадатковы час на самакантроль і самаправерку засвоенага, тады матэрыял будзе захоўвацца ў памяці доўга і надзейна.
    5.	Навучыцеся добра выконваць тэсты. Калі тэст патрабуе знайсці правільны адказ сярод некалькіх магчымых або проста даць адказ на пастаўленае пытанне, пачынайце з апошняга. Уважліва прачытайце пытанне, вызначце канкрэтную думку настаўніка. На адваротным баку ліста алоўкам састаўце спіс вашых заўваг і разважанняў, а затым сістэматызуйце іх. Перш чым прыступіць да галоўнага пытання, шукайце правільны адказ сярод мноства магчымых. Затым зноў перачытайце асноўнае пытанне, абдумайце ваш адказ на яго і пачынайце пісаць. Калі вы шукаеце правільны адказ сярод некалькіх магчымых, паспрабуйце адказаць самастойна перш чым вы прачытаеце розныя варыянты адказу.
    Пры вывучэнні псіхалогіі вам адкрыецца шмат іншага, акрамя тэхнікі ўдасканалення вучэбнага працэсу. Калі вы атрымаеце больш глыбокае ўяўленне аб тым, як мы, людзі, успрымаем навакольны свет, думаем, адчуваем і дзейнічаем, то ваш жыццёвы досвед узбагаціцца, а кругагляд пашырыцца. Я спадзяюся, кніга прывядзе вас менавіта да гэтага і такім шляхам, аб якім стагоддзе таму пісаў педагог Чарльз Эліот: “Кнігі — гэта самыя спакойныя і надзейныя сябры і самыя цярплівыя настаўнікі”.
    Аўтар
    Асновы псіхалогіі
    Раздзел I
    Уводзіны ў псіхалогію
    Я адпачываў у зручным скураным крэсле цырульніка, вырашыўшы падстрыгчыся ў апошні раз перад ад’ездам з Сіэтла, як раптам цырульнік распачаў са мной гутарку:
    — Чым вы займаецеся?
    — На наступным тыдні еду ў Айову вучыцца ў вышэйшай школе.
    — I што вы будзеце вывучаць?
    — Псіхалогію.
    Цырульнік спыніў працу, адступіў на крок назад і з павагай у голасе нерашуча спытаў:
    — А што вы думаеце пра мяне?
    На думку гэтага цырульніка, як і ўсіх іншых, хто знаёмы з псіхалогіяй праз папулярныя кніжкі, часопісы, телеперадачы, псіхолагі найперш аналізуюць асобу чалавека, займаюцца псіхатэрапіяй, даюць слушныя парады адносна выхавання дзяцей.
    Ці праўда гэта? Праўда, але не ўся. Давайце разгледзім некаторыя пісхалагічныя праблемы, з якімі вам час ад часу прыходзіцца сутыкацца:
    Ці даводзілася вам заўважаць, што вы рэагуеце на штонебудзь так, як рэагаваў бы на гэта ваш бацька або ваша маці (а перад гэтым вы маглі пабажыцца, што ніколі так не будзеце рабіць)? I потым разважаць аб тым, якія рысы характару дасталіся вам у спадчыну ад бацькоў, наколькі вы падобныя да бацькі або маці? У якой ступені асаблівасці характару бацькоў перадаліся вам праз гены? У якой — праз асяроддзе,якоеяны стварылі для вашага выхавання?
    Ці даводзілася вам калінебудзь гуляць у хованкі з 6месячным дзіцем і
    дзівіцца, чаму яно гуляе з такім задавальненнем? Калі вы на нейкі момант хаваецеся за дзвярыма, дзіця ўспрымае гэта як ваша поўнае і канчатковае знікненне. А калі потым вы з’яўляецеся перад ім, то яно радуецца так, быццам вы зляцелі з неба. Што адчуваюць і пра штона самой справе думаюць дзеці?
    Ці прачыналіся вы калінебудзь ад начнога кашмару, а потым дапытваліся, чаму людзям сняцца такія недарэчныя сны? Чаму мы ўвогуле бачым сны?
    Ці былі вы калінебудзь у цырку і ці даводзілася вам захапляцца майстэрствам дрэсіроўшчыкаў, тым, як яны вучаць сабак танцаваць, львоў — скакаць праз абручы, а шымпанзэ — ездзіць на веласіпедах? Цг гснуюць межы для дрэсіроўкі жывёл?
    Ці адчуваеце вы часам роспач або дэпрэсію і ці думаеце пры гэтым, як вам зноў прыйсці ў “нармальны стан”? Што ўплывае на наш настрой? Ці можам мы кантраляваць свае пачуцці?
    Ці даводзілася вам калінебудзь рупіцца аб тым, як паводзіць сябе сярод людзей іншых культурных традыцый, рас, полу? Што агульнага ў нас як прадстаўнікоў адзінай чалавечай сям’і? I чым мы адрозніваемся адзін ад аднаго? Як грамадзяне краін з рознымі культурнымі традыцыямі, жывучы ва ўмовах пашырэння міжнародных сувязей, ці можам мы недавер змяніць на ўзаемаразуменне і супрацоўніцтва?
    12 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    Усе гэтыя праблемы і ёсць зерне, якое меле млын псіхалогіі — навука, якая імкнецца адказаць на шматлікія пытанні пра нас: як мы думаем, адчуваем і дзейнічаем.
    Што такое псіхалогія?
    Дзе вытокі псіхалогіі? Як дзейнічаюць псіхолагі? Чым канкрэтна яны займаюцца?
    Вытокі псіхалогіі
    Псіхалогія — гэта маладая навука, карані якой заглыблены ў шматлікія дысцыпліны — ад фізіялогіі да філасофіі. Вільгельм Вундт, які ў 1879 годзе заснаваў першую псіхалагічную лабараторыю ў Лейпцыгскім універсітэце (Германія), быў і фізіёлагам, і філосафам.
    Іван Паўлаў, які першым пачаў даследаваць вышэйшыя функцыі мозга жывёлаў, быў рускім фізіёлагам. Зігмунд Фрэйд, знакаміты псіхааналітык, быў аўстрыйскім урачом. Жан Піяжэ, самы вядомы ў XX стагоддзі даследчык дзіцячай псіхалогіі, быў швейцарскім біёлагам. Уільям Джэймс, аўтар шырока вядомага падручніка па псіхалогіі, выдадзенага ў 1890 годзе, быў амерыканскім філосафам (мал. 1.1).
    Гэты спіс першых вучоныхпсіхолагаў сведчыць аб тым, што вытокі псіхалогіі знаходзяцца не толькі ў розных дысцыплінах, але і ў розных краінах. Вучоныяпсіхолагі і студэнты, якія яе вывучаюць сёння, жывуць і працуюць па ўсім свеце. У апошнія дзесяцігоддзі асаблівы росквіт псіхалогіі назіраецца ў Паўночнай Амерыцы, дзе зараз працуюць каля 200 тысяч псіхолагаў. Для параўнання лічбы па краінах трэцяга свету: Кітай — 2 000 псіхолагаў, Нікарагуа — 500, Нігерыя — каля 100 [AkinOgundeji, 1991; Antaki, 1989; DeAngelis, 1988; Vetter, 1989]. Аднак поле дзейнасці псіхалогіі ўвесь час пашыраецца, ёй займаюцца ў розных краінах свету, пачынаючы ад Аўстраліі і Новай Зеландыі да Заходняй Еўропы і краін, што развіваюцца.
    Паколькі псіхалогія мае дачыненне да вельмі шырокага кола праблем, пачына
    ючы ад апісання дзейнасці нервовых клетак і канчаючы даследаваннямі эфектыўнасці псіхатэрапіі, ёй даволі цяжка даць азначэнне. Псіхалогія пачыналася з вывучэння разумовай дзейнасці. Сто гадоў таму галоўным метадам навуковых даследаванняў Вільгельма Вундта была інтраспекцыя (саманазіранне) эмацыянальнага стану і разумовых працэсаў. Вундт сканцэнтраваў усю ўвагу на ўнутраных адчуваннях, пачуццях і думках чалавека. Такім чынам, да 20х гадоў нашага стагоддзя псіхалогію лічылі навукай аб “дзейнасці розуму”.
    Пачынаючы з 20х і да 60х гадоў амерыканскія псіхолагі пад кіраўніцтвам Джона Уотсана азначалі псіхалогію як “навуку аб назіраемых паводзінах”. У рэшце рэшт, лічылі яны, навука грунтуецца на назіраннях. Вы не здольны назіраць за адчуваннем, пачуццём або думкай, але можаце назіраць за бачнымі паводзінамі чалавека як рэакцыяй на знешнія раздражняльнікі.
    У 60х гадах XX ст. псіхалогія зноў вярнулася да свайго першапачатковага зацікаўлення свядомымі і падсвядомымі разумовымі працэсамі. Зараз псіхолагі даследуюць праблему апрацоўкі і захавання інфармацыі мозгам. I каб падкрэсліць дачыненне псіхалогіі і да знешне выяўленых паводзінаў, і да ўнутраных пачуццяў і думак, мы даём азначэнне псіхалогіі як навукі аб паводзінах і разумовых працэсах.
    На працягу ўсёй сваей кароткай гісторыі псіхалогія намагалася вырашыць некалькі значных праблем, пра якія пойдзе гаворка ў гэтай кнізе. Адна з самых важных — якія фактары, знешнія або ўнутраныя, больш уплываюць на чалавека? Чым можна растлумачыць вашы сацыяльныя паводзіны: наяўнасцю трывалых рысаў характару або патрабаваннямі канкрэтнай жыццёвай сітуацыі? Што аказвае большы ўплыў на вашу асобу і інтэлект: гены або жыццёвы вопыт? Пра