• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Навуковы падыход
    Што ўсё ж такі робіць псіхалогію самастойнай навукай, накіроўвае яе, нягледзячы на мноства галінаў і розныя тэарэтычныя падыходы, да вырашэння досыць шырокага кола праблем? Гэта яе метады, з дапамогай якіх псіхолагі спазнаюць невядомае.
    Адносіны да працэсу пазнання
    Навука — гэта нешта большае, чым простае назапашванне фактаў. Навука — гэта стаўленне да навакольнага свету, спосаб мыслення пра яго. Як вучоны, псіхолаг імкнецца падыходзіць да праблем аб’ектыўна, сумяшчаючы сваё захапленне новымі ідэямі з пэўнай доляй скепсісу і прыдзірлівым вывучэннем як старых, так і новых ідэй.
    Разгледзім некалькі прыкладаў. Ці адчуеце вы голад, калі на экране раптоўна з’явіцца і хутка знікне кароткая фраза “ешце папкорн”. Ці кажуць праўду дэтэктары хлусні? Ці могуць астролагі прааналізаваць ваш характар і прадказаць вашу будучыню на падставе размяшчэння планет у момант вашага нараджэння? Як убачым далей, мы можам аб’ектыўна праверыць усе гэтыя сцверджанні. 3 мноства альтэрнатыўных ідэй можна вылучыць тыя, якія адпавядаюць фактам.
    На практыцы навуковы падыход патрабуе ад нас пакорлівасці, бо часта нам даводзіцца адмаўляцца ад уласных ідэй. У апошнім і вырашальным аналізе важным з’яўляецца не мая альбо ваша думка, а тая ісціна, якую адкрывае нам прырода. Калі людзі або жывёлы паводзяць сябе насуперак нашым ідэям і ўяўленням, то тым горш для нашых ідэй. Вось адзін з самых першых дэвізаў псіхалогіі: “Пацук заўсёды мае рацыю”.
    Гісторыя навукі сведчыць аб тым, што менавіта такія адносіны да навукі,
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 17
    якія спалучаюць у сабе адкрытасць да новых ідэй са здаровым скептыцызмам, a таксама гатоўнасць адмовіцца ад уласных перакананняў, і зрабілі магчымым існаванне самой навукі. Большасць заснавальнікаў сучаснай навукі былі людзьмі, чые рэлігійныя погляды абуджалі ў іх глыбокую пашану да прыроды, і ўсё ж яны крытычна ставіліся да любога аўтарытэта [(Hooykaas, 1972; Merton, 1938]. Канечне, вучоныя, як і ўсе звычайныя людзі, могуць мець уласныя інтарэсы і ўпарта чапляцца за свае прадузятыя ідэі. Ніхто з нас не жадае глядзець на прыроду праз чужыя акуляры. I ўсё ж ідэал, які аб’ядноўвае псіхолагаў з іншымі вучонымі, — гэта крытычны, але адкрыты і аб’ектыўны разгляд усіх супярэчлівых ідэй.
    “Да ісціны прыходзяць праз пакутплгвы працэс абвяржэння ўсяго няісціннага”. Шэрлак Холмс Артура Конан Дойля
    Навуковыя метады
    Вучоныя карыстаюцца гэтым паняццем пры назіраннях, распрацоўцы тэорый і іх праверцы ў святле новых навуковых дадзеных.
    У штодзённых размовах мы часам карыстаемся словам “тэорыя” ў значэнні “простае дапушчэнне”. У навуцы тэорыя тлумачыць; робіць яна гэта пры дапамозе пэўнага адзінства прынцыпаў, якія аб’ядноўваюць тыпы паводзінаў або падзеі, якія можна назіраць або прадказваць. Прыводзячы ў сістэму разрозненыя факты, тэорыя спрашчае рэчы. У сучасны момант існуе столькі розных звестак, якія тычацца паводзінаў, што мы ніколі не змаглі б запомніць іх (Нобелеўскі лаўрэат, псіхолаг Ален Ньюэл налічыў іх 3 000, у тым ліку 29, якія ўплываюць на нас, калі мы сядзім за друкарскай машынкай [Newell, 1988]). Тэорыя, аднак, дапамагае аб’яднаць іх усе ў адзінае цэлае.
    Напрыклад, тэорыя дэпрэсіі ператварае бясконцыя назіранні за гэтай з’явай у кароткі спіс звязаных паміж сабой прынцыпаў. Скажам, звычайна мы назіраем, як людзі ў стане дэпрэсіі згадваюць сваё
    мінулае, апісваюць сучаснае і прадказваюць будучае ў самых змрочных фарбах. Таму мы можам заключыць, што нізкая самаацэнка ёсць першапачатковая прычына дэпрэсіі. Чым далей, тым больш ясна: прынцып самаацэнкі выразна аб’ядноўвае доўгі спіс сведчанняў аб гэтым стане.
    Але якой бы слушнай ні была тэорыя (а нізкая самаацэнка і сапраўды здаецца прычынай дэпрэсіі), мы не можам сказаць, што яна “ісцінная”, або валідная, пакуль не праверым яе. Добрая тэорыя прадугледжвае існаванне прагнозаў, якія можна праверыць на практыцы, і называюцца яны гіпотэзамі. Такія прагнозы, або прадбачанні, накіроўваюць усе навуковыя даследаванні ў патрэбным кірунку, бо даюць нам магчымасць праверыць і ўдакладніць тэорыю. Каб праверыць тэорыю, якая сцвярджае, што дэпрэсія залежыць ад узроўню самапавагі, нам трэба вызначыць гэты ўзровень і паглядзець, як часта ўпадаюць людзі з нізкай самаацэнкай у дэпрэсіўны стан.
    Пры ўсім тым мы павінны памятаць, што тэорыя сама па сабе можа ўплываць на ход нашых даследаванняў. Напрыклад, як толькі мы зробім тэарэтычную выснову аб паходжанні дэпрэсіі, у нас можа з’явіцца спакуса ўспрымаць усе выказванні людзей, што знаходзяцца ў прыгнечаным стане, як самапрыніжальныя. Адзін са спосабаў пазбегнуць прадузятасці — дакладная фармулёўка вынікаў даследаванняў, дзеля таго каб іншыя вучоныя маглі паўтарыць нашы назіранні. Калі даследчыкі атрымліваюць падобныя вынікі, тады расце наша вера ў надзейнасць уласных адкрыццяў.
    I, нарэшце, наша тэорыя будзе карыснай, калі яна надзейна сістэматызуе і прадказвае, калі яна (а) эфектыўна групуе шматлікія назіранні; (б) забяспечвае магчымасці для прагнозаў, якімі могуць карыстацца іншыя для праверкі тэорыі або атрымання практычных вынікаў. (Калі мы пазбавім чалавека нізкай самаацэнкі, то ці знікне яго дэпрэсія?) Наша тэорыя, хутчэй за ўсё, зменіцца іншай (аб ёй гаворка пойдзе ніжэй), якая будзе лепш сістэматызаваць і прагназаваць з’явы, звязаныя з дэпрэсіяй.
    2 Зак. 376
    18 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    Метады псіхалогіі
    Калі вы жадаеце зразумець сутнасць псіхалогіі і зрабіцца яе аматарам, вы спачатку павінны зразумець, як псіхолагі ставяць пытанні. Мал. 1.3 абагульняе альтэрнатыўныя метады. Месцам правядзення псіхалагічных даследаванняў можа быць лабараторыя або “натуральнае асяроддзе” (навакольны свет, або поле). Методыка даследавання таксама бывае рознай. У адных даследаваннях вучоныя вядуць назіранні за паводзінамі і рэгіструюць дадзеныя; удзельнікі іншых займаюцца саманазіраннем, аналізам сваіх думак і паводзінаў. Але больш за ўсё адрозніваюцца паміж сабой даследчыя метады — дэскрыптыўныя, карэлятыўныя і эксперыментальныя. Нам трэба авалодаць гэтымі метадамі, каб крытычна ставіцца да новых тэарэтычных адкрыццяў у псіхалогіі.
    Апісанне
    Зыходным пунктам любой навукі з’яўляецца апісанне падзей і фактаў. У штодзённым жыцці ўсе мы назіраем за людзьмі і даем ім характарыстыкі, пры гэтым часта выказваем свае ўласныя гіпотэзы наконт таго, чаму яны сябе паводзяць так, а не інакш. Прафесійныя псіхолагі робяць амаль тое ж самае, але больш аб’ектыўна і сістэматызавана.
    Вывучэнне паасобных фактаў. Гэта адзін з самых даўніх метадаў даследавання, пры якім псіхолагі паглыблена вывучаюць аднаго або некалькіх індывідаў з мэтай вызначэння асаблівасцей, характэрных для нас усіх. Большая частка першапачатковых ведаў аб функцыяніраванні мозга была атрымана ў выніку даследаванняў пэўных асоб, якія мелі тыя або іншыя расстройствы функцый мозга ў выніку пашкоджання асобных яго ўчасткаў. Зігмунд Фрэйд стварыў сваю тэорыю асобы на падставе вывучэння некалькіх канкрэтных фактаў. Жан Піяжэ, які працаваў у галіне дзіцячай псіхалогіі, выказаў свае думкі наконт асаблівасцей дзіцячага мыслення пасля назірання за сваімі трыма дзецьмі і іх апытанняў. Аднак даследаванні на падставе вывучэння асобнага выпадку патрабуюць шмат часу.
    Добрыя тэорыі тлумачаць праз
    1)	сістлматызацыю назіраемых фактаў;
    2)	стварэнне навуковых прагнозаў, якія можна праверыць і прымяніць на практыцы.
    Тэорыя дае магчымасць вылучаць гіпотэзы, што прадказваюць розныя з’явы і факты, якія можна назіраць і якія, у сваю чаргу, выкарыстоўваюцца для ўдакладнення тэорыі.
    Раздзел t Уводзіны ў псіхалогію 19
    Акрамя таго, любы аб’ект можа аказацца нетыповым, і ўсё даследаванне зойдзе ў тупік.
    Апытанне. Метад апытання вызначаецца меншай глыбынёй даследавання. Асобаў просяць саміх ахарактарызаваць свае паводзіны і меркаванні. Якіх толькі пытанняў не задавалі людзям: ад секса да палітыкі і палітычных лідэраў! Цяжка прыдумаць якоенебудь значнае пытанне, якое яшчэ не было пастаўлена. Луіс Харыс піша, што 89% амерыканцаў сцвярджаюць, што жывуць у стрэсавай сітуацыі, 95% вераць у Бога, 70% выступаюць за рэгістрацыю агнястрэльнай зброі і 96% не задаволены сваім знешнім выглядам і хацелі б штосьці ў ім змяніць [Harris, 1987]. I ўсёткі ў апытаннях ёсць свае мінусы. Яны маюць каштоўнасць толькі тады, калі пытанні сфармуляваны выразна і недвухсэнсоўна, рэспандэнты прадстаўляюць групу людзей, якая ў дадзены момант вывучаецца, а іх адказы праўдзівыя.
    “ Паважаны., — сказала міс Мзпл, — прырода чалавека паўсюль аднолькавая, але, безумоўна, у сельскай мясцовасці ёсць магчымасць назіраць за ёю зблізку”. Агата Крысці, “Забойствы клуба па аўторках”.
    Фармулёўка пытанняў. Ставіць пытанні — гэта цэлая навука, бо нават невялікая перастаноўка слоў у іх дае значны эфект. Напрыклад, 8 з 10 амерыканцаў пагаджаюцца з тым, што “жанчыны, якія маюць малых дзяцей, павінны мець магчымасць працаваць”. Але 7 з 10 таксама згодны з тым, што “жанчыны павінны быць дома, калі ў іх ёсць малыя дзеці дашкольнага ўзросту” [“Public Opinion”, 1984, 1985]. Калі людзей пытаюцца, “каго, на вашу думку, мы павінны больш абвінавачваць за злачыннасць і беззаконне ў гэтай краіне — асобных індывідаў або сацыяльныя ўмовы?”, то 6 чалавек з 10 абвінавачваюць сацыяльныя ўмовы. Але калі іх спытаць, ці згодны яны з тым, што “індывіды больш вінаватыя ў злачыннасці і беззаконні ў гэтай краіне, чым сацыяльныя ўмовы”, — то больш за палову зга
    джаюцца і з гэтым [Krosnick & Schuman, 1988].
    Мараль: фармулёўка пытанняў — гэта вельмі далікатная справа.
    Адбор рэспандэнтаў. Для большасці апытанняў, у тым ліку праведзеных Луісам Харысам, характэрны спецыяльны адбор рэспандэнтаў. Калі вы жадаеце правесці апытанне студэнтаў вашага каледжа, то можаце апытаць усіх без выключэння, але, напэўна, гэта зойме шмат часу. Замест гэтага вы набіраеце групу, што прадстаўляе ўсю студэнцкую папуляцыю, якую вы маеце намер даследаваць і ахарактарызаваць. Як дасягнуць таго, каб набраная вамі група рэспандэнтаў увасабляла характэрныя асаблівасці вывучаемай папуляцыі? Мэта дасягаецца шляхам адвольнасці выбару, пры якім кожны чалавек з калектыву мае аднолькавыя шанцы трапіць у рэпрэзентатыўную групу. Але як іменна адбіраць выпадковых рэспандэнтаў у такую групу? Вы, канечне, не адправіце ўсіх іх дадому запаўняць графы анкеты, бо сумленныя людзі, якія вернуць іх вам, ужо не будуць выпадковымі рэспандэнтамі. Хутчэй за ўсё вы возьмеце спіс студэнтаў і наўздагад выбераце кожнага 10га або 20га з агульнага спіса ў алфавітным парадку, упэўніўшыся, што атрымаеце адказы практычна ад кожнага. Лепш адабраць невялікую рэпрэзентатыўную групу са 100 чалавек, а не, скажам, з 500.