• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Нагадаем, што карэляцыя — гэта проста ўзаемасувязь паміж двума фактарамі, у нашым выпадку — колерам спартыўнай формы і штрафнымі санкцыямі. Карэляцыя не азначае прычыннавыніковай залежнасці. I ў вышэй прыведзеным выпадку, мабыць, не было прычыннавыніковай сувязі; магчыма, каманды, якія хацелі здавацца агрэсіўнымі, проста выбралі чорную форму і запрасілі “крутых” ігракоў, (для “Анёлаў Пекла” белая форма проста не падыходзіць). Але як вы ўяўляеце магчымыя прычыны такой карэляцыі? Франк і Гіловіч прапанавалі дзве: карэляцыя адбываецца зза таго, што суддзі ўспрымаюць гульню апранутых у чорнае спартсменаў як больш агрэсіўную, у параўнанні з тымі, хто апрануты ў форму іншага колеру. Або ігракі, апранутыя ў чорную форму, стараюцца адпавядаць іміджу жорсткіх спартсменаў.
    У эксперыментах па праверцы гэтых дзвюх версій Франк і Гіловіч высветлілі, што колер формы сапраўды ўздзейнічае на ўспрыманне. Яны паэтапна запісалі на відэастужку футбольны матч, дзе апранутыя ў чорную або ў белую форму абаронцы гналі нападаючага некалькі ярдаў,
    Коратка аб планаванні эксперымента:
    Незалежная пераменная.
    Эксперыментальны фактар, які вы мяняеце; сама працэдура даследавання.
    Залежная пераменная.
    Паводзіны, за якімі назіраюць; фактар, на які могуць уплываць змены залежнай пераменнай.
    Эксперыментальныя ўмовы.
    Умовы, якія ставяць падыспытных пад уплыў незалежнай пераменнай.
    Кантрольныя ўмовы.
    Умовы, іДэнтычныя эксперыментальным, за выключэннем таго, што падыспытныя не падлягаюць уплыву незалежнай пераменнай.
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 23
    I—і Форма белага колеру ШШ Форма чорнага колеру
    Колер формы Колер формы бачны	нябачны
    Мал. 1.5. Успрыманне насілля. Гледачы лічылі, што ў футбольным матчы, запісаным на відэастужку, правілы гульні ў асноўным парушалі ігракі, апранутыя ў чорнае, але толькі тады, калі гледачы маглі бачыць колер іх спартыўнай формы [Frank & Gilovich, 1988],
    а потым збівалі яго з ног або наносілі жорсткі ўдар пасярод поля. На другім этапе даследчыкі пазбавілі сцэну гульні колеру, каб стварыць кантрольныя ўмовы — умовы, пазбаўленыя эксперыментальных маніпуляцый. Калі форма ўсіх ігракоў змянілася на невыразнашэрую, то гледачы ўспрынялі гульню абаронцаў, апранутых як у чорную, так і ў белую форму, як аднолькава агрэсіўную. У эксперыментальных умовах гледачыэксперты бачылі тую самую стужку ў каляровым варыянце. Пры гэтым і балельшчыкі, і прафесійныя суддзі звычайна лічылі, што правілы гульні парушалі толькі абаронцы ў чорнай форме. (Мал. 1.5.) Такім чынам, кантрольныя ўмовы даюць інакшы вары
    янт, з якім мы можам параўнаць эфект, атрыманы ва ўмовах эксперымента.
    У другім выпадку студэнтаў Карнуэльскага ўніверсітэта запрасілі прыняць удзел у эксперыменце “псіхалогія спаборніцтва”. Франк і Гіловіч прапанавалі ім апрануцца ў белае або ў чорнае адзенне і потым выбраць спартыўную гульню. Студэнты, якія апраналіся ў форму чорнага колеру, выбіралі больш агрэсіўныя гульні. Такім чынам (дадзеныя сведчаць толькі аб групавых тэндэнцыях), чорнае адзенне ўплывала не толькі на ўспрыманне, але і на паводзіны.
    Эксперыменты Франка і Гіловіча былі даволі простымі. Яны мянялі толькі адзін фактар — колер спартыўнай формы. Мы называем гэты эксперыментальны фактар незалежнай пераменнай, таму што можам яе змяняць незалежна ад іншых фактараў, такіх, як узрост або камплекцыя ігракоў. Эксперыментатары даследуюць уплыў адной або некалькіх незалежных пераменных на пэўны аспект паводзінаў, названы залежнай пераменнай, бо ён мяняецца ў залежнасці ад таго, што адбываецца ў час эксперымента. У першым эксперыменце Франка і Гіловіча залежнай пераменнай былі ўспрыманні суб’ектамі парушэнняў правіл гульні як рэакцыя на а) кантрольныя ўмовы (шэры колер спартыўнай формы на відэастужцы) і б) эксперыментальныя ўмовы (чорны і белы колер спартыўнай формы ігракоў). На табл. 1.2 паказаны незалежная і залежная пераменная другога эксперымента.
    Памятайце: эксперымент мае розныя ўмовы правядзення — параўнальныя, або кантрольныя ўмовы, і эксперыментальныя ўмовы. Такім чынам, даследуецца ўплыў, прынамсі, адной незалежнай пераменнай (эксперыментальнага фактара) на адну залежную пераменную (рэакцыя, якая даследуецца).
    Табліца 1.2.
    Другі эксперымент Франка і Гіловіча
    Умовы
    Адвольны адбор падыспытных
    эксперыментальныя ўмовы
    кантрольныя
    ўмовы
    Незалежная пераменная
    форма чорнага колеру
    форма белага колеру
    Залежная пераменная
    агрэсіўнасць
    агрэсіўнасць
    24 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    Табліца 1.3.
    Параўнанне навуковых метадаў
    Метад дасле давання	Галоўная мэта	Спосаб ажыццяўлення	Што змяняецца	Месца правядзення
    Апісанне	Назіранне за паводзінамі і іх апісанне	Даследаванні асобных выпадкаў, апытанні і натуральныя назіранні	Нічога	Натуральнае асяроддзе (поле)
    Карэляцыя	Высвятленне аб’ектыўна існуючых сувязей. Ацэнка таго, наколькі эфектыўна адна пераменная можа прадказваць другую	Вывучэнне ўзаемасувязей з дапамогай статыстычнага аналізу	Нічога	Натуральнае асяроддзе (поле) і лабараторыя
    Эксперыментаванне	Выяўленне прычыннавыніковых сувязей	Мяняючы якінебудзь фактар і выкарыстоўваючы адвольны адбор удзельнікаў, ліквідаваць існуючыя адрозненні паміж групамі	Незалежная пераменная	Лабараторыя (і натуральнае асяроддзе)
    Нагадаем, што галоўнай асаблівасцю эксперыментаў з’яўляецца адвольны адбор удзельнікаў. Калі дастатковая колькасць асоб розных узростаў і з рознымі поглядамі адвольна разбіваецца на дзве групы, то гэта прыблізна выроўнівае групы па такіх паказчыках, як узрост, погляды і іншае, што можа ўплываць на вынікі эксперымента. Адвольнае размеркаванне дазваляе сцвярджаць, што калі ўдзельнікі дзвюх груп адчуваюць і паводзяць сябе парознаму ў заключнай частцы эксперымента, то ёсць падставы лічыць, што гэта адбываецца пад уплывам незалежнай пераменнай.
    Адзначым таксама, што ў гэтай серыі даследаванняў вельмі простая тэорыя, створаная на аснове штодзённых назіранняў, дазволіла вылучыць гіпотэзу, якая была пацверджана карэляцыяй паміж колерам спартыўнай формы і колькасцю штрафных санкцый, што, у сваю чаргу, стымулявала эксперыменты па даследаванні прычыннасці. На табл. 1.3 паказаны метады навуковых даследаванняў, якімі карыстаецца псіхалогія.
    Як мы павінны разглядаць вынікі гэтых даследаванняў? Мы, канечне, не ўспрымаем каталіцкіх святароў і хасідаў як агрэсіўных людзей, а іхная чорная
    уніформа не штурхае іх да жорсткасці. Франк і Гіловіч усяго толькі мяркуюць, a не сцвярджаюць з упэўненасцю, што паводзіны, якія яны назіралі, магчымыя адно ва ўмовах спаборніцтва і агрэсіўнай канфрантацыі.
    Як гэта часта здараецца, адказ на адно пытанне выклікае неабходнасць пастаноўкі другога. Навуковае даследаванне — гэта падарожжа за адкрыццямі, калі за небакраем бачыцца наступны небакрай.
    Паняцці “эксперыментальныя ўмовы”, “кантрольныя ўмовы”, “залежная і незалежная пераменная”, “выпадковы адбор” вельмі важныя і неабходныя, але іх лёгка пераблытаць. Таму давайце паглядзім, як яны функцыяніруюць у некаторых іншых эксперыментах.
    “ Вырашыўшы адно, мы заўсёды закранаем нейкгя іншыя рэчы,аб якіх і не падазравалі раней, так што не можам вырашыць ніводнай праблемы без таго, каб не стварыць некалькі новых”.
    Джозэф Прыстлі, “Эксперыменты і назіранні за рознымі відамі паветра”, 17751786.
    Ці могуць уплываць на нас падсвядомыя сігналы? Новае пакаленне бізнесменаў было б не супраць, каб вы станоў
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 25
    ча адказалі на гэтае пытанне. Каталогі, якія можна выпісаць па пошце, рэклама кабельнага тэлебачання, кнігарні прапануюць нам касеты з магнітнымі стужкамі, на якіх запісаны вельмі слабыя сігналы, якія могуць “перапраграмаваць нашу падсвядомасць на дасягненне поспехаў і Ўдач”.
    У той час як нядбайныя студэнты слухаюць музыку, сублімальныя сігналы за парогам слухавога ўспрымання пераконваюць іх падсвядомасць у тым, што “я добры студэнт, я люблю вучыцца”. Студэнтам, якія любяць адкладваць справы са дня на дзень, можна ўнушыць такія думкі: “Я ведаю, што мне трэба рабіць у першую чаргу. Я раблю ўсё загадзя”.
    Ці ёсць праўда ў гэтых дзіўных і часам неверагодных чутках? Ці могуць пазітыўныя падсвядомыя сігналы хаця б крыху дапамагчы нам? У раздзеле 5 “Адчуванне” мы ўбачым, што падсвядомае адчуванне сапраўды існуе. Мы апрацоўваем шмат інфармацыі без усведамлення яе. I ў некаторых выпадках сігналы, занадта слабыя, каб іх можна было распазнаць, уплываюць на нас.
    Але ці можна распаўсюдзіць гэты слабы ўплыў асобнага раздражняльніка на магутнае ўздзеянне падсвядомых сігналаў з магнітных стужак, якое мы нібыта атрымліваем? Даследчыкі вырашылі праверыць гэта [Greenwald, Spangenberg, Pratkanis &Eskenazi, 1991]. Яны адвольна набралі групу студэнтаў універсітэта і прапанавалі ім слухаць кожны дзень на працягу 5 тыдняў запісы на камерцыйных магнітных стужках, прызначаныя для ўздзеяння на падсвядомасць з мэтай паляпшэння памяці і павышэння самаацэнкі. Затым эксперыментатары змянілі адзін з фактараў эксперымента. Яны знялі ярлыкі з назвамі з паловы стужак. Студэнты лічылі, што атрымліваюць сігналы для павышэння самаацэнкі, у той час як у сапраўднасці яны слухалі запіс, прызначаны для паляпшэння памяці. I наадварот: яны атрымлівалі другі, а думалі, што слухаюць першы.
    Ці далі праслухоўванні якінебудзь эфект? Параўнанне вынікаў тэсціравання памяці і ўзроўню самапавагі, атрыманых да пачатку эксперымента і праз 5 тыд
    няў, паказала, што ніякіх пазітыўных змен не адбылося. Тым не менш, студэнты, якія лічылі, што паляпшаюць сваю памяць, былі ўпэўнены, што яна сапраўды стала лепшай. Гэта ж можна сказаць і пра тых, хто слухаў запісы, прызначаныя для павышэння самаацэнкі.
    Чытаючы аб выніках гэтага эксперымента, мы прыгадваем водгукі ўдзячных слухачоў, што ўпрыгожваюць каталогі касет, якія можна заказаць па пошце: “Зараз я не сумняваюся, што вашы запісы аказалі неацэннае ўздзеянне на маю свядомасць”.
    Зразумелае жаданне чымнебудзь ратавацца падчас эмацыянальных зрываў скажае рэальную карціну. Бо калі мы вяртаемся ў нармальны стан, то прыпісваем гэта тым сродкам, якія спрабавалі ўжываць. Калі праз 3 дні прастуднага захворвання мы пачынаем прымаць вітамін С і бачым, што пачалі адчуваць сябе лепей, то прыпісваем гэты эфект вітаміну.