• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Гэты прынцып адвольнага адбору добра праявіў сябе ў апытаннях дзяржаўнага маштабу. Уявіце сабе гіганцкую бочку, у якой 60 мільёнаў бабоў белага колеру перамешаны з 40 мільёнамі бабоў зялёнага колеру. Шуфель, які зачарпне наўздагад 1500 бабоў, будзе змяшчаць у сабе 60% белых і 40% зялёных бабоў; дапускаецца 2—3% пагрэшнасці. Выбар рэспандэнтаў у маштабных апытаннях нагадвае адбор бабоў; 1500 чалавек, выбраных наўздагад, даюць на дзіва дакладныя звесткі аб настроі і думках усяго грамадства.
    Але адбор рэспандэнтаў падчас суправаджаецца цяжкасцямі. Некаторых людзей, аказваецца, часта не бывае дома. Іншыя — 30, a то і больш працэнтаў гарадскіх жыхароў — могуць адмовіцца
    20 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    прыняць удзел у эксперыменце. А горш за ўсё, што некаторыя арганізатары апытанняў не прыкладваюць асаблівых намаганняў пры адборы рэспандэнтаў. У кнізе Шэр Хайт “Жанчыны і каханне” гаворка ідзе аб выніках апытання, заснаваных усяго на 4,5% адказаў, якія яна атрымала па пошце і якія павінны былі выяўляць думку 100 тысяч амерыканскіх жанчын. Вынікі гэтага апытання можна лічыць двойчы нерэпрэзентатыўнымі не толькі таму, што працэнт апытаных быў невялікі, але і таму, што жанчыны, з якімі былі наладжаны кантакты, аказаліся членамі жаночых арганізацый. Тым не менш Хайт сцвярджае: “Адказы атрыманы ў агульнай колькасці ад 4 500 чалавек. Для мяне гэтага дастаткова”. Відавочна, гэтага аказалася дастатковым і для часопіса “Time”, які на вокладцы змясціў вынікі яе апытанняў: 70% жанчын, якія 5 гадоў і больш жывуць у шлюбе, маюць каханкаў; 95% жанчын атрымліваюць эмацыянальныя стрэсы ад мужчын, якіх яны кахаюць [Wallis, 1987]. Відавочна, для супрацоўнікаў часопіса нічога не азначае той факт, што ў менш разрэкламаваных апытаннях жанчыны з адвольна набраных груп выказваюць куды большую задаволенасць сваім асабістым жыццём: больш за палову з іх сведчаць аб тым, што яны “вельмі шчаслівыя” або “задаволеныя” сваім шлюбам; і толькі 3% сцвярджаюць, што “яны зусім няшчасныя” [Peplau & Gordon, 1985]. Толькі 1 жанчына з кожных 10 сцвярджае, што мае каханкаў, хоць і жыве ў шлюбе [Greeley, 1991].
    Мараль: перш чым прыняць вынікі апытанняў на веру, праверце склад рэспандэнтаў.
    Назіранні ў натуральных умовах. Назіранні за паводзінамі жывых істот у іх звычайных умовах і запіс вынікаў вядомыя як натуральныя назіранні. Яны бываюць рознымі: ад назірання за паводзінамі шымпанзэ ў статку ва ўмовах джунгляў і да назіранняў за ўзаемаадносінамі паміж бацькамі і дзецьмі ў розных культурных традыцыях, а таксама і за тым, як выбіраюць сабе месца за сталом падчас ленча студэнты каледжаў з сумесным навучаннем чорных і белых.
    Гэтак жа, як метад даследавання паасобных выпадкаў і апытанні, натуральнае назіранне не тлумачыць паводзіны, яно проста апісвае іх; тым не менш, гэтае апісанне бывае вельмі паказальным. На працягу нейкага часу лічылася, што выключна людзі карыстаюцца рознымі прыладамі. Затым у выніку натуральных назіранняў высветлілася, што шымпанзэ часам утыкаюць пруцік у тэрмітнік, потым вымаюць яго і з’ядаюць наліплых на яго мурашак. Шымпанзэ і бабуіны карыстаюцца іншымі хітрыкамі для дасягнення сваіх мэтаў. Псіхолагі Эндру Уайтэн і Рычард Бірн не аднойчы назіралі за тым, як адзін малады бабуін рабіў выгляд, што на яго нападае другі бабуін, і ўсё дзеля таго, каб прымусіць сваю маці адагнаць таго ад яго ўласнай ежы [Whiten & Byrne, 1988],
    “Проста гледзячы навокал, вы можаце шмат чаго ўбачыць”. Ёгі Бера
    Метадам натуральных назіранняў было высветлена, што метад выхавання дзяцей залежыць ад культурных традыцый. У Савецкім Саюзе дзяцей вучаць жыць і працаваць "у калектыве". Амерыканскі стыль выхавання характарызуецца большай увагай да індывідуальных асаблівасцей і самастойнасці дзяцей. Натуральныя назіранні паказалі таксама, што студэнты розных расаў пазбягаюць адзін аднаго паза сваёй навучальнай установай. Гэта азначае, што патрэбна рабіць захады, каб заахвочваць студэнтаў да сумеснай вучобы і адпачынку і тым самым умацоўваць сацыяльнае адзінства грамадства.
    Карэляцыя
    Апісанне паводзінаў метадам даследавання паасобных фактаў, апытання і натуральнага назірання з’яўляецца першым крокам да іх прагназавання. Калі мы заўважаем, што якаянебудзь рыса характару чалавека або асаблівасці паводзінаў суправаджаюцца іншай рысай або паводзінамі, то мы кажам, што гэтыя рысы характару і паводзіны знаходзяцца ў пэўных суадносінах, або карэляцыі. Карэля
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 21
    цыя — гэта статыстычная мера суадносінаў: яна паказвае, як мяняюцца два аб’екты ў адносінах адзін да аднаго. Тым самым можна прадказаць якасці аднаго, ведаючы якасці другога. Пазітыўная карэляцыя азначае прамую ўзаемасувязь; гэта значыць, што два параметры ўзрастаюць або памяншаюцца адначасова. Калі сцэны насілля, якія мы бачым па тэлевізары, пазітыўна карэліруюць з агрэсіўнымі сацыяльнымі паводзінамі (а гэта так), тады звычка людзей глядзець такія тэлеперадачы будзе ўплываць на іх агрэсіўнасць. Негатыўная карэляцыя прадказальная ў такой жа ступені, яна азначае адваротную ўзаемасувязь. Нашы дадзеныя аб суадносінах самапавагі і дэпрэсіі з’яўляюцца прыкладам негатыўнай карэляцыі: людзі з нізкай самаацэнкай больш схільныя к дэпрэсіўным станам.
    Такім чынам, карэляцыя дае магчымасць прадказваць. Але ці з’яўляецца насілле, якое мы бачым на экране, прычынай агрэсіўнасці? I ці з’яўляецца прычынай дэпрэсіі нізкая самаацэнка? Калі вы на падставе карэляцыйных дадзеных прыходзіце да станоўчага адказу на гэтыя пытанні, то далучаецеся да меркаванняў большасці. Магчыма, самай тыповай памылкай мыслення і непрафесіяналаў, і спецыялістаўпсіхолагаў з’яўляецца атаясамліванне карэляцыі з прычыннасцю. Але гэта розныя з’явы. Калі насілле на экране тэлевізара знаходзіцца ў пазітыўнай карэляцыі з агрэсіўнасцю ў жыцці, ці азначае гэта, што праявы насілля на экране абумоўліваюць агрэсіўныя паводзіны? Гэта не выключана. Але ж можа быць і так, што людзі, схільныя да агрэсіі, проста аддаюць перавагу тэлеперадачам са шматлікімі сцэнамі гвалту.
    А што можна сказаць наконт негатыўнай карэляцыі паміж самапавагай і дэпрэсіяй? Магчыма, нізкая самаацэнка і выклікае дэпрэсію. А можа наадварот — менавіта дэпрэсія абумоўлівае недахоп самапавагі? Можа гэтыя дзве з’явы зусім і не знаходзяцца ў прычыннавыніковай сувязі? Як бачна на мал. 1.4, і нізкая самаацэнка, і дэпрэсія могуць .выклікацца якімнебудзь трэцім фактарам, напрыклад, непрыемным выпадкам або прырод
    Мал. 1.4. Людзі з нізкай самаацэнкай звычайна часцей падуладны дэпрэсіі, чым людзі з высокай самаацэнкай. Магчымае тлумачэнне гэтай адмоўнай карэляцыі заключаецца ў тым, што негатыўны вобраз самога сябе выклікае пачуццё прыгнечанасці. Як вынікае з дыяграмы, існуюць і іншыя прычыннавыніковыя ўзаемасувязі паміж гэтымі двума фактарамі.
    най схільнасцю. У мужчын працягласць шлюбнага жыцця знаходзіцца ў пазітыўнай карэляцыі з выпадзеннем валасоў, бо і тое, і другое звязана з трэцім фактарам — узростам.
    Мараль: Даючы магчымасць прадказваць, карэляцыя ўсё ж не дазваляе тлумачыць. Ведаючы, што якіянебудзь дзве з’явы знаходзяцца ў карэляцыйных адносінах, мы, аднак, нічога не можам сказаць аб прычынах гэтых з’яў. Карэляцыя не азначае прычыннавыніковай сувязі. Памятайце пра гэты прынцып, і ён дапаможа вам лепш арыентавацца ў выніках навуковых даследаванняў, пра якія паведамляецца ў сродках масавай інфармацыі і ў гэтай кнізе.
    Эксперымент
    Каб адрозніць прычыну ад выніку — скажам, растлумачыць, што іменна выклікае дэпрэсію, — псіхолагі праводзяць эксперыменты. Эксперыменты даюць магчымасць даследчыку сканцэнтраваць увагу на магчымым узаемаўплыве аднаго ці двух фактараў, маніпулюючы імі з мэтай праверкі', пры гэтым усе астатнія фактары застаюцца нязменнымі. Калі пры змене эксперыментальнага фактара паводзіны мяняюцца, як і чакалася, значыць, эксперымент прайшоў паспяхова. У адрозненне ад карэляцыйных даследаванняў, дзе вывучаюцца натуральныя ўзаема
    22 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    сувязі, у эксперыментах сітуацыі ствараюцца штучна, каб можна было прасачыць за вынікамі змен. Разгледзім для прыкладу два эксперыменты.
    Як дзейнгчае на наша ўспрыманне чорная спартыўная форма? Псіхолагі з Карнуэльскага ўніверсітэта Марк Франк і Томас Гіловіч заўважылі, што практычна ва ўсіх культурных традыцыях Усходу і Захаду — ад Еўропы да Цэнтральнай Амерыкі — чорны колер азначае зло [Frank & Gilovich, 1988]. У кінафільмах адмоўныя героі нязменна апрануты ў чорнае адзенне. У нас бываюць “чорныя дні”, калі мы атрымліваем “чорныя шары” або трапляем у “чорны спіс”. Вядомы іранскі лідэр аятала Хамейні афіцыйна іменаваў рэзідэнцыю прэзідэнта ЗША “Чорным домам”.
    Падсумоўваючы свае шматлікія назіранні, М.Франк і Т.Гіловіч прапанавалі простую тэорыю: чорнае адзенне азначае зло, што вымушае ўсіх апранутых у чорную вопратку ўспрымаць як асоб, якія ўвасабляюць цёмны пачатак. Даследчыкі ведаюць, што добрая тэорыя дае магчымасць вылучаць версіі, якія можна праверыць. I яны прапанавалі некалькі гіпотэз. Папершае, яны прадказалі, што людзі, не знаёмыя з футболам і хакеем, палічылі б чорную спартыўную форму каманд Нацыянальнай футбольнай лігі і Нацыянальнай хакейнай лігі больш злавеснай, чым спартыўная форма іншых колераў. I сапраўды, спартыўная форма абедзвюх каманд здавалася такім людзям злавеснай і непрыемнай.
    Падругое, Франк і Гіловіч прапанавалі гіпотэзу і знайшлі пазітыўную карэляцыю паміж чорнай спартыўнай формай і колькасцю штрафных санкцый за агрэсіўную гульню. Ва ўсіх спартыўных сезонах, акрамя аднаго, з 1970 па 1986 год футбольныя каманды, апранутыя ў форму чорнага колеру, атрымлівалі значна больш штрафных ачкоў. Гэтак жа і хакейныя каманды, апранутыя ў чорнае, ва ўсіх хакейных сезонах названага перыяду правялі шмат больш часу на лаўцы штрафнікоў, чым іх супернікі. Больш таго, калі ігракі каманды “ Пітсбургскія пінгвіны” змянілі колер сваёй спартыў
    най формы на чорны ў сярэдзіне спартыўнага сезона 70х — 80х гадоў, колькасць штрафнога часу вырасла, у сярэднім, з 8 хвілін за гульню да 12 хвілін. Такім чынам — прынамсі, у гэтых двух відах спорту — назіралася карэляцыя паміж спартыўнай формай чорнага колеру і колькасцю штрафных санкцый.