• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    За перыяд з 1984 па 1989 гады колькасць перыядычных выданняў па псіхалогіі падвоілася:
    з 535 да 1061
    [APS “Observer”,1989]
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 13
    ,.^
    Герман Эбінгауз у Германіі правёў першыя доследы па вывучэнні памяці /1885/
    Заснавана Амерыканская псіхалагічная асацыяцыя /1892/
    Вільгельм Вундт стварыў першую ў свеце псіхалагічную лабараторыю ў Лейпцыгскім універсітэце /1879/
    ЭдвардЛ. Торндайк у ЗША праводзіць першыя эксперыменты па вывучэнні навыкаў жывёлаў /1898/
    Г.Стэнлі Хол, вучань Вундта, утварае лершую амерыканскую псіхалагічную лабараторыю ва ўніверсітэце Джона Хопкінза /1883/
    Зігмунд Фрэйд у Аўстрыі стварае тэорыю псіхааналізу пры інтэрпрэтацыі сноў/1900/
    Уільям Джэймс друкуе ў ЗША свае знакамітыя "Прынцыпы псіхалогіі’’ /1890/
    Мэры Уітон Калкінз
    сварае метад парных асацыяцыяў дзеля вывучэння памяці;
    становіцца прэзідэнтам
    Амерыканскай
    псіхалагічнай асацыяцыі /1905/
    Альфрэд Бінэ (на здымку) і Тэадор Сіман ствараюць першыя тэсты на выяўленне разумовых здольнасцей і выпрабоўваюць іх сярод школьнікаў у Парыжы /1905/
    Маргарэт Флой Уошбурн, першая жанчына, што атрымала ступень доктара навук у галіне псіхалогіі, друкуе вынікі даследавання паводзінаў жывёлаў у часопісе "The animal Mind" /1908/
    Джон Б.Уотсан у ЗША актыўна адстойвае біхевіярызм у псіхалогіі /1906/
    Іван Паўлаў у Расіі пачынае друкаваць свае даследаванні вышэйшых функцыяў мозгу жывёл /1906/
    Мал. 1.1. Пачынальнікі псіхалогіі (1879—1913).
    14 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    дуктам біялогіі або культуры з’яўляецца ваша чалавечая індывідуальнасць?
    Праблема ўзаемадзеяння біялагічнага і сацыяльнага фактараў будзе ўзнікаць на працягу ўсёй кнігі. Зразумела, што на нас уплываюць як тыя, так і другія. Але гаворка пойдзе аб важнасці кожнага з іх і аб іх узаемадзеянні.
    Праблема гэтая не новая, вытокі яе ў глыбокай старажытнасці. Яшчэ грэчаскія філосафы Платон і Арыстоцель прытрымліваліся розных поглядаў адносна гэтага. Платон лічыў, што характар і інтэлект мы атрымліваем пераважна ў спадчыну і што ідэі таксама з’яўляюцца прыроджанымі. Арыстоцель жа сцвярджаў, што няма нічога ў нашым розуме, што не трапляла б у яго з навакольнага свету праз нашы адчуванні. У XVII ст. філосафы Джон Лок і Рэнэ Дэкарт таксама зацікавіліся пытаннем. Лок лічыў, што наш розум пры нараджэнні — гэта чысты белы
    аркуш і што большасць ведаў мы атрымліваем праз нашы адчуванні. А Дэкарт сцвярджаў, што веды не залежаць ад сенсорнага вопыту. I ў нашы дні працягваецца дыскусія аб уплыве біялагічных і сацыяльных фактараў на чалавека. Такім чынам, гэтая праблема ад старажытнасці дайшла да нашых часоў. А псіхалогія як маладая навука даследуе ўсё тую ж старую праблему.
    Тэарэтычныя падыходы да разумення паводзінаў і псіхалагічных працэсаў
    Прыярытэт сацыяльных ці біялагічных фактараў залежыць ад тэарэтычных падыходаў навукі. I пытанні, якія ўздымаюцца псіхолагамі, і тая інфармацыя, якую яны лічаць важнай, таксама залежаць ад гэтых самых тэарэтычных падыходаў. Разгледзім 6 з іх, паказаных на табл. 1.1.
    Табліца 1.1.	Псіхалагічныя падыходы	
    Тэарэтычны падыход	Прадмет даследававання	Найважнейшыя пытанні
    Біялагічны	Паходжанне эмоцый, памяці і сенсорнага вопыту	Як эвалюцыя і спадчыннасць уплываюць на паводзіны; як перадаюцца імпульсы; як хімічны склад крыві ўплывае на настрой і матывы дзейнасці
    Псіхалагічны	Абумоўленасць паводзінаў падсвядомымі імкненнямі і канфліктамі	Аналіз асабовых рысаў чалавека і яго сексуальных і іншых адхіленняў як выніку скрытага ўплыву падсвядомых жаданняў і псіхічных траўм у дзяцінстве
    Біхевіярысцкі	Паходжанне і змена знешне выяўленых рэакцый	Чаму мы вучымся асцерагацца канкрэтных аб’ектаў або сітуацый; якім чынам мы можам паспяхова змяніць нашы паводзіны, скажам, скінуць залішнюю вагу або перастаць курыць
    Гуманістычны	Наша здольнасць самім выбіраць стыль жыцця, а не трапляць пад уплыў падсвядомых імпульсаў або навакольнага асяроддзя	Як мы шукаем шляхі да самарэалізацыі і пазітыўных учынкаў; як людзі ацэньваюць і ўсведамляюць сваё ўласнае жыццё
    Кагнітыўны	Апрацоўка, захаванне і ўзнаўленне інфармацыі	Як мы карыстаемся інфармацыяй пры запамінанні, мысленні і вырашэнні праблем
    Соцыякулыурны	Залежнасць паводзінаў і мыслення ад канкрэтных жыццёвых сітуацый і культурных традыцый	Што агульнага ў нас — афрыканцаў, азіятаў, аўстралійцаў або амерыканцаў — як членаў адзінай чалавечай сям’і; чым мы адрозніваемся адзін ад аднаго з улікам розных соцыякультурных традыцый
    Раздзел 1 Уводзіны ў псіхалогію 15
    Давайце паглядзім, як можна трактаваць такое пачуццё як злосць пры розных тэарэтычных падыходах да яго.
    Біялагічны падыход ставіць сваёй мэтай вывучэнне працэсаў, што адбываюцца ў мозгу і выклікаюць фізічныя, знешне заўважныя змены ў чалавека: узбуджанасць, чырвань на твары.
    Для таго, хто прытрымліваецца псіхааналітычнага падыходу — гэта эмацыянальны выбух, які дае выхад падсвядомай варожасці чалавека.
    3 пункту гледжання біхевіярыстаў нас цікавяць выраз твару і жэстыкуляцыя, якія суправаджаюць пачуццё злосці, альбо тыя знешнія раздражняльнікі, якія выклікаюць злосць і агрэсіўнасць.
    Згодна з гуманістычным падыходам найперш трэба зразумець, што гэта такое — адчуваць злосць і праяўляць яе; пры гэтым уся ўвага засяроджваецца на адносінах да гэтай эмоцыі самога чалавека.
    Кагнітыўны падыход канцэнтруе ўвагу на тым, як канфліктная сітуацыя ўплывае на інтэнсіўнасць пачуцця злосці і як злосць уплывае на наша мысленне.
    Той, хто прытрымліваецца соцыякультурнага аспекту пытання, цікавіцца тым, як канкрэтна гэтае пачуццё праяўляецца ў прадстаўнікоў розных культурных традыцый.
    Відавочна, што вышэйзгаданыя тэарэтычныя падыходы тлумачаць пачуццё злосці парознаму. Але гэта не значыць, што яны супярэчаць адзін аднаму. Хутчэй наадварот, гэта шэсць розных пунктаў погляду на адзін і той жа псіхалагічны стан. Карыстаючыся ўсімі шасцю падыходамі, мы пачынаем лепш разумець, што такое злосць.
    Праява камплементарнасці (дапаўняльнасці) характэрная і для іншых дысцыплін, кожная з якіх пасвойму трактуе прыроду і наша месца ў ёй. Прыродазнаўчыя навукі даследуюць будаўнічыя блокі прыроды — атамы, сілы энергіі, жывыя клеткі, шукаючы прынцыпы, якія можна было б пацвердзіць аб’ектыўным назіраннем. Гуманітарныя навукі (літаратура, філасофія і г.д.) даследуюць праблемы сэнсу жыцця і яго вартасці і карыстаюцца больш суб’ектыўнымі метадамі.
    Від збоку
    Від зверху
    Трохмерны від
    Мал. 1.2. Што гэта за аб’ект? Гледзячы на яго зверху, можна сказаць, што гэта дыск. Збоку ён нагадвае прамавугольнік. Розныя яго віды, здаецца, супярэчаць адзін аднаму. Але ў сапраўднасці яны дапаўняюць адзін аднаго, таму што ўсе разам яны ствараюць закончаны трохмерны від аб’екта — цыліндра. Часта нешта падобнае адбываецца і ў псіхалогіі; значэнне цэлага залежыць ад вашага пункту погляду.
    Псіхалогія знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне: яна карыстаецца навуковымі метадамі для вывучэння нашых думак і паводзінаў.
    У кожнага тэарэтычнага падыходу свае праблемы і свае межы. Розныя тэарэтычныя падыходы нагадваюць розныя двухмерныя віды аднаго і таго ж трохмернага аб’екта (мал. 1.2).
    Кожны з двухмерных відаў патрэбны і не супярэчыць другому, але ні адзін не раскрывае аб’ект цалкам. Калі вы бясконца давяраеце псіхалогіі, не бачачы яе абмежаванасці, то будзеце расчараваны. He чакайце, што псіхалогія дасць вам надзейны і канчатковы адказ на пытанне, пастаўленае рускім пісьменнікам Львом Талстым (1904): “Дзеля чаго я жыву? Чаму я павінен штосьці рабіць? Ці існуе ў жыцці такая мэта, якая непадуладна самой смерці; што няўмольна чакае мяне?” Вы можаце, аднак, спадзявацца, што псіхалогія дапаможа вам лепш зразумець, чаму людзі менавіта так, а не інакш адчуваюць, думаюць і дзейнічаюць. I вы пагодзіцеся з тым, што вывучаць псіхалогію і цікава, і карысна.
    Галіны псіхалогіі
    Шмат людзей лічаць, што псіхалогія займаецца найбольш практычнымі праблемамі, дае навукова абгрунтаваныя парады наконт таго, як удала ўступіць у шлюб, пераадолець не
    16 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    спакой і дэпрэсію, як выхоўваць дзяцей.Гэта, у асноўным, датычыць спецыялістаў па клінічнай псіхалогіі, якія вывучаюць, дыягнастуюць і лечаць хворых людзей. Яны праводзяць тэсціраванне, займаюцца псіхатэрапіяй, ствараюць праграмы псіхічнага аздараўлення, праводзяць навуковыя даследаванні. Псіхіятры — гэта медыкі, якія маюць права выпісваць лекі, лячыць псіхічныя захворванні, займацца псіхатэрапіяй.
    Але шмат псіхолагаў працуюць паза межамі клінічнай псіхалогіі і псіхатэрапіі. Яны займаюцца навуковай дзейнасцю, ствараюць навуковую базу псіхалогіі. Далей у гэтай кнізе гаворка пойдзе пра розныя спецыялізацыі псіхолагаў: адны з іх займаюцца біялагічнымі праблемамі, даследуюць узаемасувязь паміж мозгам і розумам; другіх цікавяць праблемы развіцця, яны назіраюць за зменай нашых здольнасцей і ўменняў ад нараджэння і да смерці; іншыя даследуюць асаблівасці характару чалавека.
    Некаторыя з навукоўцаў займаюцца прыкладной псіхалогіяй, якая даследуе практычныя праблемы. Напрыклад, прадстаўнікі вытворчаарганізацыйнай псіхалогіі вывучаюць паводзіны чалавека на яго рабочым месцы і даюць слушныя парады. Яны карыстаюцца метадамі і паняццямі псіхалогіі, каб аказаць дапамогу арганізацыям па найму людзей на працу, па іх прафесійнай падрыхтоўцы, павышэнню прадукцыйнасці працы, выхаванню сумленных адносінаў да яе, прафесійнай адказнасці, даюць слушныя парады па дызайне прадуктаў вытворчасці.
    Займаючыся шырокім колам праблем — ад біялагічных да культуралагічных, вырашаючы іх у розных абставінах, у тым ліку ва ўмовах клінікі і лабараторыі, навука псіхалогія, такім чынам, дзейнічае на скрыжаванні шматлікіх навук. Поле яе дзейнасці ўсё больш пашыраецца і мяжуе з іншымі навукамі — ад матэматыкі і біялогіі да сацыялогіі і філасофіі. Усё часцей метадамі псіхалогіі і вынікамі яе даследаванняў карыстаюцца іншыя дысцыпліны. Псіхолагі выкладаюць у медыцынскіх і юрыдычных навучальных установах, на тэалагічных семінарах; яны працуюць у шпіталях, на
    заводах, ва ўстановах; яны займаюцца міждысцыплінарнымі даследаваннямі, такімі, як псіхагісторыя, псіхалагічны аналіз гістарычных асоб, псіхалінгвістыка, узаемазалежнасць паміж мовай і асаблівасцямі паводзінаў, пазнавальнымі здольнасцямі яе носьбітаў.