• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Аднак пераход стымула за межы парога не дае павелічэння інтэнсіўнасці імпульса. (Рэакцыя нейронаў — гэта рэакцыя па прынцыпу ўсёабонічога', нейроны, як і стрэльбы: альбо страляюць, альбо не.) He ўплывае на хуткасць імпульса таксама і інтэнсіўнасць раздражняльніка. У залежнасці ад тыпу валакна імпульс перамяшчаецца з хуткасцямі, якія вагаюцца ад запаволенай (2 мілі ў гадзіну) да галавакружнай (200 і болей міляў у гадзіну). Але нават і гэтая найвышэйшая хуткасць у 3 мільёны разоў меншая, чым хуткасць праходжання электрычнага току па дроце. Гэты факт дапамагае растлумачыць, чаму, у адрозненне ад амаль імгненнай рэакцыі сучаснага камп’ютэра, вам можа спатрэбіцца чвэрць секунды а мо і больш, каб адрэагаваць на раптоўнае здарэнне — скажам, нечаканае з’яўленне дзіцяці, што перабягае дарогу перад бамперам вашага аўтамабіля.
    Якім жа чынам мы вызначаем інтэнсіўнасць стымула? Як адрозніць лёгкі дотык ад цвёрдага поціску? Хоць моцны стымул не можа згенерыраваць мацнейшага ці хутчэйшага імпульса ў нейроне, ён можа прымусіць “страляць” імпульсамі большую колькасць нейронаў і рабіць гэта часцей.
    Як узаемадзейнгчаюць нервовыя клеткі? Нейроны пераплятаюцца так мудрагеліста, што нават пад мікраскопам цяжка разгледзець, дзе канчаецца адзін нейрон і пачынаецца другі. Сотню гадоў таму многія вучоныя лічылі, што разгалінаваныя аксоны адной клеткі злучаюцца з дэндрытамі другой у бясконцыя валокны. Але брытанскі фізіёлаг сэр Чарльз Шэрангтан [Sherrington, 1857—1952] заўважыў, што нейронныя імпульсы займа
    юць больш часу для сваіх перамяшчэнняў па рэфлекторным шляху, чым яны павінны былі б займаць. Шэрангтан прыйшоў да высновы, што на шляху перадачы імпульсу павінна быць перашкода.
    Зараз мы ўжо ведаем, што канцавыя валокны аксона кожнага з нейронаў сапраўды аддзелены ад успрымаючага нейрона маленькім прамежкам, танчэйшым за адну мільённую частку дзюйма. Шэрангтан назваў гэты працэс злучэння нейронаў сінапсам, а прамежак — сінаптычным прамежкам, або шчылінай. A Нобелеўскаму лаўрэату, іспанскаму нейраанатаму Санцьяга Рамон і Кахаль [Ramon & Cajal, 18321934] гэтае зліццё нейронаў — “пратаплазмавыя пацалункі”, як ён іх назваў, — здаліся адным з цудаў прыроды. Але як нервовы імпульс здзяйсняе “пратаплазмавы пацалунак”? Якім чынам ён перасякае маленькі сінаптычны прамежак? Адказ на гэтыя пытанні з’яўляецца адным з найважнейшых навуковых адкрыццяў нашага веку.
    Вы можаце запомніць паслядоўнасць дэндрытаксон як спалучэнне ДА — District Attorney. Як прыём для аблягчэння запамінання паслядоўнасці ДА ў кнізе выкарыстана словазлучэнне District Attorney, што літаральна азначае “раённы адвакат”; як аналаг яму прапануецца Доктар Айбаліт.
    (Заўв. пер.)
    Вельмі далікатным спосабам шышкападобныя ўтварэнні на канцавых валокнах аксона выпускаюць у сінаптычны прамежак (мал. 2.3) хімічных пасланцоў, названых нейратрансмітэрамі*. За 1/10 000 секунды малекулы нейратрансмітэраў перасякаюць прамежак і трапляюць на рэцэпторныя ўчасткі ўспрымаючага нейрона — пры гэтым з дакладнасцю, з якой ключ трапляе ў замок. На нейкае імгненне медыятар адмыкае малюсенькія “вароты” на прымаючым баку. Гэта дазваляе іонам (атамам з электрычным зарадам) пранікаць ва ўспрымаючы нейрон, тым самым або падтрымліваючы яго гатоўнасць выстрэльваць імпульс, або перашкаджаючы ёй.
    * Разам з тэрмінам нейратрансмітэр у навуковай літаратуры часта ўжываюцца тэрміны нейрамедыятар і медыятар. (Заўв. нав. рэд.)
    Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 39
    Большасць нейронаў маюць адносна пастаянную хуткасць утварэння імпульсаў, якая альбо павялічваецца, альбо памяншаецца ў залежнасці ад іншых нейронаў і хімічных рэчываў, якія ўплываюць на іх адчувальнасць. Карацей кажучы, нейрон — дэмакрат па прыродзе: калі нейрон атрымлівае больш узбуджальных сігналаў, чым стрымліваючых, клетка выстрэльвае імпульсы часцей і з большай лёгкасцю. Тады больш электрычных імпульсаў праходзіць па аксону, вызваляючы большую колькасць нейратрансмітэраў, якія праз сінаптычныя прамежкі пранікаюць у іншыя нейроны.
    Як уплываюць на нас нейратрансмітэры? Адкрыццё мноства розных нейратрансмітэраў зрабіла рэвалюцыю ў неўралогіі. Для чаго такое мноства нерво
    вых пасланцоў? Ці канцэнтруюцца асобныя нейратрансмітэры толькі ў спецыяльна прызначаных месцах? Які іх уплыў? Ці магчыма ўзмацніць або аслабіць гэты ўплыў з дапамогай наркатычных сродкаў або перамены ежы? Ці можа такая перамена ўплываць на наш настрой, памяць або разумовыя здольнасці? Усе гэтыя пытанні інтрыгуюць даследчыкаў у галіне неўралогіі і цікавяць простых назіральнікаў.
    Цяпер нам вядома, што на кожным асобным шляху нейронаў у мозгу могуць быць задзейнічаны толькі адзін або два нейратрансмітэры, і ўсе яны пасвойму ўплываюць на паводзіны і эмоцыі. Адзін з найбольш вывучаных нейратрансмітэраў, ацэцілхалін (ACh) з’яўляецца пасланнікам пры кожным злучэнні маторнага нейрона з мышцамі. Моцныя электронныя
    Мал 2.3. Электрычныя імпульсы (патэнцыял дзеяння) пераходзяць ад аднаго нейрона да другога праз сінаптычны прамежак. Калі сігнал дасягае канцавых валокнаў аксона, ён стымулюе выдзяленне малекул нейратрансмітэраў з асаблівых пузыркоў, якія ў ім ёсць. Гэтыя малекулы перасякаюць сінаптычны прамежак і трапляюць у рэцэпторныя ўчасткі на ўспрымаючым нейроне. А гэта дазваляе іонам — атамам з электрычным зарадам (яны не паказаны на малюнку) — пранікаць ва ўспрымаючы нейрон, стымулюючы тым самым хуткасць і колькасць імпульсаў.
    40 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    мікраскопы могуць так павялічваць тонкія зрэзы прэпаратаў тканкі, што можна лёгка заўважыць пузыркі, якія ўтрымліваюць і аыдзяляюць малекулы ACh. Калі ACh дасягае клетак мышцаў, тыя скарачаюцца.
    “Уся апрацоўка інфармацыі ў мозгу ўключае ў сябе нейроны, якія “гутараць” адзін з адным пры сінапсах.” Саламон Х.Снайдэр (1984)
    Калі ж перадача ACh заблакіравана, мышцы не могуць скарачацца. Курарэ, яд, якім індзейцы Паўдневай Амерыкі прапітваюць канцы сваіх паляўнічых стрэл, захоплівае і блакіруе рэцэптарныя ўчасткі ACh, робячы нейратрансмітэр няздольным уплываць на мышцы. У выніку наступае поўны параліч. Батулін, атрута, якая развіваецца ў дрэнна закупораных бляшанках, таксама выклікае параліч блакіроўкай выдзялення ACh. Некаторыя нервовапаралітычныя газы і інсектыцыды перашкаджаюць перадачы ACh; гэта зноў жа выклікае параліч. I наадварот, яд чорнага павукаткача выклікае прыліў ACh. У выніку — страшэнныя мышачныя сутаргі, канвульсіі і нават смерць.
    Эндарфіны. Цікавае адкрыццё ў галіне вывучэння нейратрансмітэраў зрабілі Кандас Перт і Саламон Снайдер: далучыўшы да марфіна (наркатычнага прэпарата, які паляпшае настрой і аблягчае боль) радыеактыўны індыкатар, яны ўвялі яго ў галаўны мозг жывёліны, каб паназіраць, у якім канкрэтна месцы дзейнічае марфін [Pert & Snyder, 1973], Перт і Снайдэр высветлілі, што марфін успрымаецца рэцэптарамі на ўчастках, адказных за пачуцці болю і настрой.
    Цяжка зразумець, чаму мозг утрымлівае гэтыя “наркатычныя рэцэптары”, калі толькі не дапусціць, што ў яго ёсць свае наркатычныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца натуральным чынам. Навошта мозгу хімічны замок, калі б ён не меў ключа яго адмыкаць? Хутка вучоныя пацвердзілі, што мозг сапраўды змяшчае ў сабе некалькі тыпаў нейратрансмітэраў, падобных на марфін. Іх назвалі эндар
    фінамі (скарочана ад “энбагенны” — што азначае ўнутранага паходжання — і марфгн), і гэтыя натуральныя наркатычныя рэчывы выдзяляюцца як рэакцыя на боль і нагрузку [Farrel & others, 1982; Lagerweij & others, 1984]. Яны дапамагаюць зразумець многія станоўчыя пачуцці, такія, як “трыумф бегуна”, болесуцішальны эфект акупунктуры, а таксама абыякавасць да свайго болю ў асобных калек. Вось як, напрыклад, пісаў Дэвід Лінгвістон у сваіх “Місіянерскіх падарожжах” [Livingstone, 1857]:
    “Я пачуў рык. Здрыгануўшыся і павярнуўшы галаву, я ўбачыў ільва, які скочыў на мяне. Я быў невысока, леў ухапіўся за маё плячо, і мы разам паляцелі на зямлю. Страшэнна рыкаючы ў самае маё вуха, ён шкуматаў мяне, як сабака пацука. Шок выклікаў абыякавасць, накшталт той, якую, напэўна, адчувае мыш пасля першых шкамутанняў ката. На мяне напала нейкая санлівасць, не было ні болю, ні жаху, хоць розумам я і ўсведамляў, што адбываецца. Напэўна, гэты стан узнікае ва ўсіх жывёл, якіх забіваюць драпежнікі, і калі гэта так, то сам міласцівы божа аблягчае нам нашы пакуты перад смерцю”.
    Доктар Льюіс Томас аб эндарфінах: “Вось ён, біялагічна ўніверсальны акт міласэрнасці. Я не магу растлумачыць яго сэнс, а ўсяго толькі магу сказаць, штоя ўвеў быяго сабе на пачатку якоганебудзь паседжання”. “Маладая навука”, 1983
    Наркотыкі і трансмітэры. Калі эндарфіны змяншаюць боль і паляпшаюць настрой, то чаму б тады не запоўніць мозг штучнымі наркатычнымі рэчывамі, стымулюючы тым самым яго ўласную “фабрыку добрага настрою”? Але справа ў тым, што калі мозг адурманіць наркатычнымі прэпаратамі, такімі, напрыклад, як гераін і марфін, то ён перастае выпрацоўваць натуральныя наркатычныя рэчывы. Калі пасля перастаць уводзіць наркотык, то мозг акажацца пазбаўленым сваіх уласных наркатычных рэчываў. I для наркамана наступае пакутлівы перыяд
    Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 41
    “ломкі”, які доўжыцца да таго часу, пакуль мозг альбо зноў не пачне выпрацоўваць свой натуральны наркотык, альбо не атрымае яго звонку.
    Какаін, напрыклад, запаўняе мозг заменнікам узбуджальных нейратрансмітэраў, ствараючы эфект “напору”. Гэта падаўляе працэс выпрацоўкі ўзбуджальных нейратрансмітэраў самім мозгам, што прыводзіць к дэпрэсіі, калі наркотык перастае дзейнічаць. Як мы ўбачым з далейшых раздзелаў кнігі, наркотыкі, што ўплываюць на наш настрой — ад алкагольных напіткаў да какаіна — маюць адну агульную ўласцівасць: іх уздзеянне запаволенае. Мы дорага плоцім за падаўленне вытворчасці натуральных нейтрансмітэраў самім арганізмам.
    Mae месца рызыка, звязаная са спробай палепшыць разумовы стан шляхам змянення хімічнага складу нашага мозга. Усведамляючы гэтую небяспеку, вучоныя імкнуцца зразумець дзеянне розных нейратрансмітэраў, праводзячы доследы спачатку на жывёлах і толькі потым правяраючы іх вынікі на людзях. Такім чынам яны выяўляюць, як парушэнні ў нейратрансмітэрах звязаны з дэпрэсіяй і шызафрэніяй.