• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    якія можна зарэгістраваць, апрацаваць і падаць у выглядзе камп’ютэрнага адлюстравання канцэнтрацыі гэтых атамаў. У выніку мы бачым выразны малюнак мяккіх тканак мозга. Напрыклад, сканіраванне з дапамогай МРА выяўляе павялічаныя ўчасткі мозга, запоўненыя вадкасцю, у некаторых пацыентаў, хворых на шызафрэнію, а гэта ўжо сур’ёзнае псіхічнае расстройства.
    Гэтыя новыя спосабы вывучэння мозга здзейснілі сапраўдную рэвалюцыю і з поспехам выкарыстоўваюцца да гэтага часу. У вывучэнні нейронаў столькі нязведанага, што яго можна параўнаць з падарожжам Магелана. Штогод даследчыкі аб’яўляюць пра новыя адкрыцці, якія дазваляюць, у сваю чаргу, пановаму інтэрпрэтаваць адкрыцці старыя. Такі працэс не бывае роўным і паслядоўным, але і аднастайным яго не назавеш.
    Як мозг кіруе паводзінамі
    Узброіўшыся інструментамі, пачынаем даследаванне. Ускрыўшы мозг, першае, што мы бачым, — гэта яго памер. У дыназаўраў мозг складае 1/100 000 частку вагі цела, у кітоў — 1/10 000, у сланоў — 1/600, а ў чалавека — 1/45 частку. На першы погляд можа здацца, што тут закладзены нейкі прынцып. Але пачакайце! У мышэй вага мозга складае 1/40 частку вагі цела, а ў малпаў — 1/25. Такім чынам, у нашым правіле ёсць выключэнні, а менавіта: не заўсёды суадносіны мозга і цела сведчаць аб узроўні інтэлектуальнага развіцця пэўнага біялагічнага віду.
    Для вызначэння разумовых здольнасцей жывёл больш прыдатнае вывучэнне структуры мозга. У прасцейшых пазваночных жывёл, скажам, у акул, мозг найперш рэгулюе функцыі першай жыццёвай неабходнасці: дыханне, адпачынак, прыманне ежы. У ніжэйшых млекакормячых, такіх, як грызуны, больш складаны мозг рэгулюе эмоцыі і абумоўлівае лепшую памяць. У вышэйшых млекакормячых, прынамсі, чалавека, мозг апрацоўвае куды больш інфармацыі, даючы нам магчымасць прадбачыць нашы дзеянні.
    Тром стадыям эвалюцыі мозга прыблізна адпавядаюць тры асноўныя пазва
    Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 45
    ночныя слаі мозга: ствол мозга, лімбічная сістэма і кара галаўнога мозга. 3 развіццём кожнага наступнага слоя паслабляецца моцны генетычны кантроль і ўзрастае прыстасавальнасць арганізма. Так, амфібіі (напрыклад, жабы) маюць невялікую кару і дзейнічаюць згодна з генетычнай праграмай. Больш развітая кара мозга млекакормячых дазваляе ім мець большыя здольнасці да вучэння і мыслення, дае ім магчымасць лепш прыстасоўвацца да асяроддзя. Эвалюцыя мозга не вельмі змяніла яго асноўныя жыццёва важныя механізмы. Хутчэй наадварот, як трапна прыкмеціў англійскі неўролаг Джон Джэксан [Jackson] яшчэ сто гадоў таму, эвалюцыя напластавала новыя сістэмы мозга на старыя, накшталт таго, як адбываецца напластаванне слаёў зямной паверхні. Робячы раскопы, можна знайсці акамянелыя рэшткі мінулага. Так і кампаненты ствала галаўнога мозга: сёння яны функцыяніруюць амаль гэтак жа, як і ў нашых далёкіх продкаў.
    Ствол галаўнога мозга і асноўныя жыццёва важныя функцыі. Ствол галаўнога мозга — гэта самы старажытны і самы глыбінны ўчастак. Вось чаму яго часта называюць “старым мозгам”, або “цэнтральным ядром”. Ствол мозга пачынаецца там, дзе спінны мозг уваходзіць у чэрап і злёгку патаўшчаецца, утвараючы прадаўгаваты мозг. У гэтым месцы знаходзяцца кантрольныя цэнтры, якія рэгулююць сэрцабіццё і дыханне. Тут размешчаны таксама пункт перасячэння, дзе большасць нерваў, што ідуць да кожнай долі мозга і ад іх, злучаюцца з адваротным бокам цела. Гэтае мудрагелістае перасячэнне з’яўляецца адным з многіх цудаў, якія дэманструе мозг.
    Ззаду ад ствала мозга размяшчаюцца мазжачок, які ўяўляе сабой два зморшчаныя паўшар’і. Мазжачок уплывае на навучанне і памяць, але самая відавочная функцыя мазжачка — гэта кантроль над мышцамі. Па сігналу з кары мазжачок каардынуе рухі цела. Калі ў вас пашкоджаны мазжачок, то ўзнікаюць цяжкасці з хадзьбой, утрыманнем раўнавагі альбо поціскам рук. Вашы рухі будуць парывістымі і празмернымі.
    “Ніхто нават прыблізна не можа растлумачыць, адкуль гэтая дзіўная тэндэнцыя нервовых шляхоў да перасячэння”.
    Дэвід Х.Губель і Торстэн Н.Візэль (1979)
    Над ствалом мозга размяшчаецца злучаная пара яйкападобных утварэнняў, якая называецца таламус. Гэта сенсорны пульт кіравання мозга: ён атрымлівае інфармацыю ад сенсорных нейронаў і накіроўвае яе ў вышэйшыя аддзелы мозга, якія рэгулююць зрок, слых, смак і дотык. Мы можам параўнаць значэнне таламуса для нервовых шляхоў зносін са значэннем Лондана для сістэмы чыгуначных шляхоў у Англіі: сенсорныя сігналы перасякаюць яго на шляху да розных пунктаў прызначэння. Таламус атрымлівае таксама некаторыя сігналы ад вышэйшых участкаў мозга, які ён накіроўвае да мазжачка і прадаўгаватага мозга.
    У сярэдзіне ствала мозга прасціраецца ад спіннога мозга да самага таламуса рэтыкулярная фармацыя — сетчатае ўтварэнне, вядомае таксама як рэтыкулярная актывізуючая сістэма. Гэтае сеткападобнае перапляценне нейронаў, што нагадвае па форме палец, дапамагае кантраляваць увагу і ўзбуджэнне. Паколькі сенсорны ўваход спіннога мозга даходзіць да таламуса, нейкая яго частка разгаліноўваецца і трапляе ў рэтыкулярную фармацыю, якая фільтруе ўваходныя сігналы і перадае інфармацыю другім участкам мозга.
    Джузэпе Маруці і Хорас Магоун заўважылі, што калі зрабіць стымуляцыю электрычным токам рэтыкулярнай фармацыі ката, які спіць, то ён адразу прачынаецца і насцярожваецца [Moruzzi & Magoun, 1949]. Магоун выдаліў гэтае сетчатае ўтварэнне ў ката з вышэйшых участкаў мозга, не пашкодзіўшы шляхі сенсорных сігналаў, якія знаходзяцца побач. I што ж? Кот трапіў у кому, з якой так ніколі і не вярнуўся. Магоун мог пляскаць у далоні пад самым вухам ката, нават шчыпаць яго, але без усялякай рэакцыі з яго боку.
    Пад уздзеяннем кары мозга рэтыкулярная фармацыя кантралюе не толькі ўзбуджэнне, але і ўвагу. Калі вы канцэн
    46 Частка 1 Асновы псіхалогіі труеце ўвагу на гэтым параграфе (або, скажам, калі спіце), то вы, дзякуючы рэтыкулярнай фармацыі, становіцеся менш чуйнымі да гукаў або чыёйсьці размовы побач з вамі. Акурат гэтак жа і мозг спячага ката аналізуе ўсялякія шумы, блакіруючы непатрэбныя яму, і падымае ката, калі мозг зафіксуе важны для яго сігнал. Гэта ілюструе адну з тэм, што перыядычна ўзнікае ў гэтай кнізе: наш мозг мае ўласцівасць перапрацоўваць інфармацыю незалежна ад нашай свядомасці. Цікава, што ствол галаўнога мозга спраўляецца з гэтымі жыццёва важнымі функцыямі пры мінімальных свядомых намаганнях або зусім без іх. Незалежна да таго, спіцё вы ці не, жыццёва важныя функцыі працягваюцца, даючы магчымасць вышэйшым аддзелам мозга думаць, марыць, засяроджвацца на ўспамінах.
    Лімбгчная сістэма: эмоцыі, матывацыя, памяць. На мяжы (ад limbus) ствала галаўнога мозга і мазгавых паўшар’яў знаходзіцца нейронная сістэма ў форме абаранка, якая называецца лімбічнай сістэмай. Як мы ўбачым далей з раздзела 9, два кампаненты лімбічнай сістэмы, міндаліна і гіпакамп, робяць магчымым працэс запамінання. А пакуль давайце адзначым сувязь лімбічнай сістэмы з эмоцыямі — такімі, як страх і злосць, і з першапачатковымі пабуджэннямі — гэтакімі, як ежа і секс. Як мы ўбачым далей, уплыў лімбічнай сістэмы на эмоцыі і пабуджэнні адбываецца часткова праз яе кантроль над гарманальнай сістэмай цела.
    Міндаліна. Два міндалепадобныя згусткі нейронаў у лімбічнай сістэме, што называюцца міндалінамі, уплываюць на пачуцці агрэсіўнасці і страху. У 1939 годзе псіхолаг Генрых Клювер [Kluver] і нейрахірург Пауль Буці [Bucy] хірургічным шляхам выдалілі частку мозга рэзусмалпы, якая ўключала ў сябе міндаліну. Аперацыя ператварыла звычайна агрэсіўную малпу ў адну з самых паслухмяных істот. Яе шчыпалі, торкалі ў яе палкамі, рабілі ўсё, што звычайна выклікае агрэсіўную рэакцыю, а малпа заставалася абыякавай. У пазнейшых эксперыментах з іншымі дзікімі жывёламі — рыссю,
    расамахай, пацуком — даследчыкі мелі аднолькавы вынік. Што магло б здарыцца, калі б мы раздражнялі з дапамогай электрычнага току міндаліну такой спакойнай хатняй жывёлы, як кот? Стымулюем яе ў адным месцы — і кот рыхтуецца нападаць, шыпіць, дугой выгнуўшы спіну, зрэнкі расшыраны, вушы настаўлены... Перасуньце крыху ўбок электрод у міндаліне — і кот сціскаецца ад жаху перад маленькай мышкай, апынуўшыся з ёй у адной клетцы.
    Гэтыя эксперыменты сведчаць аб ролі міндаліны ў такіх эмоцыях, як ярасць і страх. Аднак мы не павінны лічыць міндаліну цэнтрам, які кантралюе агрэсію. У мозга няма такой дакладнай структурнай арганізацыі, якая адпавядала б катэгорыям нашых паводзінаў. Агрэсія і страх выклікаюць нейронную актыўнасць на ўсіх узроўнях мозга: у ствале, лімбічнай сістэме і ў яго кары. Стымуляцыя іншых нейронных сістэм лімбічнай сістэмы, акрамя міндалін, можа выклікаць такія самыя паводзіны. Напрыклад, калі вы робіце нешта ў карбюратары вашага аўтамабіля, вы ўплываеце на спосаб яго перамяшчэння, але гэта не значыць, што карбюратар сам па сабе рухае аўтамабіль. Карбюратар — усяго толькі звяно ў складанай сістэме.
    Калі выдаленне міндаліны ператварае агрэсіўную жывёліну ў спакойную, то ці не магло б такое выдаленне ў людзей паменшыць іх агрэсіўнасць? Такая “псіхахірургія” давала розныя вынікі [Mark & Ervin, 1970; Valenstein, 1986]. Аперацыі на людзях з пашкоджаным мозгам змяншалі прыпадкі ярасці, хаця і выклікалі ў асобных выпадках непрыемныя пабочныя эфекты, якія выявіліся ў няздатнасці хворых да будзённай дзейнасці. Па этычных прычынах, а таксама зза недастатковасці нашых ведаў радыкальная псіхахірургія вельмі рызыкоўная, і ёю карыстаюцца рэдка. Магчыма, у будучым, калі мы больш даведаемся пра тое, як мозг кантралюе паводзіны, мы навучымся пазбаўляцца ад хвароб, не выклікаючы новых.
    Гіпаталамус. Яшчэ адна цікавая структура лімбічнай сістэмы размешчана якраз
    Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 47
    Мал. 2.6. Пацук з гатоўнасцю пераходзіць праз наэлектрызаваныя краты, атрымліваючы болевыя шокі, каб націскаць рычажок, які пасылае электраімпульсы “цэнтрам задавальнення”.
    [Gazzanga, Steer & others, & Volpe, 1979].
    пад (ад hypo) таламусам і таму называецца гіпаталамусам. Выдаляючы або стымулюючы розныя ўчасткі гіпаталамуса, вучонымнеўролагам удалося выдзеліць у ім групы нейронаў, якія выконваюць надзіва спецыфічныя функцыі па падтрымцы жыццядзейнасці. Адна частка гэтых нейронаў уплывае на голад, другая — рэгулюе пачуццё смагі, тэмпературу цела і сексуальныя паводзіны.