Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Гісторыя аднаго славутага адкрыцця, звязанага з гіпаталамусам, паказвае, як падчас адбываецца прагрэс у навуцы — калі дапытлівыя і здольныя даследчыкі прыкмячаюць незвычайную з’яву. Двое маладых нейрапсіхолагаў з Макгілскага ўніверсітэта Джэймс Оулдз і Пітэр Мільнер спрабавалі імпланціраваць (ужывіць) электроды ў сетчатую сістэму белых пацукоў [Olds & Milner, 1954], Аднойчы яны моцна памыліліся. Аднаму пацуку яны памылкова ўвялі электрод у вобласць, якая, як пазней выявілася, аказалася гіпаталамусам [Olds, 1975]. I вось дзіва: пацук пасля гэтага ўпарта вяртаўся да месца на адгароджанай для доследу паверхні стала, дзе ён атрымаў памылковую стымуляцыю, як быццам бы запрашаючы даследчыкаў паўтарыць яе. Выявіўшы памылку, уважлівыя даследчыкі прызналі, што наткнуліся на ўчастак мозга, які адказны за пачуццё асалоды.
У дакладна спланаванай серыі эксперыментаў Оулдз працягваў даследаванне з мэтай пошуку іншых “цэнтраў задавальнення”, як ён іх назваў [Olds, 1975]. (A што адчувалі пацукі, гэта вядома толькі ім.) Калі потым Оулдз дазволіў пацукам самім праводзіць стымуляцыю гэтых цэнтраў націсканнем на спецыяльныя педалі, то пацукі рабілі гэта так апантана, (з хуткасцю да 7 тысяч націскаў у гадзіну), аж пакуль не падалі ад знямогі. Больш таго, яны гатовы былі рабіць усё, каб атрымаць гэтую стымуляцыю, нават перабягаць участак падлогі, праз які прапускаецца ток, — што не зробіць нават галодны пацук, калі бачыць ежу (мал. 2.6).
Падобныя цэнтры задавальнення ў гіпаталамусе і вакол яго былі пазней знойдзены і ў другіх відаў, уключаючы залатых рыбак, дэльфінаў, малпаў. Фактычна доследы над жывёламі выяўляюць як агульную сістэму падмацавання, што запускае механізм выпрацоўкі нейратрансмітэра дапаміна, так і асобныя спецыфічныя цэнтры, звязаныя з задавальненнем пры ядзе, піцці і сексе. Здаецца, што
“Калі б вам удалося вынайсці робат будучынг, то вы б спраектавалі яго паводзіны так,каб ён змог сам забяспечыць асноўныя свае функцыі,такія, як саўзнаўленне і сілкаванне”. Кандас Перт (1986)
48 Частка 1 Асновы псіхалогіі
жывёлы нараджаюцца з гатовай сістэмай падмацавання ўсёй сваёй жыццядзейнасці.
Гэтыя важныя адкрыцці прымусілі людзей задумацца аб тым, што і ў іх могуць быць лімбічныя цэнтры, адказныя за пачуццё задавальнення. I яны сапраўды ёсць. Адзін нейрахірург выкарыстаў электроды для ўтаймавання душэўна хворых. Пры гэтым пацыенты праяўлялі прыкметы задавальнення, але, у адрозненне ад пацукоў, стымуляцыя не даводзіла іх да шаленства.
Гіпатоломус і эндакрынная сістэма. Гіпаталамус здзяйсняе свой кантроль двума спосабамі: электрахімічным — шляхам стымуляцыі дзейнасці аўтаномнай нервовай сістэмы, і хімічным — праз сакрэцыю гармонаў. Гармоны — гэта хімічныя пасланцы, якія вырабляюцца ў адных тканках цела, з патокам крыві трапляюць у іншыя тканкі і ўздзейнічаюць на іх. Часам такой тканкай аказваецца мозг: гармоны, уплываючы на яго, “адказныя” за нашу зацікаўленасць у сексе і прыёме ежы, за нашы паводзіны, і настрой.
Сакрэцыя гармонаў адбываецца ў залозах эндакрыннай сістэмы, другой камунікацыйнай сістэмы цела (мал. 2.7). У адрозненне ад хуткаснай нервовай сістэмы, якая пасылае сігналы ад вачэй да мозга і ад яго да рук за якую долю секунды, сігналы эндакрыннай сістэмы рухаюцца паволі. Можа прайсці некалькі секунд, пакуль плынь крыві даставіць гармоны ад эндакрыннай залозы да патрэбнай тканкі цела. Але такія сігналы заслугоўваюць доўгага чакання, бо іх уплыў звычайна больш працяглы, чым уплыў нейроннага сігнала.
Гармоны эндакрыннай сістэмы ўплываюць на многія аспекты нашага жыцця — ад росту да абмену рэчываў і настрою — і падтрымліваюць агульную раўнавагу рэагуючы на стрэс, напружанне і думкі. У небяспечныя моманты, напрыклад, аўтаномная нервовая сістэма аддае загад адрэналінавым залозам, якія размяшчаюцца над ныркамі, выдзяліць эпінефрын і норэпінефрын (якія называюць таксама адрэналінам і норадрэналінам). Гэтыя гармоны ўзмацняюць сэрцабіццё, ціск крыві, павялічваюць утрыманне цук
ру ў ёй і забяспечваюць тым самым прыліў энергіі. А калі небяспека праходзіць, то разам з ёю спадае ўзбуджэнне і колькасць гармонаў паступова змяншаецца.
Самай важнай залозай эндакрыннай сістэмы з’яўляецца гіпофіз — утварэнне памерам з гарошыну ў ніжняй частцы мозга. Адзін з яе гармонаў выконвае важную функцыю рэгулявання росту цела. Занадта малое ўтрыманне гэтага гармону ў арганізме мае вынікам карлікавы рост, а занадта вялікае — гігантызм. Пачынаючы з 1985 года генная інжынерыя зрабіла магчымым камерцыйную вытворчасць гіпофізнага гармону, дапамагаючы дзецям, у якіх замаруджаны рост. Адзін нядаўні эксперымент з людзьмі сталага веку, якія не выпрацоўваюць ужо гармону росту, сведчыць аб тым, што ўвядзенне ў арганізм гэтага сінтэтычнага гармону дае эфект амаладжэння, пры гэтым
Шчытападобная залоза
Гіпаталамус
Гіпофіз
Парашчытападобныя залозы
ЯечнікІ (жаночыя)
Падстраўнікавая залоза
адныркавыя залозы
Семяннік (мужчынская палавая залоза)
Мал. 2.7. Асноўныя эндакрынныя залозы цела. Гіпофіз выпрацоўвае гармоны, якія, у сваю чаргу, рэгулююць сакрэцыю гармонаў іншымі залозамі. Гаспадаром гіпофіза з’яўляецца гіпаталамус — асноўная нейронная сістэма. Такім чынам, гіпаталамус аказваецца галоўным звяном у ланцугу нервовая сістэма — эндакрынная сістэма.
Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 49
актывізуецца працэс нарошчвання мышцаў і зніжаецца атлусцеласць цела [Rudman & other, 1990].
Акрамя таго, што гіпофіз выпрацоўвае свае ўласныя гармоны, ён уплывае на выпрацоўку гармонаў іншымі эндакрыннымі залозамі. Гэта робіць яе своеасаблівай залозайгаспадаром. Аднак сапраўдным гаспадаром гіпофіза з’яўляецца гіпаталамус — асноўная нейронная сістэма, размешчаная якраз над гэтай залозай. Гіпаталамус, у сваю чаргу, рэгулюе хімічны склад крыві і атрымлівае загады ад усяго мозга. Думкі аб сексе (у кары галаўнога мозга) пабуджаюць гіпаталамус ўздзейнічаць на гіпофізную залозу. Гіпофіз прымушае палавыя залозы выпрацоўваць больш палавых гармонаў, якія, у сваю чаргу, уплываюць на мозг і на паводзіны.
Гэтая сістэма зваротнай сувязі (мозг —> гіпофіз —> іншыя залозы —> гармоны —> мозг) сведчыць аб цеснай сувязі паміж нервовай і эндакрыннай сістэмамі. Нервовая сістэма рэгулюе сакрэцыю гармонаў праз эндакрынныя залозы, якія ўплываюць на нервовую сістэму. Кіруе і дырыжыруе гэтым электрахімічным аркестрам маэстра, якога мы называем мозгам. A можа лепш назваць яго розумам?
Заўважце, што няма сэнсу спрачацца пра тое, што важней — мозг або розум. У прыкладзе з сексам розум уплывае на мозг, які ўздзейнічае на цела, a яно, у сваю чаргу, уплывае на розум. Пытанне аб тым, што кантралюе асноўныя працэсы жыццядзейнасці арганізма — мозг або розум — можна параўнаць з пытаннем, што абумоўлівае зыходную камп’ютэрную інфармацыю — праграмнае забеспячэнне або яго будова? Адказ на пытанне — і тое і другое; мозг і розум таксама функцыяніруюць як адна цэласная сістэма.
Kapa галаўнога мозга г апрацоўка інфармацыг. Нагадаем, што ствол галаўнога мозга чалавека па сваёй структуры вельмі падобны да ствала галаўнога мозга іншых пазваночных, а яго лімбічная сістэма падобная на лімбічную сістэму ўсіх млекакормячых. Але тое, што вылучае нас з асяроддзя жывёл і надае нам чала
вечыя рысы, — гэта найскладанейшая дзейнасць кары галаўнога мозга. Калі кара перастае функцыяніраваць, чалавек страчвае рухомасць, зрок, слых, адчувальнасць, свядомасць.
Структура кары. Ускрыўшы чэрап, мы ўбачым зморшчаны орган, які па сваёй форме нагадвае змесціва вялікага грэцкага арэха. Мозг пакрыты цэрэбральнай карой, покрывам таўшчыней у 1/8 дзюйма, якое складаецца з мільярдаў нервовых цесна ўзаемазвязаных клетак. Каб адчуць усю складанасць гэтых узаемасувязей, уявім сабе, што вы павінны злучыць 2 кубікі канструктара “LEGO” на 8 шпянькоў 24 спосабамі і 6 кубікаў амаль 103 мільёнамі спосабаў. Кара змяшчае ў сабе 1010 нейронаў, кожны з іх, прыкладна, 104 разоў уступае ва ўзаемасувязі з іншымі нейронамі; мы маем канчатковую лічбу 1014 (100 трыльёнаў) сінаптычных узаемасувязей у кары мозга. Як бачым, каб быць чалавекам, трэба мець шмат нерваў!
Першае, што вы заўважаеце, — зморшчаную паверхню кары. Гэтыя зморшчыны істотна павялічваюць агульную плошчу паверхні мозга. У пацукоў і ў іншых млекакормячых паверхня больш гладкая, што азначае меншую колькасць нейронных валокнаў.
Кара — гэта адно тонкі вонкавы слой, пад якім размяшчаюцца правае і левае паўшар’і мозга ў выглядзе выпукласцяў. Паўшар’і, на якія прыходзіцца 80% вагі мозга, запоўнены аксонамі, якія злучаюць нейроны кары з нейронамі іншых участкаў мозга.
Кожнае паўшар’е мозга падзелена на 4 участкі, або долі. Гэта: пярэднія (лобныя) долі (за ілбом), цемянныя долі (зверху і ў напрамку да патыліцы), патылічныя долі (у задняй частцы мозга), скроневыя долі (якраз над вухам). Гэтыя долі добра бачны, бо адасоблены адна ад адной звілінамі, або барознамі (мал. 2.8). Як мы ўбачым далей, кожная доля выконвае шмат функцый, а гэта патрабуе ўзаемадзеяння некалькіх доляў.
Функцыі кары. Больш стагоддзя таму ўскрыццё трупаў людзей, якія былі част
4 Зак. 376
50 Частка 1 Асновы псіхалогіі
Мал. 2.8. Асноўныя падраздзелы кары галаўнога мозга. Мы бачым, што кара падзелена на 4 долі ў кожным паўшар’і, якія раздзелены звілінамі, або барознамі.
кова паралізаваны або страцілі мову пры жыцці, паказала пашкоджанне спецыфічных участкаў кары мозга. Але гэты факт не пераконвае нас у тым, што асобныя ўчасткі мозга выконваюць толькі ім уласцівыя функцыі. Калі дапусціць, што кантроль за мовай і рухамі ажыццяўляецца ўсёй карой, то пашкоджанне амаль любога яе ўчастка можа даць аднолькавы вынік. Гэтая сітуацыя нагадвае няспраўны тэлевізар, які спыняе сваю работу, калі перарэзаць шнур электраправодкі, але мы глыбока памыляемся, калі дапускаем, што адшукалі прычыну яго няспраўнасці. Аналагічна мы можам вельмі лёгка памыліцца, калі паспрабуем лакалізаваць функцыі мозга.
Маторныя функцыі. У 1870 годзе нямецкія медыкі Густаў Фрыч [Fritsch] і Эдвард Хітцыг [Hitzig] з дапамогай слабай электрычнай стымуляцыі кары галаўнога мозга сабак зрабілі важнае адкрыццё. Яны прымусілі рухацца розныя часткі цела ў сабак. Але вынікі былі выбарачныя: стымуляцыя выклікала рухі толькі тады, калі раздражнялася дугападобная вобласць задняй часткі пярэдняй долі — прыкладна ад вуха да вуха праз усю верхнюю частку мозга. Гэтую дугу мы зараз называем маторнай карой (мал. 2.9.) Больш таго, калі даследчыкі стымулявалі асоб