Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Гэта кепская навіна. А добрая навіна — гэта пластычнасць мозга. Мы пісалі ўжо пра пластычнасць сенсорнай кары. У адным навуковым эксперыменце неўролагі хірургічна выдалілі нервовыя шляхі, па якіх паступае інфармацыя ад рукі малпы. Участак сенсорнай кары, які раней атрымліваў гэтую ўваходную інфармацыю, паступова перадаў сваю функцыю іншым участкам і пачаў рэагаваць на дотык даследчыкаў да твару малпы [Barnes, 1990].
Больш таго, калі адзін участак мозга пашкоджаны, іншыя ўчасткі могуць з цягам часу рэарганізавацца і ўзяць на сябе некаторыя функцыі пашкоджанага ўчастка. Калі адны нейроны разбураны, то суседнія нейроны могуць часткова кампенсаваць пашкоджанне, усталяваўшы новыя сувязі замест перарваных старых. Гэта адзін са спосабаў, якімі мозг спрабуе выратаваць сябе, скажам, пасля не вельмі цяжкай траўмы альбо для кампенсацыі страт нейронаў з узростам.
3 дапамогай сканера ПЭТ можна прасачыць за дзейнасцю розных участкаў мозга шляхам замеру адноснага спажывання імі іх звычайнага паліва — глюкозы — з часовай дабаўкай да яе радыеактыўнага рэчыва. На серыі бакавых здымкаў левага паўшар’я галаўнога мозга пацыентаў паказаны ўзроўні павышанай актыўнасці мозга ў асобных зонах: а) калі слова чуецца — у слыхавой кары і зоне Верніке; б) калі слова бачыцца — у зрокавай кары і вуглавой звіліне мозга; в) калі слова паўтараецца — у зоне Брака і маторнай зоне кары. Каляровыя плямы паказваюць, дзе мозг хутчэй спажывае глюкозу.
54 Частка 1 Асновы псіхалогіі
Наш мозг найбольш пластычны ў дзіцячым узросце, пакуль функцыі зон кары не сталі фіксаванымі [Kolb, 1989]. Калі ўчасткі кары левага паўшар’я, адказныя за мову, атрымліваюць пашкоджанне, то правае паўшар’е возьме на сябе выкананне многіх функцый, звязаных з мовай. Пашкоджанне левага паўшар’я дзіцяці незваротна перапыняе нармальны моўны працэс.
У якасці экстрэмальнага прыкладу ўявім сабе пяцігадовага хлопчыка, у якога з прычыны жорсткіх прыпадкаў, выкліканых пашкоджаннем левага паўшар’я, цалкам выдалілі гэтае паўшар’е. Якія надзеі на будучыню ў гэтага хлопчыка? Ёсць у яго шанец хадзіць у школу і весці звычайны лад жыцця ці ён назаўсёды застанецца няпаўнавартым?
Гэта сапраўдны выпадак, і, згодна з апошнімі звесткамі, гэты чалавек цяпер адміністратар фірмы. Палова яго чэрапа запоўнена спіннамазгавой вадкасцю — функцыянальна гэта магло быць і пілавінне, — аднак ён набраў дастаткова высокі бал (вышэй сярэдняга) у тэсце на разумовыя здольнасці, закончыў каледж і потым завочна вучыўся ў вышэйшай навучальнай установе [Smith & Sugar, 1975; Smith, 1987]. I хоць правы бок у яго паралізаваны, гэты чалавек (як і многія іншыя) пацвярджае незвычайную ўласцівасць мозга рэарганізаваць сябе пры пашкоджанні, калі яно здарылася да таго, пакуль мозг яшчэ поўнасцю не сфарміраваўся.
Ці можам мы дапамагчы мозгу самому адолець немач шляхам трансплантацыі мазгавой тканкі? Нават у эпоху перасадак сэрца і скуры перасадка нейроннай тканкі здаецца чымсьці з вобласці навуковай фантастыкі. Але ў доследах на жывёлах неўролагі стараюцца (і часта не без поспехаў) лячыць мозг шляхам замены пашкоджанай нервовай клеткі здаровай клеткай [Gash & others, 1986; Dunnett, 1989].
Калі б вы былі ўпэўнены ў тым, што перасадка тканкі мозга і сапраўды аблягчае пакуты пры хваробе Паркінсона, ці згадзіліся б вы перанесці аперацыю па трансплантацыі тканкі мозга неданошанага іглода ў ваш уласны мозг?
У адным складаным эксперыменце Рэндзі Лэб і яе калегі выдалілі часткі пярэдніх доляў у групы пацукоў і замянілі іх тканкамі пярэдніх доляў пацуковых зародкаў [Labbe, 1983]. (Нейроны зародкаў маюць дзіўную ўласцівасць хутка расці і ўстанаўліваць сувязі з мозгам.) Потым пры параўнанні гэтай групы з іншай, дзе ў пацукоў былі выдалены часткі пярэдніх доляў, але яны не атрымалі трансплантантаў з тканак зародкаў, выявілася, што пацукі з транспланантамі ўдвая хутчэй знаходзілі хады ў лабірынце нор. Такім чынам, трансплантанты адпаведных тканак мозга могуць у некаторых выпадках часткова замяшчаць пашкоджаную або страчаную тканку.
А ці могуць трансплантанты тканак мозга калінебудзь дапамагчы нейрахірургам “адрамантаваць” мозг чалавека? Дрыжыкі пры хваробе Паркінсона і прагрэсіўная страта сіл пры хваробе Альцгеймера абумоўлены расстройствам тканак мозга, якія ў нармальным стане выпрацоўваюць жыццёва важныя нейратрансмітэры, — дапамін пры хваробе Паркінсона і ацэцілхалін пры хваробе Альцгеймера. А калі б мы паспрабавалі зрабіць перасадку тканкі, якая выпрацоўвае дапамін, у мозг людзей, якія пакутуюць ад хваробы Паркінсона, то ці прыжылася б гэтая тканка і ці пачала б яна выпрацоўваць такія неабходныя нейратрансмітэры? Эксперыментальныя хірургічныя аперацыі на шматлікіх хворых у Швецыі, Мексіцы, у ЗША і іншых краінах з выкарыстаннем трансплантантаў, узятых з уласных наднырачнікаў хворага альбо, яшчэ лепш, з неданошанага плода, дазваляюць спадзявацца на лепшае [Kimble, 1990; Office of Technology Assessment, 1990],
Раздзелены мозг
Мы ўжо ведаем, што хоць асобныя ўласцівасці розуму лакалізаваны ў пэўных участках мозга, сам мозг функцыяніруе як адзінае цэлае. Рухі рук і ног, слых, распазнанне твараў, нават успрыманне колеру, руху, глыбіні залежаць ад спецыфічных мазгавых цэнтраў. Але комплексныя функцыі, такія, як мова, вучо
Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 55
ба, каханне,патрабуюць каардынацыі многіх участкаў мозга. Абодва прынцыпы функцыяніравання мозга — спецыялізацыя і інтэграцыя — добра бачныя з даследаванняў двух паўшар’яў мозга.
Ужо больш за стагоддзе клінічныя дадзеныя сведчаць аб тым, што два бакі мозга выконваюць розныя функцыі. Няшчасныя выпадкі, удары, пухліны на левым паўшар’і звычайна запавольваюць чытанне, пісьмо, мову, арыфметычныя вылічэнні і разуменне. Падобныя анамаліі на правым паўшар’і не маюць такога сур’ёзнага ўплыву. Ветэраны в’етнамскай вайны, якія атрымалі раненні правых паўшар’яў мозга, звычайна не мелі працяглых страт свядомасці [Fischman, 1986]. Таму і не дзіўна, што левае паўшар’е стала вядомым як “дамінантнае”, ці “галоўнае” паўшар’е, а яго маўклівы сусед справа як “падпарадкаванае” або “другаснае” паўшар’е (у леўшуноў усё наадварот).
К 1960 году ўсюды была прынята думка аб перавазе левага паўшар’я. Але потым аказалася, што “другаснае” правае паўшар’е не такое ўжо і падпарадкаванае. А гісторыя гэтага адкрыцця адна з самых цікавых старонак у гісторыі псіхалогіі.
Расшчапленне мозга. У 1961 годзе два нейрахірургі з Лос Анджэлеса Філіп Фогель [Vogel] і Джозэф Боген [Bogen] мелі намер прааперыраваць некалькі пацыентаў, хворых на эпілепсію. Хірургі выказалі меркаванне, што самыя цяжкія прыпадкі хваробы абумоўлены ростам і без таго надзвычай моцнай актыўнасці мозга, якая падтрымліваецца паміж правым і левым паўшар’ямі. А раз гэта так, то хірургі зацікавіліся, ці не змаглі б яны паставіць вострыя эпілептычныя прыпадкі пад кантроль, калі б парушылі ўзаемадзеянне паўшар’яў? Дзеля гэтага трэба было перарэзаць мазолістае цела (або корпус калосум) — шырокую паласу аксонавых валокнаў, якая злучае два паўшар’і.
У іх былі падставы меркаваць, што такая аперацыя не моцна пашкодзіць хворым. Псіхолагі Роджэр Сперы [Sperry], Рональд Майерс [Myers] і Майкл Газаніга [Gazzaniga] ўжо раздзялялі гэтак мозг
катоў і малпаў без цяжкіх наступстваў. Такім чынам, Фогель і Боген рашыліся на аперацыю. I што ж? Прыпадкі амаль зніклі, хворыя прыйшлі ў нармальны стан, а іх інтэлект і асабовыя якасці амаль не пацярпелі. Прачнуўшыся пасля аперацыі, адзін хворы нават пажартаваў, што ў яго “расшчэпліваецца боль у галаве” [Gazzaniga, 1967].
Калі б вы пагутарылі з такім пацыентам з расшчэпленым мозгам, то вы, мабыць, не заўважылі б нічога незвычайнага. Вы зразумелі б тады, чаму гадоў дзесяць таму нейрапсіхолаг Карл Лэшлі пажартаваў, што мазолістае цела існуе толькі для таго, “каб не даць магчымасць паўшар’ям прагінацца”. Але жарты жартамі, а ўсё ж шырокая палоска, якая складаецца з 200 мільёнаў нервовых валокнаў, здольных перадаваць больш чым мільярд бітаў інфармацыі ў секунду з аднаго паўшар’я ў другое, павінна мець і больш важнае прызначэнне. Аказалася, што так яно і ёсць, а выявілі гэта і далі ключ да разумення спецыфічных функцый абодвух паўшар’яў якраз доследы Сперы і Газанігі.
Неўзабаве пасля адной з аперацый па расшчапленні мозга даследчыкі заўважылі, што калі яны клалі якуюнебудзь рэч у левую руку пацыента, ён не адчуваў наяўнасці. Гэта не здзівіла даследчыкаў. Яны ведалі, што інфармацыя ад левай рукі ідзе да правага паўшар’я, а іх доследы над жывёламі паказалі, што правае паўшар’е не змагло б даслаць гэтую інфармацыю да зон левага паўшар’я, якія кантралююць мову.
Калі Сперы і Газаніга правялі некалькі доследаў на ўспрыманне, былі атрыманы сенсацыйныя вынікі.
Нашы вочы так узаемадзейнічаюць з мозгам, што калі мы глядзім проста перад сабой, то левая палова нашага поля зроку праз абодва вокі перадаецца на правае паўшар’е (мал. 2.10). I акурат гэтак жа правая палова поля зроку перадаецца толькі леваму паўшар’ю. Адна жанчына, у якой у выніку моцнага ўдару быў пашкоджаны ўчастак левага паўшар’я, адказны за зрок, час ад часу скардзілася, што медыцынскія сёстры не ставяць дэсерт або каву на яе паднос. Калі ж яна пава
56 Частка 1 Асновы псіхалогіі
Мазолістае цела
Мал. 2.10. Інфармацыя ад левай часткі поля зроку атрымліваецца толькі правым паўшар’ем, а інфармацыя ад правай часткі поля зроку — толькі левым паўшар’ем. (Звярніце, аднак, увагу на тое, што кожнае вока атрымлівае сенсорную інфармацыю ад абодвух частак поля зроку). Дадзеныя, атрыманыя адным з паўшар’яў, хутка перадаюцца другому паўшар’ю праз мазолістае цела. У пацыентаў з расшчэпленым мозгам і з раздзеленым мазолістым целам гэтага абмену інфармацыяй не адбываецца.
рочвала галаву так, што паднос з’яўляўся ў правай частцы яе поля зроку (дзе кара левага паўшар’я магла яго візуальна ўспрыняць), яна звычайна ўскліквала: “А вось і ён! Але дзе ж ён быў раней?” [Sacks, 1985].
У здаровым непашкоджаным мозгу інфармацыя, якая паступае толькі ў правае паўшар’е, хутка дасылаецца ў левае, якое яе вербалізуе. Але што здараецца са здаровым у іншых адносінах чалавекам, у якога раздзелена мазолістае цела? Каб адказаць на гэтае пытанне, даследчыкі просяць пацыента з расшчэпленым мозгам глядзець на якоенебудзь азначанае імі месца. Затым яны дасылаюць інфармацыю ў левае або ў правае паўшар’і (яна то ў правай, то ў левай частцы поля зроку). I нарэшце працуюць з кожным паўшар’ем паасобку.