• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Паглядзіце і скажыце, ці можаце вы адгадаць вынікі аднаго эксперымента, у якім выкарыстана гэтая працэдура [Gazzaniga, 1967], Пакуль пацыент сядзіць, узіраючыся ў адну кропку, слова HEART* мільгае ў яго полі зроку: “HE” — у левай палове поля, a “ART” — у правай. Папершае, што ж, паводле іх слоў, бачылі пацыенты? Падругое, калі іх папрасілі паказаць левай рукой, што яны бачаць — HE альбо ART, — то што яны паказалі?
    Як бачна з гэтага малюнка, пацыенты казалі, што бачаць ART, і былі разгублены, калі іх левая рука паказвала на HE. Кожнаму паўшар’ю далі магчымасць выказвацца, кожнае паўшар’е рапартавала толькі аб тым, што яно ўспрымала.
    I аккурат гэтак жа, калі малюнак лыжкі мільгаў у правай частцы поля зроку, пацыенты не маглі сказаць, што перад імі; але калі іх прасілі намацаць левай рукой гэтую рэч сярод многіх іншых рэчаў, што ляжалі за экранам, пацыенты беспамылкова выбіралі лыжку. Калі даследчык казаў: “Вазьмі рэч справа”, то пацыент мог адказаць: “Што? Чаму справа? Як я магу выбраць тое, што трэба, калі я не ведаю, што я бачыў?” Канечне, у гэтым выпадку адказвае левае паўшар’е, разгубленае зза таго, што ведае яго сусед справа. Падобна было, што пацыенты мелі “два незалежныя адзін ад другога ўнутраныя візуальныя светы” [Sperry, 1968],
    Левае паўшар’е, якое выступае ў ролі прэссакратара мозга, займаецца разумовай гімнастыкай, каб надаць сэнс рэакцыям, якіх яно не разумее. Калі б пацыент выконваў загад, што дасылаецца праваму паўшар’ю (“ідзі”), то левае паўшар’е дало б гатовае тлумачэнне (“Я іду ў дом, каб узяць бутэльку кокаколы”).
    Гэтыя доследы сведчаць аб тым, што правае паўшар’е разумее простыя просьбы і лёгка ўспрымае аб’екты. Фактычна правае паўшар’е нават пераўзыходзіць левае пры капіраванні малюнкаў, распазнанні твараў. Яго перавага пры ўспрыманні добра бачна ў адным з фільмаў Спе
    * HEART — сэрца, але змяшчае ў сабе два словы HE — ён, ART — мастацтва (Заўв. пер.).
    Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 57
    "Якое слова вы бачылі?"
    "Глядзіце на кропку."
    перадаецца
    ла, левай рукой, то яна паказвае частку слова, што на правае паўшар’е [Gazzaniga, 1983].
    Малюнак 2.11. Доследы з расшчэпленым мозгам. Калі ў полі зроку пацыента мільгае слова HEART, то пацыентка з расшчэпленым мозгам бачыць толькі тую частку слова, якая перадаецца яе леваму паўшар’ю. Аднак, калі яе просяць паказаць, што яна бачы
    "Пакажыце левай рукой тое слова,
    якое вы бачылі"
    ры. Левая рука пацыента з расшчэпленым мозгам (якая накіроўваецца правым паўшар’ем), з лёгкасцю перастаўляе кубікі згодна з малюнкам. Калі ж правая рука (якая кіруецца левым паўшар’ем) спрабуе выканаць тое самае перцэптыўнае заданне, то робіць шмат памылак. Правае паўшар’е, якое назірае за гэтым, засмучаецца і загадвае левай руцэ спыніць няўдалую правую. Але ўпартая правая рука штурхае левую. Пасля доследаў некаторыя пацыенты з расшчэпленым мозгам скардзіліся на непаслухмянасць левай рукі, якая магла зашпільваць гузікі на кашулі, у той час як правая расшпільвала іх. Расшчапленне мозга пакідае людзей “з двумя незалежнымі адзін ад другога розумамі” [Sperry, 1964].
    Падводзячы вынікі нашых разважанняў, трэба сказаць, што пацыенты з расшчэпленым мозгам дэманструюць адметныя функцыі кожнага паўшар’я. Левае паўшар’е — лагічнае, вербальнае, здольнае выконваць розныя заданні паслядоўна. Правае — эмацыянальнаінтуітыўнае, здольнае да ўстанаўлення прадметнапрасторавых сувязей, выконвае заданні сімультанна (адначасова). Але нейрапсіхолагі ўказваюць на небяспеку лакалізацыі складаных чалавечых здольнасцей, пры
    намсі тых, што тычацца навукі і мастацтва, у тым або іншым паўшар’і. Надзеленым багатай фантазіяй навукоўцам давялося шмат папрацаваць, каб выявіць гэтую дыхатамію — “правае — левае”. Некаторыя з іх схільны лічыць, што традыцыйная сістэма адукацыі не здольна навучыць чамусьці правае паўшар’е. “Дыхатамія “правае — левае” ў пазнавальным сэнсе — гэта ідэя, якая вельмі лёгка саб’е вас з тропу”, — заўважае Сперы [Sperry, 1964], Складаная чалавечая дзейнасць у сферах навукі і мастацтва — гэта вынік цеснага ўзаемадзеяння абодвух паўшар’яў. Нават пры чытанні звычайнага апавядання задзейнічаны абодва паўшар’і: левае разумее словы і знаходзіць сэнс, правае — ацэньвае гумар, фантазію, эмацыянальны змест [Levy, 1985].
    Вывучэнне нармальнага мозга. А што можна сказаць наконт нас — людзей з нерасшчэпленым мозгам? Ці ўпэўнены вучоныя, што і нашы паўшар’і маюць такую ж спецыфіку? Так, ўпэўнены, бо абапіраюцца на навуковыя даследаванні. Напрыклад, калі чалавек выконвае перцэптыўнае заданне, то электрычныя імпульсы мозга, крывяны ток, спажыванне глюкозы мозгам сведчаць аб узрослай
    58 Частка 1 Асновы псіхалогіі
    ЛЕВАРУКАСЦЬ  ГЭТА ДОБРА ЦІ ДРЭННА?
    На першы погляд, зыходзячы з нашых звыклых уяўленняў, леварукасць — гэта нядобра. Пайсці “налева” — наўрад ці больш ганарова, чым быць “sinister” або “gauche” (гэтыя словы запазычаны з лацінскай і французскай моў і азначаюць “левы”, “нязграбны”). 3 другога боку, праварукасць —гэта “добра, правільна”; правільны чалавек заўсёды “правы”.
    Колькі леварукіх людзей?
    Каля 10% (крыху больш сярод мужчын) усіх людзей на зямлі — леварукія. Мяркуючы па малюнках на сценах пячор, а таксама па дагістарычных звестках, тэндэнцыя да правізны ў чалавека з’явілася вельмі даўно. Несумненна, праварукасць дамінуе ва ўсіх чалавечых культурах [Corballis, 1989].
    Больш таго, здаецца, яна ўзнікае яшчэ да ўздзеяння культуры на чалавека: ультрагукавыя назіранні за плодам ва ўлонні маці, які ссе вялікі палец рукі, паказалі, што больш чым 9 плодаў з 10 ссуць палец правай рукі [Неррег & others, 1990]. Гэтая схільнасцьда правізны — унікальная чалавечая асаблівасць; іншыя прыматы аднолькава добра валодаюць дзвюма рукамі.
    Ці перадаецца леварукасць у спадчыну?
    Назіраючы за 150 немаўлятамі ў першыя 2 дні пасля нараджэння, Джордж Міхельзаўважыў, што дзве трэці з іх пастаянна імкнуліся ляжаць, павярнуўшы галаву ў правы бок [Michel, 1981]. Калі потым ён узнавіў назіранні за імі ўжо ва ўзросце 5 месяцаў, то заўважыў, што большасць немаўлят, якія аддавалі перавагу праваму боку, стараліся дацягнуцца да цацак правай рукой, а тыя, што аддавалі перавагу леваму боку, — левай рукой. Такія назіранні,
    а таксама ўніверсальная схільнасць да правага боку даюць падставу меркаваць, што менавіта гены ўплываюць на тое, якой руцэ мы аддаём перавагу.
    Ці аднолькавая арганізацыя мозга ў леварукіх і праварукіх людзей?
    Доследы паказваюць, што каля 95% праварукіх людзей апрацоўвацюь мову галоўным чынам у левым паўшар’і [Springer & Deutsch, 1985]. У леварукіх людзей апрацоўка інфармацыі ідзе парознаму. Больш паловы з іх, падобна праварукім, апрацоўваюць мову ў левым паўшар’і, а каля чвэрці — у правым; другая чвэрць карыстаецца абодвума паўшар’ямі і мае патрэбу ў лепшай сувязі паміж імі. Гэты факт можа растлумачыць, чаму ў такіх людзей мазолістае цела ў сярэднім на 11% большае па сваіх памерах [Witelson, 1985].
    Дык ці добра быць леварукім?
    Леварукія часцей сустракаюцца сярод людзей з парушэннем здольнасці да чытання, хворых на алергію, а таксама мігрэні [Geschwind & Behan, 1984], У леварукіх можа быць меншай працягласць жыцця, часткова з прычыны таго, што леварукасць часам суправаджаецца стрэсамі пры нараджэнні або дэфіцытам імуннай сістэмы арганізма [Coren & Halpern, 1991]. Леварукасць таксама часцей распаўсюджана сярод музыкантаў, матэматыкаў, прафесіянальных бейсбалістаў, архітэктараў і мастакоў, уключаючы такіх знакамітасцей, як Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Пікассо. I хоць леварукім даводзіцца цярпець штуршкі пад локаць на званых абедах, нязручныя для іх пісьмовыя сталы і нажніцы, усё ж такі довады “за” і “супраць” левізны з’яўляюцца прыкладна аднолькавымі.
    актыўнасці ў правым паўшар’і, а калі чалавек размаўляе або лічыць — актыўнасць узрастае ў левым.
    Спецыялізацыя паўшар’яў праяўлялася вельмі яскрава, калі на кароткі час у іх уводзілі заспакаяльны прэпарат. 3 мэтай устанаўлення моўнага ўчастка хірург можа ўвесці гэты прэпарат у шыйную артэрыю, якая жывіць крывёю паўшар’е з таго ж боку цела. Да ўвядзення
    прэпарата пацыент ляжыць на спіне, падняўшы рукі ўгору і размаўляючы. Ці можаце вы сказаць, што здарыцца, калі прэпарат трапіць у артэрыю, якая нясе кроў да левага паўшар’я? У лічаныя секунды правая рука падае знямелай, і калі дапусціць, што мова кантралюецца левым паўшар’ем, то пацыент будзе пазбаўлены магчымасці размаўляць, пакуль прэпарат не страціць сваю сілу. Калі ж
    Раздзел 2 Біялагічныя карані паводзінаў 59
    прэпарат па артэрыі трапляе ў правае паўшар’е, тады левая рука нямее, але пацыент усё ж можа размаўляць.
    Іншыя тэсты пацвярджаюць спецыялізацыю паўшар'яў. Звычайна малюнкі распазнаюцца хутчэй і дакладней, калі яны дасылаюцца праваму паўшар’ю, a словы наадварот — калі пасылаюцца леваму паўшар’ю. Калі тое альбо іншае слова дасылаецца праваму паўшар’ю, то ўспрыманне на долю секунды затрымліваецца — якраз на той прамежак часу, які патрэбны, каб гэтую інфармацыю праз мазолістае цела перадаць больш вербальнаму леваму паўшар’ю. Нарэшце, якое паўшар’е, на вашу думку, кантралюе знакавую мову глухіх? Правае, з прычыны сваёй візуальнапрасторавай перавагі над левым, ці левае — зза сваёй гатоўнасці апрацоўваць мову? Доследы паказваюць, што людзі як з нармальным слыхам, так і з пашкоджаным карыстаюцца левым паўшар’ем для апрацоўкі звычайнай мовы. [Bellugi & others, 1989]. Таму пашкоджанне левага паўшар’я пазбаўляе глухога чалавека магчымасці карыстацца знакамі ў той жа ступені, як і чалавека з нармальным слыхам — магчымасці размаўляць.
    Такім чынам, параўнанне людзей з “расшчэпленым мозгам” і з “нармальным” паслужыла на карысць навуцы. Цяпер мала хто сумняваецца ў тым, што наш мозг — гэта адзінае цэлае са спецыфічнымі
    Большы працэнт леварукіх людзей ў спорце тлумачыцца меркаваннямі стратэгіі. Напрыклад, у футбольнай камандзе больш паспяхова гуляюць на левай палавіне поля ігракі, якія падаюць мячы з левай нагі.
    Wood & Aggleton, 1989
    “Калі б чалавечы ліозг быў настолькі простым,што мы маглі бяго зразумець, то мы самі былі б такімі простымі, што не здолелі б зрабіць гэтага”.
    Эмерсан М.Паф