Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
У канцы гэтага раздзела і ў наступным мы яшчэ паразважаем наконт гэтых пытанняў. Але спачатку разгледзім развіццё чалавека на працягу жыцця — ад нараджэння да смерці.
Развіццё ва ўлонні маці і нараджэнне
Жыццё з жыцця
Нішто ў жыцці не бывае больш натуральным, чым узнаўленне біялагічным відам самога сябе, і нішто не бывае такім дзівосным. Разгледзім узнаўленне чалавекам самога сябе. Усё пачынаецца з таго, што яечнік жанчыны выпрацоўвае спелую яйцаклетку (яйка) памерам з кропку ў канцы гэтага сказа, і амаль 300 мільёнаў сперматазоідаў, якія трапляюць у жаночы арганізм у час палавога акта, і распачынаюць гонку ў яе напрамку. Дзяўчынка нараджаецца адразу з усімі адпушчанымі ёй яйцаклеткамі, хоць толькі нешматлікія з іх выспеюць і аддзеляцца. А хлопчык пачынае выпрацоўваць сперматазоіды толькі ў перыяд палавога выспявання. Гэты працэс доўжыцца 24 гадзіны ў суткі на працягу ўсяго жыцця, хоць хуткасць выпрацоўкі — больш за 100 сперматазоідаў у секунду — запавольваецца з узростам.
Падобна касмічным спадарожнікам, якія набліжаюцца да вялікай планеты, сперматазоіды набліжаюцца да клеткі, што ў 85 тысяч разоў большая памерамі за кожнага з іх. Параўнальна невялікая колькасць сперматазоідаў, якія наблізяцца да яйцаклеткі, выдзяляе гідралітычныя
ферменты, што разбураюць ахоўную абалонку клеткі і дапамагаюць сперматазоідам пранікаць у яе. I калі сперматазоід трапляе ў клетку, па яе паверхні праходзіць электрычны разрад, які на момант перакрывае шлях іншым сперматазоідам, гэтага часу хапае, каб клетка стварыла бар’ер. А тым часам вакол удачлівага сперматазоіда ўзнікаюць пальцападобныя нарасці і зацягваюць яго ўнутр. Ядро клеткі і сперматазоід рухаюцца насустрач одно аднаму і зліваюцца менш чым за палову сутак. Двое робяцца адзіным цэлым. Лічыце гэты момант самым адказным для вашага нараджэння. Толькі адзін сперматазоід з 300 мільёнаў, якія былі патрэбны, каб вы з’явіліся на свет, перамог у гонцы. Сямігадовы хлопчык аднойчы тлумачыў свайму прыяцелю: “Робі, ці ведаеш ты, колькі сперматазоідаў хацелі зрабіцца табой? (Робі адмоўна паківаў галавой). Мільёны. Я бачыў гэта ў “Nova”. Усе яны імчаліся, каб абагнаць цябе, але ты перамог. Усе, хто жыве, перамаглі. I ты пераможца, і я пераможца, усе пераможцы" [Mahoney, 1989],
Калі яйцаклетка злучаецца са сперматазоідам, то 23 храмасомы клеткі аб’ядноўваюцца з 23 храмасомамі, якія прыносіць у яе сперматазоід. Гэтыя 46 храмасомаў утрымліваюць у сабе генеральны план вашага развіцця. Кожная храмасома складаецца з доўгіх нітак малекулы, якая называецца ДНК (дэзаксірыбануклеінавая кіслата). ДНК, у сваю чаргу, складаецца з тысяч генаў — функцыянальных сегментаў, здольных сінтэзаваць спецыфічныя пратэіны (біяхімічныя будаўнічыя блокі жыцця).
3 таго моманту, калі сперматазоід трапляе ў яйцаклетку, пачынаецца яго рызыкоўнае падарожжа на мяжы смерці
Ральф Блэір. “I ўсё ж радасцьі”, 1989
Ваш пол абумоўлены дваццаць трэцяй парай храмасом, якія названы палавымі храмасомамі. Член храмасомнай пары, які вы атрымліваеце ад маці, называецца Ххрамасомай. А ад вашага бацькі вы атрымліваеце альбо Yхрамасому (та
5 Зак. 376
66 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
ды нараджаецца хлопчык), альбо Ххрамасому (і тады нараджаецца дзяўчынка). Yхрамасома утрымлівае адзіны ген, які прымушае генеральны пульт кіраваня семеннікамі аддаць ім загад выпрацоўваць галоўны мужчынскі гармон — тэстастэрон, які, у сваю чаргу, рэгулюе развіццё знешніх мужчынскіх палавых органаў. Калі ўвесці гэтую генную частку Yхрамасомы жаночым эмбрыёнам мышэй, у якіх нармальная пара Ххрамасом, то гэтыя эмбрыёны могуць ператварыцца ў мужчынскія [Koopman & others, 1991].
Развіццё ва ўлонні маці
Нават у той шчаслівы момант, калі адзін удачлівы сперматазоід перамог у гонцы, ваш лёс яшчэ не быў гарантаваны. Амаль палова аплодненых яйцаклетак, названых зіготамі, жыве ўсяго каля тыдня [Grobstein, 1979]. Калі чалавечае жыццё пачынаецца пры зачацці, то большасць людзей памірае, не нарадзіўшыся.
Але вам і мне пашанцавала. 3 аднаклетачнага ўтварэння кожны з нас ператварыўся ў двухклетачнае, пасля ў чатырохклетачнае, пры гэтым кожная новая клетка акурат такая ж, як і першая. Затым на працягу першага тыдня, калі ў выніку гэтага дзялення клетак стварылася зігота прыблізна ў 100 клетак, пачынаецца іх дыферэнцыяцыя — спецыялізацыя па структуры і функцыях. За два тыдні, усё больш і больш адрозніваючыся, клеткі прымацоўваюцца да сценкі маткі і далей на працягу 37 тыдняў маці з дзіцем робяцца адным цэлым.
Знешняя абалонка зіготы прымацоўваецца да сценкі маткі і робіцца плацэнтай, праз якую адбываецца сілкаванне плода. А ўнутраныя клеткі становяцца эмбрыёнам. На працягу наступных 6 тыдняў фарміруюцца органы цела эмбрыёна. Пачынае біцца сэрца, а печань выпрацоўвае чырвоныя крывяныя клеткі. Эмбрыёны,
Развіццё ва ўлонні маці:
зігота — ад зачацця да двух першых тыдняў; эмбрыён — ад двух да васьмі тыдняў; плод — ад 9 тыдняў да нараджэння.
што ўтрымліваюць Ухрамасому, пачынаюць выпрацоўваць тэстастэрон, і ўсё развіццё накіроўваецца ў бок мужчынскасці.
На 9м тыдні развіцця пасля зачацця эмбрыён робіцца акрэсленай чалавечай істотай і называецца цяпер плодам. А пад канец шостага месяца ўнутраныя органы, такія як страўнік, становяцца дастаткова развітымі функцыянальна і даюць шанец нават заўчасна народжанаму дзіцяці на выжыванне.
На кожнай стадыі ўнутрыўлоннага развіцця на яго ўплываюць генетычныя, а таксама знешнія фактары. Плацэнта ставіць бар’ер на шляху шматлікіх патэнцыяльна шкодных рэчываў, прапускаючы кісларод і пажыўныя рэчывы. Але разам з пажыўнымі рэчывамі трапляюць і шкодныя, названыя тэратагенамі, якія прыводзяць да трагічных выпадкаў. Цяжарным жанчынам шкодна ўжываць алкаголь і курыць. Калі маці ўжывае алкаголь, ён трапляе ў плынь крыві яе самой і плода, прыгнятаючы дзейнасць нервовых сістэм. Калі маці пыхкае цыгарэтай, то і ў яе, і ў плода назіраецца змяншэнне кіслароду ў крыві і моцны прыток нікаціну. Калі яна курыць зашмат, то народжанае дзіця будзе з невялікай вагой, а ў некаторых выпадках — і з рызыкоўна малой. Калі яна наркаманка, то і дзіця будзе наркаманам. Калі яна носьбіт віруса СНІД, то і дзіця будзе мець гэты вірус.
Калі маці зашмат ужывае алкагольных напіткаў, яе дзіця рызыкуе быць фізічна і разумова непаўнавартым. У некаторых нованароджаных назіраецца алкагольны сіндром плода, які выяўляецца ў непрапарцыянальных малых галовах і далейшых расстройствах мозга, якія вельмі часта заканчваюцца затрымкай разумовага развіцця. Калі маці ўжывае КРЭК (наркотык), яе дзіця, пазбаўленае пажыўных рэчываў і кіслароду яшчэ ва ўлонні, можа пакутаваць ад дэфармацыі і запаволення росту. У пачатку 90х гадоў, калі першая хваля пакалення “крэкдзяцей" пайшла ў школу, спатрэбілася тэрмінова ставараць спецыяльныя адукацыйныя праграмы для многіх выключаных са звычайных школ дзяцей, вельмі імпульсіўных і звышактыўных.
Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 67
Здольны нованароджаны
Дзіця нараджаецца з рэфлексамі, ідэальна прыстасаванымі для першапачатковых жыццёвых функцый. Немаўляты хутка адхопліваюць руку, каб пазбегнуць болю. Накіньце на тварык шматок тканіны, які перашкаджае дыханню, і яны пачнуць актыўна круціць галавой, махаць кулачкамі. Маладыя бацькі часта заміраюць ад трапяткога здзіўлення, назіраючы, як зладжана і паслядоўна адбываецца працэс атрымання ежы. Разгледзім на прыкладзе асноўны смактальны рэфлекс. Калі дакрануцца да шчакі нованароджанага, ён адкрые рот і пачне энергічна цмокаць, шукаючы сасок. Знайшоўшы, аўтаматычна хапае яго вуснамі і пачынае ссаць, што само па сабе патрабуе скаардынаванай паслядоўнасці рухаў языка, глытання і дыхання. He здаволіўшыся, галоднае дзіця можа заплакаць і, каб спыніць гэты плач большасць бацькоў стараецца як мага хутчэй ліквідаваць прычыну.
“Тэра" літаральна азначае “ монстр”, тэратагены — гэта рэчывы, якія “ствараюць монстра”, г.зн. хімікаты і вірусы, якія могуць пашкодзіць плоду.
Адзін з заснавальнікаў псіхалогіі амерыканскі вучоны Уільям Джэймс (ён аднойчы сказаў: “Першай лекцыяй па псіхалогіі, якую я пачуў, была першая лекцыя, якую я сам прачытаў") лічыў, што нованароджаны адчувае “мешаніну з нечага, што свеціцца і гудзе”. Да 60х гадоў гэтай думкі прытрымліваліся амаль усе. Лічылася, што апроч невыразнай плямы святла і ценяў нованароджаны нічога не бачыць. Затым, падобна да таго, як развіццё тэхналогій прывяло да новых адкрыццяў у нейралогіі, з’яўленне новай тэхнікі і прыбораў прывяло да больш інтэнсіўных даследаванняў нованароджаных. Вучоныя пераканаліся, што дзіця можа шмат чаго сказаць — калі вы толькі ведаеце, як яго запытаць. А запытаць — гэта значыць сканцэнтраваць увагу на тым, што дзіця можа рабіць: глядзець, ссаць, паварочваць галаву. Такім чынам, уз
броіўшыся апаратурай, якая дапамагае прасачыць за напрамкам позірку, пустышкамі, падключанымі да электроннага апарата і іншымі падобнымі прыборамі, даследчыкі смела адпраўляюцца шукаць адказ на спрадвечнае пытанне бацькоў: “Што можа бачыць, чуць, аб чым думае маё дзіця?"
Вучоныя даведаліся, што сенсорны апарат дзіцяці настроены так, каб аблегчыць для яго рэакцыю на розныя аб’екты асяроддзя. Нованароджаныя паварочваюць галаву ў напрамку чалавечага галасу, a не любых іншых гукаў. Яны пільней узіраюцца ў малюнак чалавечага твару, чым у малюнак вока быка, аднак іх больш цікавіць выява вока быка, што нагадвае чалавечае вока, а не звычайны дыск [Frantz, 1961]. Яны любяць глядзець на аб’екты, размешчаныя на адлегласці 812 дзюймаў, што (вось дзіва з дзіваў!) адпавядае прыкладнай адлегласці паміж вачыма малога і маці, якая лашчыць яго [Maurer & Maurer, 1988]. Здаецца, нованароджаныя з’яўляюцца на свет як бы запраграмаванымі бачыць вочы сваіх маці.
Перцэптыўныя здольнасці дзіцяці актыўна развіваюцца ў першыя месяцы жыцця. Ужо ў першыя некалькі дзён пасля нараджэння дзеці могуць распазнаваць выраз твару маці, яе голас і пах. Калі дзіця ва ўзросце аднаго тыдня, якое корміцца грудным малаком, пакласці паміж дзвюма марлевымі пракладкамі, і адна з іх з бюстгальтара яго маці, а другая — ад іншай жанчыны, якая таксама корміць дзіця, то яно абавязкова паверне галаву ў бок пракладкі, змочанай малаком яго маці, рэагуючы на яго пах [MaeFarlane, 1978]. Ва ўзросце 3 тыдняў нованароджаны з пустышкай, якая час ад часу ўключае магнітафонны запіс голасу маці і іншай жанчыны, смокча больш энергічна, калі чуе голас маці [Mills & Melhuish, 1974], Такім чынам, немаўляты не толькі бачаць тое, што ім патрэбна бачыць, адрозніваюць пахі і добра чуюць, але таксама карыстаюцца сваім сенсорным апаратам, каб спазнаваць навакольны свет.