Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Ва ўзросце ад двух да трох гадоў дзеці ўжо здольныя мысліць сімваламі. Джудзі Дэ Лош выявіла гэта, калі паказала групе двухгадовых дзяцей мадэль пакоя і схавала мадэль цацкі ў ім (скажам, плюшавага сабачку за маленькай канапай). Дзеці лёгка запомнілі месца, дзе можна знайсці цацку. Але яны не маглі знайсці сапраўднага плюшавага сабаку за канапай у сапраўдным пакоі. Толькі старэйшыя на 6 месяцаў трохгадовыя дзеці ішлі проста да схаванага за канапай плюшавага сабакі ў сапраўдным пакоі, дэманструючы гэтым сваё ўменне аперыраваць сімваламі [De Loache, 1987],
Піяжэ лічыў, што ў гэты перыяд, аж да сямігадовага ўзросту, дзеці знаходзяцца ў г. зв. дааперацыйнай стадыі, гэта значыць яны не здольныя выконваць разумовыя аперацыі. Пяцігадоваму дзіцяці здаецца, што малака ў высокай вузкай шклянцы “вельмі многа”, а калі гэтае самае малако пераліць у нізкую, але шы
рокую шклянку, то малака становіцца “менш”. Гэта таму, што дзіця канцэнтруе ўвагу на вышыні пасудзіны і яшчэ не здольна выканаць разумовую аперацыю па пераліванні гэтай жа колькасці малака. У яго няма паняцця захавання колькасці рэчыва — разумення таго, што колькасць малака застаецца аднолькавай, нягледзячы на замену формы.
Але вучоныя зноўтакі заўважылі ў дзяцей зародкі пазнавальных стадый у больш раннім узросце, чым лічыў Піяжэ. Калі з пяцігадовымі або шасцігадовымі дзецьмі размаўляць на зразумелай для іх мове, то яны выяўляюць некаторае разуменне прынцыпу захавання рэчыва [Donaldson, 1979], Такім чынам, здольнасць успрымаць аб’екты з пункту гледажння іншага чалавека і выконваць разумовыя аперацыі не адсутнічаюць цалкам на дааперацыйнай стадыі, яны з’яўляюцца раней і развіваюцца павольней, чым лічыў Піяжэ.
Стадыя канкрэтных аперацый. К сямі гадам дзеці ўступаюць у стадыю канкрэтных аперацый. Яны пачынаюць разумець, што колькасць рэчыва застаецца аднолькавай незалежна ад формы пасудзіны, у якой яно знаходзіцца. К 11 гадам дзеці могуць у думках пераліваць малако з адной пасудзіны ў другую і наадварот, і яны разумеюць, што змена формы пасудзіны не мае дачынення да колькасці малака. Яны любяць жартаваць, выкарыстоўваючы новыя паняцці:
“Містэр Джоўнс на абед у рэстаране заказаў цэлую піцу. Калі афіцыянт спытаў у яго, на колькі кавалкаў яе разрэзаць — на 6 або на 8, містэр Джоўнс адказаў: “Лепш на 6, бо я ніколі не з’ем 8 кавалкаў!" [McGhee, 1976].
Піяжэ лічыў, што на стадыі канкрэтных аперацый у дзяцей ужо ёсць здольнасці, якія дазваляюць зразумець матэматычныя пераўтварэнні і прынцып захавання колькасці рэчыва. Калі маёй flanpa Лауры было 6 гадоў, мяне здзіўляла яе няздольнасць рабіць адваротныя аперацыі — пакуль не прачытаў працы Пія
Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 75
жэ. Калі я пытаў яе: “Колькі будзе разам 8 + 4?”, то праз пяць секунд яна адказвала “12”, а яшчэ праз пяць секунд вылічвала розніцу 12 — 4. К васьмі гадам яна ўжо лёгка магла рабіць адваротныя вылічэнні і адказваць на другое пытанне.
Калі думка Піяжэ аб тым, што дзеці думаюць і фарміруюць свае паняцці зусім не так, як дарослыя, слушная, то якія высновы трэба зрабіць настаўнікам і выхавацелям дашкольных устаноў? Піяжэ лічыў, што настаўнікі павінны пры навучанні абапірацца на тое, што дзеці ўжо ведаюць, даваць ім больш канкрэтных прыкладаў і прымушаць іх думаць самастойна. Будучыя настаўнікі павінны памятаць: малым дзецям недаступна логіка дарослых. Зразумейце спосаб мыслення дзяцей і ўявіце сабе: тое, што здаецца вам простым, відавочным — скажам, адыманне як адваротны працэс складання, — можа аказацца непасільным для шасцігадовага дзіцяці.
Стадыя фармальных аперацый. К 12 гадам працэс мыслення становіцца не толькі канкрэтным, але і абстрактным. На думку Піяжэ, па меры набліжэння да падлеткавага ўзросту дзеці набываюць здольнасць вырашаць задачы і рабіць дэдуктыўныя высновы тыпу “Калі так, то гэтак”. Сістэмнае мысленне, якое Піяжэ назваў стадыяй фармальных аперацый, зараз ім цалкам даступнае.
Але ці могуць малодшыя дзеці мысліць абстрактна? Просты прыклад:
“Калі Джон у школе, то і Мэры ў школе. Джон у школе. Што вы можаце сказаць наконт Мэры?"
Многія сямігадовыя дзеці з лёгкасцю адказваюць на гэтае пытанне. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што пазнавальныя стадыі Піяжэ пачынаюцца раней, чым ён лічыў.
Каментарыг да тэорыі Піажэ. Тэорыя стадый Піяжэ досыць супярэчлівая, тым не менш яна заслугоўвае вельмі высокай ацэнкі. Нягледзячы на культурныя адрозненні, якія суправаджаюць развіццё дзіцяці, ідэі Піяжэ карыстаюцца папуляр
насцю. Даследаванні ва ўсім свеце — ад туземцаў Аўстраліі да Алжыра і Паўночнай Амерыкі — паказваюць, што чалавечае пазнанне ў асноўным рухаецца шляхамі, што акрэслены ім [Segall & others, 1990]. Аднак сучасныя вучоныя, у адрозненне ад Піяжэ, трактуюць развіццё як больш працяглы працэс. Знайшоўшы пачатак кожнай стадыі развіцця ў больш раннім узросце, яны выявілі ў дзяцей канцэптуальныя здольнасці, якіх не заўважыў Піяжэ.
Чым жа карысныя ідэі Піяжэ? Шмат чым. Ён апісаў асноўныя вехі на шляху пазнання і стымуляваў інтарэс да праблем развіцця інтэлекту. Той факт, што мы і сёння выкарыстоўваем яго ідэі, каб засвоіць новыя звесткі, не здзівіў бы яго.
Сацыяльнае развіццё
Дзеці — істоты сацыяльныя ад нараджэння. 3 самага пачатку бацькі і дзеці кантактуюць паміж сабой позіркамі, дотыкамі рук, усмешкамі і голасам. Гэта развівае пачуццё самаўсведамлення і абароненасці ў дзяцей, якія, у сваю чаргу, самі стануць выхавальнікамі новых пакаленняў.
Ва ўсіх культурах нованароджаныя непарыўна звязаны са сваімі выхавальнікамі. Агульная прыхільнасць немаўлят да людзей наогул хутка пачынае перарастаць у прыязнасць да знаёмых твараў і галасоў, а потым — у лепет, калі на іх звяртаюць увагу бацькі.
У васьмімесячным узросце, калі фарміруюцца адчуванне пастаянства аб’ектаў і трывога перад незнаёмымі людзьмі, немаўляты паўзуць услед за маці і вельмі •засмучаюцца, калі яе не бачаць. У 12месячным узросце многія з іх моцна чапляюцца за маці або бацьку, калі палохаюцца чагосьці ці баяцца, што іх разлучаць з імі, а калі зноў трапляюць у рукі бацькоў, то шчыра радуюцца: усміхаюцца ім, абдымаюць. Ніякія сацыяльныя дачыненні не параўнаюцца па сіле з любоўю немаўлят, названай прывязанасцю — магутным імкненнем да выжывання, якое ўтрымлівае іх побач з абаронцамі. Сярод самых першых сацыяльных рэакцый — прыязнасці, страху, агрэсіі — самай моцнай з’яўляецца першая любоў.
76 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
Паходжанне прывязанасці. У сувязі дзіця—бацькі ёсць некалькі найважнейшых элементаў, якія і замацоўваюць гэтую сувязь.
Цялесны кантакт. Доўгі час вучоныя лічылі, што маленькія дзеці маюць прывязанасць да тых, хто іх корміць. У гэтым ёсць свой сэнс. Але адно здарэнне паказала, што такога тлумачэння недастаткова. У 50х гадах псіхолаг з універсітэта штата Вісконсін Хэры Харлоу гадаваў малпаў для навуковага доследу. Каб ураўняць іх жыццёвы досвед і прадухіліць распаўсюджванне захворванняў, ён раз’яднаў самак з малымі неўзабаве пасля нараджэння і гадаваў малпянят у чыстых асобных клетках, прычым кожнаму з іх далі па мяккай байкавай коўдрачцы.
Малыя вельмі прывыклі да сваіх коўдрачак. Калі аднойчы іх забралі, каб памыць, малпяняты былі ў роспачы.
Харлоу зразумеў, што гэтая прывязанасць да коўдрачак супярэчыла меркаванню, быццам прыхільнасць узнікае выключна ў працэсе кармлення. Але як гэта даказаць? Каб супрацьпаставіць прыцягальную сілу крыніцы ежы кантактнаму камфорту коўдры, Харлоу стварыў дзвюх штучных маці. Адна з іх была голым драцяным цыліндрам з прымацаванай драўлянай галавой, а другая — цыліндрам, загорнутым у пенапласт і пакрытым зверху махровай тканінай. Да першага цыліндра прымацавалі бутэльку для кармлення.
Маленькія малпы аднадушна аддалі перавагу някормячай мяккай маці з тканіны. Зусім гэтак жа, як чалавечыя дзеці, малпяняты чапляліся за сваю матулю, калі непакоіліся. Яны карысталіся ёю як бяспечным тылам, калі наважваліся на вылазкі паза межы клеткі; здавалася, яны прывязаны да маці нябачнай эластычнай вяроўкай, якая далёка расцягваецца, а потым скарачаецца і хутка цягне малое назад. У далейшым Маргарэт Харлоу выявіла, што іншыя ўласцівасці маці, такія, як цеплыня, бутэлька з ежай, калыханне, робяць яе яшчэ больш прывабнай.
У чалавечых дзяцей прывязанасць таксама ўзрастае ў выніку цялеснага кан
такту з маці — мяккай, цёплай, якая люляе, корміць і лашчыць. Гэтая выснова павінна супакоіць бацькоў, чые дзеці не кормяцца мацярынскім малаком: прывязанасць не залежыць выключна ад кармлення.
Праявы npьLвязaнacцi. Праявы прывязанасці — яшчэ адзін ключ да разумення прывязанасці, фізічнай блізкасці паміж бацькамі і дзецьмі [Rheingold, 1985]. У шмат якіх жывёл гэтая з’ява, заснаваная на блізкіх адносінах, узнікае падчас сензітыўнага крытычнага перыяду, які мае месца адразу пасля нараджэння, калі павінны адбыцца падзеі, важныя для далейшага развіцця [Bornstein, 1989], Першы рухомы аб’ект, які бачыць гусяня, качаня або кураня, вылупіўшыся з яйка — яго маці. Пасля гэтага птушаня ходзіць толькі за ёй і ні за кім іншым.
Конрад Лорэнц даследаваў гэты адметны працэс узнікнення прывязанасці, названы імпрынтынгам [Lorenz, 1937], Яго зацікавіла, што будуць рабіць качаняты, калі ён сам стане першым рухомым аб’ектам, які яны заўважаць. Качаняты ўбачылі яго першым і пачалі хадзіць за ім: усюды, куды б ні ішоў Конрад, качаняты тупалі ўслед. Далейшыя доследы выявілі, што ў некаторых відаў птушанят можа быць імпрынтынг да розных аб’ектаў, што рухаюцца, — жывёл іншых відаў, павозак, мячыка, які скача; калі ўжо імпрынтынг сфарміруецца, то перайначыць яго вельмі цяжка [Colombo, 1982].
Бацькі адказваюць узаемнасцю на пачуццё прывязанасці з боку дзіцяці. Большасць млекакормячых аблізвае сваё патомства ў першыя гадзіны пасля нараджэння, а калі ім перашкаджаюць зрабіць гэта, то пазней яны могуць нават адмовіцца ад свайго дзіцяняці. Прыхільнікі тэорыі сувязі лічаць, што і ў людзей цялесныя кантакты адразу па нараджэнні таксама спрыяюць узнікненню прывязанасці паміж дзіцем і маці [Kennell & Klaus, 1982], Але псіхолагі, якія вывучалі ўзаемасувязь маці—дзіця, не перакананы ў гэтым [Goldberg, 1983; Lamb, 1982; Myers, 1987]. I хоць чалавечыя дзіцяняты аддаюць перавагу тварам і аб’ектам, але ў