• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 77
    Калі даследаванне імпрынтынгу заходзіць занадта далёка...
    іх не існуе пэўнага крытычнага перыяду для развіцця прыхільнасці. Мы можам вітаць тэндэнцыю актыўнага падключэння бацькоў да працэсу родаў. Але маці, якой зрабілі кесарава сячэнне, а таксама бацькі, якія гадуюць чужых дзяцей, не павінны думаць, што іхнія пачуцці несапраўдныя.
    Гэтаксама няма звестак пра тое, што кармленне грудзьмі дае маці і дзіцяці псіхалагічную перавагу. Дзеці, выкармленыя штучна, звычайна атрымліваюць гэтулькі ж пяшчоты і сенсорных кантактаў. Вядома, кармленне грудзьмі мае перавагу як ідэальная, інтымная, прыемная крыніца дасканалага догляду дзіцяці — такая ж дасканалая, як мацярынскае малако. Але з псіхалагічнага гледзішча быць выкармленым з бутэлькі — гэта не азначае быць непаўнацэнным [Fergusson & others, 1987].
    Тэмперамент г выхаванне. Узровень прывязанасці паміж дзіцем і яго бацькамі залежыць не толькі ад кантактаў і звычкі, але і ад прыроджаных асаблівасцей дзіцяці. Тэмперамент дзіцяці ўключае ў сябе прыроджаныя зародкі асобы і асабліва датычыць эмацыянальнай сферы — ці актыўнай, узбуджальнай, нервовай, ці лагоднай, ціхай, спакойнай. 3 першых тыдняў жыцця “лёгкія" дзеці бываюць
    жыццярадасныя, разняволеныя; іхнія паводзіны пры кармленні і ў час сну можна прадказаць. “Цяжкія" дзеці больш раздражнёныя, напружаныя і непрадказальныя [Chess & Thomas, 1987].
    Самыя эмацыянальна актыўныя нованароджаныя звычайна бываюць рэактыўнымі ва ўзросце дзевяці месяцаў [Wilson & Matheny, 1986; Worobey & Blajda, 1989]. Чатырохмесячныя дзеці, якія рэагуюць на змену сітуацый, выгінаючы дугой спіну, напружваючы ногі і плачучы, на другім годзе жыцця звычайна бываюць баязлівымі і затарможанымі. Тыя ж дзеці, якія на ўсё рэагуюць са спакойнай усмешкай, становяцца адкрытымі і таварыскімі. Найбольш затарможаныя і баязлівыя дзеці часта застаюцца адносна нясмелымі і ў 7 гадоў [Kagan, 1990]. Эмацыянальна напружаныя дашкольнікі застаюцца такімі ж і на ранніх стадыях сталення [Larsen & Diener, 1987]. 3 гадамі многія сарамлівыя, зацятыя дзеці мяняюцца ў лепшы бок, але адважныя, імпульсіўныя дзеці вельмі рэдка становяцца ціхімі і сарамлівымі. Псіхалагічныя доследы выявілі, што нервозныя дзеці маюць пачашчаны і зменлівы рытм сэрцабіцця і рэактыўную нервовую сістэму [Kagan, 1989], Маленькія малпы таксама маюць розны тэмперамент. Адны з іх баязлівыя, іншыя — больш вольныя ў паводзінах [Suomi, 1983], Баязлівыя і неспакойныя малпы, як і людзі, становяцца больш узбуджанымі, калі трапляюць у новыя альбо малазнаёмыя сітуацыі.
    Як тэмперамент дзяцей звязаны з паводзінамі бацькоў? Апынуўшыся ў незнаёмай сітуацыі (звычайна ў лабараторным пакоі для гульняў), некаторыя немаўляты дэманструюць трывалую прывязанасць. У прысутнасці сваіх маці яны спакойна гуляюць, даследуючы новае асяроддзе. Калі маці выходзіць з лабараторыі, яны хвалююцца, калі вяртаецца — шукаюць кантакту з ёю. Другія немаўляты дэманструюць няпоўную прывязанасць. Яны не жадаюць даследаваць лабараторыю і нават чапляюцца за маці. Калі яна выходзіць, дзеці гучна плачуць, калі вяртаецца — яны могуць быць абыякавымі, а ў некаторых выпадках праяўляць варожасць і да яе [Ainsworth, 1973, 1989; Van
    78 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    ВЫХАВАННЕ БАЦЬКАМ
    Вас, напэўна, цікавіць, чаму ў цэнтры шматлікіх псіхалагічных даследаванняў заўсёды маці? А чаму не бацька? Ужо даўно ў праблеме прыярытэту пры выхаванні дзяцей пануе агульнапрынятая думка, што бацька менш кампетэнтны і здольны выхавальнік, чым маці. У большай або меншай ступені псіхолагі падзяляюць гэтае меркаванне. Лічыцца, што пазбаўленыя матчынага догляду дзеці пакутуюць ад “нястачы маці”, а тыя, каму не хапае бацькі, — толькі ад яго “адсутнасці”.
    I сапраўды, ва ўсім свеце маці бяруць на сябе большую адказнасць за выхаванне дзяцей, a малыя дзеці хутчэй звяртаюцца да іх за падтрымкай [Hartup, 1989]. Больш таго, грудныя дзеці і іх маці маюць надзіва скаардынаваныя біялагічныя сістэмы, якія абумоўліваюць і ўзаемную прывязанасць. Тым не менш, некаторыя сучасныя бацькі ўсё больш і больш часу аддаюць дзецям, а даследчыкі, адпаведна, больш імі цікавяцца. Адзін са знакамітых даследчыкаў ролі бацькі як выхавальніка Рос Парк [Park] піша, што бацька можа быцьтакім жа адданым, спагадлівым выхавальнікам, якім бывае звычайна маці. I хоць у асноўным маці клапоцяцца пра сваіх дзяцей, бацька таксама здольны рабіць гэта (ва ўсялякім разе, тады, калі за імі сочаць даследчыкі). I хоць малыя аддаюць перавагу маці, калі яны чымсьці ўстрывожаны, але, застаўшыся ў адзіноце, засмучаюцца адсутнасцю бацькі не менш, чым адсутнасцю маці. Больш таго: дзеці, якіх бацька дапамагаў спавіваць, купаць і карміць, цярплівей пераносяць прысутнасць незнаёмага чалавека. Дашкольнікі, у
    выхаванні якіх актыўна ўдзельнічаў бацька, вырастаюць асабліва добрымі, чулымі і сардэчнымі людзьмі [Koestner& others, 1990].
    А што датычыць розніцы ў метадах узаемадзеяння з дзецьмі, то псіхолагі выявілі і яе. Мужчыны радзей усміхаюцца (яны наогул рэдка ўсміхаюцца). Большую частку часу, праведзенага з дзецьмі, яны аддаюць хутчэй гульні з імі, чым клопату аб іх (асабліва з сынамі). I гуляюць яны з дзецьмі з большым запалам, чым маці [Parke, 1981].
    Аднак бацькі, якія з’яўляюцца асноўнымі выхавальнікамі дзіцяці, клапоцяцца аб іх гэтак жа, як і маці. Гэта сведчыць аб тым, што адрозненне бацька—маці абумоўлена не біялагічна, а мае сацыяльныя карані. Доследы з жывёламі пацвярджаюць гэта. Калі муж і жонка Харлоу змяшчалі ў адну клетку сем’і малпаў, то малпыбацькі абаранялі сваіх дзяцей і ставіліся да іх з пяшчотай.
    У поўных сем’ях ёсць істотная перавага: узаемныя клопаты бацькоў адзін аб адным. Маці і бацькі, якія падтрымліваюць адзін аднаго і праяўляюць узаемную згоду пры выхаванні дзіцяці, бываюць больш уважлівымі ў адносінах да дзяцей і больш адчуваюць сваю бацькоўскую адказнасць [Dickie, 1987],
    Дзякуючы такім даследаванням, паняцце “бацькоўства" набывае іншы сэнс. “Быць бацькам" раней азначала быць біялагічнай прычынай цяжарнасці. Усё часцей “быць маці" і “быць бацькам" азначае бацькоўства наогул.
    IJzendoorn & Kroonenberg, 1988]. Як растлумачыць гэтае адрозненне?
    Навуковыя даследаванні ва ўсім свеце паказваюць, што некаторыя дзеці больш здольны да фарміравання надзейнай прывязанасці, падобна да таго, як з самага нараджэння адно дзіця лягчэй супакоіць, суцешыць, стрымаць, а другое — цяжэй. Але адрозненні ў паводзінах дзяцей тлумачацца не толькі іх тэмпераментам. У значнай меры на прывязанасць уплываюць паводзіны маці. Мэры Айнсворт перш назірала за маці з дзецьмі ў іх дамах на працягу першых 6 месяцаў, a потым—за аднагадовымі ў незнаёмых сі
    туацыях і без маці [Ainsworthe, 1979]. Чуллівыя, уважлівыя маці, якія ўвесь час назіралі за тым, што робяць іхнія дзеці, і належным чынам рэагавалі, мелі дзяцей з трывалай прывязанасцю да сябе. Менш ласкавыя, абыякавыя маці, якія толькі пад настрой звярталі ўвагу на сваіх дзяцей, а ў астатні час ігнаравалі іх, мелі дзяцей з ненадзейнай прывязанасцю. A доследы, што праводзіў Харлоу з малпамі, якія выхоўваліся сярод нежывых штучных маці, далі зусім незвычайныя вынікі. Апынуўшыся ў незнаёмай сітуацыі без сваіх псеўдамацярок, маленькія малпы не толькі збянтэжыліся, — іх ахапіў жах.
    Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 79
    Прывязанасць ранняга дзяцінства з гадамі слабее. Незалежна ад таго, дзе выхоўваецца дзіця — дома або ў дзіцячай установе, дзе яно жыве — у Паўночнай Амерыцы, Гватэмале або ў пустыні Калахара, яго страх пры магчымасці быць разлучаным з бацькамі найвышэйшы каля 13месячнага ўзросту, а потым паступова зніжаецца [Kagan, 1976]. 3 цягам часу дзіця знаёміцца з рознымі сітуацыямі і ахвотней ўваходзіць у кантакт з незнаёмымі людзьмі.
    Аднак ці азначае гэта, што з гадамі, па меры сталення мы губляем патрэбу ў чыёйсьці любові і прывязанасці да сябе? Наўрад. Наша здольнасць любіць узрастае, і мы заўсёды рады дакрануцца да тых, каго любім, абняць іх. Пачуццё ранняй прывязанасці слабее, каб дзіця магло смялей уступаць у жыццё. Можна было б нават сказаць, што ўвесь жыццёвы цыкл чалавека зводзіцца да прыкрага чаргавання: ад камфорту плода ва ўлонні маці да яго раз’яднання з ёй пры нараджэнні, ад дзіцячай прывязанасці да юнацкага адлучэння, ад прывязанасці ў шлюбе і бацькоўстве да разлукі ў смерці.
    Уплыў прывязанасці. Ці мае трывалая дзіцячая прывязанасць добратворны ўплыў? Ці можна па прывязанасці прадказаць будучую сацыяльную кампетэнтнасць чалавека? У сталым узросце некаторыя нашы рамантычныя закаханасці дэманструюць рэшткі дзіцячай трывалай і даверлівай або нетрывалай і трывожнай прывязанасці [Feeney & Noller, 1990; Hazan & Shaver, 1990; Simpson, 1991]. Але ці можна па ранняй прывязанасці прадказаць нашы далейшыя сацыяльныя паводзіны?
    Трывалая прывязанасць садзейнічае развіццю сацыяльнай кампетэнтнасці. Даследчыкі з універсітэта штата Мінесота [Sroufe, 1983] назіралі за дзецьмі, якія мелі трывалую прывязанасць ва ўзросце ад 12 да 18 месяцаў: карысталіся сваімі маці як надзейнымі дарадчыкамі і памочнікамі ў азнаямленні з навакольным светам і як сховішчам пры небяспецы. Калі зноў звярнулі ўвагу на гэтых дзяцей ужо ва ўзросце 23 гадоў, то заўважылі ў іх
    паводзінах большую ўпэўненасць у параўнанні з аднагодкамі. Пры выкананні даволі складаных заданняў тыя праяўлялі энтузіязм і настойлівасць, былі ўважлівымі да іншых дзяцей.
    На думку некаторых псіхолагаў, сацыяльная адаптаванасць гэтых дзяцей абумоўлена не гэтулькі ранняй прывязанасцю, колькі далейшымі ўважлівымі і клапатлівымі адносінамі з боку бацькоў [Lamb, 1987]. Больш таго, сацыяльна прыстасаваныя бацькі і іх дзеці маюць аднолькавыя гены, што і абумоўлівае падабенства тэмпераментаў.
    Незалежна ад гэтага вучоны Эрык Эрыксан заўважае, што дзеці з моцнай прывязанасцю ўступаюць у жыццё з пачуццём трывалага даверу: навакольны свет здаецца ім прадказальным і надзейным. Дзіця, якое дазваляе сваім бацькам пакінуць яго аднаго — гэта дзіця, упэўненае, што яны вернуцца. Эрыксан тлумачыў гэты трывалы давер не пазітыўным уплывам асяроддзя або прыроджаным тэмпераментам, а ўзаемадачыненнямі з бацькамі. Ён зрабіў выснову, што дзеці, якім пашанцавала ў жыцці на чулых і любячых выхавальнікаў, усё далейшае жыццё ставяцца да іншых хутчэй з даверам, чым са страхам.