Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Упэўнены, што добры эмацыянальны “клімат” у сям’і патрабуе большай увагі бацькоў да сваіх дзяцей, Цыглер выступае за тое, каб ЗША далучыліся да ўсіх цывілізаваных нацый па ажыццяўленні нацыянальнай палітыкі па ўмацаванні сям’і, у прыватнасці, па арганізацыі сумеснага адпачынку падчас водпуску [Zigler & Frank, 1988].
Некаторыя псіхолагі, уключаючы Сандру Скар, лічаць, што якасны догляд за дзецьмі ў дзіцячых установах не перашкаджае ўзнікненню трывалай прывязанасці дзяцей да бацькоў. Пры гэтым Алісон КларкСцюарт заўважае, што крыху большае непаслушэнства дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячых установах, — гэта сведчанне іх большай незалежнасці і ўпэўненасці ў сабе [ClarkeStewart, 1989]. Яна не здзівілася б вынікам двух новых даследаванняў, прысвечаных якаснаму догляду за дзецьмі ва ўстановах ЗША і Швецыі [Andersson, 1989; Field, 1990]. Паводле гэтых даследаванняў, дзеці, якія ў першыя 6 месяцаў жыцця мелі якасны догляд у дашкольнай установе, у школе праявілі лепшыя веды, былі больш таварыскімі ў параўнанні з аднагодкамі.
Даследаванне праблемы бацькоўскага догляду за дзецьмі і догляду ва ўстанове выявіла (і гэта цікавы факт), што бацькі ўдзяляюць дзецям няшмат часу— незалежна ад таго, працуюць яны альбо не. Адзін эксперымент паказаў, што маці, якія працуюць, удзяляюць дзецям у сярэднім 11 хвілін, а бацькі — 8 хвілін у дзень на такія заняткі, як сумеснае чытанне, размовы і гульні з імі. Маці, якія не працуюць, удзяляюць сваім дзецям таксама няшмат часу — усяго каля 30 хвілін у дзень [Timmer & others, 19851986], Мала хто не пагодзіцца з фактам, што паўмільёна дашкольнікаў, якія застаюцца фактычна ў адзіноце, пакуль іхнія бацькі на працы, заслугоўваюць лепшага. Гэта самае можа сказаць і пра дзяцей, якія проста існуюць 9 гадзін у дзень у дрэнна абсталяваных дзіцячых установах з недахопам выхавальнікаў, з іх недастатковай прафесійнай падрыхтоўкай і мізэрнай заработнай платай. Усім дзецям патрэбны роўныя цёплыя ўзаемаадносіны з людзьмі, якім яны павінны давяраць.
Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 83
Грамадства, якое менш клапоціцца пра выхавальнікаў сваіх будучых грамадзян, чым аб якіхнебудзь трубах, што пацяклі, атрымлівае штогадовую змену кадраў у гэтых установах, якая набліжаецца да 50% [Wingert & Kantrowitz, 1990].
"Сярод псіхолагаў і экспертаў па праблемах выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту існуе згода наконт таго, што выхаванне дзяцей у дашкольных установах само па сабе не з’яўляецца фактарам рызыкі ў іх жыцці; хутчэй за ўсё хібам у выхаванні садзейнічаюць нездавальняючы догляд ва ўстановах і дрэнныя ўмовы для выхавання ў сям'г'
Сандра Скар, 1990
Самаўсведамленне. Самае важнае сацыяльнае дасягненне маленства — гэта фарміраванне прывязанасці. А самае важнае сацыяльнае дасягненне дзяцінства—пазітыўнае самаўсведамленне. Пад канец дзяцінства, прыкладна да 12 гадоў, у большасці дзяцей ужо сфарміруецца ўсведамленне саміх сябе — пачуццё ўласнай годнасці і сацыяльнай ідэнтычнасці. Але калі і як развіваецца самаўсведамленне? I якім чынам бацькі могуць выхаваць у дзіцяці пачуццё самапавагі?
“Ці ўсведамляе мая дачка самую сябе — ці ведае яна, што адрозніваецца ад іншых?” Малое дзіця не можа размаўляць, таму мы не можам спытаць у яго пра гэта. Магчыма, паводзіны самога дзіцяці даюць ключ да разумення пачатку працэсу самаўсведамлення. У 1877 годзе біёлаг Чарльз Дарвін выказаў думку, што гэты працэс пачынаецца, калі дзіця пазнае сябе ў люстэрку. Калі кіравацца гэтым прынцыпам, то самаўсведамленне развіваецца к году жыцця. Прыкладна з 6 месяцаў дзіця цягнецца да люстэрка, каб дакрануцца да сваёй выявы як да іншага дзіцяці [Damon & Hart, 1982, 1988].
Як можна даведацца, калі дзіця пазнае ў дзяўчынцы, якую бачыць у люстэрку, самую сябе, а не якуюнебудзь іншую дзяўчынку? У адным простым эксперыменце з люстэркам даследчыкі непрыкметна намалявалі ружовую плямку
на насах дзяцей перад тым, як пасадзіць іх перад люстэркам. Дзеці ва ўзросце 1518 месяцаў, убачыўшы плямку на носе, дакраналіся да яе пальцам [Gallup & Suarez, 1986]. Відавочна, такія дзеці ўжо маюць уяўленне пра выгляд свайго твару. Яны быццам здзіўляюцца: “Што гэтая пляма робіць на маім носе?"
Пачынаючы з простага пазнавання сябе, самаўсведамленне паступова развіваецца. К школьнаму ўзросту дзеці ўжо ўмеюць характарызаваць сябе, ведаюць сваю групавую прыналежнасць, свой пол і свае фізіялагічныя асаблівасці. Яны пачынаюць усведамляць свае ўменні і здольнасці ў той або іншай сферы. Яны маюць уяўленне пра станоўчыя рысы, якія хацелі б мець. К 18гадоваму ўзросту вобразы саміх сябе становяцця стабільнымі.
Уяўленне дзяцей пра саміх сябе моцна ўплывае на іх паводзіны. Дзеці з пазітыўным самаўсведамленнем бываюць больш даверлівымі, незалежнымі, аптымістычнымі, гаваркімі [Maccoby, 1980]. I тут паўстае вельмі важная праблема: якім чынам бацькі могуць садзейнічаць фарміраванню пазітыўнага самаўсведамлення? Як стыль выхавання ўплывае на дзяцей?
Стыль выхавання бывае розны. Адны бацькі караюць дзяцей фізічна, другія ўгаворваюць. Адны бываюць строгімі, другія — уступлівымі. Некаторыя бацькі здаюцца абыякавымі да сваіх дзяцей, іншыя — абдымаюць і цалуюць іх. Ці ўплываюць такія розныя адносіны да дзяцей на іх паводзіны?
Найбольш даследаваным аспектам узаемаадносін бацькоў і дзяцей з’яўляецца праблема метадаў і межаў бацькоўскага кантролю. Некаторыя даследчыкі выдзяляюць 4 стылі адносінаў бацькоў да дзяцей: 1) аўтарытарны; 2) аўтарытэтны; 3) патуральніцкі; 4) адмоўнаабыякавы.
Бацькі, якія прытрымліваюцца аўтарытарнага стылю, устанаўліваюць правілы паводзінаў і чакаюць безумоўнага падпарадкавання: “He замінай гаварыць!”, “He пакідай беспарадку ў пакоі!”, “He затрымлівайся на вуліцы, a то пашкадуеш!”, “Чаму?” “Таму, што я так сказала!”
Бацькі, што практыкуюць аўтарытэтны стыль, бываюць адначасова і патраба
84 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
вальнымі, і чулымі. Яны ажыццяўляюць кантроль за дзецьмі, устанаўліваючы правілы паводзінаў, і адначасова тлумачаць свае матывы, асабліва старэйшым дзецям, дапускаючы нават абмеркаванне правілаў.
Бацькі, што дазваляюць ўсё, падпарадкоўваюцца жаданням дзяцей. Яны не патрабавальныя і рэдка караюць дзяцей (патуральніцкі стыль).
Пры адмоўнаабыякавых адносінах бацькі самаўхіляюцца ад выхавання дзяцей. Яны нічога ад іх не чакаюць і мала ім даюць у духоўным сэнсе.
Даследаванні сведчаць аб тым, што дзеці з высокаразвітым пачуццём уласнай годнасці, самастойныя і сацыяльна прыстасаваныя звычайна маюць добразычлівых, чулых, аўтарытэтных бацькоў. I хоць у большасці выпадкаў аб’ектамі эксперыментаў былі дзеці сярэдняга класу белай расы, вывучэнне дзяцей іншых рас пацвердзіла сацыяльныя і акадэмічныя перавагі аўтарытэтнага стылю выхавання [Coopersmith, 1967; Buri & others, 1988; Baumrind, 1991].
Чым можна растлумачыць такія вынікі? Як мы ўбачым з далейшых раздзелаў кнігі, дзеці, паводзіны якіх кантралююцца, вырастаюць мэтанакіраванымі і ўпэўненымі ў сабе. Людзі, якім у дзяцінстве не хапала кантролю, часцей за ўсё адчуваюць сябе бездапаможнымі і непрыстасаванымі. Дзеці, якія адчуваюць дастаткова кантролю, каб суадносіць свае паводзіны са сваім выбарам (“Я падпарадкоўваюся, таму што я паслухмяны”), засвойваюць незалежны стыль паводзінаў. Дзеці, якіх сілком прымушаюць штосьці рабіць (“Я падпарадкоўваюся, інакш буду мець непрыемнасці”), звычайна не засвойваюць такога стылю.
3 чатырох вышэйзгаданых відаў адносінаў паміж дзецьмі і бацькамі аўтарытэтны стыль забяспечвае найбольшы кантроль па дзвюх прычынах. Папершае, аўтарытэтныя бацькі адкрыта абмяркоўваюць сямейныя нормы паводзінаў, даводзяць іх да малодшых дзяцей і тлумачаць старэйшым. Калі правілы паводзінаў здаюцца добраахвотнымі, а не навязанымі сілком, дзеці вырастаюць больш адказнымі [Baumrind, 1983; Lewis, 1981]. Па
другое, калі бацькі ўкараняюць правілы з прадказальнымі вынікамі, то і самі дзеці вучацца кантраляваць сябе. Нагадаем, што немаўляты адчуваюць большую прывязанасць да тых бацькоў, якія ўважліва і прадказальна рэагуюць на іхнія паводзіны. Такія дзеці надзелены пачуццём самакантролю.
Перш чым рабіць высновы наконт эфектыўнасці розных стыляў выхавання, звернем увагу на адну дэталь. Факты сведчаць аб карэляцыйным характары ўзаемадзеяння бацькоў з дзецьмі. Гэта значыць, што некаторыя стылі выхавання (скажам, цвёрды, але адкрыты) звязаны з канкрэтнымі вынікамі (сацыяльнай кампетэнтнасцю). Але варта памятаць: карэляцыя не абавязкова дэманструе прычыну і вынік. Могуць існаваць іншыя тлумачэнні (мал. 3.3). Напэўна, памяркоўныя, спакойныя дзеці самі маюць большы давер і добрыя адносіны да сябе з боку бацькоў, чым менш паслухмяныя і менш здольныя да супрацоўніцтва.
Мал. 3.3. Тры магчымыя тлумачэнні карэляцыі паміж аўтарытэтнымі бацькамі і сацыяльнай прыстасаванасцю дзяцей.
Або возьмем такі факт: аўтарытэтныя бацькі часта бываюць больш адукаванымі і радзей пераносяць стрэсы беднасці ці нядаўняга скасавання шлюбу — фактары, якія ўплываюць на дзіцячую самастойнасць [Hetherington, 1979]. А мо самастойныя бацькі і іх самастойныя дзеці маюць агульныя гены, якія абумоўліваюць сацыяльную адаптаванасць? Веды аб тым, што паводзіны бацькоў звязаны з паводзінамі дзяцей, яшчэ не даказваюць, што мы маем прычыну і вынік.
Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 85
Калі мы разглядаем парады эксперта па праблемах выхавання дзяцей, то павінны памятаць, што кожная парада адлюстоўвае сістэму каштоўнасцей самога дарадчыка. Калі канчальным вынікам дзіцячага выхавання павінна стаць безумоўная падпарадкаванасць, тады можа быць рэкамендаваны аўтарытарны стыль выхавання. А калі канечны вынік — самастойнасць і таварыскасць, тады рэкамендуецца цвёрды, адкрыты, аўтарытэтны стыль выхавання. Розныя эксперты маюць розную сістэму каштоўнасцей, што дапамагае зразумець асобныя разыходжанні ў іх поглядах.
Бацькі ў працэсе выхавання дзяцей сутыкаюцца і з супярэчлівымі парадамі, і са стрэсамі. I сапраўды, патрэбны сотні тысяч даляраў, каб вырасціць дзіця да 20ці гадоў, і гэта суправаджаецца не толькі прыемнымі эмоцыямі, але і горыччу, і раздражненнем.
Аднак для большасці бацькоў дзіця з’яўляецца біялагічнай і сацыяльнай спадчынай — персанальным укладам чалавека ў будучыню ўсяго чалавецтва. Перафразуючы псіхіятра Карла Юнга, можна сказаць, што мы працягваем руку назад і дакранаемся да нашых бацькоў, а праз дзяцей нашых дзяцей мы працягваем руку ў будучыню, якую ніколі не ўбачым, але аб якой мы, тым не менш, павінны клапаціцца.