Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Культура і выхаванне дзяцей. Сацыяльныя каштоўнасці розняцца не толькі з пункту гледжання экспертаў, але і ў залежнасці ад часу і месца. Якія дзеці вам падабаюцца больш — незалежныя або падпарадкаваныя?
Калі вы жывяце ў Еўропе або ў Паўночнай Амерыцы, то, верагодна, аддаяце перавагу першым. Большасць бацькоў у заходнееўрапейскіх грамадствах жадаюць, каб іхнія дзеці навучыліся думаць самастойна. “Ты сам адказны за сябе, — кажуць нам у школе і дома. — Дзейнічай у адпаведнасці са сваім сумленнем. Будзь верны самому сабе. Вызначы свае здольнасці. Задавальняй свае асабістыя патрэбы”. Але культурныя каштоўнасці з часам мяняюцца. Паўстагоддзя таму бацькі ў Заходняй Еўропе аддавалі перавагу па
слухмянасці, павазе і чуласці ў адносінах да іншых [Alwin, 1990; Remley, 1988]. “Будзь верны сваім традыцыям, — вучылі яны дзяцей. — Будзь адданы сваёй краіне і яе гісторыі. Паважай бацькоў і старэйшых”.
Культуры розных краін маюць свае традыцыі. У адрозненне ад большасці заходніх еўрапейцаў, якія выхоўваюць у сваіх дзецях пачуццё незалежнасці, некаторыя азіяцкія і афрыканскія культуры канцэнтруюць увагу на выхаванні эмацыянальнай блізкасці. Дзецям там не выдзяляюць асобных пакояў, іх не пасылаюць у яслі або іншыя дзіцячыя ўстановы, яны звычайна спяць з матулямі, a ўвесь дзень праводзяць з якімнебудзь сямейнікам [Roland, 1988; Whiting & Edwards, 1988]. Дзеці ў краінах, дзе моцна развіты абшчынныя традыцыі, вырастаюць з развітым пачуццём “сямейнасці" — усведамленнем таго, што калі дзіця ганьбіць сябе, яно тым самым ганьбіць усю сваю сям’ю. У параўнанні з заходнімі еўрапейцамі, жыхары Кітая і Японіі, напрыклад, праяўляюць большую сарамлівасць у стаўленні да чужых людзей і большую занепакоенасць сацыяльнай гармоніяй і вернасцю традыцыям [Bond, 1988; Cheek & Melchior, 1990; Triandis & others, 1988], “Mae бацькі будуць расчараваныя мной”, — так думаюць 7% амерыканскіх ды італьянскіх падлеткаў, 14% аўстралійскіх і амаль 25% падлеткаў у Тайвані і Японіі [Atkinson, 1988].
Калі людзі жывуць у краіне, культурныя традыцыі якой розняцца ад традыцый іхняй радзімы, то з цягам часу гэтае адрозненне памяншаецца, але рэдка знікае зусім. Напрыклад, Мэры СтопРоу і Рэйман Кочрэйн запрасілі бацькоў у Брытаніі скласці спіс 13 найбольш важных рысаў характару дзяцей [StopesRoe & Cochrane, 1990]. 2/3 заходнеазіяцкіх бацькоўімігрантаў і толькі 1/5 частка мясцовага белага насельніцтва паставілі “паслухмянасць” у лік трох найбольш важных якасцей. Сярод моладзі культурныя адрозненні былі выяўлены менш яскрава, але ўсё ж даволі значна. Такая сацыяльная шматстайнасць можа прымусіць нас, прадстаўнікоў якойнебудзь адной культуры, перагледзець вартасці нашых традыцый.
86 Часгка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
Уплыў біялагічных і сацыяльных фактараў на развіццё чалавека: падсумаванне
Кожны пагодзіцца з тым, што ўсе мы падлягаем уплыву нашых генаў і нашага жыццёвага досведу. Пытанне заключаецца ў ступені ўплывовасці кожнага фактару. Калі гаворка ідзе пра такія фізічныя прыкметы, як колер валасоў, то тут дамінуе генетычны фактар. Што датычыць псіхалагічных асаблівасцей, то тут не ўсё ясна. У раздзеле 11 “Інтэлект" мы разгледзім вострыя спрэчкі аб уплыве генаў і навакольнага асяроддзя на інтэлект. У гэтым раздзеле мы разгледзім некалькі цікавых прыкладаў таго, як прырода і сацыяльнае асяроддзе ўплываюць на развіццё асобы.
Немаўляты і малыя дзеці не здольны ўдзельнічаць у тэстах, таму даследчыкі назіраюць за іх паводзінамі і робяць высновы аб іх тэмпераменце. Як мы ўжо адзначалі, дзеці нараджаюцца з рознымі тэмпераментамі. Але ці з’яўляюцца спадчыннымі такія адрозненні? Здаецца, так. Селекцыянеры выбарачна спарваюць сабак, коней і іншых жывёл, каб атрымаць пароду альбо гарачых, альбо спакойных жывёл. Пры эксперыментальным селекцыйным развядзенні звычайных мышэйальбіносаў фінскі псіхолаг Кірсці Лагерспетц выбірала самых агрэсіўных і спарвала іх, а потым выбірала найменш агрэсіўных і таксама спарвала іх паміж сабой. Паўтарыўшы гэты эксперымент на 26 пакаленнях мышэй, яна атрымала генерацыю агрэсіўных і генерацыю спакойных мышэй [Lagerspetz, 1979],
Калі вучоны Стэфан Суомі змясціў ад прыроды “схільных да нервовасці” ў адрозненне ад “бестурботных” маленькіх малпаў да іх прыёмных маці, якія самі былі нервовымі або дабрадушнымі, спадчыннасць перамагла жыццёвыя ўмовы [Suomi, 1987]. У параўнанні са спакойнымі,
Цікава, што частата нараджэння блізнятаў у розных рас—розная. На Каўказе блізняты нараджаюцца ўдвая часцей, чым у Азіі, але ўдвая радзей, чым у Афрыцы.
нервовыя малпяняты пакутліва пераносілі разлуку са сваімі маці, нават калі іх даглядалі ўраўнаважаныя, дабрадушныя прыёмныя маці.
Мяркуючы па выніках даследаванняў блізнятаў (глядзіце ніжэй), гены ўплываюць таксама і на тэмперамент [Matheny, 1989]. Больш таго, нованароджаныя розных рас выяўляюць, як правіла, розныя тэмпераменты.Немаўляты каўказскага і афрыканскага паходжання звычайна больш раздражнёныя і рэактыўныя, чым кітайскія дзеці або дзеці амерыканскіх індзейцаў (у якіх агульнае азіяцкае паходжанне). Напрыклад, малыя дзеці каўказскага паходжання выказваюць больш энергічную рэакцыю, калі ім забараняюць штонебудзь рабіць, распранаюць або накрываюць коўдрай, у параўнанні з дзецьмі індзейцаў племені наваха [Freedman, 1979],
Даследаванне блізнятаў
Селекцыйнае развядзенне жывёл мяняе спадчыннасць, але не асяроддзе, выяўляючы тым самым яе ўплыў. Але ці можна зрабіць наадварот — змяніць асяроддзе, а не спадчыннасць, — каб зразумець уплыў асяроддзя? На наша шчасце, прырода дала нам гатовыя аб’екты для такога эксперымента — блізнятаў. Аднаяйцавыя блізняты, што развіліся з адной аплодненай яйцаклеткі, якая потым раздзяляецца на дзве, бываюць генетычна аднолькавымі.
Рознаяйцавыя блізняты, якія развіваюцца з розных яйцаклетак, генетычна бываюць не больш падобнымі адзін на аднаго, чым звычайныя браты і сёстры.
Ці больш падабенства ў характарах аднаяйцавых блізнятаў (якія з’яўляюцца генетычнай копіяй адзін аднаго), чым у рознаяйцавых? Каб адказаць на гэтае пытанне, Брыджыт ФлодэрусМірхед з калегамі правяла тэставанне на экстравертнасць (скіраванасць вонкі) і неўратычнасць (эмацыянальную нестабільнасць) амаль 13 тысяч пар шведскіх аднаяйцавых і рознаяйцавых блізнятаў [FloderusMyrhed, 1980]; гэта самае зрабілі Рычард Роўз і яго калегі з 7 тысячамі пар фінскіх блізнятаў [Rose & others, 1988] і А.С.Хіт
Раздзел 3 Развіццё дзіцяці 87
разам з калегамі [Heath & others, 1989] з 3810 парамі аўстралійскіх блізнятаў. Вынікі даследавання: і па экстравертнасці, і па неўратычнасці аднаяйцавыя блізняты выявілі значна большае падабенства, дэманструючы генетычную абумоўленасць абедзвюх характарыстык.
Іншыя якасці асобы таксама адлюстроўваюць ўплыў генаў. Джоўн Лоўлін і Роберт Нікалс задалі мноства пытанняў 850 парам амерыканскіх блізнятаў [Loehlin & Nichols, 1976]. Яны зноўтакі выявілі, што аднаяйцавыя блізняты мелі большае падабенства паміж сабой, асабліва ў здольнасцях, уласцівасцях і нават у інтарэсах. Аднак большасць аднаяйцавых блізнятаў прызнавалі, што адносіны да іх з боку іншых людзей, былі аднолькавымі, і менавіта гэтым стаўленнем, а не генетычнымі фактарамі можна растлумачыць іх большае сацыяльнае падабенства ў параўнанні з рознаяйцавымі блізнятамі. Але Лоўлін і Нікалс не пагаджаюцца з гэтым. Аднаяйцавыя блізняты, да якіх бацькі ставіліся аднолькава, былі падобнымі адзін на аднаго не больш, чым аднаяйцавыя блізняты, да якіх ставіліся парознаму.
Разлучаныя блізнятпы. Уявіце сябе навуковафантастычны эксперымент, у якім хтосьці дзеля цікавасці вырашае разлучыць аднаяйцавых блізнятаў пры нараджэнні і выхоўваць іх у розных асяроддзях. Ці будуць такія блізняты розніцца адзін ад аднаго больш за тых, якія выхоўваюцца разам? Калі так, разважае наш вучоныфантаст, застаецца толькі браць у разлік асяроддзе. Фактычна ў многіх выпадках абставіны і ствараюць такія ўмовы.
Так, у 1979 годзе псіхолаг з універсітэта штата Мінесота Томас Бушар прачытаў у газеце артыкул аб уз’яднанні 39гадовых блізнятаў, разлучаных з дзяцінства, і выкарыстаў гэтую магчымасць. Даставіўшы іх самалётам у Мініапаліс, правёў з імі шэраг разнастайных доследаў. Ён шукаў адрозненні паміж імі, але ўбачыў толькі дзівоснае падабенства блізнятаў Джыма Люіса і Джыма Спрынгера [Holden, 1980]. Абодва ажаніліся з жанчынамі па імені Лінда, скасавалі шлюб і зноў ажаніліся з жанчынамі па імені Бэці.
У аднаго быў сын Джэймс Алан і ў другога — Джэймс Алан. Абодва мелі сабак па мянушцы Той, курылі “Салем”, колцамі выпускаючы дым праз нос, займалі пасады, роўныя па статусу пасадзе шэрыфа, вадзілі “Шэўрале”, грызлі кіпці да крыві, захапляліся гонкамі аўтамабіляў для перавозкі жывёлы, мелі майстэрні ў падвалах сваіх дамоў і змайстравалі белыя лаўкі між дрэваў у сваіх дварах. Абодва мелі падобныя недамаганні: прыблізна ў адзін і той жа час патаўсцелі на 10 фунтаў, а потым скінулі вагу; абодва пакутавалі ад — як ім здавалася — сардэчных прыступаў і абодва ва ўзросце 18 гадаў мелі галаўны боль пасля абеду.
Аднаяйцавыя блізняты Оскар Стор і Джэф Юф таксама выявілі дзіўнае падабенства. Адзін быў выхаваны сваёй бабуляй у Германіі ў духу капіталізму і нацызму, а другі — бацькам на ўзбярэжжы Карыбскага мора ў духу іудаізму. Тым не менш, у іх шмат агульных звычак і якасцей. Ім падабаюцца вострыя стравы і салодкія лікёры, яны маюць звычку засынаць перад тэлевізарам, спускаць ваду ў туалеце перад тым, як ім карыстацца, насіць эластычныя бранзалеты на запясці, мачаць лустачкі хлеба з маслам у каву. Стор паводзіць сябе як гаспадар у адносінах да жонкі і крычыць на яе, як гэта рабіў Юф перад тым, як развесціся.
3 дапамогай газетных і часопісных публікацый Бушар і яго калегі знайшлі і вывучылі каля 50 пар аднаяйцавых блізнятаў, выхаваных паасобку [Bouch & others, 1990]. Яны былі моцна ўражаны не толькі іх падабенствам знешняга выгляду і густаў, але і падабенствам здольнасцей, асобных рысаў характару і нават страхаў.
У Швецыі, дзе афіцыйна зарэгістравана 25 тысяч пар дарослых блізнятаў, Нэнсі Педэрсан і яе калегі [Pedersen & others, 1988] знайшлі 99 nap разлучаных аднаяйцавых і больш чым 200 пар разлучаных рознаяйцавых блізнятаў. У параўнанні з блізнятамі, што выхоўваліся разам, разлучаныя аднаяйцавыя блізняты мелі больш адрозненняў паміж сабой. Але пры паасобным выхаванні ў іх усё ж такі больш падабенства паміж сабой, чым у разлучаных двайнятаў, а разлучэнне не