• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    віднасць радыю, які незадоўга да таго быў вынайдзены адным фармацэўтам, які жыў у тым горадзе. Фармацэўт патраціў шмат грошай на выраб гэтага лякарства, але запатрабаваў за яго ў 10 разоў болей. Выраб лякарства абышоўся яму ў 200 даляраў, а за маленькую дозу яго ён запрасіў 2 тысячы. Муж хворай жанчыны Хайнц звяртаўся па дапамогу да знаёмых і прасіў пазычыць грошы на лякарства, але змог сабраць толькі палову патрэбнай сумы, каля тысячы даляраў. Ён сказаў фармацэўту, што яго жонка памірае, і папрасіў або прадаць яму лякарства танней або дазволіць пазней выплаціць астатнюю суму. Але фармацэўт адмовіў: “He, я вынайшаў гэтае лякарства, і я зараблю на ім грошы”. Ахоплены роспаччу Хайнц уварваўся ў аптэку, каб украсці лякарства для жонкі”.
    Як вы думаеце, ці павінен быў Хайнц красці лякарства? Што было справядлівым у яго дзеяннях, а што — не? Колберга цікавіла не столькі апраўданне або асуджэнне Хайнца (любы адказ на пытанне можна абгрунтаваць), колькі сам працэс абгрунтавання той альбо іншай высновы. Усе мы філосафымаралісты, лічыць Колберг, і нашы развагі на маральныя тэмы дапамагаюць скіроўваць нашы думкі і паводзіны ў належным кірунку.
    Колберг лічыў, што на шляху нашага інтэлектуальнага развіцця мы праходзім праз 6 стадый маралі — ад прасцейшых і канкрэтных уяўленняў да больш абстрактных і прынцыповых. Ён згрупаваў гэтыя 6 стадый у 3 базавыя ўзроўні: дамаральны, канвенцыйны і постканвенцыйны.
    Да дзевяці гадоў большасць дзяцей мае ўзровень дамаральны: гэта сканцэнтраванасць на ўласнай асобе (эгаізм). Яны падпарадкоўваюцца альбо каб пазбегнуць пакарання, альбо дзеля якойнебудзь выгады. (Вось адзін з адказаў, якія давалі дзеці на вышэйзгаданую маральную дылему: “Калі ваша жонка памрэ, то ў вас будзе шмат клопатаў”.)
    У падлеткавым узросце мараль звычайна ўздымаецца на канвенцыйны ўзровень, калі законы і сацыяльныя нормы шануюцца толькі таму, што гэта законы і нормы. Падлеткі ўжо здольныя ўспры
    / Агульны ўзровень (развіваецца / ў перыяд паміж познім дзяцін/ ствам і раннім юнацтвам)
    Мараль права і сацыяльных правілаў: здабываць адабрэнне ці
    пазбягаць нараканняў	j
    Эгаістычная мараль: пазбягаць пакаранняў ці здабываць канкрэтныя ўзнагароды
    Дамаральны ўзровень (развіваецца ў раннім дзяцінстве)
    Мал. 4.2. Маральная лесвіца Колберга.
    маць рэчы з пункта гледжання іншых людзей і падтрымліваць учынкі, якія ці ўхваляюцца большасцю, ці захоўваюць сацыяльны парадак. (Вось, напрыклад, адзін з адказаў, якія давалі падлеткі: “Калі вы ўкрадзеце лякарства, то вас палічаць злачынцам”.)
    Той, хто ўжо знаходзіцца на стадыі фармальных аперацый, можа дасягнуць трэцяга ўзроўню. Постканвенцыйная мараль пацвярджае агульнапрынятыя нормы (“Людзі маюць права на жыццё”) і падтрымлівае тыя ці іншыя асноўныя этычныя правілы (“Калі вы ўкрадзеце лякарства, то вы не вартыя абвешчаных вамі высокіх маральных прынцыпаў”.)
    Колберг прапанаваў супярэчлівую гіпотэзу, паводле якой гэтыя тры ўзроўні ўтвараюць своеасаблівую маральную лесвіцу (мал. 4.2). Ступені гэтай лесвіцы вядуць знізу ўверх — ад дамаральнага ўзроўню ў дзіцяці да свядомых этычных прынцыпаў сталага чалавека. Паслядоўнасць узроўняў не мяняецца. Мы ўступа
    7 Зак. 376
    98 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    Ці павінны мы пагадзіцца з тым, што постканвенцыйны, характэрны для заходніх краін узровень уяўлення аб маралі, прапанаваны Колбергам, і сапраўды “самы высокі” і “дасканалы” ўзровень? Ці пайшла б на карысць грамадству наша адмова ад агульнапрынятых маральных нормаў і прынцыпаў, калі б мы ўсе паслядоўна прытрымліваліся сваіх суб'ектыўных уяўленняў аб універсальных этычных прынцыпах?
    ем на ніжэйшую прыступку і паступова ўзнімаемся ўверх.
    Навуковыя даследаванні пацвярджаюць, што ў розных культурах дзеці сапраўды развіваюцца ў паслядоўнасці, вызначанай Колбергам: ад дамаральнага ўзроўню і да канвенцыйнай стадыі [Edwards, 1981, 1982; Snarey, 1985, 1987]. Аднак постканвенцыйны ўзровень назіраецца ў асноўным сярод адукаваных колаў сярэдняга класа ў краінах, дзе пануе індывідуалізм, напрыклад, Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Таму крытыкі яго тэорыі сцвярджаюць, што яна не ўлічвае этычных падыходаў, прынятых у краінах з развітымі абшчыннымі традыцыямі, такіх, напрыклад, як Кітай і Папуа Новая Гвінея.
    Кэрал Гіліган заўважае таксама такое слабае месца канцэпцыі Колберга, як павышаная ўвага да асоб мужчынскага полу, бо менавіта яны адказвалі ў асноўным на яго пытанні [Gilligan, 1982; Attanucci, 1988]. Яна лічыць, што для жанчын маральнае сталенне — гэта не столькі справа абстрактнай справядлівасці, колькі этыка правільных узаемадачыненняў. Шмат жанчын (і некаторыя мужчыны) лічаць, што мараль больш абумоўлена асабістым эмацыянальным досведам, чым нейкімі абстрактнымі прынцыпамі. Калі карыстацца меркай Колберга, то можа здацца, быццам адрозненне паміж сістэмамі маральных прынцыпаў у розных жанчын — гэта іх асабісты недахоп.
    I хоць навуковыя даследаванні не выявілі вялікіх адрозненняў паміж мужчынскім і жаночым стаўленнем да маралі [Blake & Cohen, 1985; Friedman & others, 1987; Thoma, 1986], усётакі жанчыны часцей праяўляюць тое, што Гіліган назвала “этыкай клопату”. Выбары ў ЗША
    паказалі, што жанчыны часцей, чым мужчыны, падтрымліваюць выбарчую платформу Дэмакратычнай партыі, таму што ў яе праграме — паляпшэнне жыцця абяздоленых. Жанчыны часцей, чым мужчыны, займаюцца сацыяльнай дзейнасцю і набываюць прафесіі, звязаныя з выхаваннем дзяцей і клопатам пра іх. Дочкі часцей чым сыны бяруць на сябе догляд за старымі і бездапаможнымі бацькамі [Troll, 1987]. Адпаведна звесткам інстытута Гэлапа за 1989 год, дарослыя жанчыны ўдвая больш часу ўдзяляюць размовам са сваімі бацькамі, чым мужчыны.
    Маральны ўчынак. Нашы уяўленні аб маралі абумоўліваюць нашы размовы на гэтую тэму, але размовы самі па сабе мала значаць. Высокая мараль мае на ўвазе таксама добрыя ўчынкі, а яны залежаць не толькі ад нашых думак, але і ад сацыяльных варункаў. У час Другой сусветнай вайны ахоўнікамі ў канцэнтрацыйных лагерах станавіліся звычайныя “добрапрыстойныя” людзі, што страцілі чалавечы воблік пад моцным уплывам асяроддзя, у якім панавала зло [Arendt, 1963]. Імкненне людзей падманваць, праводзіць расавую дыскрымінацыю, курыць марыхуану абумоўлена не толькі іх схільнасцю да гэтых з'яў, але і сацыяльным уздзеяннем. Лепшым паказчыкам верагоднасці таго, што, скажам, студэнт вышэйшай навучальнай установы пачне курыць марыхуану, з'яўляецца колькасць яго сяброўстудэнтаў, якія ўжо кураць яе [Getting & Beauvais, 1987].
    Улічваючы магчымасць разыходжання паміж думкамі і ўчынкамі, эфектыўнае выхаванне маральных каштоўнасцей павінна канцэнтраваць увагу і на тым, і на другім. Мы можам развіваць маральнае пачуццё ў дзяцей, размаўляючы пра дабро і зло. Мы можам таксама навучыць дзяцей стрымліваць свае парыванні, адмаўляцца ад невялікіх выгод сёння дзеля значных — заўтра. Дзеці, якія навучаюц
    “Відавочна, што духоўныя каштоўнасці жанчын вельмі часта розняцца ад каштоўнасцей, якіх прытрымліваецца іншы пол”. Вірджынія Вулф, “Уласны пакой’’, 1929
    Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 99
    ца дзейнічаць такім чынам, вырастаюць больш спагадлівымі, лепш вучацца і, наогул, маюць лепшыя вынікі ва ўсіх сваіх пачынаннях [Funder & Block, 1989; Mischel & others, 1988, 1989],
    Мы можам звяртаць увагу дзяцей на справядлівыя, гуманныя і высакародныя ўчынкі, прыводзіць прыклады такіх учынкаў. Калі бацькі ўстанаўліваюць высокія маральныя стандарты і на справе пацвярджаюць тое, чаму вучаць, то высокія прынцыпы справядлівасці і гуманізму цалкам успрымаюцца дзецьмі. Гэта тычыцца бацькоў тых мужных і гуманных людзей, якія ратавалі яўрэяў у нацысцкай Еўропе [Oliner & Oliner, 1988].
    Маральныя перакананні замацоўваюцца адпаведнымі ўчынкамі. Як мы ўбачым у раздзеле 18 “Сацыяльная псіхалогія”, нашы ўчынкі ўплываюць на нашы схільнасці. Учынкам мы можам скіраваць нашы думкі ў тым або іншым напрамку і, наадварот, перакананні змушаюць нас зрабіць тое або іншае. Дзеля замацавання сваіх маральных прынцыпаў людзі могуць дзейнічаць у адпаведнасці з тымі,
    якія ў іх ёсць. Выстаяць, каб з намі лічыліся, распараджацца сваімі грашыма і сваёй энергіяй, сцвярджаць свае перакананні і адстойваць іх — гэта значыць мацней у іх паверыць.
    Сацыяльнае станаўленне
    Тэарэтык Эрык Эрыксан сцвярджае, што кожная жыццёвая стадыя мае сваю ўласную “псіхасацыяльную задачу” [Erikson, 1963]. Маленькія дзеці вырашаюць праблему даверу, затым — аўтаноміі (незалежнасці), пазней — ініцыятывы (табл. 4.1). Дзеці школьнага ўзросту развіваюць кампетэнцыю, упэўненасць у тым, што яны здольныя і працавітыя чалавечыя істоты. У юнацтве задача зводзіцца да сінтэзу мінулых, сучасных і будучых магчымасцей з тым, каб спасцігнуць сваё ўласнае “я”. Юных цікавяць пытанні: “Хто я TaKi?”, “Навошта мне дадзена жыццё?”, “Якімі маральнымі каштоўнасцямі я павінен кіравацца?”, “У што я веру?”. Эрыксан называе гэтае імкненне да паглыбленага самапазнання “пошукам ідэнтычнасці”.
    Табліца 4.1.	Стадыі псіхасацыяльнага развіцця (паводле Эрыксана)
    Прыблізны ўзрост Немаўля (першы год)	Фармулёўка задачы Давер альбо недавер Калі ўсе патрэбы задавальняюцца, то ў дзіцяці развіваецца пачуццё глыбокага даверу.
    Дзіця, якое пачынае хадзіць (другі год)	Самастойнасць альбо нясмеласць і сумненні Дзіця імкнецца да самастойнасці.
    Дашкольнік (35 гадоў)	Ініцыятыва альбо віна Дашкольнік вучыцца быць ініцыятарам розных спраў і імкнецца кантраляваць сябе.
    Вучань малодшых класаў (613 гадоў)	Кампетэнтнасць альбо пачуццё няпоўнавартасці Дзіця пачынае адчуваць сябе або ўпэўнена, або прыгнечана.
    Падлетак і юнак (1420 гадоў)	Ідэнтычнасць альбо блытаніна роляў Самавызначэнне праз спробу іграць розныя ролі з далейшым аб'яднаннем іх для фарміравання ідэнтычнасці.
    Ранні перыяд сталасці (2040 гадоў)	Інтымнасць альбо ізаляцыя Маладыя людзі імкнуцца да цесных кантактаў і набываюць здольнасць любіць.
    Сярэдні перыяд сталасці Прадуктыўнасць альбо застой
    (4060 гадоў)	Людзі сярэдняга ўзросту імкнуцца ўнесці свой уклад у грамадскае жыццё праз сям'ю і працу.
    Позні перыяд сталасці (пасля 60 гадоў)	Гармонія альбо роспач Разважаючы пра сваё жыццё, стары чалавек можа адчуваць і задаволенасць, і роспач.