Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
На ранняй стадыі хваробу Альцгеймера можна памылкова прыняць за звычайную забыўліваць. Роберт Сэйр успамінае, як бацька крычаў на яго ўжо хворую маці, патрабуючы “падумаць як трэба”, калі яна не магла ўспомніць, куды паклала тую або іншую рэч, а тым часам маці, збянтэжаная, засаромленая, усхваляваная, гатовая расплакацца, неўпапад шукала яе па ўсёй кватэры [Sayre, 1979]. Члены сям’і, якія даглядаюць бездапаможных старых, часта самі становяцца змучанымі, раздражнёнымі, скрытымі ахвярамі хваробы.
У аснове хваробы — распад нейронаў, якія выпрацоўваюць нейратрансмітэр ацэтылхалін. Памяць і мысленне чэз
110 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
нуць, пазбаўленыя гэтага жыццёва важнага хімічнага рэчыва. Ускрыццё выяўляе дзве відавочныя анамаліі нейронаў, якія выпрацоўваюць ацэтылхалін: усохлыя пратэінавыя валокны ў клетцы і маленькія камячкі перароджанай тканкі на канцах нейронных разгалінаванняў.
Дзве формы хваробы Альцгеймера бываюць спадчыннымі; адна звязана з дэфектам гена ў 21й храмасоме, а другая — у 19й [Marx, 1991]. 3 паглыбленнем нашых ведаў аб хімічных, нейронных і генетычных каранях хваробы Альцгеймера ўзрастаюць нашы надзеі на вылечванне людзей ад яе.
Кагнітыўныя змены
Адным з самых супярэчлівых пытанняў у вывучэнні жыццядзейнасці чалавека з'яўляецца пытанне аб тым, ці мяняюцца з узростам разам з паскораным фізічным старэннем такія пазнавальныя здольнасці чалавека, як памяць, інтэлект і іншае. Гэтае пытанне паўстае і ў вытворчай сферы: ці трэба выправоджваць старых на пенсію, ці, можа, лепш выкарыстоўваць іх веды і жыццёвы досвед і надалей? Бо ўвогуле існуе думка, што пажылыя людзі ў разумовых адносінах саступаюць моладзі [Kite & Johnson, 1988]. Гэта праўда ці звычайны стэрэатып мыслення?
Старэнне і памяць. Ранні перыяд сталасці — найлепшы час для вучобы і запамінання. У адным даследаванні Дэвід Шонфілд і БеціАн Робертсан запрасілі дарослых людзей розных узростаў вывучыць спіс з 24 слоў [Schonfield & Robertson, 1966], Потым даследчыкі папрасілі іх успомніць як мага больш слоў з гэтага спіса без усялякіх падказак. Як бачна на мал. 4.9, найбольш слоў успомнілі прадстаўнікі ранняга перыяду сталасці, і гэтае адкрыццё адпавядае той вядомай лёгкасці, з якой людзі гэтага ўзросту ўспамінаюць новыя назвы і апрацоўваюць складаную інфармацыю [Zacks & Hasher, 1988]. Падыспытныя ж, якім трэба было выбраць адзін правільны з мноства адказаў, увогуле не выявілі пагаршэння памяці. Такім чынам, эфектыўнасць запамінання ў сталых лю
Мал. 4.9. У гэтым даследаванні па запамінанні і распазнаванні выявілася, што здольнасць запамінаць новую інфармацыю пагаршалася ў раннім і сярэднім перыядах сталасці, але пры гэтым здольнасць распазнаваць вядомую інфармацыю амаль не мянялася [Schonfield & Robertson, 1966].
дзей залежыць ад характару задання: ці трэба проста распазнаць тое, што яны спрабавалі запомніць (мінімальнае пагаршэнне памяці), ці ўспомніць матэрыял без усялякіх падказак (большая ступень пагаршэння памяці).
Томас Крук і Робін Уэст пацвердзілі пагаршэнне працэсу запамінання, калі папрасілі 1 205 чалавек запомніць некалькі імёнаў [Crook & West, 1900]. На відэастужку запісалі 14 мужчын і жанчын, якія вымаўлялі сваё імя, карыстаючыся аднолькавай структурай фразы; “Прывітанне, мяне завуць Лары”. Потым гэтыя 14 чалавек зноў з'яўляліся перад удзельнікамі эксперымента і вымаўлялі другую фразу, напрыклад: “Я з Філадэльфіі”, забяспечваючы слыхавую і зрокавую падказку пры запамінанні імёнаў. Як бачна на мал. 4.10, удзельнікі эксперымента запаміналі больш імёнаў пасля іх другога і трэцяга прадстаўлення. Аднак, незалежна ад гэтага, прыпамінанне імёнаў у ранні перыяд сталасці пераўзыходзіла вынікі старэйшых узроставых груп.
Скаргі людзей сталага веку на сваю памяць часткова можна растлумачыць звычайнай забыўлівасцю. Калі 20гадовая дзяўчына не памятае, куды паклала ключы ад сваёй машыны, у яе проста псуецца настрой, а калі яе дзед шукае і не мо
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 111
жа знайсці свае ключы, ён засмучаецца і наракае на ўзрост. У сапраўднасці справа куды складаней. Калі вас просяць запомніць бессэнсоўную інфармацыю, выпадковы падбор складоў або нязначныя здарэнні, то чым чалавек старэйшы, тым больш памылак ён зробіць. Затое багаты жыццёвы вопыт старэйшых людзей дапамагае ім хутчэй запамінаць інфармацыю, якая ўтрымлівае якісьці сэнс. Такім чынам, іх здольнасць берагчы ў памяці асэнсаваную інфармацыю пагаршаецца менш [Graf, 1990; LabouvieVief & Shell, 1982; Perlmutter, 1983]. Менш пагаршаецца і “перспектыўная” памяць старых людзей — памяць аб тым, што трэба зрабіць: напрыклад, праглынуць таблетку пасля яды або купіць хлеба па дарозе дамоў [Einstein & McDaniel, 1990].
I яшчэ адна асаблівасць: і ў глыбокай старасці людзі мяняюцца і не падобныя адзін да аднаго. Калі вы ўпэўнены, што 20гадовыя моцна розняцца сваімі здольнасцямі да навучання, то майце на ўвазе: 70гадовыя адрозніваюцца яшчэ больш. Адны ва ўзросце 70 гадоў саступаюць у сваіх здольнасцях мо любому сярэднестатыстычнаму 20гадоваму чалавеку; іншыя — не толькі ні ў чым не саступаюць яму, а нават і пераўзыходзяць. Нейрапсіхолаг Міхела Галагер выявіла, што нават старыя пацукі маюць больш адрозненняў у параўнанні з маладымі. Адны
Узроставая група
Мал. 4.10. Згадванне новых імёнаў, якія гучалі адзін, два і тры разы, адбывалася лягчэй у раннім перыядзе сталасці, чым у старэйшым узросце.
старыя пацукі застаюцца такімі ж кемлівымі, як і самыя кемлівыя сярод маладых пацукоў, а іншыя з невядомых прычынаў адпавядаюць свайму ўзросту [Gallagher, 1990].
3 мэтай даследавання гэтай розніцы ў здольнасцях Галагер навучыла пацукоў даплываць да платформы ў каламутнай сажалцы. Маладыя пацукі і некаторыя старыя хутка навучыліся знаходзіць платформу ў вадзе. Калі потым яна даследавала тканку мозга пацукоў, то выявіла, што ў параўнанні з кемлівымі пацукамі (і маладымі, і старымі), няздольныя пацукі мелі пашкоджанні мозга. Напрыклад, яна заўважыла, што ў іх менш рэцэптараў на тых участках мозга, якія адказныя за памяць.
Мараль: зза той простай акалічнасці, што адзін мозг старэе хутчэй за другі (з невядомай дасюль прычыны), мы не павінны мераць адной меркай усіх старых пацукоў (і ўсіх старых людзей). Гэты факт спачатку праігнаравала амерыканская Федэральная авіяцыйная адміністрацыя, забараніўшы кіраваць авіялайнерамі пілотам, якім споўнілася 60 гадоў, бо тады значна ўзрастае рызыка авіяцыйных катастроф. Але, згадзіўшыся з тым, што ўсётакі трэба адрозніваць пілотаў старэйшага ўзросту, здольных паспяхова выконваць свае службовыя абавязкі, ад тых, якія могуць ствараць рызыкоўныя сітуацыі, ФАА дала згоду фінансаваць новае навуковае даследаванне з мэтай абароны правоў высокакваліфікаваных пілотаў.
Здольнасці людзей сталага ўзросту да навучання выяўляюцца таксама ў класным пакоі. Апошнім часам усё больш і больш старэйшых людзей вяртаюцца ў школы, а таксама прымаюць удзел у адукацыйных праграмах у вольны час. Да 1990 года 43% студэнтаў каледжаў мелі па 25 гадоў і больш (Статыстычнае бюро, 1990). Нягледзячы на выпадковыя цяжкасці, звязаныя з працэсам адаптацыі да патрабаванняў вучэбнага курса і тэсціравання, большасць навучэнцаў ва ўзросце за 25 гадоў займаюцца больш паспяхова, чым звычайны 18гадовы студэнт; магчыма, таму, што ў іх у жыцці ёсць выразна акрэсленыя мэты [Badenhoop & Johansen, 1980],
112 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
Старэнне і інтэлект. Што адбываецца з нашымі інтэлектуальнымі магчымасцямі, калі мы старэем? Ці яны паступова зніжаюцца, накшталт нашай здольнасці запамінаць бессэнсоўны матэрыял, ці застаюцца нязменнымі, як наша здольнасць засвойваць змястоўную інфармацыю? Адказ на гэтае пытанне можна параўнаць з працэсам навуковых адкрыццяў, у тым ліку ў псіхалогіі. На нейкай стадыі даследавання мы можам прыйсці да высноў, што здаюцца нам слушнымі, якія людзі з гатоўнасцю ўспрымаюць і якія садзейнічаюць фарміраванню сацыяльнай палітыкі. Але потым, па меры асэнсавання пралікаў, мы праводзім новыя даследаванні, якія кардынальна мяняюць наша разуменне праблемы. Добрай ілюстрацыяй гэтага працэсу, усіх яго стадый, з’яўляецца наступнае даследаванне [WoodruffPak, 1989],
Стадыя I. Доказ зніжэння ўзроўню інтэлекту з дапамогай метаду папярочных зрэзаў. Карыстаючыся метадам папярочных зрэзаў, вучоныя праводзяць адначасовае тэсціраванне людзей розных узроставых груп. Пры гэтым даследчыкі заўважаюць, што людзі старэйшага ўзросту даюць менш правільных адказаў, чым маладзейшыя (мал. 4.11). Дэвід Уэкслер, стваральнік вядомага тэста на выяўленне інтэлектуальных здольнасцей дарослых, адзначыў, што “зніжэнне разумовых здольнасцей з узростам з'яўляецца часткай агульнага працэсу старэння арганізма” [Wechsler, 1972],
Да 50х гадоў гэтае даволі расплывістае ўяўленне наконт зніжэння інтэлектуальных магчымасцей заставалася па сутнасці нязменным. У многіх кампаніях і фірмах устанавілі абавязковы ўзроставы цэнз для работнікаў у разліку на тое, што ад змены людзей сталых на маладых — як нібыта больш здольных — будзе выгада. Кожны “ведаў”, што старога сабаку нельга навучыць новым камандам.
Стадыя II. Доказ стабгльнасці інтэлектуальнага ўзроўню ў лангіцюдным даследаванні. У каледжах праводзілася тэсціраванне разумовых здольнасцей былых студэнтаў 1920 года нараджэння з мэтай
праверыць тых, хто ўжо праходзіў аналагічную праверку шмат гадоў таму. Псіхолагі атрымалі магчымасць правесці лангіцюднае даследаванне інтэлекту шляхам паўторнага тэсціравання адных і тых жа людзей ва ўзросце пасля 30 гадоў [Schaie & Geiwitz, 1982]. Але іх чакаў сюрпрыз: да глыбокай старасці інтэлектуальныя здольнасці заставаліся стабільнымі, а ў некаторых выпадках нават узрасталі (мал. 4.12)
Як жа тады растлумачыць вынікі, атрыманыя з дапамогай папярочных зрэзаў? Даследчыкі згледзелі праблему ў рэтраспектыве. Параўноўваюцца не проста 70гадовыя і 30гадовыя — людзі дзвюх розных узроставых груп, дзве розныя эпохі. Параўноўваюцца менш адукаваныя людзі (народжаныя, скажам, на пачатку стагоддзя) з больш адукаванымі (народжанымі пасля 1950 года), выхаваныя ў вялікай сям'і з тымі, што выхоўваліся ў невялікай, выхадцы з заможных сем'яў і небагатых.