• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    I ўсё ж такі пытанне застаецца: ці можам мы па паводзінах немаўляці меркаваць аб яго характары ў дзяцінстве? Ці ператворыцца цяжкі падлетак у небяспечнага для грамадства дарослага чалавека? Ці застанецца энергічная маладзіца гэткай жа энергічнай у 60 гадоў? Вучоныя, якія назіраюць за жыццём людзей працяглы час, маюць розныя меркаванні наконт таго, у якой ступені наша мінулае пераходзіць у сучаснае і ў будучае.
    Гадоў 20 таму псіхалогі схільныя былі лічыць, што паколькі асобу фарміруюць гены і ранні жыццёвы вопыт, то на працягу жыцця мы застаёмся аднолькавымі. Шматлікія даследаванні 60х і 70х гадоў паказалі, што асоба чалавека бесперапынна мяняецца. Напрыклад, Джэйн Макфарлейн назірала за 166 асобамі ад маленства і да 30гадовага ўзросту, і яна заўважыла, што “многа вядомых зараз кампетэнтных і паважаных сталых людзей былі цяжкімі падлеткамі і юнакамі” [Macfarlane, 1964].Частаздараласятак,што дзёрзкі, агрэсіўны падлетак ператвараўся ў разважлівага, спакойнага, шчаслівага сталага чалавека. Аляксандр Томас і Стэла Чэс таксама назіралі за 133 людзьмі ад маленства да ранняга перыяду сталасці і прыйшлі да высновы, што цяжкія дзеці часта рабіліся памяркоўнымі дарослымі [Thomas & Chess, 1986].
    Некаторыя даследчыкі заўважылі, што і дарослыя могуць дзіўна і непрадказальна мяняцца. Разважаючы пра свае
    122 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    назіранні такіх змен на працягу жыццёвага цыкла, Берніс Ньюгартэн заўважае, што “тая стабільнасць і ўстойлівасць, якую мы як быццам назіраем, ёсць адсутнасць устойлівасці” [Neugarten, 1980],
    Такім чынам, ці можам мы сцвярджаць, што наш жыццёвы досвед заглушае галасы мінулага? Калі яно так, то можна суцешыць бацькоў цяжкіх дзяцей і падлеткаў і параіць ім быць цярплівымі і спадзявацца на лепшае. Можна таксама запэўніць юнака, які адчувае самоту і прыгнечанасць: жыццё працягваецца, і можа якраз сёння закладваецца падмурак вашай шчаслівай будучыні.
    3 другога боку, шмат сучасных даследаванняў сведчаць пра нязменнасць і стабільнасць характару чалавека. Джэк Блок параўнаў паводзіны і характары групы 40гадовых людзей з тымі, якімі яны былі студэнтаміпершакурснікамі, і прыйшоў да высновы, што асноўныя сацыяльныя і эмацыянальныя характарыстыкі застаюцца нязменнымі [Block, 1981]. Цяжкі падлетак з гадамі часта становіцца лепшым, чым мы думалі, але толькі прыязны і энергічны падлетак становіцца прыязным і энергічным 40гадовым чалавекам.
    Аўшалом Каспі і яго калегі таксама заўважылі, што ў параўнанні са спакойнымі аднагодкамі, 9гадовыя хлапчукі з выбуховым характарам маюць больш праблем у сталым узросце пры ўладкаванні на добрую працу і ўдвая часцей скасоўваюць шлюбы к 40 гадам [Caspi & others, 1987]. Леанард Эран і іншыя адзначаюць, што агрэсіўныя 8гадовыя дзеці ператвараюцца ў самых агрэсіўных (і патэнцыяльна небяспечных) 30гадовых дарослых [Егоп, 1987]. А Дэвід Магнусан і Л.Р.Бергман сцвярджаюць, што звышагрэсіўныя 13гадовыя шведы ў сталым узросце часта ставяць рэкорды па злачыннасці і ўжыванні алкаголю [Magnusson & Bergman, 1990],
    У сталым узросце характар чалавека набывае яшчэ большую раўнавагу. На падставе перыядычнага вывучэння гру
    У большасці з нас к 30 гадам характар цалкам акрэсліваецца і так цвярдзее, што ўжо не памякчэе ніколі. Уільям Джэймс, “Прынцыпы псіхалогіі”, 1890
    пы дарослых з Бостана і Балтымора Роберт Мак Кры і Пол Коста робяць выснову, што “для большасці людзей асаблівасці іх характару ў 30гадовым узросце з'яўляецца добрым паказчыкам таго, якімі яны стануць у 80 гадоў” [McCrae & Costa, 1982], У сталых гадах такія рысы характару, як таварыскасць, эмацыянальная раўнавага, сумленнасць, бываюць устойлівымі [Conley, 1985; Costa & McCrae, 1988; Finn, 1986]. Часткова ўстойлівасць нашага характару можна растлумачыць адпаведным асяроддзем і шлюбам з людзьмі, якія садзейнічаюць захаванню пазітыўных рысаў характару [Caspi & Herbener, 1990]. Шчырыя і адкрытыя людзі звычайна шукаюць у жыцці такіх знаёмых і такіх спадарожнікаў жыцця, якія б адпавядалі асаблівасцям іхняга характару.
    Такім чынам, ці можна сказаць, што мы мяняемся на працягу ўсяго жыцця, але асноўныя асаблівасці нашых паводзінаў і характараў набываюць з узростам стабільнасць? Існуюць розныя пункты гледжання на гэтае пытанне, але вучоныя згаджаюцца з наступным:
    1.	У першыя два гады жыцця цяжка прадказаць, якім будзе характар чалавека. Па меры сталення рысы характару акрэсліваюцца. У перыяд з 14 да 18 гадоў стабільнасці ў развіцці менш, чым у перыяд з 18 да 22 гадоў [Stein & others, 1986]; а ад 20 да 30 гадоў стабільнасць і прадказальнасць меншыя, чым у наступнае дзесяцігоддзе [Costa & McCrae, 1989].
    2.	Чым большы прамежак часу аддзяляе першапачатковую ацэнку характару чалавека ад наступных ацэнак, тым большая верагоднасць, што яны зменяцца. Напрыклад, псіхолагам лягчэй прадказаць асаблівасці характару 25гадовых людзей, калі ім споўніцца 26, чым тады, калі ім стукне 40.
    3.	Некаторыя характарыстыкі чалавека (напрыклад, тэмперамент) больш стабільныя, чым іншыя — скажам, адносіны з людзьмі [Moss & Susman, 1980]. Але і яны з узростам набываюць устойлівасць [Krosnick & Alwin, 1989].
    Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 123
    4.	Усе мы ў пэўнай ступені мяняемся з узростам. Баязлівыя, сарамлівыя маленькія дзеці к 4 гадам паступова смялеюць, а ў сталасці ўсе мы становімся памяркоўнымі і лагоднымі. Пасля заканчэння каледжа большасць моладзі робіцца спакайнейшай [Costa & McCrae, 1989]. Такія змены могуць адбывацца без змены міжасабовых адносінаў. Цяжкі ад прыроды чалавек можа ў сталасці перамяніцца ў лепшы бок пад уплывам жыццёвага досведу. I ўсё ж гэты чалавек застанецца грамадзянінам з адносна суровым характарам.
    Мы павінны памятаць, што ў жыцці ёсць як стабільнасць, так і зменлівасць. Стабільнасць дае нам магчымасць захаваць адносіны, абумоўлівае наш клопат аб здаровым развіцці дзяцей і забяспечвае нашу самастойнасць. Зменлівасць дазваляе нам прыстасоўвацца да рэчаіснасці, падтрымлівае наш аптымізм і дае магчымасць адаптавацца ў зменлівым свеце і самаўдасканальвацца.
    “Ba ўзросце 70 гадоў у вас з'яўляецца прывілея: вы больш спакойна ўспрымаеце жыццё. Вы ведаеце, што ўсё праходзіць”. Элеанора Рузвельт, 1954
    Высновы
    У сучаснай псіхалогіі дамінуе думка аб тым, што развіццё чалавека адбываецца на працягу ўсяго жыцця. Мы расцём, мяняемся і прыстасоўваемся да навакольнага асяроддзя ў маленстве і дзяцінстве, у юнацтве і сталасці.
    Юнацтва
    Юнацтва. Гэта пераходны перыяд паміж біялагічнай спеласцю і сацыяльнай незалежнасцю, падоўжыўся ў некаторых краінах з прычыны больш ранняга сталення і працяглага перыяду адукацыі.
    Фізічнае развіццё. Юнацтва пачынаецца ў перыяд палавога выспявання з інтэнсіўнага росту і з'яўлення першасных і другасных палавых прыкмет. У залежнасці ад асяроддзя ранняе або позняе сталенне можа ўплываць на працэс адаптацыі; гэта сведчыць аб тым, што гены і асяроддзе ўзаемадзейнічаюць у працэсе нашага фарміравання.
    Кагнітыўнае развіццё. Піяжэ лічыў, што ў юнацтве развіваецца здольнасць да фармальных разумовых аперацый, што дае магчымасць мысліць абстрактна. Аднак некаторыя псіхолагі лічаць, што развіццё фармальнай логікі залежыць таксама і ад адукацыі чалавека і што зародкі лагічнага мыслення з'яўляюцца раней, чым лічыў Піяжэ.
    Падзяляючы ідэі Піажэ, Лорэнс Колберг сцвярджаў, што мараль у сваім станаўленні праходзіць пэўную паслядоўнасць стадый, пачынаючы ад дамаральнай, на якой яна канцэнтруецца вакол асабістых інтарэсаў дзіцяці, праз канвенцыйную, калі галоўную ролю іграюць ухвала з боку іншых або выкананне свайго абавязку, да постканвенцыйнай стадыі
    (не ва ўсіх), на якой засвойваюцца універсальныя этычныя прынцыпы і агульначалавечыя каштоўнасці. Але маральнасць праяўляецца ў дзеяннях, на якія могуць уплываць сацыяльная сітуацыя, уласныя перакананні чалавека, а таксама грамадская думка. Аднак, як лічаць крытыкі Колберга, постканвенцыйны ўзровень прадстаўляе мараль індывідуалістычнага стылю жыцця і пераважна мужчынскай паловы чалавецтва.
    Сацыяльнае станаўленне. Эрык Эрыксан лічыў, што асноўная задача юнацтва — гэта фарміраванне свайго ўласнага “я”, або ідэнтычнасці. У многіх гэты працэс доўжыцца да сталых гадоў, калі ўзнікаюць новыя адносіны з людзьмі і прымаюцца новыя ролі. I хоць па традыцыі юнацтва лічыцца перыядам “буры і націску”, вучоныя адзначаюць, што большасць падлеткаў дастаткова добра ставіцца да сваіх бацькоў і падзяляе іх перакананні і погляды на жыццё.
    Сталасць
    У раннія гады жыцця мы плывём па вузкім русле, якое абмежавана біялагічным сталеннем. 3 гадамі русла расшыраецца, і мы ўсё больш і больш аддаляемся адзін ад аднаго. У сталасці, зыходзячы з узросту, ужо нельга меркаваць пра характар чалавека і яго жыццёвы досвед. Але некаторыя прадказальныя змены ўсё ж адбываюцца з нашым целам, розумам і сацыяльнымі сувязямі. Адаптацыя мае месца на працягу ўсяго жыцця.
    Фізічныя змены. Ледзь прыкметнае пагаршэнне фізічнага стану ў ранні перыяд сталасці пачынае паскарацца ў сярэдні перыяд. У жан
    124 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    чыны каля 50 пачынаецца менапаўза (клімакс), якая можа праходзіць без асаблівых сімптомаў. Пасля 65 гадоў зніжэнне вастрыні ўспрымання, сілы, вынослівасці становіцца відавочным, але прастудныя захворванні здараюцца не так часта. Нейронныя працэсы запавольваюцца, але мозг застаецца здаровым, за выключэннем выпадкаў, калі людзі пакутуюць ад такіх хвароб мозга, як хвароба Альцгеймера.
    Кагнітыўныя змены. 3 гадамі памяць на распазнаванне застаецца добрай, але запамінанне пагаршаецца, асабліва бессэнсоўнай інфармацыі. Даследаванні інтэлекту ў адпаведнасці з узростам праводзіліся некалькімі метадамі: з дапамогай метаду папярочных зрэзаў было выяўлена зніжэнне інтэлектуальных здольнасцей пасля ранняга перыяду сталасці; лангіцюднае даследаванне засведчыла стабільнасць інтэлектуальных здольнасцей да позняй сталасці; у сучасны момант вучоныя лічаць, што
    цякучы інтэлект зніжаецца к старасці, а крышталізаваны — не.
    Сацыяльныя змены. Вучоныя прыйшлі да высновы, што сталыя людзі праходзяць у сваім развіцці пэўную паслядоўнасць стадый. Даніэль Левінсан сцвярджае, што пераход ад адной стадыі да другой спалучаецца з крызіснымі з'явамі ў жыцці, як, напрыклад, у 40гадовым узросце пры пераходзе ад ранняга перыяду сталасці да сярэдніх гадоў жыцця. Але напрамак развіцця прадказаць цяжка; розныя жыццёвыя падзеі, каханне, праца і нават выпадковыя здарэнні могуць непрадказальным чынам паўплываць на чалавека.