Псіхалогія
Дэвід Майерс
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 560с.
Мінск 1997
Нават выпадковыя сустрэчы і падзеі могуць аказаць на нас вялікае ўздзеянне і змяніць наш лёс [Bandura, 1982], У 50х гадах актрыса Нэнсі Дэвіс не змагла б пазнаёміцца са сваім будучым мужам, калі б памылкова не пачала атрымліваць на сваё імя лісты, якія прызначаліся зусім іншай жанчыне з такім самым прозвішчам, якая была членам камуністычнай партыі. У той час (а гэта быў пачатак халоднай вайны) у Галівудзе існавалі чорныя спісы акцёраў, і Нэнсі баялася, што гэтыя лісты маглі пашкодзіць яе кар’еры. Яна пайшла да прэзідэнта гільдыі кінаакцёраў Рэйгана, а ўсё астатняе ўжо належыць гісторыі [Reagan & Libby, 1980]. Ведаючы аб вялікім значэнні выпадковых сустрэч, вучоны Берніс Ньюгартэн прыходзіць да высновы, што “сталыя людзі мяняюцца часцей і не так прадказальна, як сцвярджаюць спрошчаныя тэорыі аб перыядах і стадыях у жыцці сталага чалавека” [Neugarten, 1979, 1980].
Абавязкі сталага ўзросту. Існуюць два дамінуючыя аспекты нашага сталага жыцця. Эрык Эрыксан назваў іх інтымнасцю (фарміраванне цесных узаемаадносінаў з людзьмі) і генератыўнасцю (узнаўленне роду і падтрымка нашчадкаў).
Навукоўцы прапаноўвалі і іншыя тэрміны, але Зігмунд Фрэйд выказаўся вельмі проста: “Здаровы дарослы чалавек, — сказаў ён, — гэта той, хто можа любіць і працаваць” [Freud, 1935]. Для большасці сталых людзей любоў азначае сямейныя абавязкі перад мужам або жонкай, бацькамі, дзецьмі. А праца — гэта наша прадуктыўная дзейнасць за аплату і без яе.
Любоў. “Традыцыйныя” сем'і — бацька, маці і дзеці да 18 гадоў — складаюць толькі 27% ад агульнай колькасці сем'яў у
ЗША. Што можна сказаць пра астатнія 73%? Гэта сем'і састарэлых людзей, чые дзеці пакінулі ўжо родныя гнёзды, няпоўныя сем'і з дзецьмі, удовы і ўдаўцы, адзінокія людзі, пары, якія знаходзяцца ў пазашлюбнай сувязі, а таксама бяздзетныя сямейныя пары або тыя, якія не жадаюць мець дзяцей. Калі меркаваць па колькасці скасаваных шлюбаў у Паўночнай Амерыцы — прыкладна 40% у Канадзе і палова ўсіх шлюбаў у ЗША, — то шлюб ужо стаў саюзам, які з цяжкасцю паддаецца якомунебудзь кантролю. У Еўропе скасаванне шлюбу таксама стала звычайнай справай, павялічыўшыся на 400% у перыяд з 1960 па 1985 гады [Inglehart, 1990].
Такім чынам, калі мы адчуваем сябе лепш пасля скасавання няўдалага шлюбу, то ці зайздросціць нам тым, хто яго захаваў? I ці варта скасоўваць шлюб, які, па ўсіх прыкметах, не склаўся? Звярніце ўвагу і на наступнае: у параўнанні з мінулым часам, калі разводы не былі такімі распаўсюджанымі, сёння сямейныя пары куды менш схільныя лічыць свой шлюб “вельмі шчаслівым”. Напрыклад, у параўнанні з маладымі сямейнымі парамі, апытанымі ў сярэдзіне 70х гадоў, колькасць “вельмі шчаслівых” пар, апытаных у сярэдзіне і ў канцы 80х, зменшылася амаль на 10%.
“Жыццё можа быць цудоўным, калі ведаеш, як працаваць іяк любгць”. Леў Талстой, 1856
Узрослая колькасць няпоўных сем'яў змяніла статус сям'і ў Паўночнай Амерыцы.
Адзінокія маці мусяць шукаць новыя сродкі забеспячэння, а ў многіх выпадках і авалодваць новымі прафесіямі.
Фактычна з агульнай колькасці амерыканцаў, якія ўзялі шлюб ў пачатку 70х гадоў, у 1986 годзе толькі трэцяя частка працягвала жыць у шлюбе і атэставала яго як “вельмі шчаслівы” [Glenn, 1989]. Да ведама тых, хто жадае стварыць сям'ю: не чакайце, што ваш шлюб абавязкова будзе ўдалым. Насуперак спадзяванням можа здарыцца так, што вы не будзеце жыць добра. Са спасылкай на
Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 117
ўзрослую колькасць скасаваных шлюбаў, на адсутнасць сямейнага шчасця, а таксама на рост пазашлюбных сувязей і колькасці пазашлюбных дзяцей вучоны Норвал Глен сцвярджае, што з інстытутам шлюбу “не ўсё ў парадку”.
I усё ж існуюць суцяшальныя моманты ў інфармацыі адносна шлюбу. 3 кожных 10 дарослых людзей бяруцца шлюбам 9. 3 тых, хто развёўся, 75% жэняцца другі раз, і паўторныя шлюбы бываюць такія ж удалыя, як і сярэднестатыстычны першы шлюб [Verner & others, 1989]. I хоць ёсць людзі, якія лічаць свой шлюб няўдалым, усё ж сямейныя пары ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы адчуваюць сябе адносна шчаслівымі, асабліва ў параўнанні з тымі, хто застаўся ў адзіноце або скасаваў шлюб [Inglehart, 1990]. У ЗША, прынамсі, менш як 25% адзінокіх людзей і амаль 40% жанатых лічаць сябе шчаслівымі [Glenn & Weaver, 1988].
Плады кахання — гэта нашыя дзеці. Нараджэнне дзіцяці ў большасці сем'яў — гэта цэлая падзея, якая карэнным чынам мяняе іхняе жыццё. Бацькі загадзя рыхтуюцца да гэтай вялікай сямейнай падзеі [Deutsch & others, 1988]. Аднак калі дзеці пачынаюць вымагаць занадта шмат часу, грошай і душэўнай энергіі, радасць ад шлюбнага жыцця ідзе на спад. Асабліва гэта датычыць занятых на працы жанчын, якія традыцыйна нясуць на сабе груз шматлікіх хатніх абавязкаў [Belsky & others, 1986].
Другая хвалюючая падзея ў нашым жыцці — дзеці пакідаюць роднае гняздо. Калі вы пакідалі родны дом, то прыгадайце пачуцці сваіх бацькоў: ці адчулі яны “сіндром пустога гнязда” (г. зн. былі засмучаны стратай блізкасці з дзецьмі і жыццёвай мэты?) А можа, вашы бацькі адчулі свабоду, палёгку і задавальненне ад таго, што могуць больш часу траціць на сябе?
Даследаванні паказалі, што большасць бацькоў з палёгкай успрымаюць адыход дзяцей з дому [Adelmann & others, 1989; Glenn, 1975]. У параўнанні з жанчынамі сярэдняга ўзросту, дзеці якіх усё яшчэ жывуць разам з імі, іх равесніцы, чые дзеці пакінулі дом, адчуваюць сябе і шчаслівейшымі, і больш задаволенымі шлюбам. Вось чаму ў многіх бацькоў з'яў
“ Жаніцеся, і калг вам пашанцуе, то ўсё будзе добра. А калг не пашанцуе, тады ваша сямейнае жыццё стане пеклам”.
Эўрыпід, “Арэст”, 408 г. да н.э.
ляецца, на думку сацыёлагаў Лін Уайт і Джона Эдвардза, пачуццё “другога мядовага месяца” пасля адыходу дзяцей з дому, асабліва пры ўмове, што яны захавалі з імі цёплыя адносіны [White & Edwards, 1990]. Вось што кажа адна з такіх жанчын, 50гадовая Фоўбі: “Наша сям'я вельмі дружная. Калі двое маіх сыноў збіраюцца да мяне ў госці, я не магу іх дачакацца, я з радасцю іх сустракаю і плачу, калі яны развітваюцца са мной. Але праз дзень або два ў нас зноў з'яўляецца пачуццё свабоды — ніякага раздражнення ад прысутнасці дзяцей у доме, наш час належыць толькі нам”. Берніс Ньюгартэн сказала б, што так, як Фоўбі, разважаюць многія:
пустое гняздо, як і галоўн’ая праблема жанчыны сярэдняга ўзросту — менапаўза, не прыносяць жанчыне асаблівай турботы. Жанчыны задаволена назіраюць за тым, як іхнія дзеці растуць, пакідаюць родны дом, жэняцца, робяць кар'еру. Уяўленне пра тое, што яны пакутуюць ад страты сваёй дзетароднай здольнасці і штодзённых клопатаў аб дзецях, не адпавядае рэальнасці. He трэба звяртаць увагі на стэрэатыпы мыслення і верыць усяму, пра што падчас апавядаюць самі жанчыны [Neugarten, 1974].
Незалежна ад знешняга выгляду, жанчыны не звязваюць сталасць з храналагічным узростам. Хутчэй за ўсё, яна звязана з тым перыядам жыццёвага цыкла сям'і, калі дарослыя дзеці пакідаюць свой дом або гатовыя яго пакінуць, калі, магчыма, упершыню за ўсё сваё сямейнае жыццё жанчына можа звярнуць увагу на свае асабістыя патрэбы, свае жаданні, сваё развіццё як самастойнай асобы”.
Сацыёлаг Ліліян В.Рубін, 1979
Праца. Пытанне “Хто вы?” дарослыя людзі найчасцей разумеюць, як пытанне “Што вы робіце?”. Большасць сталых людзей пад
118 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
прадуктыўнасцю і кампетэнтнасцю разумеюць выхаванне дзяцей і службовую кар'еру.
Якую прафесію выбера чалавек, прадказаць цяжка; папершае, на гэта спатрэбіцца шмат часу, падругое, уплыў на яе выбар могуць аказаць выпадковыя здарэнні. У першыя два гады навучання ў каледжы большасць студэнтаў не можа дакладна апісаць сваю будучую працу. Адны з іх яшчэ ў каледжы мяняюць сваю спецыяльнасць, другія ідуць на працу ў іншыя галіны вытворчасці і бізнесу, не звязаныя непасрэдна з атрыманымі ў каледжы спецыяльнасцямі, а трэція і зусім іх мяняюць [Rothstein, 1980]. Шмат кансультантаў па праблеме выбару прафесіі лічаць, што лепш за ўсё вучыць людзей не якойнебудзь адной вузкай спецыяльнасці, а даваць пашыраную адукацыю, якая ўмацоўвае “крытычную здольнасць розуму і сілу характару, што можа спатрэбіцца чалавеку ў абставінах, якія цяжка прадугледзець” [Gardner, 1984].
Ці сапраўды ўдалая праца і кар'ера робяць людзей шчаслівымі, як лічыў Фрэйд? У 70я і 80я гады была зроблена спроба знайсці адказ на гэтае пытанне. Групе працуючых амерыканак і групе непрацуючых задавалі пытанне, ці адчуваюць яны сябе шчаслівымі. Хоць сярод працуючых жанчын было крыху больш шчаслівых у параўнанні з тымі, якія не працавалі, усё ж розніца ў адказах паміж дзвюма групамі была значна меншая, чым розніца ў адказах паміж асобнымі жанчынамі адной і той жа групы [Adelmann, 1988; Campbell, 1981],
Адной з прычын прыблізна аднолькавага адчування шчасця і працуючымі, і непрацуючымі жанчынамі з'яўляецца тое, што і ў занятасці на працы, і ў хатніх клопатаў ёсць свае плюсы: хто не працуе, адчуваюць сябе вальней, у іх больш часу заняцца сабою, а хто працуе, адчуваюць сацыяльную падтрымку і радасць ад поспехаў на рабочым месцы. Ёсць жанчыны, якім больш падабаецца працаваць. Хатнія справы здаюцца ім аднастайнымі, нуднымі, а дом для іх як турма. Але давайце не будзем рамантызаваць і працу клерка, які кожны дзень падшывае новую паперку ў кнігу грашовых выдаткаў;
жанчыны часта маюць непрэстыжную працу, якая нізка аплочваецца, яны прыходзяць дадому на “другую змену” для выканання хатніх абавязкаў і догляду за дзецьмі. Для большасці жанчын хатняя праца ніколі не канчаецца. Сёння сярэднестатыстычны амерыканскі муж бярэ на сябе трэць усіх хатніх спраў, хоць гэта і больш у параўнанні з 1965 годам, калі на яго долю прыпадала ўсяго 15% працы па дому [Robinson, 1988],
Для некаторых жанчын і мужчын сумяшчэнне працы па найму з хатнімі абавязкамі азначае перагрузку [McClanahan & Adams, 1989], Для іншых, на думку Патрыцыі Лінвіл, выкананне многіх роляў, такіх, як бацька, маці, жонка, рабочы, спартсменаматар, лідэр у калектыве і г. д., — прыносіць душэўнае задавальненне [Linville, 1987], Калі ўзнікаюць праблемы з якойсьці адной з гэтых роляў, то чалавек знаходзіць суцяшэнне ў іншых, пры гэтым няма пагрозы адчуванню цэласнасці асобы. Няўдалы шлюб, напрыклад, будзе здавацца не самым вялікім горам, калі чалавек разважае наступным чынам: “Акрамя шлюбных праблем, у мяне ёсць бацькоўскія абавязкі (альбо мая работа)”.