• Газеты, часопісы і г.д.
  • Псіхалогія  Дэвід Майерс

    Псіхалогія

    Дэвід Майерс

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 560с.
    Мінск 1997
    478.44 МБ
    што аб галаўных болях і нейкай халоднасці ў адносінах з людзьмі [Lock & others, 1988],
    Стаўленне самой жанчыны да менапаўзы і вызначае яе эмацыянальны стан. Бачыць жанчына ў менапаўзе прыкмету таго, што яна страчвае сваю жаноцкасць і сексуальную прывабнасць і пачынае старэць? Ці, можа, яна глядзіць на яе як на вызваленне ад процізачаткавых сродкаў, менструальных цыклаў, страху перад цяжарнасцю і патрэбы ў дзецях?
    Каб вызначыць адносіны жанчын да менапаўзы, Берніс Ньюгартэн і яе калегі зрабілі тое, чаго яшчэ ніхто да іх не рабіў: яны апыталі жанчын, у каго менапаўза праходзіла нармальна [Neugarten & others, 1963]. На пытанне, ці праўда тое, што пасля менапаўзы “жанчыны звычайна адчуваюць сябе лепш, чым да яе”, толькі чвэрць рэспандэнтак ва ўзросце да 45 гадоў, у якіх менапаўза яшчэ не наступіла, адказалі станоўча. Сярод старэйшых жанчын, у якіх клімакс пачаўся, станоўча на гэтае пытанне адказала 1/3 частка. Адна з іх прызналася: “Я памятаю, як мая маці казала, што пасля менапаўзы яна ажыла; гэта ж самае я магу сказаць пра сябе”. Спецыяліст па сацыяльнай псіхалогіі Жаклін Гудчайлдс заўважае: “Калі хочаце ведаць праўду, то старэйшым жанчынам можна было б паставіць дыягназ П.М.С.: постменструальная свабода” [Goodchilds, 1987].
    У мужчын нічога падобнага на менапаўзу не бывае, яны застаюцца здольнымі да апладнення, у іх не назіраецца рэзкага змяншэння палавых гармонаў. Але і ў іх змяншаецца колькасць сперматазоідаў, узровень тэстастэрону, хуткасць эрэкцыі і эякуляцыі. Некаторыя мужчыны могуць адчуваць псіхалагічную прыгнечанасць, звязаную з паніжэннем сваёй патэнцыі. Тым не менш, нават пасля сярэдняга ўзросту большасць мужчын і жанчын застаюцца здольнымі да задавальнення сваіх сексуальных патрэб.
    Фізічныя змены ў позні перыяд cmaласці. Ці трэба старасці баяцца больш, чым смерці? (Ювеналій). А можа, жыццё становіцца “найбольш прыемным, калі яно набліжаецца да канца”? (Сенека).
    Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 107
    Чаго яшчэ можна чакаць ад жыцця? Што значыць старэць? Каб праверыць ваша ўласнае разуменне гэтых пытанняў, звярніце ўвагу на наступныя сцверджанні:
    1.	Да 2030 года амаль кожнаму з 10 амерыканцаў споўніцца 65 гадоў.
    2.	Старыя людзі становяцца больш успрымальнымі да прастудных захворванняў.
    3.	Людзям ва ўзросце 65ці ў сярэднім застаецца пажыць яшчэ 10 гадоў.
    4.	Каля чвэрткі людзей, якім 65 і больш, жывуць у дамах састарэлых, шпіталях і іншых спецыяльных установах.
    5.	У старасці шмат нейронаў мозга адмірае.
    6.	Большасць старых, якім за 90 гадоў і больш, становяцца маразматыкамі.
    7.	Здольнасць да запамінання ёсць здольнасць да распазнавання вядомага. Яна зніжаецца з узростам.
    8.	Задавальненне жыццём дасягае піка пасля 50 гадоў, а потым паступова зніжаецца к 65гадоваму ўзросту.
    9.	Сярод людзей сталага веку ўдоў удвая больш, чым удаўцоў.
    10.	Большасць старых людзей баяцца смерці.
    Дэмаграфічныя прагнозы. Вышэйзгаданыя сцверджанні (усе яны няправільныя) — гэта міфы пра людзей сталага ўзросту, што пацвердзілі вынікі нядаўняга даследавання старых людзей, праведзенага ў Паўночнай Амерыцы. У 1900 годзе на 25 амерыканцаў прыходзіўся адзін чалавек старэй 65 гадоў, у 1990 годзе на кожныя 8 амерыканцаў прыходзіўся 1 чалавек у такім узросце, а к 2030 году чакаецца, што ўжо 1 з кожных 5 амерыканцаў будзе старэй 65ці, калі дзеці, народжаныя ў 50х і пачатку 60х, дасягнуць гэтага ўзросту (мал. 4.7). У краінах, якія раз
    Малюнак 4.7. Старэнне насельніцтва. Звесткі, атрыманыя ў ЗША, аналагічныя працэсам, якія адбываюцца ў іншых краінах.
    віваюцца, адносна невялікая колькасць старых людзей расце нават хутчэй; яна падвоіцца дзесьці паміж 19802000 гадамі. Узрастае колькасць бяздзетных дарослых людзей. У Кітаі, дзе на кожнага дарослага чалавека ў 1955 годзе прыходзілася 5 дзяцей, у 2040 годзе будзе ўжо толькі двое [Hugo, 1987], Відавочна, у краінах, дзе догляд за старымі кладзецца на моладзь, адбудуцца значныя сацыяльныя змены.
    Сенсорныя здольнасці. Мы пісалі ўжо, што фізічны спад пачынаецца ў раннім перыядзе сталасці, але людзі не адразу заўважаюць яго. Па меры зніжэння вастрыні зроку і прыстасавальнасці да зменаў асвятлення, са старымі людзьмі часцей здараюцца няшчасныя выпадкі. Яны могуць спатыкацца на верхніх прыступках лесвіцы і падаць, калі сыходзяць з асветленай пляцоўкі ўніз, дзе цёмна [Fozard & Popkin, 1978]. Мы менавіта ўлічваем гэтую асаблівасць старых людзей, праек
    108 Частка 2 Развіццё чалавека ад нараджэння да смерці
    туючы жылыя дама. Сіла мышцаў, успрыманне адлегласці, рэакцыя на з'явы навакольнага асроддзя, а таксама вынослівасць значна падаюць. У старасці лесвіцы становяцца крутымі, літары меншымі, а людзі здаюцца нейкімі затарможанымі. Пасля 70 гадоў колькасць дарожных здарэнняў на кожную мілю ўзрастае, дасягаючы к 75ці той адносна высокай лічбы няшчасных выпадкаў, што прыпадае на самых маладых [Нацыянальны савет па навуковых даследаваннях, 1990]. 3 гадамі зрэнкі вачэй звужаюцца, а крышталікі становяцца менш празрыстымі, таму колькасць святла, якая паступае на сятчатку, змяншаецца. Фактычна, на сятчатку 65гадовага чалавека трапляе толькі 1/3 часткі святла ў параўнанні з 20гадовым чалавекам [Kline & Schiber, 1985].
    Такім чынам, у параўнанні з 20гадовым чалавекам 65гадоваму патрэбна для чытання ў тры разы больш святла. Вось чаму старыя людзі часта кажуць маладым: “He чытай пры такім цьмяным святле”.
    Здароўе. Адносна здароўя людзей, якія старэюць, можна сказаць і добрае слова, і дрэннае. Дрэннае: аслабляецца імунная сістэма, якая абараняе арганізм ад хваробатворных бактэрый, і старыя людзі становяцца больш успрымальнымі да такіх цяжкіх хвароб, як, напрыклад, рак і запаленне лёгкіх. Можа нават здацца, што ў вельмі старых людзей ёсць нязначная ступень СНІДу — сіндрому імунадэфіцыту, які падаўляе здольнасць чалавека супрацьстаяць інфекцыям. Добрае: дзякуючы назапашаным у арганізме антыцелам, старыя радзей хварэюць на звычайны грып і прастуды. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага цэнтра здароўя (1990) людзі, якім за 65, удвая менш рызыкуюць захварэць вострымі рэспіраторнымі захворваннямі верхніх дыхальных шляхоў, чым 20гадовыя, і на 1/5 — чым дзеці дашкольнага ўзросту. Гэты адна з прычын таго, чаму пажылыя людзі радзей адсутнічаюць на працы [Rhodes, 1983].
    I хоць паводле статыстычных звестак амерыканец, канадзец, аўстраліец жывуць у сярэднім 75 гадоў, сучасная статыстка сведчыць аб тым, што людзі, якія
    дажываюць да 65ці, могуць пражыць да 83х, a то і даўжэй — калі яны жанчыны, калі іх бацькі пражылі больш за 80 гадоў, калі яны вядуць здаровы лад жыцця, актыўна рухаюцца, маюць здаровы рацыён харчавання, не кураць. Адно з даследаванняў выявіла, што старыя часта вераць у тое, быццам іх равеснікі маюць сур'ёзныя праблемы са здароўем. Калі ж цікавяцца іх уласным здароўем, то толькі адзін з чатырох скардзіцца на тыя ж праблемы (Нацыянальны савет па праблемах старэння, 1976). Таму і не дзіўна, што толькі 5% людзей, якім больш за 65, жывуць у такіх установах, як дамы састарэлых.
    Нагадаем, што ўзроставыя змены не абавязкова абумоўлены гадамі. He столькі ўзрост сам па сабе ўплывае на ціск крыві і ўтрыманне халестырыну ў ёй, колькі харчаванне і фізічная нагрузка, а таксама пабочныя эфекты курэння і ўжывання алкаголю [Rowe & Kahn, 1987], Нават зніжэнне слыху, смакавых адчуванняў, а таксама аб'ёму лёгкіх абумоўлена не адным узростам; шмат значаць фактары, якія непасрэдна ўплываюць на нашы вушы, язык і лёгкія.
    Пры належным харчаванні і актыўным ладзе жыцця мы старэем здаровымі людзьмі.
    Аднак старэнне запавольвае нейронныя працэсы. Ад першых гадоў жыцця і да падлеткавага ўзросту мы апрацоўваем інфармацыю асабліва хутка [Kail, 1991]. Але ў параўнанні з падлеткамі і моладдзю людзям сталага веку патрэбна крыху больш часу, каб адрэагаваць на тэст на выяўленне іхняй перцэптыўнай здольнасці, нават на запамінанне прозвішчаў [Ваshore & others, 1989; Schaie, 1989]. Гэты час залежыць ад складанасці задання [Сеrella, 1985; Poon, 1987]. У тэлевізійных гульнях большасць 70гадовых людзей не могуць паспяхова канкурыраваць з 20гадовымі. (Гуляючы са сваёй дачкой у розныя гульні, я заўважыў, што і 48гадовы чалавек не можа паспяхова спаборнічаць з 14гадовай дзяўчынкай у гульні на хуткасць успрымання з назвай “Тэтрыс”.)
    Пачынаючы з ранняга перыяду сталасці адбываецца паступовая нязначная страта мазгавых клетак, якая заканчва
    Раздзел 4 Юнацтва і сталасць 109
    Зрок, пах і слых зніжаюцца з узростам [Doty & others, 1984],
    ецца зніжэннем вагі мозга на 5% к 80 гадам. Але разгалінаванне нейронных сувязей, асабліва ў тых, хто вядзе актыўны лад жыцця, дапамагае кампенсаваць страту клетак [Goleman & Flood, 1986]. Гэтым можна растлумачыць усім вядомы факт, чаму людзі сталага ўзросту, якія застаюцца фізічна, сексуальна і разумова актыўнымі, захоўваюць сваю актыўнасць і надалей [Jarvik, 1975; Pfeiffer, 1977],
    Старэчы маразм і хвароба Альцгеймера. На жаль, шмат старых людзей пакутуюць ад незваротнай страты клетак мозга. Шэраг невялікіх сатрасенняў, пухліна мозга або алкагалізм могуць у выніку даць прагрэсіруючае пашкоджанне мозга, якое выклікае расстройства розуму, названае маразмам. Самае страшэннае з усіх захворванняў мозга — хвароба Альцгеймера — паражае 3% людзей да 75гадовага
    Узроставая група
    Мал. 4.8. Графік абвастрэння хваробы Альцгеймера з гадамі ([Frorm & others, 1987] на падставе вынікаў 27 даследаванняў у індустрыяльна развітых краінах).
    ўзросту. Прычым да 95ці колькасць хворых падвойваецца праз кожныя 5 гадоў (мал. 4.8). Сімптомы хваробы Альцгеймера не падобныя да прыкмет звычайнага старэння (калі вы часам не памятаеце, куды паклалі ключы ад аўтамабіля або забыліся чыёсьці прозвішча, то ў вас яшчэ няма падстаў для хвалявання). Тым не менш, Нацыянальны інстытут ЗША па праблемах старэння прадказвае, што павелічэнне ў 4 разы колькасці людзей звыш 85гадовага ўзросту к 2050 году дасць у выніку 14 мільёнаў ахвяр гэтай невылечнай хваробы [Gelman, 1989],
    Гэтая хвароба разбурае нават самы светлы розум. Спачатку адбываецца расстройства памяці, затым — мыслення і мовы. 3 5га года і далей ад пачатку хваробы чалавек траціць усялякія арыенціры, затым становіцца нявытрыманым і пад канец зусім траціць розум, ператвараючыся ў мерцвяка яшчэ да таго, як надыдзе яго фізічная смерць.